• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Адна з самых цікавых работ мастака — ілюстрацыі да зборніка беларускіх народных гераічных і фантастычных казак «Бацькаў дар» (1984). У адрозненне ад сваіх папярэднікаў М. Селяшчук свядома адмаўляецца ад увасаблення сюжэтаў. Замест гэтага мастак літаральна агортвае нас светам народнай фантазіі. Шчодра насяляючы старонкі кнігі выдуманымі істотамі — страшэннымі і забаўнымі адначасова,— М. Селяшчук паказвае.іх у амаль парадаксальным адзінстве з іірыродай. Цмокі лётаюць
    над бяскрайнімі прасторамі палёў, вадзянікі хаваюцца ў ціхіх затоках, ведзьмы выглядаюць з-пад вытанчана-пяшчотных кветак. 1 напэўна, менавіта гэтыя іх складаныя ўзаемаадносіны з навакольным светам — процілегласць і адзінства — і ёсць той галоўны канфлікт, на якім будуе М. Селяшчук сваю кнігу.
    Поўнае адмаўленне ад апавядальнасці, злучэнне, здавалася б, незлучальнага, выразна арыентаванае на тое, каб выклікаць у душы гледача складаныя асацыяцыі,— гэтыя прыёмы трывала ўсталяваліся ў кнізе для дзяцей.
    Асацыятыўнымі з’яўляюцца і ілюстрацыі М. Селяшчука да казкі «Прагны багацей» (1986). Прыгожы вытанчаны карагод ліній і формаў, тонкае колеравае вырашэнне — усё сведчыць аб высокім прафесіяналізме мастака. Але часам цяжка нават зразумець, якое слова ці сюжэтны ход падштурхнулі мастакоўскую фантазію. У прынцыпе выяўленчы рад такой ілюстрацыі не разлічаны на прамую дэшыфроўку, што не заўсёды адпавядае канкрэтнасці дзіцячага мыслення.
    Працуе мастак і ў «дарослай» кнізе. М. Селяшчук праілюстраваў зборнік вершаў Янкі Сіпакова «Усміхніся мне» (1984), кнігу Алега Лойкі «Як агонь, як вада...» (1984), мініяцюрнае выданне «Санетаў смутку» Франца Прэшэрна (1987) і інш. Ствараючы так званую асацыятыўную ілюстрацыю, мастак і тут дэманструе багацце і разнастайнасць свайго творчага ўяўлення. I сціплыя чорна-белыя малюнкі да вершаў Янкі Сіпакова, і жывапісна-таямнічыя акварэлі да рамана-эсэ Алега Лойкі ўражваюць перш за ўсё сваёй цэльнасцю. Ілюстрацыі, размешчаныя на асобных аркушах, у большасці пабудаваны на адзінстве-процілегласці галоўнага героя і яго асяроддзя, фону, які ў дадзеным выпадку адыгрывае ці не галоўную роліо. Яны сталі прыкметнай з’явай у сучаснай бела-
    рускай ілюстрацыі, аказалі пэўны ўплыў на развіццё жанру.
    Цікава і разнастайна развівалася на мяжы 70—80-х гадоў творчасць мастака Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага. Тонкія, пазбаўленыя знешніх
    170. В. Мікіта. Ілюстрацыя да кнігі А. Грачанікава «Жывая вада». 1983
    эфектаў ілюстрацыі майстра сугучныя вершаваным радкам. Найбольш удалымі з’яўляюцца яго работы да паэмы Васіля Зуёнка «Маўчанне травы» (1980), «Выбранага» Якуба Коласа (1981, разам з А. Шэверавым). I калі ў першай мастак здолеў дабіцца выключнай лаканічнасці, то ў ілюстрацыях да коласаўскіх вершаў ён уражвае дакладнай завершанасцю сваіх твораў. Абраўшы сціплую карандашную тэхніку, Ю. ГерасіменкаЖызнеўскі і А. Шэвераў выканалі глыбокія па задуме, вытанчаныя па колеры, багатыя па фактуры графічныя аркушы. Партрэт песняра — адзіная фігурная ілюстрацыя кнігі. Хараство коласаўскай паэзіі, яе мудрасць перадаюцца мастакамі праз простыя рэчы сялянскага побыт/, навакольнага свету, якія па волі іл остратараў ператвараюцца ў значныя сімвалы эпохі.
    Шмат працуе Ю. ГерасіменкаЖызнеўскі і ў дзіцячай кнізе. Тонкае разуменне народнага мастацтва, захапленне ім відавочныя ў адной з
    лепшых работ майстра — ілюстрацыях да кніжкі В. Віткі «Казкі і краскі» (1984). Аднак не толькі вершы паэта, прысвечаныя разнастайным лясным і палявым раслінам, натхнілі мастака на непасрэднае адлюстраванне гэтых прыродных формаў. Любві да роднай зямлі, павазе да яе сціплых кветак мастак вучыць сваіх гледачоў праз хараство народнага мастацтва. Ілюстрацыі кнігі, выкананыя ў прыгожых светлых тонах, нагадваюць і славутую разьбу па дрэве, і вырабы з саломкі, і прадметы народнага ткацтва, і беларускі керамічны посуд. Валодаючы бясспрэчным кампазіцыйным дарам, Ю. Герасіменка-Жызнеўскі тактоўна і ўдала спалучае ўсе свае выявы са шрыфтам.
    Нягледзячы на пэўную стылізацыю, ілюстрацыі мастака не пазбаўлены і неабходнай у дзіцячай кнізе пазнавальнасці. Маленькія гледачы абавязкова запомняць рэальны выгляд і лісахвоста, што намаляваны побач з рыжай лісой, і казлабарода, якога мастак змясціў разам са смешнай казой, і кацінай мяты, што здаец-
    171. В. Славук. Ілюстрацыя да беларускай народнай казкі «Удовін сын».
    1980
    ца неад’емнай ад важнага самавітага ката.
    Дыяпазон творчых інтарэсаў Т. Беразенскай дастаткова шырокі, аднак пастаяннае захапленне мастачкі дзіцячая кніга, казкі пра жывёл. Тут ілюстратар не толькі павінен абудзіць у душы маленькага чытача любоў да «братоў нашых малодшых», але і знайсці тую ступень умоўнасці, якая б дазволіла казачным персанажам заставацца натуральнымі: зберагчы ўсе свае заалагічныя асаблівасці і ў той жа час размаўляць і дзейнічаць, як людзі.
    Удала вырашыла гэтую задачу мастачка ў ілюстрацыях да беларускай народнай казкі «Лісіца-хітрыца» (1978). Т. Беразенская стварыла казку непаўторнага хараства народных строяў, удала ўжываючы матывы нацыянальнага арнаменту, дала выявы прадметаў колішняга побыту. Пры гэтым мастачка шчасліва пазбегла празмернага этнаграфізму, цытат з рэчаіснасці. Дзякуючы перапрацаванасці, пераасэнсаванасці кожная дэталь, сапраўдная рэч у кнізе набылі непаўторную казачную абаяльнасць.
    На высокім прафесійным узроўні зроблены ілюстрацыі да беларускай народнай песенькі «Сядзіць мядзведзь на калодзе» (1982). Складаны літаратурны матэрыял — скорагаворкі — лёг у аснову зборніка «Мама мышка сушыла шышкі» (1983). Кароткія афарыстычныя выказванні, то смешныя і немудрагелістыя, то нечакана алагічныя, прадвызначылі асаблівую выразнасць ілюстрацый Т. Беразенскай. Мастачка выкарыстала складаныя ракурсы, адкрыты колер, свядома ўжыла прыём спалучэння яўна незлучальнага. Мышкі з доўгімі распушчанымі валасамі, кошка з кудзеркамі, карова ў каптурыку з карункамі — вобразы несумненна эфектныя і нечаканыя, хоць часам і губляюць непасрэднасць, так неабходную маленькаму гледачу.
    Казкі пра жывёл — вядучая тэма творчасці Н. Суставай. Дзве яе рабо-
    ты — ілюстрацыі да гвінейскай народнай казкі «Як трусік нроса сеяў» (1980) і індыйскай казкі «Пра мышаня, якое было кошкай, сабакам і тыграм» (1981) былі выдадзены ў масавай дзіцячай серыі «Казка за казкай». Невысокі гатунак паперы, абмежаваная колькасць ілюстрацый не перашкодзілі Н. Суставай стварыць яркія, глыбока індывідуальныя творы.
    Пабудаваныя на смелым спалучэнні буйных планаў і арнаментальных матываў, ілюстрацыі гвінейскай казкі ўражваюць сваім каларытам. Менавіта праз колер — цёплы, насычаны, нібы нагрэтьі гарачым афрыканскім сонцам — перадае Н. Сустава непаўторную атмасферу далёкай краіны, дзе жывуць дабрадушныя бэзавыя сланы, марудлівыя фіялетавыя бегемоты, маленькія рознакаляровыя птушкі. Сціплыя чорна-белыя малюнкі мастачкі да нанайскіх казак «Айога» (1984) знаёмяць маленькіх чытачоў з прадметамі старога нанайскага побыту, з цудоўным па прыгажосці нацыянальным адзеннем. Багатая разнастайнасць, своеасаблівасць і непаўторнасць фальклору народаў СССР — галоўная тэма ілюстрацый Н. Суставай да зборніка «Сакрэт шчасця» (1986).
    Адметным анімалістычным дарам бясспрэчна валодае і Я. Зельская, якая аформіла за апошняе дзесяцігоддзе некалькі цікавых дзіцячых кніг. Мэтанакіраванае выкарыстанне фактуры як значнага сродку мастацкай выразнасці, паслядоўная праца над каларытам твораў, прастата і дасканаласць кампазіцыйных пабудоў — усё гэта прываблівае чытачоў у ілюстрацыях да вершаў Н. Галіноўскай «Мой дзень» (1977), кнігі В. Лукшы «Лета круглы год» (1978), М. Галянавай «Пра сініцу з какосавага доміка» (1979), казкі «Залатая ластаўка» (1982), кнігі Я. Крамко «Звяры таксама плачуць» (1985) і г. д.
    Шырокае выкарыстанне алегорыі,
    278
    сімвала, метафары — не адзіная тэндэнцыя ў сучаснай ілюстрацыі рэспублікі. Працягвае існаваць і так званая апавядальная ілюстрацыя. У ёй з поспехам працуюць А. Дэмарын (I. Шамякін. «Сцягі над штыкамі», 1976), Э. Агуновіч (А. Астрэйка. «Прыгоды дзеда Міхеда», 1975), 1. Давідовіч (I. Чыгрынаў. «Плач перапёлкі», 1977), Ю. Пучынскі (М. Парахневіч. «Тваё і маё маленства», 1978), А. Замай (П. Ткачоў. «У час світальнай зоркі», 1980) і многія іншыя мастакі. Цікава, што традыцыйная апавядальная ілюстрацыя набыла ў гэты час і новыя якасці.
    Яркі прыклад — творчасць В. Славука. Багата адораны ад прыроды, мастак адразу знайшоў свой, гранічна індывідуальны творчы почырк, творы яго з самых першых крокаў прыцягвалі да сябе ўвагу гледачоў і мастацтвазнаўцаў. Шырокую вядомасць атрымалі два графічныя цыклы В. Славука — ілюстрацыі да беларускіх народных казак «Удовін сын» (1980) і «Піліпка-сынок» (1983).
    Своеасаблівыя і запамінальныя малюнкі мастака, здаецца, цалкам супрацьлеглыя творам майстроў так званага асацыятыўнага напрамку. Калі там — складаныя камбінацыі тэм і вобразаў, стварэнне дастаткова ўмоўнай кніжнай прасторы, у якой спалучаюцца тэкст і выява, то тут — паслядоўны пераказ, які ўключае ў сябе ўсе перыпетыі сюжэта, строгае раздзяленне тэксту і выявы. Нарэшце, калі там акцэнт робіцца на яркасць, эфектнасць, то тут мы бачым здзіўляючую сціпласць у выбары вобразна-пластычных сродкаў, за якой стаіць высокае графічнае майстэрства.
    Абраўшы цікавую і працаёмкую тэхніку — туш, пяро, В. Славук дасягнуў у ёй гранічнай выразнасці. Простым чорна-белым малюнкам (дзе-нідзе падфарбаваным) мастак пераканаўча паказвае нам цікавыя падрабязнасці ў інтэр’еры хаткі Бабы
    Ягі ( «Піліпка-сынок»), у гульнях малых дракончыкаў («Удовін сын») і г. д.
    Ілюстратар надае дадатковы сэнс шматлікім дэталям у сваіх творах. Тая ж хата злой чараўніцы здзіўляе гледача падрабязным, нават любоўным адлюстраваннем прадметаў старога сялянскага побыту. Гліняны посуд, посцілкі і ручнікі пазбаўлены празмернай этнаграфічнасці. В. Славук паказвае маленькаму чытачу шмат займальных прадметаў так, быццам упершыню адкрывае іх свет. I апавядальнасць мастака істотна адрозніваецца ад апавядальнасці яго папярэднікаў — мастакоў 50-х гадоў, у некаторых работах якіх сёння кідаецца ў вочы сумная дыдактыка. Наяўнасць пэўнай дыстанцыі паміж мастаком і чытачом, лёгкая іранічнасць аўтара ў адносінах да сваіх герояў вылучае творчасць В. Славука.