Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Выкарыстанне рэалістычных традыцый мінулага вельмі часта ідзе
130. I. Дзьмухайла.
Снег сышоу. 1985
паралельна з новымі тэндэнцыямі, што можна праілюстраваць на творчасці жывапісца Г. Ціхановіча. Доўгі час творчасць гэтага жывапісца папросту замоўчвалася. Па-сапраўднаму яго талент адкрылі толькі ў канцы 1987 г. на персанальнай выстаўцы, дзе можна было прасачыць творчую эвалюцыю жывапісца. Калі ў творах больш ранняга перыяду, такіх, як «Лета ў вёсцы», «Сакавіцкі дзень» (абедзве 1965), яшчэ адчуваецца пэўная залежнасць мастака ад традыцыі (можна параўнаць іх з карцінай А. Паленава «Маскоўскі дворык»), дык у работах пачатку 70-х гадоў гэтая залежнасць амаль што знікае. Прыкладам можа служыць пейзаж «Сакавіцкі снег» (1971), які прыцягвае перш за ўсё тэхнікай выканання. Галоўнае тут — настрой. Снег на карціне цёплы, і сонца не іскрыстае, яно бляклае, і таму ўвесь пейзаж афарбаваны ў мяккія, пастэльныя тоны.
Агульнае ўражанне ад пейзажа «Восень у батанічным садзе» (1982) дасягаецца не адлюстраваннем па-
жоўклых лісцяў на дрэвах, а за кошт чырвонай зямлі, на якой праляглі блакітныя цені. Дрэвы стаяць зусім голыя. Такім чынам, пераасэнсаванне традыцый тут відавочнае.
Пачуццё асабістай адказнасці за нашу будучыню, гнеў і боль за разбураныя помнікі культуры выклікае пейзаж «Руіны Замкавай вуліцы» (1982). Тут тая ж самая мяккасць у адлюстраванні разбуранага дома, камянёў, якія параскіданы наўкола. Сіратліва глядзяць цудам уцалелыя, атынкаваныя сцены жылога пакоя, нібы запрашаючы звярнуць на іх увагу, зберагчы, бо яны — помнік культуры мінулага стагоддзя.
Сярод жывапісцаў сярэдняга пакалення, якія паспяхова працуюць у жанры пейзажа, можна назваць імя К. ПІастоўскага. Любімымі краявідамі жывапісца з’яўляюцца невялічкія беларускія пасёлкі, якія прытуліліся да берагоў рэк ці азёр, іх ціхае, размеранае жыццё. Сюжэты яго палотнаў, іх рацыяналістычны характар наклалі адбітак і на жывапісную форму, каларыстычны лад.
132. П. Масленікаў. Халодны май. 1984
Асабліва цікавы ў гэтых адносінах пейзаж «Браслаўскія далі» (1984). На палатне адлюстраваны невялічкі пасёлак на беразе Браслаўскага возера, абрысы якога патанулі ў блакітнаватай далечыні. Каля прыгожых зграбных домікаў завіхаюцца людзі. Яны заняты сваімі паўсядзённымі справамі. Ва ўсёй прыродзе адчуваецца спакой і нейкая асаблівая стабільнасць, якую нішто не парушае. У пейзажы пераважаюць насычаныя чырвоныя, карычневыя, зялёныя фарбы, якія ў агулыіым каларыстычным гучанні зліваюцца ў прыгожую святочную гаму. Па шырыні ахопу жыцця і ідэйнай накіраванасці гэты пейзаж можна аднесці да эпічнага жанру. Але яго можна трактаваць і як лірычны, бо ў ім існуе своеасаблівая паэзія паўсядзённага жыцця і чысціня чалавечых узаемаадносін.
У яейзажах А. Сямілетава «Восеньскія бярозы» (1975), «Восень» (1980), «Зімка» (1985) асабліва ярка
праявіліся новыя тэндэнцыі ў творчасці мастака, пошукі адэкватнай формы для перадачы стану прыроды і г. д. Прыцягваюць увагу яго вясновыя пейзажы «Барвовае змярканне» (1977), «Могільнік» (1983) і інш., поўныя дынамізму.
Нястомным шукальнікам новых шляхоў у мастацтве з’яўляецца А. Бараноўскі. Ад скрупулёзнай манеры выяўлення на палатне асаблівасцей натуры мастак перайшоў да больш шырокага спасціжэння прыроды, у якім эмацыянальны стан адыгрывае не апошнюю ролю. А. Бараноўскі выпрацаваў свой асабісты творчы почырк, які нагадвае пэўную разнавіднасць «пуантылізму». Гэта зрабіла яго жывапіс індывідуальным, своеасаблівым і запамінальным.
У той жа час пошукі мастацкай формы не засланілі вобразнай структуры твораў А. Бараноўскага, што мы можам убачыць у пейзажы «Дарога дзяцінства» (1983).
На вертыкальным фармаце досыць буйнога палатна адлюстраваны краявід нібы з «птушынага палёту». На пярэднім плане — поле, усеянае кветкамі, якое нагадвае агромністы дыван. А ў небе, нібы статак бараноў,— аблокі даволі фантастычных абрысаў. Гэтае спалучэнне алегарычных матываў з элементамі рэальнага свету наводзіць гледача на думку пра сутнасць зямнога быцця.
Мастак старанна прапрацоўвае кожны сантыметр паверхні палатна, надаючы яму дакладны сэнс і колеравае гучанне.
Пейзажы А. Бараноўскага цяжка аднесці да якога-небудзь пэўнага жанру. Яны хутчэй за ўсё лірыкаэпічныя, як, напрыклад, «Цішыня» (1985), дзе мастацкая канцэпцыя аўтара праявілася асабліва ярка.
Захапленне дэкаратывізмам у спалучэнні з рэалістычнай пластыкай не абмінула і некаторых мастакоў старэйшага пакалення. Паказальнай у гэтых адносінах з’яўляецца творчасць беларускага пейзажыста, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П. Масленікава. He паглыбляючыся ў творчую лабараторыю мастака, спынімся на тых зменах, якія адбыліся ў яго творчасці за апошнія гады.
Пра гэта красамоўна сведчыць яго работа «Першы выган» (1987), дзе мастак імкнецца сумясціць жанр пейзажа з бытавым жанрам. На палатне адлюстраваны калгасны статак, які прытуліўся на ўзлеску, хаваючыся ад дажджу. Неба завалаклі хмары, і яно нібы прарвалася патокам дажджу. Тут жа, у накінутым на плечы цэлафанавым плашчы,— пастух. Пейзаж адлюстраваны досыць проста, нават празаічна. У блакітнаватым марыве амаль што патанулі абрысы дрэў. Яны намаляваны абагульнена. Варта адзначыць, што мастак у гэтым пейзажы адышоў ад таго скрупулёзнага капіравання натуры, які наглядаўся ў ранейшых творах. I пейзаж, і каровы, і пастух напісаны даволі шырока. Пластыка тут цалкам падпарадкавана эмацыянальнай выразнасці колеру.
Такі падыход да адлюстравання эмацыянальнага стану прыроды наогул стаў характэрным для творчасці многіх беларускіх пейзажыстаў. Гэтымі рысамі адзначана і творчасць заслужанага мастака БССР В. Вярсоцкага, які імкнецца ўвасобіць эпічную прыгажосць прыроды роднага краю. У пейзажы «Нёман. Праз стагоддзі» (1987) мастак адлюстраваў магутную
беларускую раку, на берагах якой адбываліся многія гістарычныя падзеі. Пейзаж вырашаны ў панарам* ным плане. Кампазіцыя выцягнута па гарызанталі. ...Змяркаецца. У блакітнай далечыні ледзь праглядваюцца берагі паўнаводнай ракі. [ толькі апошні прамень заходзячага сонца вырывае з паўзмроку адзіпокую царкву, якая прытулілася на крутым беразе.
Жывапісная структура палатна не кідкая. Фарбы тут не яркія, жорсткія, каларыт суровы. Галоўную ўвагу мастак надае пластычнай трактоўцы. Жывапісныя рытмы добра прадуманы і падмацаваны выразнай пластыкай.
Гаворачы пра новыя тэндэнцыі ў пейзажным жанры, нельга не прыгадаць творчасць тых мастакоў, якія на аснове назіранняў над прыродай або па асобных замалёўках ствараюць пейзажы, зусім не падобныя да натуры, але пераканаўчыя рэалістычным спасціжэннем свету.
Жывапісец Л. Шчамялёў на апошняй персанальнай мастацкай выстаўцы прадэманстраваў шэраг работ, дзе натурныя замалёўкі, дапоўненыя мастацкай фантазіяй, ператварыліся ў праўдзівы вобраз прыроды. Адметная рыса яго пейзажаў «Цвіценне чаромхі» (1981), «Вуліца ў
134. Л. Шчамялёу. Ліставей. 1977
Мінску», «Вёска Міхалітво» (абодва 1985), «Восень пад Мінскам» (1986), «Дукора», «Маладзік», «Зімовы вечар», «Першы снег» (усе 1987) і інш,—дэкаратыўнасць. Фарбы, накладзеныя пастозна адзінай колеравай плямай, надзвычай яркія і звонкія і гучаць вельмі мажорна. Пейзажы гэтыя кранаюць сваёй чысцінёй і пачуццём любві да роднага краю.
«Маладзік» — невялікі па памерах твор — выклікае незвычайнае ўражанне зеленавата-блакітнай гамай і цішынёй, якая разліта ў прыродзе. Цэласнасць успрымання — вось галоўны крытэрый, якім можна вызначыць большасць іншых пейзажаў Л. Шчамялёва, у тым ліку і «Періяы снег». ...Па заснежанаму полю імчаць запрэжаныя сані. Іх абрысы гранічна абагульнены. Малюнак пазбаўлены характэрных дэталей, але ўспрымаецца надзвычай цэльна. У кантрасце з
белым пушыстым снегам ён асабліва выразны. Кампазіцыю дапаўняюць прыпарушаныя снегам дрэвы. Жывапісныя і пластычныя рытмы пададзены з вялікім густам.
Ва ўсіх жывапісных работах Л. Шчамялёва адчуваецца гармонія чалавека і прыроды. Па сутнасці, гэта своеасаблівыя тэматычныя палотны, у якіх пейзаж адыгрывае адну з галоўных роляў.
У наш час, калі ўскладненне мастацкіх структур, пошукаў новых шляхоў у мастацтве стала асабліва актуальным, станкавісты часта карыстаюцца сродкамі манументальнадэкаратыўнага жывапісу. Узаемаўплыў і ўзаемапранікненне розных жанраў у апошнія гады сустракаюцца асабліва часта. Да таго ж многія кампазіцыі ствараюцца метадам калажа. Яны хутчэй нагадваюць дываны, намаляваныя на палатне алейнымі
фарбамі. Такі прыём стварэння мастацкіх твораў часам дасягае станоўчых вынікаў. У гэтай сувязі варта спыніцца на творчасці 3. Літвінавай, якая ў апошнія гады асабліва плённа выкарыстоўвае ў сваёй творчасці сродкі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. У кампазіцыйным пейзажы «Будынкі і людзі» (1986) мастачка не адлюстроўвае нейкі пэўны краявід, тым больш стан прыроды. Галоўная яе задача — стварэнне алегорыі
Імкнучыся адысці ад фатаграфізму, бяздумнага капіравання натуры, кідаюцца ў іншую крайнасць, калі ў творах амаль зусім знікае матэрыяльны свет. Адным з актыўных шукальнікаў новых шляхоў у галіне пейзажа з’яўляецца М. Бушчык. Пра творчасць гэтага мастака часопіс «Маладосць» піша: «На рэспубліканскіх і
136. У. Ісаёнак.
Зіма на Браслаўшчыне. 1983
жыцця. Палатно 3. Літвінавай выклікае аптымістычны настрой, бо напісана яно надзвычай ярка. Каларыт карціны пабудаваны на спалучэннях залаціста-жоўтых, ружовых і аранжавых тонаў, што надае ўсяму твору надзвычайную святочнасць.
Гэтую ж лінію на стварэнне пейзажаў-алегорый 3. Літвінава паспяхова прадоўжыла і ў палотнах «Мір дому твайму» і «Цвіценне» (абодва 1987).
Маладыя жывапісцы па-рознаму ажыццяўляюць свае намаганні ў пошуках новых сродкаў адлюстравання рэчаіснасці. Адны з іх спрабуюць выразіць сябе хоць і ў рэалістычных, але адцягненых формах жывапісу, другія — шляхам ускладнення кампазіцыйных структур, колеравых суадносін, лінейных рытмаў і г. д.
ўсесаюзных выстаўках карціны Мікалая Бушчыка спыняюць увагу гледачоў нязвыклай мастацкай мовай. У пейзажы «У летнюю ноч» (1986) жывапісец паэтызуе рэчаіснасць, спрабуе ўтрымаць і перадаць на палатне непасрэднасць імгненнага ўзрушэння. To, падуладны ўнутраным рытмам прыроды, ён імкнецца пластычна ўвасобіць адчуванне водару летняй ночы, убачыць, як «струменіць ранку святло». To факусіруе позірк, канцэнтруе выказванне да ёмістых сімвалаў. Каларыт яго карцін утвараецца гамай пэўных колераў, якія часам мякка перацякаюць адзін у адзін, часам кантрастуюць паміж сабой» 4.