• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    60-я гады — гэта час, калі кераміка разам з усім дэкаратыўным мастацтвам бярэ курс на мастацкае афармленне быту. Работы беларускіх керамістаў гэтага перыяду цесна звязаны з побытам, яны ствараюцца ў разліку на жылыя і грамадскія інтэр’еры. Мастакі вырашаюць творчыя задачы, сярод якіх вядучае месца належыць жывапісным і графічным. Задачы керамікі як матэрыялу пакуль што не знаходзяць адпаведнага вырашэння. Шырэй пачынаюць выкарыстоўваць прыёмы народнага ганчарства. Вырабы, у якіх мастакі звяртаюцца да нацыянальнай тэматыкі і лепшых традыцый в(1інулага, у болыпай ступені адметныя сваёй цеплынёй і блізкасцю да чалавека, чым геаметрызаваныя рэчы масавай вытворчасці.
    У другой палове 60-х гадоў у вырабах керамікі пачалі бачыць неабходны арганізацыйны акцэнт інтэр’ернай кампазіцыі. Аб’ёмныя формы пачынаюць ускладняцца і пластычна ўзбагачацца. Ад простых круглых або сферычных абрысаў формы мастакі звяртаюцца да парабалічных, эліпсоідных. Намячаецца пераход ад аднааб’ёмнасці да супастаўлення ў адзінай аб’ёмнай форме некалькіх, часта розных па характару аб’ёмаў. Імкненне ўзбагаціць пластыку аб’ёмнай формы выявілася ў тым, што вырабы ў сваёй аснове становяцца не толькі круглымі, але і авальнымі, прамавугольнымі, квадратнымі і г. д. Часта прымяняецца зрэз бакавых плоскасцей, што закранула ў асноўным формы графінаў, ваз, што-
    фаў, уводзяцца розныя дэкаратыўныя ручкі, налепы і рэльефныя выявы. Дэкаратыўныя ручкі, як правіла, размяшчаюцца на месцы злучэння двух розных аб’ёмаў, што дапамагае акцэнтаваць двухці шматаб’ёмнасць формаў. Так, напрыклад, у сувенірнай вазачцы Л. Багданава «Фігурная» дэкаратыўная ручка-кальцо размешчана на месцы двух аб’ёмаў, якія плаўна пераходзяць адзін у другі, што стварае своеасаблівы кампазіцыйны цэнтр. Дэкаратыўныя налепы можна бачыць у вазах М. Бяляева.
    Значная ўвага надаецца таксама і сілуэту вырабаў. Контур прадметаў адыгрывае важную ролю ў работах мастакоў керамікі, пры гэтым акцэнт робіцца на характары бакавых профільных ліній, якія падкрэсліваюць і абмяжоўваюць аб’ёмную форму па вертыкалі. Цікавасць да сілуэтаў выразілася ў стварэнні плоскіх графінаў, штофаў, ваз, дзе сілуэт адыгрывае асноўную дэкаратыўную і выразную ролю (графіны «Белавежская» Л. Багданава, «Дэкаратыўныя вазы» У. Абухава).
    Керамічныя вырабы становяцца больш кампактныя па форме. Змяняецца іх колеравая характарыстыка, назіраецца імкненне да найбольш поўнага выяўлення якасцей і асаблівасцей таго ці іншага матэрыялу. У другой палове 60-х гадоў актыўна ідуць пошукі новых матэрыялаў, тэхнічных прыёмаў іх апрацоўкі. Шырокае распаўсюджанне атрымлівае «грубая кераміка» і матэрыялы, якія даюць буйназярністую, шурпатую фактуру паверхні. Асабліва папулярным сярод беларускіх керамістаў становіцца шамот — вынік уплыву мастацтва Прыбалтыкі. Яго выкарыстоўваюць у сваёй творчасці Ф. Зільберт, В. Данчук, Т. Паражняк і інш.
    Керамісты абыгрываюць грубаватую пластычнасць гліны, што захоўвае прыродны колер і фактуру. Шамот, які прымяняецца не толькі пры вырабе ваз для падлогі, але і для
    керамічных пано і пластыкі малых формаў, дазваляе падкрэсліць сувязь з прыроднымі матэрыяламі і формамі.
    Шырокае распаўсюджанне ў беларускім мастацкім фарфоры атрымалі сучасныя механізаваныя метады дэкарыравання. Разам з аэрографам пачала выкарыстоўвацца ссоўная шаўкаграфная дэколь, якая дазволіла мастакам хутка і з вялікай дакладнасцю наносіць на фарфоравыя вырабы самы складаны графічны малюнак. Гэты спосаб прымяняецца ў дэкарыраванні графінаў, ваз, сервізаў (графіны Л. Багданава «Белавежская», сервіз «100 год У. I. Леніну» В. Леантовіча). Часта дэколь выкарыстоўваецца ў спалучэнні з крыццём (сервіз «Чырвонагвардзейскі» Л. Багданава) ці з дапіскай падглазурнымі фарбамі і золатам (сервіз «Павуцінка» В. Леантовіча).
    Удалыя роспісы В. Леантовіча кафейных сервізаў «Віды Мінска» і «Павуцінка» (абодва 1967, фарфор). Дэкор сервіза «Віды Мінска», падрыхтаванага да 900-годдзя Мінска, выкананы ў тэхніцы ссоўнай шаўкаграфнай дэколі. Яго кампазіцыя в’ыглядае цэльнай, хоць і састаўлена з асобных малюнкаў, на якіх адлюстраваны памятныя месцы і архітэктурныя збудаванні сталіцы рэспублікі. Выкананыя ў адзіным стылі, яны фрызам апаясваюць цыліндрычную форму прадметаў. Калі дэкор «Віды Мінска» выяўленчы, то «Павуцінкі» — дэкаратыўны, пабудаваны на карункавай лёгкасці ліній, якія пакрываюць форму. Ён нагадвае кракле, а стылізаваныя малюнкі кветак утвараюць суцэльнае пакрыццё асноўнага аб’ёму формы.
    Л. Багданавым распрацаваны набор плоскіх штофаў «Белавежская» (1967, фарфор, крыццё), якія адрозніваюцца галоўным чынам дэкорам. Кожны штоф мае форму скругленага паралелепіпеда. У трактоўцы скульптурных аб’ёмаў формы дасягнута пластычная яснасць і прастата. Можна адзначыць таксама пэўны ўплыў
    дызайнерскіх распрацовак. Маленькія авальныя кілішкі, што выконваюць ролю дэкаратыўнага корка, добра дапаўняюць удала знойдзены сілуэт графіна. Штофы «Белавежская», вазы «Сучасны Мінск», «Віды Мінска» экспанаваліся на выстаўцы ЭКСПО-1968 у г. Манрэалі (Канада) і былі адзначаны дыпломамі.
    71. Л. Багданаў. Набор для чаю «Кобальтавае лісце». 1973
    У адным з варыянтаў дэкору графіна «Белавежская» на горлачка на спецыяльным ланцужку падвешваўся кулон, які размяшчаўся на сярэдзіне шырокай, без дэкору, бакавой плоскасці. Гэты цікавы прынцып кампазіцыйнага вырашэння надаваў асаблівую сувенірную афарбоўку ўсяму вырабу. Над стварэннем графінаў сувенірнага характару працавалі В. Леантовіч (графіны «Бочачка», «Старка»), А. Фядусь (графіны для віна «Гомельскае»).
    Цікавасць керамістаў да традыцый народнага мастацтва становіцца болып мэтанакіраванай і паступова пазбаўляецца простага запазычання тых ці іншых яго элементаў. Мастакікерамісты Ф. Зільберт, Л. Панамарэнка, М. Шаўцова і іншыя вывучаюць традыцыйную кераміку Івянца, Ракава, а таксама народнае ганчар-
    ства Гарадка, Міра, Пружан, Гарадной.
    Тактоўна выкарыстоўвае традыцыйныя прыёмы народных ганчароў у сваіх творах Ф. Зільберт. Плаўнасць і гарманічнасць ліній сілуэта ваз, іх пластычная выразнасць у сукупнасці з сучаснымі прыёмамі пакрыцця пацечнымі глазурамі дазваляе мастаку дасягнуць цікавых дэкаратыўных эфектаў. Ф. Зільберт пазбягае дэталей, якія б драбілі форму і перашкаджалі ўспрыманню. Дэкаратыўныя якасці глазураванага пакрыцця тулава сасуда і цёмна-карычневага ангоба, што нібы льецца цераз край, ураўнаважаны простай і лаканічнай формай. Па матывах народнай керамікі мастак стварае ў маёліцы і тэракоце дэкаратыўныя вазы, у якіх угадваюцца формы беларускіх гладышоў, глякоў. Прыкметны ўплыў на творчасць Ф. Зільберта аказала гарадзянская кераміка з яе шарападобнай акругласцю формаў.
    Блізкія да народнага ганчарства «Дэкаратыўныя вазы» (1966, шамот,
    глазура) М. Бяляева. Пластычная яснасць формаў, нешматслоўнасць дэкору добра пасуюць да колеру глазурнага пакрыцця. Максімальная пукатасць формы, як ў народных ганчарных вырабах, прыпадае на 2/з вышыні сасуда. Нізкая ваза нагадвае міску, што вырабляліся ў заходніх раёнах Беларусі і мелі прыгнуты да сярэдзіны край. Дэкор лаканічны: нахільныя і паўкруглыя лініі, прачэрчаныя на плечыках сасуда, а таксама ляпныя ўкрапіны. што нагадваюць уціснутыя ў гліну каменьчыкі. Высокая ваза болып выцягнутая, у верхняй яе частцы форма блізкая да гаршкоў з Міра (Гродзенская вобл.). Сасуд дэкарыраваны плямамі, прачэрчанымі па яго сценках у ходзе вырабу на ганчарным крузе.
    Своеасаблівая, крыху грубаватая лепка, важкасць формаў надаюць архаічны выгляд дэкаратыўным вазам (1967, шамот) У. Абухава. Увага
    72. В. Бяляеў.
    Дэкаратыўныя вазы. 1968
    да фактуры матэрыялу, адыход ад задач функцыянальнасці былі прадэманстраваны на Міжнародных выстаўках керамікі ў Празе (1962) і Жэневе (1965) і аказалі пэўны ўплыў на беларускіх керамістаў, у работах якіх адзначаюцца блізкія рысы. Прастата таўстасценных, быццам вырабленых з грубага каменю ваз У. Абухава выклікае ўспаміны аб вытоках ганчарнага рамяства. Форма губляе сваё функцыянальнае прызначэнне, становіцца скульптурным выяўленнем.
    3 сярэдзіны 60-х гадоў пачала шырэй выкарыстоўвацца ў творчасці беларускіх керамістаў дробная пластыка. Дэмакратызм, блізкасць да чалавека, а таксама важная роля ў вырашэнні задачы эстэтызацыі ін-
    73. М. Несцярэўскі. Слуцкія матывы. 1968
    тэр’ернага асяроддзя — усе гэтыя якасці ў значнай ступені вызначылі тую цікавасць да скульптуры дробных форм, якую праяўляюць мастакі ў гэты час.
    Дэкаратыўная скульптура павінна арганічна ўваходзіць у інтэр’ер, не падаўляць навакольныя прадметы, а быць часткай агульнай інтэр’ернай кампазіцыі. Гэта патрабуе ад мастакоў уважлівага выбару тэм і сюжэтаў, накладвае адбітак на пластычнае вырашэнне твораў. У дэкаратыўнай скульптуры беларускія керамісты шырока выкарыстоўваюць вобразы з народных казак, нацыянальнага фальклору, навакольнай рэчаіснасці. У творах М. Бяляева «Старая-шаптуха» (1966, шамот), «Палявік і паляшук» (1966, шамот), М. Пушкара «Беларуская бульба» (1965, тэракота), «Браткі-беларусы» (1966, тэракота), Ф. Зільберта «На базары» (1966, тэракота) і іншых яскрава прасочваецца гэты напрамак. Прымяненне ў якасці матэрыялаў гліны, шамоту, тэракоты дазволіла зрабіць больш разнастайнай пластыку, шырэй выкарыстоўваць багацце фактур. Ствараючы вобраз чалавека, керамісты адмаўляюцца ад дэталей, апускаюць падрабязнасці, падкрэсліваюць цэльнасць пластычнай формы.
    Мастакі імкнуцца да прыгажосці і завершанасці формы, яе прасторавай актыўнасці, вырашаюць праблемы вобразнай выразнасці, сувязі керамікі з іншымі відамі мастацтва. Іх творы вырываюцца за межы ізаляваных інтэр’ераў: вялікія керамічныя вазы ставяцца на падлозе, у садзе, становяцца часткай жывой прыроды. Яны, як і вазы ў інтэр’ернай кампазіцыі, арганізуюць прастору, ствараюць асаблівае па сваіх эстэтычных якасцях асяроддзе.
    Аднак не заўсёды ўдаецца дасягнуць арганічнага зліцця твораў дэкаратыўнай керамікі з навакольным асяроддзем. Уключэнне твораў дэкаратыўнай керамікі ў прыроднае асяроддзе часта прыводзіла да парушэн-
    ня існуючай там гармоніі, а галоўная задача — гэта пошук шляхоў адзінства. У гэтым напрамку былі зроблены асобныя спробы, напрыклад У. Кузняцовым у паркавай скульптуры «Мелодыя» (1967, шамот, глазуры). Можна адзначыць удалае выкарыстанне дэкаратыўнай керамічнай скульптуры У. Кузняцовым у афармленні інтэр’ера рэстарана «Беларусь» у Брэсце. Скульптуры носяць умоўна-дэкаратыўны характар, асацыятыўна ў іх можна ўбачыць выявы птушак, рыб і г. д., але гэта хутчэй намёк, які мастак робіць з дапамогай удала выбраных дэталей. Дэкор таксама традыцыйны — рыфленне, ляпніна. Аб’ёмныя, пустацелыя формы скульптур, дэталі якіх акцэнтаваны каляровай глазурай, добра ўспрымаюцца на шурпатай паверхні сцяны.