Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
М.Ібрагімбекава (1976). У спектаклі «Марыя Сцюарт» М. Волахаў будуе адзіную канструкцыю з дапамогай стальных вертыкалей. Збудаванне ўяўляла штосьці накшталт стальной клеткі, верх якой вянчае распяцце. 3 дапамогай святла і самых неабходных рэчаў імгненна мянялася месца дзеяння ў спектаклі. Чорны фон, блісканне стальных вертыкалей падкрэслівалі вастрыню і напружанасць падзей. Шмат цікавых знаходак можна адзначыць і ў іншых спектаклях, дэкарацыі да якіх былі створаны М. Волахавым.
У гэтым жа тэатры паспяхова працуе мастак В. Гараднякоў. Яго дэкарацыі да спектакляў «Дзівакі» М. Горкага (1977), «Агонія» М. Лявонава і «Адпачынак па раненню» В. Кандрацьева (абодва 1982), «У сваім каханні агляніся» Ю. Якаўлева (1984) і іншых вызначаюцца вобразнай дакладнасцю, пластычнай і каларыстычнай выразнасцю.
У дэкарацыях А. Кляўзера, які стварыў вялікую колькасць цікавых работ на сцэне Гомельскага абласнога тэатра, уражвае неардынарнасць падыходу ў вырашэнні афармлення, разнастайнасць і жыццёвасць зрокавых вобразаў. Арганічная сувязь дэкарацый з жыццём герояў, сугучнасць зрокавых вобразаў характару падзей прадэманстраваў мастак у спектаклях «Надвор’е на заўтра» М. Шатрова (1976), «Подых навальніцы» паводле I. Мележа (1977), «Рэвізор» М. Гогаля (1980), «Змова Фіеска ў Генуі» Ф. Шылера (1981), «Кафедра» В. Урублеўскай (1982), «Снежная каралева» Я. ПІварца (1983) і інш.
Для мастакоў Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра В. Лесіна і Т. Карвяковай гэты перыяд з’явіўся гадамі творчага росту і плённай працы. Работа над афармленнем для В. Лесіна — пастаянны пошук вобразнага асяроддзя, адпаведнага сутнасці твора. Шмат увагі мастак удзяляе колераваму вырашэнню кожнай
карціны і спектакля ў цэлым. Сярод лепшых работ В. Лесіна варта назваць дэкарацыі да спектакляў «Хамуціус» паводле А. Куляшова (1981), «Антыгона» Ж. Ануя (1982), «Дон Кіхот» М. Булгакава і «Пра Моніку» С. Шальцяніса і Л. Яцынявічуса (абодва 1983) і інш.
Цікавымі знаходкамі вылучаюцца работы Т. Карвяковай. У спектаклях «Парог» А. Дударава (1982), «Дон Сезар дэ Базан» Ф. Дзюмануара і А. Дэнеры (1983), «Рускае пытанне» К. Сіманава (1985) і іншых былі выкарыстаны жывапіс і графіка, адзіная канструкцыя і складаная светлавая партытура.
Паспяхова працуюць у гэты перыяд мастакі лялечных тэатраў рэспублікі, ствараючы яркія, самабытныя дэкарацыі да спектакляў для дзяцей і дарослых. Асабліва шмат цікавых знаходак у творах А. Фаміной («Салавей» паводле Г. X. Андэрсэна, 1980; «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П. Неруды, 1981), Л. Быкава («Дзед і Жораў» В. Вольскага, 1982), Л. Герлаван («Хачу быць богам, або Спакушэнне Гефеста» А. Вярцінскага, 1983) і інш.
Беларускае тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва сярэдзіны 70-х — пачатку 80-х гадоў характарызуецца багаццем творчых почыркаў і ўзросшым майстэрствам мастакоў, якія ў сваёй рабоце смела выкарыстоўваюць метафару і сімволіку, канструкцыю і жывапіс, што значна ўзбагаціла вобразную структуру афармлення, пластычную і каларыстычную выразнасць.
ГРАФІКА
Сучасная станковая графіка — з’ява вельмі складаная, адзначаная рысамі супярэчнасці. Агульны накірунак у яе эвалюцыі вызначыць няпроста, карціна сённяшняга мастацкага жыцця вельмі стракатая, амаль няўлоўная для выяўлення вя-
дучых тэндэнцый. Відавочна, аднак, што ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў у развіцці графікі адбыліся пэўныя змены, якія закранулі не толькі яе вобразна-пластычную структуру, але ў нейкай ступені і змест твораў. Лепшыя графічныя аркушы пачынаюць канкурыраваць з жывапісам у магчымасці ўсебаковага адлюстравання рэчаіснасці, разнастайнасці тэматыкі і сюжэтаў, багацці творчых пошукаў, мастацкіх прыёмаў, стылявых асаблівасцей і г. д.
Можна вызначыць тры пакаленні мастакоў, у кожнага з якіх свой творчы лёс і ў пэўнай ступені ўласная выяўленча-выразная манера стылістыкі. Па-ранейшаму на вернісажах актыўна ўдзельнічаюць «шасцідзесятнікі»: А. Кашкурэвіч, Г. Паплаўскі, А. Лось, Л. Асецкі. 4 ўсё ж у гэты час яны паступова перадаюць «пальму першынства» больш маладому пакаленню творцаў, сярод якіх звярнулі на сябе ўвагу В. Шаранго-
147. А. Лось. Каравай.
3 трыпціха « Надзея». 1987
віч, М. і У. Басалыгі, Я. Кулік, П. Драчоў, С. Волкаў, Г. Скрыпнічэнка, А. і Ю. Зайцавы, А. Дэмарын, М. Рыжанкоў і інш. А на рэспубліканскай выстаўцы «Маладосць краіны» (1976) упершыню паказалі свае творы У. Савіч, М. Купава, В. Славук, М. Селяшчук, Ю. Герасіменка-Жызнеўскі, А. Лапіцкая, В. Мікіта, В. Александровіч і інш. Адносная дэмакратызацыя грамадскага жыцця,
148. Я. Бусел. Час антонавак. 1983
актывізацыя выставачнай дзейнасці і творчых кантактаў, йарэшце, прыход маладых мастакоў прыкметна змянілі карціну развіцця жанру.
Як адзначалася, пэўны ўздым у станковай графіцы наглядаўся ў 60-я гады. Але ў тыя часы нярэдка празмерная дэкаратыўнасць прымалася за ўзор грамадскага пафасу, плакатнасць выдавалася за манументальнасць, рэзкая абагульненасць формы абвяшчалася «суровым стылем». Перад новым пакаленнем графікаў стаяла задача пераадолець гэтыя недахопы. На змену «суроваму стылю» ў канцы 60-х гадоў прыйшоў своеасаблівы лірызм, сучасным рытмам — «ціхая» мова, умоўным, а часам і спрошчаным вырашэнням — ім-
кненне да натуральнай канкрэтнасці або сімвалічнага тлумачэння прадмета і прасторы. Поспеху творцаў спрыяў больш актыўны зварот да нацыянальных мастацкіх традыцый і паглыбленае вывучэнне прафесійнай графічнай культуры. Беларусь, яе гістарычнае мінулае і сучаснае, мужны працавіты народ, прырода роднага краю адлюстраваны ў шматлікіх серыях, графічных цыклах.
3 пэўным пашырэннем зместу ў канцы 70-х — пачатку 80-х гадоў наглядаецца і далейшае ўдасканаленне мастацка-пластычнай формы. Мы ўжо пісалі аб «заштампаванасці» асобных лінагравюр 60-х гадоў, іх плакатнай агрубленасці, празмернай дэкаратыўнасці. Графікі 70-х гадоў імкнуліся пазбегнуць гэтых недахопаў. Тыя ці іншыя кампаненты формы ў іх работах становяцца ўжо не проста ілюзорнымі «злепкамі» рэчаў, а як бы набываюць характар паэтычных вобразаў, у якіх штрых, рух ліній ці адценне святлоценявой плямы «працуюць» на змест мастацкага вобраза. Драўляная або лінарытная дошка, літаграфскі камень, пратраўленая кіслатой плоскасць металу актыўна сцвярджаюць, выяўляюць свае спецыфічныя пластычныя магчымасці. Выразнасць эстампаў разглядаемага перыяду часцей за ўсё дасягаецца дапытлівым даследаваннем мастацкіх патэнцый матэрыялу, з дапамогай якога графікі дабіваюцца выключных, уражлівых эфектаў, пашыраючы тым самым дыяпазон вобразных сродкаў і выяўленчых магчымасцей той ці іншай графічнай тэхнікі. Іншымі словамі, сучасныя беларускія эстампы дэманструюць усю сакавітую палітру эмацыянальных адценняў — ад тонкіх, паэтычна-інтымных, да моцных, сурова-напружаных фарбаў.
Адначасова ў творчасці некаторых, часцей маладых, мастакоў разлік на сімволіка-алегарычнае прачытанне твора прывёў да празмернай ускладненасці, а часам і заблыта-
149. В. Мікіта. Дарога. 1982
насці кампазіцыйнай пабудовы. Адбыўся частковы разрыў з традыцыяй трохмернай выявы прадмета і прасторы. Кампазіцыя аркушаў страціла цэльнасць і ператварылася ў своеасаблівы мантаж, у якім асобныя выяўленчыя кампаненты фармальна і па сэнсу амаль не звязаны паміж сабой. Выява з рэальнага пераводзіцца ў сімвалічны план (таму такі стыль называлі часам «сімвалічным»), Досыць часта ў такіх работах паказаны шарыкі, матылькі альбо жаночыя фігуры накшталт анёлаў, якія лятаюць у паветры, фіранкі, адкінутыя ўбок нейкімі загадкавымі вятрамі, касмічныя апараты, незразумела чаму аб’яднаныя мастаком з антычнымі скульптурамі або складанымі канструкцыямі з жалеза, золата і г. д. (да іх напачатку звярталіся М. Селяшчук, Г. Скрыпнічэнка, С. Халамаў і інш.). На першы погляд ускладненыя кампазіцыі з пэўнымі рэмінісцэнцыямі сюррэалізму і гіпербалізму могуць стварыць у гле-
дача ўражанне вялікай глыбокадумнасці аўтараў, іх «філасофскага» мыслення. Аднак досыць часта змест мантажных эстампаў-рэбусаў (выкананых часцей за ўсё артыстычна і філігранна) даволі цьмяны, яны не маюць ніякіх нацыянальных прыкмет; іх халодная сканструяванасць наўрад ці здольна глыбока ўсхваляваць гледача.
Праўда, «сімвалічны стыль», як і мадэрн, не атрымаў у творчасці маладых вялікага распаўсюджання. Характэрная рыса сучаснага беларускага мастацтва — жыццёвы рэалізм, карані якога ўрастаюць у родную глебу. Моцны рэалістычны малюнак, выразны, знойдзены ў жыцці тыпаж, народнасць вобразаў, досыць часта паказаных велічна, своеасабліва манументалізаваных — адметныя рысы лепшых твораў беларускай графікі.
Як адзначана, у разглядаемы перыяд актыўна ўдзельнічаюць на вернісажах і мастакі, якія сфармірава-
ліся раней. Тое новае, што з’явілася ў творчасці маладых,— імкненне да асацыятыўнасці, пэўны сімвалізм і філіграннасць выканання — у нейкай ступені ўплывала і на іх працы; адбываецца цікавы працэс творчага ўзаемаўздзеяння: дасягненні «шасцідзесятнікаў» стымулявалі прафесійнае ўдасканальванне маладых, а новыя знаходкі і адкрыцці апошніх, у сваю чаргу, не маглі быць пакінутымі без увагі іх папярэднікамі, у аркушах якіх заўважаюцца новыя рысы.
У гэтым сэнсе асабліва цікавыя работы А. Паслядовіч «Антонаўкі», «Новае сяло» і «Вясковы нацюрморт» (усе 1975), «Нацюрморт са снапом» (1977). Гэтыя эстампы адкрываюць новы этап у творчай эвалюцыі вядучага беларускага графікастанкавіста. А. Паслядовіч як бы зноў вяртаецца да «канкрэтнай» выяўленчасці твораў ранняга перыяду, але на якасна новым узроўні, прайшоўшы школу народнага эпічнага стылю, узбагаціўшыся вопытам народнага мастацкага мыслення і разумення пластыкі. Рэальны «натурны» вобраз у яе апошніх творах трактуецца на аснове народна-тыпалагічнага абагульнення. Лірычны манументалізм у іх змяняецца эпічным; выяўленчы вобраз становіцца больш адухоўленым, апаэтызаваным, ва ўсёй пластычна-вобразнай структуры аркушаў адчуваецца філасофскі роздум мастака над жыццём.
Прафесійнае майстэрства А. Паслядовіч у вырашэнні праблемы кампазіцыі, святлоценявой мадэліроўкі формы, штрыха, танальных плям дасягнула сапраўднага артыстызму.
Літаграфія «Антонаўкі» кампазіцыйна і па задуме сугучна больш ранняй рабоце «Лета ўраджайнае» (1970), але прыкметна розніцца ад яе і па настрою, і па эмацыянальнаму ладу, і па выяўленчай форме. Жанравы сюжэт у апошняй рабоце набывае эпічнасць і паэтычную ўзруіпанасць: тры маладыя калгасніцы,