• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    якія збіраюць у садзе яблыкі, дзякуючы скульптурнай абагульненасці формаў успрымаюцца як сімвал працы Чалавека, яго стваральнай дзейнасці, хараства. Жанчынам як бы цесна на плоскасці аркуша, які па сваёй скульптурна-рэльефнай трактоўцы блізкі да фрэскі.
    Адчування эпічнасці, вечнасці дасягае А. Паслядовіч і ў «Вясковым нацюрморце» з яго сціплымі гладышкамі, лечкамі, маляўнічымі галоўкамі маку на сцяне; «канкрэтная» выяўленчасць узбагацілася тут духоўнымі каштоўнасцямі, дасягнутымі ў згаданых вышэй літаграфіях.
    Сярод іншых твораў новага перыяду варта прыгадаць выдатны па майстэрству «Партрэт Алаізы Пашкевіч» (афорт, 1976), які лаканізмам буйных светлых і цёмных плям і высокай культурай графікі нагадвае афорты Гоі.
    Глыбока асабістым суперажываннем вобраза, тонкім настроем вабіць таксама афорт «Сланечнікі», у якім вобраз дзяўчыны авеяны летуценнай задуменнасцю і паэтычнасцю, дасягнутай музыкай лёгкіх штрыхоў, мілагучных ліній, ігрой светлых сонеч-
    150. Г. Паплаўскі. Калыханка.
    3 серыі «Час доўгіх нажоў». 1982
    ных блікаў, попельных, прыглушаных ценяў і срабрыстых паўтонаў.
    Нацыянальны каларыт работ А. Паслядовіч выяўляецца ў багатым, па-сапраўднаму народным змесце, асаблівай сардэчнасці, знешняй стрыманасці і высокай культуры яе графікі, у арганічным зліцці лірыка-паэтычных і манументальных або эпічных рыс.
    Пэўная эвалюцыя стылю, мастацкай мовы і нават творчага светапогляду заўважаецца ў эстампах А. Кашкурэвіча, дзе таксама адчуваецца імкненне да большай філасофскай паглыбленасці і абагульнення. Паказальныя афорты «Напалм» (1985), «Генацыд», «Дзень памяці» (абодва 1986). У аркушы «Напалм» буйным планам дадзены твар дзіцяці з павязкай, якая закрывае лоб, вочы усё, акрамя сухіх акрываўленых губ. Публіцыстычная, амаль плакатная аголенасць задумы прыкметна розніцца ад болып ранніх, «канкрэтных» афортаў А. Кашкурэвіча («Партызанскія маці» і інш.).
    У серыі «Гэтае мілае гарадское жыццё» (1989) адчуваецца імкненне мастака пранікнуць у таямніцы складанага, падчас драматычнага сучаснага жыцця горада. У аркушах «Прагулка», «Чалавек у ліфце» і іншых гучыць трывога за лёс чалавека ў сучаснай цывілізацыі, пратэст супраць жорсткасці і абыякавасці людзей. Афорты выкананы эмацыянальна і экспрэсіўна. Жорсткі, калючы сілуэт у кампазіцыйнай пабудове, трывожная нервовая лінія, неспакойны штрых, вастрыня якога акцэнтавана суседнімі напружанымі кантрастамі белага і чорнага, — усе мастацкія сродкі серыі «Гэтае мілае гарадское жыццё» падпарадкаваны вырашэнню тэмы.
    Пра асаблівасці творчасці Г. Паплаўскага на новым этапе засведчыла яго персанальная выстаўка, што адбылася ў Мінску ў 1983 г. Жыхары Браслаўшчыны, рыбакі, жнеі, антываенныя аркушы — такі змест новых
    работ. Графічная форма асобных з іх становіцца некалькі спрошчанай, малюнак набывае рысы ўмоўнасці, якая часам мяжуе з гратэскам. Графік усё часцей звяртаецца да метафары, сімволікі. У мастацкіх адносінах вылучаюцца літаграфіі, зробленыя па матывах твораў В. Быкава (экспанаваліся на выстаўцы «Подзвігу народа жыць у вяках»), серыя літаграфій «Лён Браслаўшчыны» (1982), магчыма, лепшая работа мастака.
    Жаданне адысці ад стэрэатыпу, «абнавіць» мову эстампа адчуваецца і ў работах Л. Асецкага. Часцей за іншых творцаў ён звяртаецца да тэмы сучаснасці, адлюстроўваючы яе ў дынамічнай, экспрэсіўнай, часам амаль гратэскавай форме. Для работ мастака разглядаемага перыяду характэрна вострае адчуванне, павышаная экспрэсія, актыўнасць штрыха, плямы, святлоценявых кантрастаў.
    У канцы 70-х гадоў — пачатку 80-х гадоў Л. Асецкі стварае два афортныя цыклы: «Балада пра Лаўскі бой» (1979) і «Прыпяцкія мелодыі» (1981). Калі ў першым выразна гучаць трагічныя ноткі, то «Прыпяцкія мелодыі», наадварот, больш мажорныя па эмацыянальным настроі. Графік адлюстроўвае сучаснае жыццё Палесся з яго працоўнымі буднямі, клопатамі і радасцямі. Графічная мова твораў абвострана выразная, мастак умела карыстаецца сілуэтам, кантрастамі, энергічным мантажом. У цыкле «Балада пра Лаўскі бой» Л. Асецкі скарыстаў «мантажную» кампазіцыю, да якой нярэдка звяртаюцца сучасныя мастакі. Супастаўленне ў адзінай вобразна-выяўленчай сістэме розначасовых падзей, фігур розных маштабаў, велічынь, багацце тэхнічных прыёмаў, рэльефны малюнак — усё гэта робіць іх прыкметнай з’явай графікі.
    У сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння М. Багдановіча Л. Асецкі распачаў працу над серыяй «Ад родных ніў» (1981). Тры аркушы -
    «У завіруху», «Слуцкія ткачыхі» і «Зорка Венера» — экспанаваліся на рэспубліканскай выстаўцы, прысвечанай творчасці песняра. У аснову графічных аркушаў ляглі вершы М. Багдановіча. Іх архітэктоніка дазваляе мастаку стварыць асаблівую рытмічнасць і вобразную пластыку, заснаваную на багатым сэнсавым значэнні слова і музыкі вершаў.
    У аркушах серыі «Ад родных ніў» адчуваецца тонкі лірызм, паэтычнасць. У той жа час яны аб’яднаны ўнутраным эмацыянальным настроем. У мяккай плаўнасці сілуэтаў дзяўчат, у асаблівым рытме рухаў іх рук, што ткуць «заміж персідскага узора цвяток радзімы васілька», адчуваецца своеасаблівая музыка вершаў паэта. «Ад родных ніў» — адна з лепшых графічных серый Л. Асецкага, у якой па-новаму раскрыўся свет вобразаў песняра.
    Вобразна-філасофскае вырашэнне тэмы (у адрозненне ад «натурнага», «бытавога») характэрна для твораў Л. Асецкага «Памяць» (1984 — 1985), «Мір планеце» (1986 — 1987). Гэта — роздум мастака пра гісторыю і сучаснасць, мір, вайну, шчасце і трывогу, клопаты чалавека. Задума і кампазіцыйная будова твораў графіка часам стэрэатыпныя: аголеная фігура на фоне зямнога шара («Мір планеце»), жанчына з дзіцем на фоне сонца («Голас міра» і інш.). Аднак аўтар надзяляе работы вострым эмацыянальным зместам: акцэнтуючы, як бы агаляючы прыёмы разцовага афорта, выкарыстоўваючы ўсю яго танальную гаму — ад ліній і паўтонаў да чорных кантрастных плям і белых блікаў не кранутай разцом паверхні дошкі,— ён удала пазбягае апрабаваных вырашэнняў. Як і ў апошніх серыях А. Кашкурэвіча, у яго творах 80-х гадоў адчуваецца імкненне да сімволікі і алегарычнасці.
    Іншым выяўленча-стылістычным ладам вылучаюцца графічныя працы В. Шаранговіча, творы якога
    151. R. Шаранговіч. Ілюстрацыя да паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш». 1985
    ўпершыню з’явіліся на рэспубліканскіх выстаўках у сярэдзіне 70-х гадоў. У разглядаемы перыяд ён актыўна працуе над графічнай купаліянай. Лепшыя яго эстампы вылучаюцца абагульненым малюнкам, моцнай, амаль скулыітурнай лепкай формы. Да работы над купалаўскім цыклам В. Шаранговіч прыступіў, маючы пэўны творчы вопыт: майстэрства мастака шліфавалася ў ілюстрацыях да рамана-хронікі М. Гарэцкага «Віленскія камунары» (1965), кнігі Я. Коласа «3 майго летапісу» (1967), паэмы У. Маякоўскага «Уладзімір Ільіч Ленін» (1970) і інш. У 70-я гады больш яскрава акрэслілася творчая індывідуальнасць мастака, яго графічная манера, уласны стыль, для якога характэрны глыбокі рэалізм, пазбаўлены дробязей малюнак (гэтыя якасці ўпершыню выявіліся ў ілюстрацыях да паэмы У. Маякоўскага «Уладзімір Ільіч Ленін»).
    Сярод ранніх работ В. Шаранговіча на купалаўскую тэму — літагра-
    фія «А хто там ідзе?» (1976), дзе побач з Я. Купалам адлюстраваны Ф. Скарына, С. Будны, В. Цяпінскі і іншыя дзеячы нацыянальнай культуры — сапраўдная галерэя яркіх, графічна выразных персанажаў. Маналітнай напружанасцю кампазіцыі, дзе вобразы даюцца франтальна, як бы «ідуць» на гледача, аркуш нагадвае фрэску. Мастак імкнуўся паказаць вобразы буйным планам, адлюстраваць іх ва ўсёй канкрэтнай асязальнасці і праўдзівасці.
    Адзначаныя рысы характэрны і для серыі ілюстрацый да купалаўскіх паэм, над якімі В. Шаранговіч працаваў у 1975 — 1977 гг. Асобныя з іх успрымаюцца як самастойныя графічныя аркушы, звязаныя з літаратурнай крыніцай нярэдка апасродкавана. Яны сугучныя зместу твораў, хоць і не з’яўляюцца адлюстраваннем канкрэтных эпізодаў. Каб узмацніць іх эмацыянальны змест, графік нярэдка ўводзіць у літаграфію дадатковы колер — насычаны чырвоны («Курган», «Машэка», «Зімою») або блакітна-зялёны («Над ракой Арэсай», «Нікому», «Адплата кахання»).
    He ўсе з гэтых аркушаў В. Шаранговіча аднолькавыя па мастацкіх якасцях. Лепшымі з’яўляюцца ілюстрацыі да паэм «Машэка», «Зімою», «Курган», «Яна і я», «Нікому». Выкананыя без вонкавай патэтыкі, яны напоўнены ўнутраным драматызмам. Мастак развіў у іх тое лепшае, што характэрна для графічнай купаліяны Я. Раманоўскага 60-х гадоў.
    Прыкметнай з’явай графікі разглядаемага перыяду стала серыя літаграфій У. Басалыгі «Помнікі дойлідства Беларусі» (1977). Графік на працягу некалькіх гадоў распрацоўвае гэту тэму. Крытыкі гаварылі пра залішнюю «дэкаратыўнасць» яго аркушаў, нават пра іх «афарміцельскі» характар. 3 гэтым часткова можна пагадзіцца. Разам з тым у лепшых творах У. Басалыгі адчуваеія зацікаўленыя адносіны мастака да культур-
    най спадчыны народа, яго захапленне велічнай прыгажосцю збудаванняў, узведзеных нашымі продкамі. Аўталітаграфіі «Замак у Нясвіжы», «Спас-Праабражэнская царква ў Заслаўі» і «Вежа-замак у Любчы» прыкметна вылучаюцца сталым графічным майстэрствам, тонкасцю, грацыёзнасцю выканання, удалым выкарыстаннем штрыха, фактуры, што падкрэслівае прыемны вумбрыстакарычневы каларыт літаграфій.
    Кампазіцыйнае вырашэнне твораў па-свойму вынаходлівае: у межах аднаго аркуша кожны помнік адлюстраваны тройчы, паказаны з усіх бакоў, што дае гледачу магчымасць ацаніць яго архітэктурна-канструкцыйныя і эстэтычна-мастацкія вартасці. «Мантажнасць» кампазіцыі тут не ператвараецца ў рэбус, задума графіка праглядваецца ў літаграфіях ясна і выразна.
    Вышэй гаварылася пра тое, што лепшым творам беларускіх графікаў
    152. У. Басалыга. Вежа-замак у Любчы.
    3 серыі «Помнікі дойлідства Беларусі». 1977
    153. У. Басалыга. Царква ў Малым Мажэйкаве. 3 серыі «Помнікі дойлідства Беларусі». 1977
    уласцівы глыбокі рэалізм. Размова ідзе не пра натуралізм — пасіўны «злепак» з натуры далёкі ад сапраўднага мастацтва. Але жаданне мастака сказаць пра навакольнае жыццё, быт і гісторыю народа, краявіды роднай зямлі нешта зусім пэўнае, выразнае, канкрэтнае, прычым даступнай, зразумелай шырокаму гледачу мовай, заўсёды было і застанецца важнейшай, найбольш істотнай рысай беларускага мастацтва. Імкненне да такога даверлівага дыялогу з гледачом адчуваецца і ў многіх аркушах М. Купавы — аўтара выразных краявідаў («Мінск», 1975; «Навагрудак», 1977), партрэтаў нацыянальных герояў, пісьменнікаў («Кастусь Каліноўскі», 1977; «Дунін-Марцінкевіч», 1979). Яго станковым лінарытам уласціва выяўленчая публіцыстычнасць, якая, аднак, не мае нічога агульнага з плакатнасцю.