• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    ся разнастайнасцю фармалізаваных структур кампазіцыі, абвостранасцю партрэтных характарыстык. На выстаўках, прысвечаных М. Багдановічу, Я. Купалу, Я. Коласу, Цётцы, іх творы былі ў цэнтры ўвагі. Ад празаічнай верагоднасці («Мой родны кут» (1981) А. Ксяндзова) да адцягненай метафарычнасці («Цётка» (1976) А. Марачкіна) былі накіраваны творчыя пошукі і ў вырашэнні шматлікіх праблем, якія ўбіралі ў сябе ўсю гаму сродкаў мастацкага ўвасаблення. Канцэпцыя ўмоўнасці знайшла сваё праяўленне у кампазіцыях «Паэту прысвячаецца» (1981) Э. Белагурава, «Сустрэча з паэтам Я. Коласам» (1982) В. Алыпэўскага, «Песняры» (1982) В. Барабанцава.
    Маладыя жывапісцы ў сваіх творах не падкрэсліваюць хранікаль-
    ную аснову адлюстраванння. Паэтычнасць, разнастайная метафарычнасць, душэўны парыў знаходзяць выражэнне ў пошуках новых відаў вобразнасці, своеасаблівых прасторава-рытмічных пабудовах, якія надаюць сімвалічную выразнасць іх кампазіцыям. Аддаляючыся ад факталогіі, мастакі выходзяць за межы канкрэтнай гістарычнай падзеі і звяртаюцца да сімвалічных асацыяцый. Таму іх творы нельга адназначна аднесці да гістарычнага жанру. Яны занялі пераходнае становішча, увабраўшы ў сябе асаблівасці гістарычнага і сучаснага жанраў. Тэндэнцыя развіцця сюжэтна-тэматычнай карціны, якая намецілася ў іх, з усёй дакладнасцю раскрылася ў вырашэнні сучаснай тэматыкі.
    98. У. Гоманаў. Дажынкі. 1978
    99. У. Зінкевіч. Старое дрэва. 1984
    У 80-я гады сучасная тэматыка стала пераважнай у творчасці беларускіх мастакоў. У яе вырашэнні найбольш ярка праявіліся творчыя ўстаноўкі жывапісцаў, эстэтычныя прынцыпы вобразнага асваення жыцця. Духоўная еднасць мастака з аб’ектам свайго вобразатвору ў значнай ступені павысіла эстэтычную каштоўнасць станковай карціны. Далучэнне жывапісца да свету духоўных каштоўнасцей пашырыла яе выхаваўчыя функцыі, узмацніла гуманістычны змест палотнаў. Пачуццёва-вобразнае ўспрыняцце навакольнага свету, складаны комплекс адносін чалавека і грамадства сталі іх спецыфічнай якасцю. Канкрэтнасць паказаных падзей, асабістыя перажыванні ўзбагаціліся шырокім колам асацыяцый, эмацыянальнай выразнасцю зместу.
    Так, у карціне «Сказ пра хлеб» (1980) М. Савіцкага, як і ў іншых яго работах на гэту тэму, выразна прасочваюцца неабмежаваныя маг-
    чымасці вобразнага вырашэння. Калі разглядаць кампазіцыю ў сюжэтным плане, то гэта звычайная бытавая сцэна працоўнага жыцця хлебаробаў — вячэра ў полі, за дашчатым сталом, пад навесам, у час якой абмяркоўваюцца вынікі працоўнага дня. Але М. Савіцкі не абмяжоўваецца простым пераказам — сюжэт выкарыстоўваецца ім у якасці змястоўнай структуры, у якой асноўную ідэйна-эстэтычную нагрузку нясе сістэма абагульнена-індывідуалізаваных вобразаў. У сканцэнтраванасці, унутранай самапаглыбленасці персанажаў паказана грамадская каштоўнасць працы людзей.
    Характэрнае для некаторых работ выкарыстанне сюжэта ў якасці сродку інфармацыі ў пэўнай ступені абясцэньвае тэматычную творчасць, асабліва там, дзе сюжэтным дзеяннем вычэрпваецца змест твора. У якасці прыкладу можна назваць такія палотны, як «Вышыннікі» (1975), «Зямля старажытнага Полацка» (1979), «Нафтавікі Палесся» (1980) М. Меранкова, «Збожжаток» (1978) Я. Сямёнава, «Працаўнікі палёў» (1980) Б. Аракчэева і інш., дзе недастаткова акцэнтавана ўвага на сацыяльна-псіхалагічных праблемах. Розныя моманты вытворчай дзейнасці пададзены невыразна, без сувязі з грамадскай атмасферай сучаснасці. У работах У. Уродніча яна абмежавана характарыстыкай людзей Палесся («На берагах Гарыні», 1979; «Гоман Палесся», 1981). Лакальныя асаблівасці краю раскрываюцца ў карціне «Свята ў калгасе «Нёман» (1983) Г. Лойкі.
    Рамантычная прыўзнятасць адносін да самых розных з’яў паўсядзённага жыцця ў многім характарызуе далейшы шлях узбагачэння сюжэтнай творчасці. Яркая індывідуалізацыя вобразаў, пільнае і любоўнае даследаванне натуры, выяўленне канкрэтных фактаў жыцця ўзмацнялі нарастанне лірыка-драматычнай напружанасці апавядання, пашыралі
    100. А. Марачкін. Гуканне вясны. 1987
    пошукі ўзбагачэння сродкаў жывапіснага ўвасаблення. Гэта прыкметна выявілася ў жанравых пошуках А. Шыбнёва. Сілай, бадзёрасцю духу надзелены героі яго маштабнай кампазіцыі «Працаўнікі» (1981).
    У аналагічнай па сюжэце карціне «Мае зямлячкі» (1980) В. Бароўка канцэнтруе ўвагу на індывідуальных характарыстыках сваіх гераінь, іх псіхалагічным стане. Празрыстая, жывапісная тканіна пісьма ўзмацняе выразнасць лірычнага настрою дзяўчат, што сядзяць на мяхах сабранай бульбы. Трэба адзначыць узнікненне ў гэты перыяд характэрнай тэн-
    дэнцыі некаторай аблегчанасці станковага жывапісу. В. Савіцкі ў кампазіцыі «Працоўны семестр» (1975) надзвычай праўдзіва і глыбока выяўляе эстэтычнае багацце рэчаіснасці. Матэрыяльная важкасць шматслойнага жывапісу характэрна для работы М. Назарэнкі «Механізатары» (1977), у якой персанажы набліжаны да гледача і ўвасабляюць тыповыя рысы працаўнікоў вёскі. Своеасаблівую індывідуалізацыю вобразаў мы бачым у групавым партрэце-карціне «Мы — даяркі» (1975) У. Гоманава, «Лён» (1980) М. Ісаёнка, а таксама ў палотнах Б. Аракчэева «Жніво»
    (1976), «У родным краі» (1975), У. Лагуна «Сенакос» (1978) і інш.
    Жыццё пастаянна ўносіць пэўныя змены ў эстэтычнае асэнсаванне розных аспектаў тэмы працы. Пашыраецца кола кампазіцый, напоўненых вясельнай, святочнай сюжэтыкай: «На вяселлі» (1980) У. Гоманава, «Вяселле» У. Лагуна, «Вяселле ў Міры» (1982) П. Свентахоўскага, «Вяселле» (1982) У. Уродніча, «Вяселле» (1982) У. Валынца, «Час вяселляў» (1982) Л. Хобатава. Графічная лёгкасць прысутнічае ў палотнах М. Чэпіка, дзе аднатыповая стылізаваная арнаментыка з фігур людзей складае пабудову кампазіцый зусім розных па зместу і псіхалагічнай атмасферы падзей («Справы надзённыя», 1977; «Дрэва дружбы», 1980; «Дарагія госці Мікалаеўшчыны», 1982).
    Адыход ад суровай працоўнай паўсядзённасці ў паэтычную напеўнасць атрымаў шырокае распаўсюджанне. Рамантычна-песеннае ўспрыняцце жыцця раскрываецца ў карціне «Песня. Ільнаводы Смаргоншчыны» (1979) П. Крохалева. Вострае пачуццё сучаснасці ў трактоўцы вобразаў разгортваецца ў складанай гаме пачуццяў і перажыванняў, што ідуць з глыбіні народнай свядомасці. Фармальна-сюжэтная структура кампазіцыі падпарадкавана лірыка-эпічнай ідэі, арганічна ўвасобленай у жывапіснай пластыцы. Па такому ж прынцыпу пабудавана і яго карціна «Лён. Вечар у полі» (1980).
    У трыпціху «Песні роднага краю» (1982) Р. Кудрэвіч і А. Гугеля вобразы канкрэтна-індывідуалізаваныя, нацыянальныя па характары. У карціне «Бабіна лета» (1977) А. Гугеля сонечны дзень залатой восені мажорным акордам уліваецца ў агульную жывапісную сімфонію фарбаў, якая дапамагае больш поўна адлюстраваць жыццё людзей сучаснай калгаснай вёскі. Больш тонкім, летуценным лірызмам напоў-
    нены камерныя кампазіцыі «Час сенакосны» (1976), «Калі цвітуць сады» (1978) Р. Кудрэвіч. Жыццё сельскай моладзі — галоўная тэма яе творчасці. Эмацыянальны стан сваіх герояў яна ўзмацняе выразнай паэтычнай трактоўкай прыроды, узвышанай «прыбранасцю» паэтычнага апавядання. Тэма калгаснага свята
    101. М. Чэпік. Аграном. 1978
    адлюстравана ў карцінах «Лета яснае» (1977) М. Меранкова, «Свята ў полі» (1978) У. Гоманава. Гэтую тэму своеасабліва раскрываюць Л. Асядоўскі («Дажынкі», 1980) і I. Ціханаў («Юнацтва», 1981). Жывапіс іх твораў адчувальна-матэрыяльны, ён вырастае з глыбінь народнага жыцця, яго эстэтычнага ўсведамлення. Канцэпцыя бачнага, выпрацаваная вопытам работы з натуры, стала для многіх мастакоў кіруючым арыенцірам. У непасрэднай размове з прыродай і чалавекам працы выразна выяўляецца асабістае адчуванне прыгажосці жыцця кожнага з жывапісцаў. Важкасць, матэ-
    рыяльнасць жывапісу, суровы рэалізм вобразаў сталі неад’емнай якасцю палотнаў, якія расказваюць аб паўсядзённым жыцці рабочых. Энергічнымі, мэтанакіраванымі паказвае сваіх герояў Л. Асядоўскі ў вертыкальнай кампазіцыі «Сустрэчны. Нафтавікі Палесся» (1981). Гэтую
    «Дарожнікі» (1977) Ф. Дарашэвіча. Жывапісная яркасць фарбаў карцін «На распрацоўцы», «Рабочыя» (абедзве 1984) маладога мастака В. Юзву-
    102. В. Жолтак. Святочны нацюрморт. 1985
    тэму развівае В. Маркавец у крыху адкрытай па фарбах карціне «Буравая. Пошукі нафты» (1978). Уласцівая творчасці М. Казакевіча паэтычнасць увасоблена ў рамантычнай кампазіцыі «Вечар на буравой» (1976). Новае ўяўленне аб асобе чалавека перададзена ў манументальным палатне « Кавалі-трактаразаводцы» (1975) У. Пасюкевіча. Па сваёй кампазіцыйнай структуры гэты твор быццам сінтэзуе сюжэтнасць з прынцыпамі групавога партрэта. Пафас працоўнай еднасці перададзены ў шматфігурным палатне «Метрабудаўцы» (1980) Ф. Бараноўскага і кампазіцыйна завостранай карціне
    ка, маляўнічая сплаўленасць колеру палатна «На будаўніцтве БАМа» (1980) Н. Цурыкава адлюстроўваюць рытм сучаснага будаўніцтва, агульную атмасферу часу, у якой чалавек займае падпарадкаванае становішча.
    Вучоным-атамнікам прысвячае свае работы I. Грыгаровіч («Пошук», 1976; «Выпрабавальнікі», 1981). Шчыльны, узбагачаны складанымі колеравымі спалучэннямі жывапіс яго палотнаў набывае матэрыяльную адчувальнасць і паказвае складаную псіхалагічную напружанасць жыцця вучоных.
    Ускладненне сацыяльных умоў у 80-я гады дыктавала пошукі новых
    103. У. Тоўсцік. Вясна 1985. Пачатак. 1985
    сродкаў мастацкай выразнасці, якія найбольш поўна маглі б адлюстраваць сучаснае жыццё з яго глыбокімі душэўнымі катаклізмамі. Выкрышталізоўваўся новы тып сюжэтна-тэматычнай карціны, у якой праблема асобы з яе самасвядомасцю і ідэалам складала галоўную каштоўнасць зместу. У творчасці жывапісцаў маладога пакалення, якое ўключылася ў мастацкае жыццё ў 70-я гады, найбольш выразна выступаюць адносіны мастака да рэчаіснасці, яго ацэнка навакольнага свету. Часцей яны выяўляюцца ўскосна, алегарычна, накіроўваюцца на паэтызацыю вобразаў. Шырока выкарыстоўваюцца сродкі пленэрнага жывапісу, у якім чалавек выступае ў непарушным адзінстве з прыродай.
    Яркай светаноснасцю, дэкаратыўнай песеннасцю кампазіцыйнага строю вылучаецца палатно «Сонечны кантынент» (1977) М. Данцыга, у
    якім паэтычны свет юных студыйцаў увасоблены з глыбокай выразнасцю. Вельмі складанай жывапіснай мовай апавядаецца пра жыццё нашай Радзімы ў яго рабоце «Мір табе, мая зямля» (1985).