• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    У лепшых аркушах мастака за стрыманай патэтыкай адчуваеш роздум над гістарычным, асабістым лёсам сваіх герояў, захапленне іх яркім, высакародным жыццём (лінарыт «Кастусь Каліноўскі»).
    Плённа працуе У. Савіч — аўтар шматлікіх акварэляў, афортаў, малюнкаў. Звяртаюць на сябе ўвагу афорты з серыі «Бацькаўшчына. Маці» (1982), якія прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У іх як бы знітавана ў адзінае цэлае далёкае мінулае народа і суровыя падзеі апошняй вайны. Вобразы беларускіх жанчын — захавальніц адвечных традыцый, якія ўвасабляюць само жыццё,— вырашаны мастаком з вялікім пачуццём павагі і сімпатыі. Удалы і прыём своеасаблівай «аплікацыі», што выкарыстаў мастак у афортах. 3 дапамогай дадатковага колеру ён як бы выхоплівае
    найбольш характэрнае, адметнае, вечнае. Багатая насычанасць тону аркушаў, выразны, як бы «экспромтны» малюнак — станоўчыя якасці гэтай работы.
    У адрозненне ад У. Савіча і М. Купавы з іх імкненнем да ўсебаковай рэалістычнай характарыстыкі прадмета адлюстравання М. Селяшчук значна часцей ужывае «мантажную» кампазіцыю, звяртаецца да метафары і асацыятыўнасці. У якасці матэрыялу графік даволі шырока і часам удала выкарыстоўвае фотаздымкі, імкнецца надаць сваім аркушам характар хронікі, дакументальнай дакладнасці адлюстраваных падзей і вобразаў («Характары і абставіны», 1977).
    Актыўна выступаюць на вернісажах В. Славук і А. Лапіцкая. Нягледзячы на розніцу мастацкіх манер, іх графічныя аркушы аб’ядноўвае
    тонкі лірыка-інтымны настрой, паэтызацыя вобразаў.
    Ад ілюстрацыі А. Лапіцкая звяртаецца да партрэта («Аўтапартрэт», 1976), сюжэтна-жанравых кампазіцый («Гучаць над Палессем даўнія песні», 1978). Ёй уласцівы беражлівыя адносіны да скарбаў роднай культуры, да нацыянальнага фальклору. У прывабных камерных творах А. Лапіцкай адчуваецца асобная трактоўка пластычных рытмаў, цэльнасць і гармонія вытанчанага, крыху стылізаванага малюнка («Аўтапартрэт»).
    Сярод лепшых твораў В. Славука — «Купалаўскія прыгоды» (1976), «Сям’я» (1978). Яго ўлюбёная тэхніка (у ранніх работах) — малюнак тушшу, пяром, у якіх ён
    155. А. Лапіцкая. Гучаць над Палессем даўнія песні. 1978
    156. Э. Агуновіч. 3 серыі «Народныя майстры». 1983
    дасягае часам сапраўднай віртуознасці, скрупулёзнасці; мастак старанна, філігранна мадэліруе ўсе дэталі выявы.
    Да ліку найбольш таленавітых графікаў належыць Ю. ГерасіменкаЖызнеўскі, які жыве і працуе ў Маладзечне. Ужо ранняя яго работа «Партрэт Я. Коласа» (1972) звярнула на сябе ўвагу арыгінальнай трактоўкай вобраза песняра, убачанага і адлюстраванага як бы праз каларытныя персанажы твораў пісьменніка з яркімі народнымі характарамі, прастатой, пачуццём добразычлівага гумару.
    Пазней Ю. Герасіменка-Жызнеўскі шмат працаваў над партрэтамі (сярод лепшых — «Кастусь Каліноўскі»), жанравымі кампазіцыямі, ілюстрацыямі, большасць якіх адзначаны рысамі яркай творчай індывідуальнасці (па матывах аповесці В. Быкава «Знак бяды» і інш.).
    Варта адзначыць, што творы асобных сучасных графікаў — Р. Сітніцы, М. Дубравы, часткова М. Купавы, А. Лапіцкай і іншых — злучае ярка выяўлены этнаграфізм, у якім мастакі, магчыма, бачаць адзін са шляхоў у пошуках нацыянальнага стылю.
    Лінарыты А. Дэмарына па матывах рамана I. Мележа «Людзі на балоце» («Перадзел», «Будоўля грэблі», «Ля вогнішча») сведчаць пра жаданне графіка знітаваць у адзінае цэлае традыцыі рускага мастацтва з арыгінальнымі сюжэтамі рамана беларускага пісьменніка. Сярод удалых работ у гэтым кірунку — лінарыт «Ля вогнішча», у якім добра перададзены тыпы палешукоў, характэрны вячэрні краявід.
    Значную колькасць літаграфій прысвяціў А. Дэмарын графічнаму ўвасабленню твораў класікаў рускай літаратуры (А. Пушкіна, Л. Талстога і інш.). Амаль усе яны выкананы добрасумленна і прафесійна, але сва-
    157. М. Гуршчанкоў. Алеся.
    Партрэт дачкі. 1980
    158. Р. Сітніца. Партрэт Г. І. Гаўрылюк. 3 серыі «Беларускія народныя ўмельцы». 1984
    іх уласных адкрыццяў у галіне зместу і формы ў іх мастак не зрабіў.
    Вартыя ўвагі творы беларускіх графікаў на гістарычную тэму. Аднак мастакі нярэдка звяртаюцца да апрабаваных сюжэтаў. У такіх аркушах глядач не знойдзе для сябе нічога новага. Да таго ж у іх часцей за ўсё адлюстраваны толькі гістарычныя падзеі XX ст. Што датычыцца больш ранняга перыяду гісторыі Беларусі,
    то ён пакуль што распрацаваны ў нашым мастацтве (не толькі графічным) даволі сціпла і малавыразна. Час настойліва патрабуе ўзнімаць новыя, яшчэ не закранутыя пласты роднай гісторыі, адлюстроўваць у графічных серыях яе драматычныя факты, з’явы, падзеі; беларускаму мастацтву патрэбны свае Сурыкавы і Матэйкі.
    У жанры партрэта паспяхова працуюць маладыя мастакі М. Будавей (партрэты В. Быкава, У. Караткевіча, Н. Гілевіча) і М. Дубрава («Сялянка», 1985; «Партрэт бацькі», 1980). Яны імкнуцца не толькі паказаць знешняе падабенства партрэтуемых, але і пранікнуць у іх характар, перадаць іх псіхалагічны стан. Лепшыя работы графікаў-партрэтыстаў вабяць натуральнасцю, прастатой і ў той жа час вобразнасцю.
    Згаданыя аркушы М. Будавея выкананы ў змешанай тэхніцы. Мастак, вядома, ускладняе фон, напаўняе яго рэаліямі з творчасці пісьменнікаў (напрыклад, партрэт У. Караткевіча), але пры гэтым твор губляе мастацкую каштоўнасць. ІІартрэты
    159. Я. Батальёнак. Старажытныя курганы.
    3 серыі «Лукомльскі край». 1982
    160. Г. Шутаў. Мой горад. 1984
    маладога графіка сведчаць, аднак, аб добрай прафесійнай школе.
    Усё сказанае вышэй датычыць і каляровых літаграфій Р. Сітніцы з вобразамі беларускіх народных майстроў. Гэта — добрасумленна зробленыя творы, у якіх адчуваецца ўважлівае вывучэнне натурнага матэрыялу, любоў да чалавека, захапленне народнай творчасцю.
    Графічны пейзаж займае значнае месца ў творчасці М. Карпука, Я. Батальёнка, У. Басалыгі, В. Паўлаўца і інш. Яны ўмела, з цеплынёй адлюстроўваюць куточкі роднага краю, краявіды Беларусі.
    Асаблівых творчых удач у пейзажным жанры пакуль няшмат. Досыць часта мы сустракаем або чыста рэпартажныя аркушы (працы В. Садзіна), або «сыры», кампазіцыйна не завершаны твор (акварэлі Г. Сурмы),
    або добрасумленную, старанную фіксацыю ўбачанага без належнага абагульнення пейзажнага вобраза. Больш удалыя пастэль Я. Батальёнка «Старадаўнія курганы», афорт
    161. Н. Паплаўская.
    Дарога на Слабодку. 1981
    162. В. Цітовіч. Удава. 1985
    В. Ісакава «Палескі змрок», аўталітаграфія В. Мікіты «Дарога».
    Прыкметна вылучаюцца на вернісажах работы Ю. ГерасіменкіЖызнеўскага да аповесці В. Быкава «Знак бяды». Своеасабліва, часам сімвалічна паказана калектывізацыя, вайна, ахвяры фашызму — асноўная праблематыка аповесці пісьменніка, якая адлюстравана ў аркушах «Крыж», «Малітва і праклён», «Сімвал фашызму» і інш. У іх мастак далёкі ад механічна-ілюстрацыйнага пераводу літаратурных вобразаў у выяўленча-зрокавыя; у эмацыянальным ладзе аркушаў адчуваеш трывогу мастака за чалавека, за нашу будучыню.
    Пэўная метафарычнасць, «знакавасць» вобразаў была прыкметная і ў папярэднім цыкле Ю. ГерасіменкіЖызнеўскага — ілюстрацыях да
    «Выбранага» Я. Коласа (1983). У некаторай ступені захоўваючы гэтыя якасці (аркуш «Сімвал фашызму»), здольны мастак у апошняй рабоце больш канкрэтны ў выяўленні сваіх думак і пачуццяў. Гэта, несумненна, сведчыць пра інтэнсіўны творчы рост графіка. Абагульнена-шырокі, пазбаўлены дробязей малюнак, гратэскавая выразнасць ліній, насычанасць тону — адметныя рысы аркушаў Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага.
    Варта адзначыць трыпціх В. Мікіты па матывах зборніка вершаў У. Караткевіча «Мая Іліяда». У пабудаваных на складанай асацыятыўнасці аўталітаграфіях «Казанне не памірае», «Знову блукаю па вуліцах сініх» і іншых гучаць грамадзянскія тэмы чалавечай годнасці, складанай праблематыкі творчасці, вернасці каханню. Калі Ю. Герасіменка-Жыз-
    неўскі рэалізуе болыпасць сваіх задум у стылі класічнай традыцыйнай графікі, то В. Мікіта свядома звяртаецца да прыёмаў мантажу або калажу. У аўталітаграфіях здольнага і перспектыўнага графіка адчуваецца моц нерастрачанага таленту, прыкметны тэмперамент, неспакойная думка, імкненне да пошуку. I ўсё ж В. Мікіта, думаецца, залішне ўскладняе кампазіцыю сваіх твораў. Але можна спадзявацца, што далейшае развіццё мастака пойдзе па лініі спрашчэння выяўленча-вобразнай структуры.
    Гэта датычыць і работ здольнага графіка Р. Сітніцы «Перагортваючы лісты з мінулай вайны» і «Дом 1941 года». Цікава, нават глыбока задуманыя, яны празмерна ўскладненыя кампазіцыйна, разлічаны на доўгае і павольнае «чытанне».
    Вядома, графічны аркуш (станковы або кніжны) не патрабуе лабавога, «плакатнага» вырашэння задумы, але разам з тым мастацтва — не рэбус, а адкрытая, гарачая і прамая споведзь творцы перад гледачамі, перад сваімі сучаснікамі.
    Увогуле, па-сапраўднаму ацаніць здабыткі маладых наўрад ці магчыма — пра гэта скажа час. Сёння мы з’яўляемся сведкамі пошукаў, а не знаходак. Асобныя творцы (зрэшты, не толькі маладыя) ад важных, нярэдка супярэчлівых праблем сучаснасці адыходзяць у эстэтызаваны, вытанчаны свет сваіх уяўленняў, замыкаюцца ў прывабнай, але крохкай шкарлупіне прафесійных навыкаў і прыёмаў. Такое мастацтва ў лепшым выпадку ставіць пытанні, але не дае на іх адказу. Як дасціпна заўважыў нехта з крытыкаў, маладзёжнае мастацтва становіцца часам «мастацтвам абяцанак» — яно дае абяцанні, але не выконвае іх.
    Як істотны недахоп сучаснай беларускай графікі варта адзначыць поўную адсутнасць ксілаграфіі — яе цяпер амаль не існуе ў нашым мастацтве. Тым часам гэта традыцыйны від беларускай (як і ўсёй еўрапей-
    скай) графікі, з якім звязаны ў мінулым лепшыя традыцыі беларускай графічнай школы (дастаткова прыгадаць дрэварыты выданняў Ф. Скарыны, П. Мсціслаўца, С. Собаля, В. Гарабурды, М. Вашчанкі).
    Фарміраванне графічнай мастацкай школы, сведкамі якога мы з’яўляемся, не можа быць зведзена толькі да тэхнічных знаходак. Бо тэхніку можна адшліфаваць упартай працай, але яна наўрад ці здольная кампенсаваць халоднасць мастацкай душы, абыякавыя адносіны да жыцця народа. Поспех прыходзіць да мастака толькі тады, калі высокае прафесійнае майстэрства спалучаецца ў яго творы з глыбокім зместам, з грамадзянскай адказнасцю перад сваімі сучаснікамі, перад народам.
    * * *