Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Значную колькасць так званых тэматычных партрэтаў складаюць творы, у якіх фонам з’яўляецца кампазіцыя «мантажнага» плана, дзе вобраз партрэтаванага даецца ў акружэнні тых прадметаў, якія суправаджалі яго на працягу ўсяго жыцця.
Як і ў папярэднія гады, у жанры партрэта працуюць зараз прадстаўнікі некалькіх пакаленняў жывапісцаў. Гэта старэйшае пакаленне (Я. Зайцаў, С. Раманаў, В. Грамыка, А. Кішчанка, I. Стасевіч, Г. Вашчанка, М. Савіцкі, У. Стальмашонак, Я. Харытоненка, I. Бароўскі, П. Явіч, Л. Шчамялёў, В. Пратасеня і інш.), сярэдняе (Л. Асядоўскі, Л. Дударанка, II. Свентахоўскі, В. Сумараў і інш.) і, урэшце, малодшае (В. Захарынскі, У. Ісаёнак, У. Савіч, В. Маркавец, А. Марачкін і інш.). Такі падзел, зразумела, вельмі ўмоўны, бо не толькі ўзрост вызначае характар творчасці таго ці іншага жывапісца.
116. I. Стасевіч. Народны мастак БССР
А. Бембель. 1982
Прадстаўнікі кожнай з гэтых груп прытрымліваюцца пэўных эстэтычных прынцыпаў. Старэйшыя мастакі вядуць свае пошукі шляхам абнаўлення традыцыйных сродкаў, іх калегі — прадстаўнікі сярэдняга пакалення — гэтыя традыцыі пераасэнсоўваюць у напрамку больш шырокага раскрыцця характару асобы. 1 ўжо
117. А. Зайцаў. Партрэт неглюбскай ткачыхі. 1975
зусім іншыя погляды ў мастакоў малодшага пакалення, якія рэалізм, умоўнасць, асацыятыўнасць і сімволіку спрабуюць аб’яднаць у адно цэлае, ствараючы партрэты, дзе рэалістычная сімволіка вельмі часта суседнічае з алегорыяй.
Адной з апошніх работ народнага мастака БССР Я. Зайцава канца 70-х гадоў з’яўляецца «Дзяўчына ў чырвоным» (1976). У ёй, як у люстэрку, знайшлі адбітак тыя змены, што адбыліся ў творчасці мастака за. апошнія гады, а таксама тэндэнцыі) характэрныя для творчасці многіх
беларускіх партрэтыстаў старэйшага пакалення.
Калі ў партрэтах больш ранняга перыяду Я. Зайцаў аддаваў перавагу мадэліраванню твару, не звяртаючы асаблівай увагі на ўплыў асяроддзя, дык у названым партрэце галоўнае — каларыстычнае вырашэнне. Колеравая гама складаецца з напружаных чырвоных і карычневых тонаў, якія гучаць надзвычай мажорна. Пры гэтым майстар не адмаўляецца ад рэалістычнай трактоўкі формы, што дае яму магчымасць перадаць псіхалогію свайго героя досыць дасканала.
У плане выкарыстання рэалістычных традыцый мінулага актыўна выступае ў апошнія гады і Я. Харытоненка. На рэспубліканскіх выстаўках экспанаваліся выкананыя ім партрэты народнай артысткі GGCP А. Клімавай, балерыны, народнай артысткі БССР Л. Бржазоўскай, жывапісца II. Свентахоўскага і інш.
Цікава прасачыць творчую эвалюцыю мастака. Добра вядомы яго работы ранейшага перыяду, дзе мастак імкнуўся ўразіць гледача нечаканасцю псіхалагічнага вырашэння нартрэта, арыгінальнасцю мадэлі («Верачка») альбо складанасцю кампазіцыі (трыпціх «Камсамольцы»). Зараз ён шмат працуе над аналізам нсіхалагічнага стану сваёй мадэлі. Такім, прынамсі, нам уяўляецца «Партрэт А. Клімавай» (1978). Крыху стомленая артыстка ў вячэрнім туалеце сядзіць на канапе. Побач ляжыць газета, на ёй — кніга. Ствараецца ўражанне, што яна нібы затрымалася на хвілінку ў чаканні свайго выхаду на сцэну. Таленавітая актрыса... Просты твар, на якім напісана не толькі захапленне, адданасць сваёй прафесіі, але і вялікі роздум — філасофскае спасціжэнне жыцця.
Аналітычны падыход да аналізу характару сваёй гераіні мы назіраем і ў партрэце балерыны Бржазоўскай. Мастак адлюстраваў яе ў складаным руху, надзвычай характэрным для
мастацтва балета. На ёй белая карункавая сукенка і балетныя туфлі. У гэтым адзенні яна толькі што выступала перад гледачамі. Але, захапіўшыся знешнімі атрыбутамі, Я. Харытоненка не здолеў паказаць глыбіню унутранага свету чалавека.
Верным традыцыям рэалістычнага жывапісу застаецца і В. Грамыка. Яго партрэты дзеячаў культуры ў апошнія гады атрымалі шырокую вядомасць. Гэта «Партрэт народнага мастака БССР Я. Чамадурава» (1984), «Партрэт пісьменніка, віцэпрэзідэнта АН БССР I. Навуменкі» (1983) і інш.
Партрэт Я. Чамадурава знешне выглядае досыць рэпрэзентатыўна. На палатне адлюстраваны чалавек пажылога ўзросту, за ялячамі якога шмат перажытага. Аб характары творчай дзейнасці партрэтаванага сведчыць тэатральная афіша на зад-
нім плане. Гэтая дэталь пададзена мастаком неназойліва. Першае, што заўважае глядач,— рукі, рукі нястомнага працаўніка на ніве мастацтва. Рукі і твар выпісаны дасканала, з вялікай любоўю.
Аддаючы даніну часу — засяроджваючы асноўную ўвагу на выяўленні знешняй прыгажосці, якая дасягаецца нраз колеравую палітру, эфектнае асвятлеіше і г. д., мастакі аддаюць перавагу жывапісным сродкам, не абмяжоўваючыся толькі выяўленнем псіхалогіі адлюстраванай асобы. Гэта асабліва відаць на творчасці заслужанага дзеяча мастацтваў БССР В. Пратасені. У апошнія гады ён шмат працуе над стварэннем шматфігурных кампазіцыйных партрэтаў. Удасканальваючы змест і фор-
118. В. Пратасеня. Партрэт доктара медыцынскіх навук. Л. С. Вялічкі. 1983
му мастацкага твора, В. Пратасеня пераканаўча раскрывае перад гледачом старонкі працоўнай біяграфіі сваіх герояў. Палітра мастака яркая, адмысловая. У ёй пераважаюць насычаныя чырвоныя, аранжавыя і карычневыя тоны. Гэта асабліва відаць у кампазіцыйным партрэце «Калгасныя даяркі» (1982), дзе на выцягнутым па гарызанталі фармаце адлюстраваны чатыры жанчыны — калгасныя даяркі на фоне малочна-таварнага комплексу.
He менш дасканалым у мастацкіх адносінах з’яўляецца і другі кампазіцыйны партрэт В. Пратасені «Ветэраны» (1985), дзе мы бачым прадстаўнікоў беларускай навукі — выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, былых салдат, якія са зброяй у руках адстаялі на палях вайны нашу свабоду і незалежнасць.
Значны ўклад у стварэнне мастацкага летапісу народа ўнёс і народны мастак БССР Л. Шчамялёў. Напісаныя ім у 80-я гады партрэты народных пісьменнікаў БССР Янкі Купалы і Якуба Коласа найбольш пераканаўча сведчаць пра імкненне мастака раскрыць сродкамі мастацтва ўнутраную сутнасць асобы, а не толькі перадаць знешняе падабенства.
Асабліва гэта відавочна ў партрэце Янкі Купалы (1981). Мастак адлюстраваў паэта ў сярэднім узросце ў перыяд яго найвышэйшай творчай актыўнасці. Янка Купала намаляваны ў поўны рост. Надзвычай выразныя і лаканічныя мастацкія сродкі, якімі карыстаецца жывапісец, каб адлюстраваць не толькі знешняе падабенства, але і характар паэта. Фігура паэта пададзена суцэльнай чорнай плямай на светлым фоне і займае амаль усю плошчу карціны. Нізкі гарызонт надае ёй манументальнасць. У каларыце пераважаюць насычаныя чорныя і вохрыстыя тоны. Твар напі саны халаднаватымі жоўтымі і карычневымі фарбамі, што прыгожа спалучаецца з чорным колерам паліто.
Цікавы партрэт Якуба Коласа (1981). Ён вытрыманы ў такіх самых тонах, што і партрэт Купалы. Такое кампазіцыйнае і каларыстычнае падабенства сведчыць аб аднолькавым падыходзе да вырапіэння вобразаў народных песняроў — класікаў беларускай літаратуры.
Значны крок у напрамку рэалістычнага адлюстравання вобраза нашага сучасніка зрабіў і вядомы беларускі жывапісец, народны мастак СССР, акадэмік М. Савіцкі. Партрэт народнага пісьменніка БССР Героя Сацыялістычнай Працы Васіля Быкава (1984) сведчыць аб нястомным пошуку рэалістычнай, вобразнай выразнасці твора. Партрэт вытрыманы ў прыгожай колеравай гаме, пабудаванай на тонкіх спалучэннях срабрыста-шэрых, карычневых і зялёных тонаў. Дакладны, нават скрупулёзны малюнак са стараннай прапрацоўкай дэталяў і анатоміі рук і твару. I, урэшце,— выкарыстанне рэфлексаў — асаблівасць мастацкай мовы, якую М. Савіцкі ўжывае надзвычай эканомна.
Партрэт выкананы на гладкім цёмным фоне. Але гэта зусім не перашкаджае гледачу ўявіць сабе ўвесь жыццёвы шлях, характар, духоўную сутнасць пісьменніка — прадстаўніка таго пакалення творчай інтэлігенцыі, якое на сваіх плячах вынесла ўвесь цяжар мінулай вайны і зараз на мірнай глебе не спыняе сваёй барацьбы супраць цёмных сіл рэакцыі.
У гэтым жа кірунку развіваецца і творчасць заслужанага дзеяча мастацтваў БССР I. Ціханава. У сваіх работах ён імкнецца да перадачы псіхалогіі, партрэтнага падабенства і г. д. Творы Ціханава вылучаюцца экспрэсіяй, дынамізмам, уменнем засяродзіць увагу на найбольш характэрных рысах мадэлі («Акадэмік Р. Гарэцкі», 1984 і інш.).
Асобную старонку ў творчасці Л. Асядоўскага складае партрэт. Па сваім кампазіцыйным вырашэнні яго групавыя партрэты хутчэй за ўсё на-
бліжаюцца да тэматычных жанравых палотнаў. Такім, па сутнасці, з’яўляецца «Партрэт старэйшых кампазітараў, родаяачальнікаў беларускай савецкай музыкі Аладава, Цікоцкага, Шырмы і Чуркіна» (1977). Мастак не выпадкова сабраў у адзінай кампазіцыі людзей, ідэйныя пазіцыі якіх аднолькавыя.
Кампазіцыя карціны даволі простая. На пашыраным па гарызанталі фармаце размешчана група з чатырох фігур. Кампазітары стаяць і сядзяць у досыць незалежных «артыстычных» позах. Іх фігуры прапрацаваны надзвычай дасканала. Яны вырашаны ў насычаных блакітна-зялёных, карычневых і чырвоных фарбах. Умела падабраныя не толькі ў колеравых, але і ў танальных адносінах, яны ствараюць непаўторную гармонію, якая пераўтвараецца ў своеасаблівы сплаў фарбаў і гукаў. Але галоўнае ў гэтай кампазіцыі людзі, іх характары. Мастаку ўдалося кожнаму даць трапную партрэт-
ную і псіхалагічную характарыстыку. Крыху флегматычны, заўсёды спакойны Аладаў, засяроджаны, нават суровы Шырма, педантычны ва ўсім Чуркін і інтэлігентны, лірычны Цікоцкі. Вынісаныя да драбніц твары кампазітараў надзвычай прыгожыя. I гэтая прыгожасць не знешняя, яна нібы выпраменьваецца нейкім унутраным святлом, якое зыходзіць ад кожнага адлюстраванага ў карціне вобраза.
Л. Асядоўскі шырока выкарыстоўвае ў сваёй творчасці рэалістычную ўмоўнасць, метафару, параўнанне, вельмі тактоўна прымяняе прынцыпы мантажу. Але мантаж у работах Асядоўскага не традыцыйны. Ён амаль не карыстаецца ўвядзеннем у кампазіцыю паасобных клеймаў, якія пашыраюць рамкі апавядання, а, наадварот, імкнецца «завязаць» дзеян-
119. Л. Асядоўскі. Партрэт старэйшых кампазітараў, роданачальнікаў беларускай савецкай музыкі Аладава, Цікоцкага, Шырмы і Чуркіна. 1977
не вакол якой-небудзь адзінай падзеі, якая магла сабраць вакол сябе людзей рознага складу характару і напрамку мастацкай творчасці. Гэта асабліва добра відаць у шматфігурнай кампазіцыі «Народныя сейбіты» (1977), прысвечанай пачынальнікам сучаснай беларускай літаратуры.