• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    120. А. Малішэўскі. Палачанка Ніна Кныш. 1981
    ...У памяшканні рэдакцыі «Нашай нівы» сабраліся амаль усе беларускія пісьменнікі і паэты, якія прымалі ўдзел у стварэнні газеты-часопіса. Сярод іх мы бачым Янку Купалу, Якуба Коласа, Змітрака Бядулю, Алаізу Пашкевіч (Цётку), Максіма Багдановіча, Цішку Гартнага і інш. Усе яны не толькі маюць выдатнае партрэтнае падабенства, але і надзелены такімі тыповымі рысамі, якія надзвычай добра характарызуюць іх творчы воблік. Пра тое, што яны аднадумцы, сведчыць добра скампанаваная, згуртаваная адзінай ідэяй
    кампазіцыйная група, у цэнтры якой знаходзіцца фігура аднаго з заснавальнікаў і рэдактараў «Нашай нівы» Янкі Купалы. Ідэйная згуртаванасць, адданасць сваёй справе — справе нацыянальнага і сацыяльнага вызвалення Беларусі, якой прысвяцілі сваё жыццё ўсе прысутныя, прачытваецца амаль што ў кожным вобразе.
    Калі ў работах названых партрэтыстаў нераважалі традыцыйныя сродкі мастацкай выразнасці, дык нельга не адзначыць, што А. Кішчанка, А. Малішэўскі, М. Чэпік, У. Стальмашонак і іншыя спрабуюць гэтыя сродкі зрабіць больш інтэнсіўнымі і дынамічнымі, шукаюць новыя шляхі ў развіцці станковага жывапісу. У работах гэтых жывапісцаў пераважае так званая дэкаратыўная тэндэнцыя.
    З’ява гэтая ў айчынным жывапісе не новая. Яшчэ ў пачатку стагоддзя тэндэнцыі дэкаратывізму часам <лга навіліся вызначальнымі ў творчасці такіх мастацкіх груповак, як «Бубновы валет», «ОСТ» і інш., і ахоплівалі не толькі каларыт, але і рытміку кампазіцыі, лінейны лад, структуру твора ў цэлым.
    Шмат і не без поспеху працуе ў жанры партрэта А. Кішчанка. Манументаліст па адукацыі, ён імкнецца ў сваіх работах спалучыць прыёмы станковага жывапісу з манументальным. Яго партрэты заўсёды ўражваюць гледача кідкасцю колеравай плямы, неверагоднымі спалучэннямі фарбаў, якія часам вельмі цяжка дапасоўваюцца адзін да аднаго. Зыходзячы ўсё з той жа дэкаратыўнай тэндэнцыі, ён надае сваім партрэтам найбольшую выразнасць за кошт колеру або нечаканасці кампазіцыі. Да таго ж вобразы твораў Кішчанкі заўсёды неардынарныя. Гэта асабліва добра відаць у партрэце Алены Абразцовай (1982). Артыстка намалявана на чорна-белым фоне з букетам кветак. Няцяжка здагадацца, што яна толькі што закончыла выступленне і яшчэ знаходзіцца ў палоне
    тых пачуццяў, якія валодалі ёю. Гэта ўдала падкрэсліў мастак, старанна выпісаўшы вочы, вусны, рукі. На плячах у актрысы стракаты плашч, блізкі да колеру твару, рук, кветак. На першы погляд нават цяжка разабрацца ў перапляценні ўсіх гэтых дэкаратыўных плям. Такім чынам, аддадзеная мастаком перавага колеру тут відавочная.
    Тое ж самае можна адзначыць і ў партрэце «Вольга» (1982), дзе на выцягнутым па вертыкалі фармаце на гладкім фоне намалявана прыгожая маладая дзяўчына, якая трымае ў руках раскрытую кнігу. Фармат палатна застаўляе гледача звярнуць увагу толькі на тое, што хоча паказаць мастак. Майстэрства жывапісца тут праявілася не толькі ў артыстычным валоданні пэндзлем, але і ў адлюстраванні характару сваёй гераіні. У той жа час прыёмы манументальнага жывапісу — наўмысная стылізацыя, нечаканы выбар фармату і кампазіцыі прысутнічаюць тут даволі выразна.
    Можна прывесці шмат прыкладаў, звязаных з дэкаратыўнай тэндэнцыяй, і ў творчасці Г. Вашчанкі, які таксама аддае шмат увагі пошукам новых сродкаў вобразнай выразнасці ў сваіх кампазіцыйных партрэтах. Галоўным героем яго карціны «Нараджэнне паэта» (1982) з’яўляецца малады Янка Купала. Паэт намаляваны на фоне цёмнай купальскай ночы, калі вясковыя хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць цераз агонь. Усё гэта мастак адлюстраваў у выглядзе невялікіх клеймаў, раскіданых па ўсім полі карціны. I толькі промень святла вырывае з цемры постаць Купалы. Колеравая гама тут надзвычай напружаная, яркая, яна складаецца з насычаных чырвоных, карычневых і жоўтых тонаў. Але колер у карціне Г. Вашчанкі ўмоўны. На думку аўтара, ён павінен адпавядаць той цеплыні ўзаемаадносін, якія існуюць паміж людзьмі, што адлюстраваны ў карціне. Нездарма ж ма-
    лады паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч узяў для сваёй творчасці псеўданім «Янка Купала», каб падкрэсліць гэтым сваю еднасць з народам, яго векавымі традыцыямі.
    Сярод прадстаўнікоў сярэдняга пакалення жывапісцаў, што трывала стаяць на глебе рэалістычнага адлюстравання рэчаіснасці, можна назваць такіх розных па творчай манеры мастакоў, як У. Гоманаў, Н. Шчасная, Л. Дударанка, М. Апіёк, У. Гардзеенка і інш. Імі ў апошнія гады напісана шмат цікавых твораў, якія ўвайшлі ў экспазіцыі не толькі рэспубліканскіх, але і ўсесаюзных мастацкіх выставак.
    Характэрнай своеасаблівасцю творчасці гэтых мастакоў з’яўляецца тое, што яны знаходзяць сваіх герояў у паўсядзённым жыцці працоўных калектываў, у калгасах, саўгасах, на прадпрыемствах лёгкай прамысловасці. Гэтым мастакам належыць ініцыятыва стварэння так званых калгасных «траццяковак», мясцовых выставак і г. д.
    У. Гоманаў з’яўляецца арганізатарам і заснавальнікам карціннай галерэі ў вёсцы Гурыны, што на Мазыршчыне. Для Гурынскага музея ён
    121. М. Рагалевіч.
    Шчасце. 1986
    напісаў шэраг партрэтаў, сярод якіх звяртае на сябе ўвагу кампазіцыйны партрэт калгасных пенсіянераў з паэтычнай назвай «Шчасця вам, маладыя» (1975).
    ...На фоне драўлянай сцяны, на якой навешаны граблі, каса, падкова,— двое пажылых людзей — сівы дзядок і спадарожніца яго жыцця — бабулька ў белай хусцінцы. Рукамі яны трымаюцца за частаколіну плоту, за якім стаяць і нібы праводзяць на працу сваіх унукаў. Вочы пенсіянераў свецяцца цеплынёй, ласкай. Усё іх аблічча выпраменьвае толькі добразычлівасць.
    Палітра мастака ў гэтым партрэце не надта кідкая. Вобразны лад тут будуецца хутчэй на пластыцы, у аснове якой трывалы, рэалістычны малюнак. Кампазіцыйная пабудова партрэта выпадковая. Гэта — эцюд, напісаны з натуры і дапрацаваны ў майстэрні. He менш эмацыянальны і другі яго групавы партрэт «Калгасныя пенсіянеры Марыя Андрэеўна і Сямён Ягоравіч» (1984), дзе псіхалагічная характарыстыка герояў пададзена надзвычай выразна.
    Цікавым у мастацкіх адносінах з’яўляецца «Партрэт народнага мастака GCCP Міхаіла Савіцкага» (1976) У. Пасюкевіча. Тут мастаку ўдалося стварыць вобраз чалавека, глыбока перакананага ў сваіх жыццёвых і мастакоўскіх прынцыпах. Творчая манера У. Пасюкевіча вылучаецца даволі падрабязнай мадэліроўкай формы, што дае магчымасць, не губляючы агульнага дэкаратыўнага гучання, надаць твору неабходную матэрыяльнасць і псіхалагічную выразнасць. Партрэт намаляваны ў поўны рост. Мастак з пэндзлем у правай руцэ стаіць каля свайго палатна. Усе яго думкі засяроджаны на той працы, якую ён стварае. У. Пасюкевічу ўдалося адчуць і адлюстраваць у сваім творы самаахвярную адданасць мастацтву, якой вызначаецца жывапісец М. Савіцкі.
    Запамінальным аказаўся і кампа-
    зіцыйны партрэт «Свіцязянская балада» (1978) У. Пасюкевіча, дзе адлюстраваны славуты польскі паэт А. Міцкевіч. Характэрны беларускі пейзаж удала дапаўняе псіхалогію галоўнага героя.
    Гаворачы пра тэндэнцыі, што выявіліся ў партрэтным жывапісе ў апошнія гады, нельга не спыніцца і на так званай тэндэнцыі «фатаграфізму», якая праявілася перш за ўсё ў работах прадстаўнікоў малодшага пакалення беларускіх партрэтыстаў.
    122. В. Маркавец. Народны майстар А. Пупко. 1982
    Вядома, што дасягненні ў галіне мастацкай фатаграфіі за апошнія гады сталі даволі значнымі. Зараз мастацкую фатаграфію часам цяжка адрозніць ад твора жывапісу ці графікі. Асабліва гэта датычыць каляровай фатаграфіі. У каляровым фатаграфічным партрэце можна знайсці шмат якія мастацкія якасці — тут і дасканалая кампазіцыйная пабудова, і пераканаўчая псіхалагічная характарыстыка мадэлі, і бездакорная перадача фактуры прадмета, яго матэрыяльнасці. У ёй прысутнічаюць
    усе тыя кампаненты, якімі валодае кампазіцыйны партрэт. I гэтую асаблівасць мастацкай фатаграфіі нядрэнна выкарыстоўваюць у сваёй творчасці некаторыя жывапісцы. Асабліва тады, калі дадатныя якасці фатаграфіі добра спалучаюцца з тыповасцю вобраза, характарам асобы і г. д.
    Палатно В. Маркаўца «Дзед Алесь і бабка Марыля» (1988) амаль не адрозніваецца ад каляровай фатаграфіі. На квадратным фармаце ад-
    123. М. Дубрава. Цёплы вечар. 1983
    люстраваны двое пажылых людзей — дзед і бабуля. Старыя сядзяць на засланай самаробнай коўдрай лаўцы, звесіўшы абутыя ў стаптаныя чаравікі ногі. Спакойна ляжаць на каленях напрацаваныя за гады доўгага жыцця рукі. Палатно, хоць і нагадвае каляровую фатаграфію, уражвае гледача еваёй непасраднасцю і праўдзівасцю. Бо праўда факта тут ператварылася ў мастацкую праўду, у выніку чаго атрымаўся сапраўдны мастацкі вобраз. Гэтаму ў значнай меры паспрыяла і тое, што героі карціны В. Маркаўца намаляваны ў тыповым
    для іх асяроддзі, у акружэнні тых нрадметаў і аксесуараў, якія суправаджаюць іх на працягу ўсяго жыцця.
    He менш цікавым з’яўляецца палатно У. Сулкоўскага «Успамін. Брат і сёстры Якуба Коласа» (1982). Тут такі ж інтэр’ер сялянскай хаты з расчыненым вакном, паабапал якога сядзяць дзве старэнькія бабулькі і дзед, у якіх няцяжка ўбачыць партрэтнае падабенства з Якубам Коласам. Гэты твор таксама нагадвае каляровую фатаграфію. Але ў адрозненне ад першага ў ім можна вызначыць рысы, якія характэрныя для жанравай карціны. Старыя цалкам у палоне тых мар і летуценняў, што выкліканы ўспамінамі аб мінулым. I гэта адбілася на іх тварах. Асабліва кранае сваёй шчырасцю і непасрэднасцю вобраз старой, якая сядзіць тварам да гледача. Нягледзячы на тое што яна намалявана контражурам, мастаку ўдалося выявіць надзвычай характэрныя, тыповыя рысы жанчыны — простай сялянкі, якая пражыла доўгае і складанае жыццё. Успамінаючы пра сваё дзяцінства, яна ціха ўсміхаецца толькі ёй адной вядомаму. Позірк яе накіраваны ў «нікуды».
    Здольнасцю да псіхааналізу, уменнем стварыць надзвычай тыповы, характэрны вобраз адрозніваецца творчасць маладой мастачкі Г. Туроўскай. На рэспубліканскай мастацкай выстаўцы, прысвечанай 40-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, поспехам карыстаўся кампазіцыйны партрэт пад назвай «Анастасіі Савельеўне Бурай з вёскі Міластава і ўсім маці Вялікай Айчыннай» (1984). Ужо сама назва твора адрасуе гледача да тых суровых дзён Вялікай Айчыннай вайны, калі многія маці не дачакаліся сваіх сыноў і дачок, якія не вярнуліся з палёў вялікай бітвы. У Анастасіі Савельеўны загінула ў вайну шасцёра сыноў (згодна са старажытнай традыцыяй, усе яны адлюстраваны Г. Туроўскай на палях рамы), але сэрца маці не