Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
Дэкаратыўнае пано Т. Паражня-
74. Т. Паражняк. Певень. 1973
ка «Беларусь партызанская» (1966, шамот, глазуры, солі металаў), якое было выканана мастаком для Палаца культуры нафтавікоў у Наваполацку, выдзяляецца на фоне сцяны дзякуючы багаццю пластычнай і фактурнай распрацоўкі паверхні, дзе гладкая плоскасць выяўлення змяняецца шурпатай з прымяненнем штрыхоў рознай глыбіні і формы.
Ад простай пераемнасці формаў, каларыту, дэкору мастакі болып свабодна звяртаюцца як да нацыя-
нальных, так і сусветных дасягненняў культуры, што ў сваю чаргу садзейнічае творчым пошукам. Калі пластыка работ, якія былі створаны ў пачатку 60-х гадоў, была празмерна абагульненай, кампазіцыі насілі фрагментарны характар, то з канца 60-х гадоў пачаўся інтэнсіўны пошук новых фармальных рашэнняў і стылістычных прынцыпаў.
Істотныя змены адбываюцца і ў мастацкім шкле рэспублікі. Фарміруецца калектыў прафесійных мастакоў, пачынаюць складвацца новыя тэндэнцыі. Да тых, хто ўжо доўга і плённа працуе ў галіне мастацкага шкла — Н. Растоўцавай, Г. Ісаевіч, Я. Гладкова — далучыліся маладыя выпускнікі навучальных устаноў краіны. У 1959 г. на шклозавод «Нёман» прыйшлі У. Мурахвер і Л. Мягкова, выхаванцы Ленінградскага вышэйшага мастацка-прамысловага вучылішча імя В. I. Мухінай, а таксама С. Раўдвеэ, якая скончыла Талінскі мастацкі інстытут. На шклозаводзе імя Ф. Дзяржынскага ў Барысаве актыўна ўключыліся ў работу А. Абрамава і У. Пракоф’еў — таксама выпускнікі ЛВПМУ імя В. I. Мухінай. Гэта быў час якасных зрухаў у працы многіх прадпрыемстваў краіны, на якія прыйшлі маладыя мастакі.
Шырокія магчымасці для творчай ініцыятывы, што адкрыліся перад імі, дазволілі правесці пераацэнку каштоўнасцей: рашуча адмовіцца ад
мінулых уяўленняў аб прыгажосці прадмета. Усё большую папулярнасць у мастацкім шкле набываюць канцэпцыі «прамысловага мастацтва» 20—30-х гадоў. У ім дастаткова ярка праявіліся супярэчнасці пошукаў мастакоў па абнаўленні прадукцыі, увядзенні прыёмаў мастацкага канструявання.
На шклозаводах «Нёман» у г. п. Бярозаўка Гродзенскай вобласці і імя Ф. Э. Дзяржынскага ў Барысаве былі створаны эксперыментальнатворчыя лабараторыі, што дазваляла болып мэтанакіравана і паспяхова весці распрацоўку новых узораў вырабаў.
Як і ў мастацкай кераміцы, пошукі ў галіне мастацкага шкла ішлі ў напрамку спрашчэння формаў і дэкору, асноўным патрабаваннем для якіх з’яўляецца прастата і лаканічнасць. Перад мастакамі была пастаўлена задача стварэння ўзораў для серыйнай масавай вытворчасці, вырашэння пытанняў сувязі дэкаратыўнага прадмета з новым інтэр’ерам і архітэктурным акружэннем. Функцыянальнасць, эканамічнасць і мэтазгоднасць сталі вызначальнымі ў творах мастакоў.
Значная роля адводзіцца прыёмам распрацоўкі, якія б садзейнічалі выяўленню характэрных асаблівасцей матэрыялу. Узнаўляецца традыцыйны метад дэкарыравання вырабаў гутным спосабам, што дазволіла ствараць творы, пазбаўленыя сухасці, якую накладвае машынная вытворчасць. У іх заўсёды прысутнічае імправізацыйны момант. Гутная тэхніка дазваляе шырэй выкарыстоўваць пластычныя якасці шкла. Кожная рэч, якая выходзіць з-пад рук майстра, з’яўляецца індывідуальнай і непаўторнай. Гутныя вырабы надзелены той эмацыянальнай выразнасцю, прыроднай натуральнасцю цякучых формаў, якая выгадна адрознівае іх ад работ, дэкарыраваных у цвёрдым стане.
Мастакі шырока выкарыстоў-
ваюць гладкае шкло з простым дэкорам, што дазваляе зрабіць прадукцыю таннай і мэтазгоднай. У прыборы для каньяку «Бочачка» (1961, дымчатае шкло, алмазная грань) Г. Ісаевіч, бакалах «Барыня» (1961, бясколернае, дымчатае шкло, гута), прыборы для вады «Крэалітавая нітка» (1963, дымчатае шкло, крэалітная ніць, гута) У. Мурахвера, вазах «Гладкія» (1963, дымчатае шкло, гладзь) А. Абрамавай і Г. Ісаевіч, а таксама ў многіх іншых творах гэтыя прынцыпы атрымалі сваё яркае ўвасабленне.
Адбываюцца значныя змены ў самім характары дэкарыравання алмазнай гранню, што выявілася ва ўважлівым падборы ўзораў і тэматычных малюнкаў, якія становяцца кампазіцыйна больш апраўданымі і арганічна звязанымі з формай прадмета. Дэкор не паруше агульнай кампазіцыі вырабу, а дапамагае захаваць адзінства ўсіх яго элементаў.
75. У. Мурахвер.
Ваза «Лодачкі». 1960
76. Л. Мягкова. Вазы «Выкапні». 1963
Характэрна таксама імкненне да цэласнасці ўспрымання і строгай аскетычнасці формаў, часта залішне збедненых і аднастайных.
Мастакі, імкнучыся парушыць аднастайнасць плоскасцей, зрэзваюць верхні край вырабу па дыяганалі. Гэты мадэрнізаваны водгук упрыгажэнства можна бачыць у дэкаратыўнай вазе «Чацвёра адважных» (1961, крышталь, алмазная грань) А. Абрамавай, у вазе для кветак «Лодачкі» (1960, шкло, пескаструменная апрацоўка, роспіс) У. Мурахвера і ў шэрагу іншых твораў дэкаратыўнага мастацтва. Усе гэтыя работы аб’ядноўвае агульны прынцып лінейнага спрашчэння выяўлення, кампазіцыйнага ўраўнаважання і рытмізавання дыяганалей. Падкрэсленыя нахільныя лініі ў форме прадметаў, няроўны зрэзаны край, а таксама
лінейная характарыстыка выяўлення з’яўляюцца тыповымі для твораў, якія выконваліся ў гэты час.
Творы народнага мастацтва, у якіх форма заўсёды была падпарадкавана утылітарнай функцыі прадмета, дапамагалі мастакам у стварэнні вырабаў канструктыўна ясных, мэтазгодных, пазбаўленых элементаў упрыгажэнства. Уплыў народнага ганчарства можна бачыць у рабоце У. Мурахвера «Прыбор для квасу» (1961, апалавае шкло, каляровая ніць). Мастак выкарыстаў форму гладыша, распаўсюджанага ў заходніх абласцях Беларусі. Акрамя таго, у дэкоры ён прымяняе каляровую ніць, якая апаясвае тулава сасуда і нагадвае фляндроўку — традыцыйны спосаб дэкарыравання народнай керамікі.
У некаторых работах адзначаецца
ўплыў такога традыцыйнага віду народнай творчасці, як пляценне з лазы (прыбор для дэсерту У. Мурахвера і Л. Мягковай). Без празмернай натуралістычнасці лёгкай алмазнай гранню нанесены лініі малюнка, у якім хутчэй угадваюцца, чым прачытваюцца, элементы пляцення. Выкарыстанне бясколернага шкла ў спалучэнні з павуціннай тонкасцю дэкору надае ўсім прадметам паветраную лёгкасць і падкрэслівае плаўнасць абрысаў.
Сплаў новых і традыцыйных формаў беларускага ганчарнага посуду можна бачыць у вазах «Выкапні» (1963, глушанае шкло, гута) Л. Мягковай, у збанах з сульфіднага шкла С. Раўдвеэ. Мастакі звяртаюцца ў сваіх творах да тэм сучаснасці сродкамі дэкаратыўнага мастацтва, выяўляюць свае адносіны да актуальных падзей (дэкаратыўнае блюда «Цаліна» (1961, крышталь, алмазная грань) Л. Мягковай; дэкаратыўнае блюда «Рабочы» (1961, крышталь, алмазная грань, пескаструменная апрацоўка М. Носава і інш.)).
Прымяняюцца новыя метады дэкарыравання вырабаў, што ўзбагаціла выяўленчую палітру мастакоў і дазволіла весці пошукі цікавых, па-сапраўднаму наватарскіх рашэнняў у пластыцы і колеры прадметаў, якія асацыіруюцца са з’явамі і формамі прыроды. Прастата і выразнасць масіўнага прысадзістага прыбора для віна з каляровага шкла (аўтар К. Вакс) сугучныя старажытнай архітэктуры. Падкрэслена плаўныя аб’ёмы добра выяўляюць гладкую, бліскучую паверхню шкла. Строгая манументальнасць штофаў атрымала тут новае сучаснае ўвасабленне. Пашырыўшы і некалькі падоўжыўшы характэрнае для штофаў вузкае і кароткае горлачка, мастачка надала сасуду падабенства са старажытным храмам дзякуючы навершу, якое паўтарае абрысы царкоўных купалаў. Бакалы будуюцца з элементаў, блізкіх форме графіна, што дапамагае
дабіцца стылявога адзінства. Часта мастакі выкарыстоўваюць дымчатае шкло, іпто натрабуе асаблівай увагі да формы. У гэтых творах пластычная закончанасць сілуэтаў, акцэнтаваных колерам, надае нрадметам каларыстычную мяккасць (ваза «Баранчыкі» (1963, дымчатае шкло, гута), сервіз «Юбілейны» (1967, дым-
77. С. Раўдвеэ.
Дэкаратыўны набор «Цырк». 1973
чатае шкло, бясколернае шкло, гута) Л. Мягковай, прыбор для сокаў (1965, дымчатае шкло, гута) У. Мурахвера і інш.).
Аднак ужо ў другой палове 60-х гадоў намеціўся шэраг супярэчнасцей у галіне мастацкага шкла. Творчасць мастакоў стрымлівалася абмежаванымі магчымасцямі вытворчасці. Цяжкасці з асваеннем і ўкараненнем у вытворчасць новых узораў вымушалі шукаць выхад з гэтага становішча.
Некаторыя перспектывы звязваліся з бурным развіццём выставачнай дзейнасці, што давала шырокія маг-
чымасці для эксперыментаў мастакоў, абуджала іх творчую актыўнасць. Стандартызацыя масавага архітэктурнага і інтэр’ернага асяроддзя выклікала неабходнасць у стварэнні прадметаў яркіх, жывапісных, выкананых з фантазіяй. У мастацкім шкле з другой паловы 60-х гадоў намецілася тэндэнцыя выкарыстання лакальнага колеру, павышэння яго інтэнсіўнасці. Творы дэкаратыўнага мастацтва павінны былі адыгрываць актыўную эмацыянальную ролю ў інтэр’еры. Прымяненне яркага інтэнсіўнага колеру надае святочную, мажорную афарбоўку жылым інтэр’ерам. У пошуках выразнасці мастакі
акцэнтуюць увагу на форме і колеры вырабаў. У гэтым бачыцца прадаўжэнне традыцый савецкага шкларобства, закладзеных В. Мухінай, якая лічыла форму і колер галоўнымі мастацкімі кампанентамі ў вырабах са шкла. Колер з’явіўся важнай мастацкай асаблівасцю нёманскага шкла. Выключна шырокая колеравая гама давала магчымасці мастакам у яго выкарыстанні. Чырвоны, жоўты, сіні, зялёны актыўнымі колеравымі акордамі ўваходзяць у творы Г. Ісаевіч (ваза «Чырвоная кветка»), Л. Мягко-
78. У. Мурахвер. Дэкаратыўны набор «Свяціла». 1968
вай («Дамашнія віны»), У. Мурахвера (дэсертны набор «Змейка») і інш.
Частай з’явай становіцца трансфармацыя традыцыйных формаў. Форма і колер ствараюць дэкаратыўны вобраз у наборы Л. Мягковай «Ноч» (1965, накладное шкло, пескаструменная апрацоўка). Абагульненыя геаметрызаваныя сілуэты ваз, цяжкія статычныя формы добра перадаюць застыласць і сонную нерухомасць начнога пейзажу. Адчуванне холаду ночы ўзмацняе насычаны сіні колер. Дэкаратыўныя эфекты дасягнуты шляхам накладвання шкла аднаго колеру на другі. Новым у формаўтварэнні з’явілася прымяненне простых геаметрычных аб’ёмаў, якія ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, ствараюць арыгінальную дэкаратыўную кампазіцыю.
Цікавае выкарыстанне колеру можна бачыць у ансамблі С. Раўдвеэ «Святочны» (1967, крышталь, каляровае шкло). У гэтым творы ён з’яўляецца толькі неабходным кампанентам для перадачы эмацыянальнага выражэння тэмы. Зіхаценне крыштальных граней у спалучэнні з чырвоным рубінавым шклом, кропкі якога ўспыхваюць на прадметах набору, надае святочную ўрачыстасць усёй кампазіцыі. Рытмічны ўзор граней, колеравыя суадносіны бясколернага крышталю і чырвонага шкла, чысціня сілуэта састаўляюць мастацкія якасці твора. Наогул пачуццё ансамбля, у якім кожная рэч мае сваё месца і значэнне, уважлівыя адносіны да колеру, што арганічна ўваходзіць у агульны лад твора, характарызуюць работы беларускіх мастакоў шкла.