• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Удала знойдзеная кампазіцыйная пабудова кніг, іх яркая вобразнасць, высокае графічнае майстэрства В. Славука садзейнічалі поспеху названых выданняў. У 1981 г. на Усесаюзным конкурсе кнігі беларуская народная казка «Удовін сын» у ілюстрацыях мастака атрымала дыплом другой ступені.
    Майстар працуе ў галіне кніжнай ілюстрацыі вельмі плённа. За апошнія гады В. Славук праілюстраваў шмат разнастайных твораў, сярод якіх «Айвенга» В. Скота (1978), «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе» (1983), «Казкі замежных пісьменнікаў» (1986) і інш. На жаль, не заўсёды філігранна выкананыя графічныя аркушы мастака маюць дакладна вызначанага адрасата. Здаецца, не на дзяцей у першую чаргу, а на дарослых разлічана ўся гэта жудасная ў сваёй стыхійнай моцы нечысць, якая асабліва ўражвае ў творах В. Славука.
    А вось у іліострацыях мастака да кнігі Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984) адбылося поўнае супадзенне
    светаўспрыманняў мастака і пісьменніка. Аповесць-казка, дзе жыццёвая праўда з гісторыі лужыцкіх сербаў спалучаецца з фантазіяй, дала магчымасць мастаку ў поўнай меры праявіць свой неардынарны талент, стварыць моцныя, сапраўды народныя вобразы. Кніга ўражвае сваёй выключнай цэльнасцю. Усё ў ёй — ад супервокладкі да апошняй застаўкі — выканана на высокім мастацкім узроўні, з тонкім густам. Строгія гранёныя васьмікутныя рамкі, у якіх размяшчаюцца тэкст і ілюстрацыі, з’яўляюцца своеасаблівым «модулем», які рытмічна арганізуе ўсю кнігу, садзейнічае ўдаламу спалучэнню элементаў кніжнага аздаблення. Разнастайныя, багатыя па фактуры творы В. Славука нібы ўсе сплецены з вытанчаных па форме графічных карункаў: здаецца, што паверхня кніжнага аркуша пераліваецца ўсімі адценнямі чорна-шэрага колеру.
    Спробай выйсці за прывычныя межы свайго творчага амплуа стала кніга Р. Барадуліна «Кошкн в лукошке» (1985), дзе В. Славук адмаўляецца ад станковых па сутнасці ілюстрацый і стварае ўмоўную кніжную прастору, якая з поспехам аб’ядноўвае і тэкст, і выяву.
    У ілюстрацыях да вершаў В. Лукшы «Чароўны камень» (1987) мастак упершыню ў сваёй творчасці замест стрыманага, сціплага каларыту смела ўжывае яркі, гучны колер. Аб цікавых вобразна-пластычных пошуках мастака сведчаць таксама і ілюстрацыі да зборніка беларускіх народных казак (1986), беларускіх бытавых казак «Людзей слухай, а свой розум май» (1987) і інш.
    Важнай заваёвай беларускай кніжнай ілюстрацыі апошніх гадоў стала якасна новае асэнсаванне традыцый народнага мастацтва, шырокае выкарыстанне іх у сучасных творах. Асабліва настойліва і паслядоўна працуе ў гэтым напрамку У. Савіч. Вядомы графік-станкавіст, ён праілюстраваў некалькі дзіцячых кніг.
    Першая яго работа — беларуская народная казка «Разумная дачка» (1975) — прыцягвае ўвагу гледачоў адвольнай кампаноўкай маляўнічых ілюстрацый. Мастак ужывае складаны колер, імкнецца надаць яму сімвалічнае гучанне.
    У наступныя гады У. Савіч захапляецца народным мастацтвам. Вывучэнне старажытнай драўлянай скульптуры, беларускай саломкі, ткацтва, маляваных дываноў аказала моцны ўплыў, у прыватнасці, на ілюстрацыі да «Казкі пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).
    172. У. Савіч. Ілюстрацыя да кнігі «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя». 1982
    Своеасаблівым сінтэзам творчых пошукаў мастака канца 70-х — пачатку 80-х гадоў стала беларуская народная казка «3 рога ўсяго многа» (1985), дзе У. Савіч здолеў даказаць, што нават самая складаная графічная мова з поспехам выкарыстоўваецца сёння ў дзіцячай кнізе. Мастак рашуча адмовіўся ад літаральнага пераказу тэксту. Ён аб’яднаў у адной кнізе і сімволіку колеру, і ўмоўнасць прасторавых пабудоў, знаёмую па яго станковых творах. Сэнс казкі ілюстратар імкнецца данесці праз вобразы
    галоўных персанажаў. Традыцыйныя казачныя дзед і баба ператвараюцца ў У. Савіча ў маладых сімпатычных вясковых жыхароў, апранутых у цудоўнае па колеры даматканае адзенне. Дакладна знойдзеныя дэталі — букет васількоў, вяночак з палявых кветак, галінка дуба, каляровае вырашэнне выяў, процілегласць, барацьба паміж цёплым колерам станоўчых персанажаў і халодным колерам іх антыподаў, а таксама цікавы дэкаратыўны фон, складзены са стылізаваных выяў жывёл,— усё гэта ярка сведчыць аб вытоках творчасці мастака, які імкнецца ўвасобіць у сваіх ілюстрацыях народнае светаўспрыманне.
    У. Савіч свабодна кампануе ілюстрацыі, смела абыгрывае белы колер паперы, спалучае розныя фактуры, нават пацёкі фарбаў артыстычна ператвараюцца мастаком у істотныя элементы выявы. Змястоўнай, цікавай, арыентаванай на маленькага чытача атрымалася і наступная кніжка з малюнкамі У. Савіча — «На золотом крыльце снделн» (1985). Мастак, які ілюструе не літару, а дух вершаў і казак, і тут з поспехам выкарыстоўвае вялікі вопыт майстроў беларускага народнага мастацтва. Нездарма найбольш змястоўны элемент кнігі — шматлікія застаўкі, заснаваныя на традыцыях народнага ткацтва, вышыўкі, керамікі і г. д.
    Тонкае пачуццё колеру дэманструе У. Савіч у ілюстрацыях да кнігі В. Коўтун «Вясёлы заасад» (1986). Захоплены цудоўным колерам птушыных кры'лаў, футрам драпежнікаў, мастак стварае выразныя выявы звяроў і птушак літаральна некалькімі шырокімі мазкамі пэндзля. Далёкія ад псеўдарэалістычнай выпісанасці, персанажы У. Савіча падкрэслена плоскасныя і дэкаратыўныя. Іх умоўнасць цалкам адпавядае дзіцячаму светаўспрыманню — некаторыя творы ілюстратара нагадваюць дзіцячыя малюнкі.
    Шмат увагі надаецца сёння вы-
    данню вучэбнай. навуковай, павукова-папулярнай літаратуры, альбомаў па мастацтву. Высокую ўзнагароду на XVI міжрэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі-83» у Таліне атрымала кніга М. Батвініка «Откуда есть пошёл букварь» у афармленні вядомага беларускага дызайнера У. Шолка. Яму належыць вельмі ўдалае афармленне кнігі У. I. Леніна «Пісьмы з далёка». Сярод дасягненняў апошніх гадоў нельга не назваць зборнік «Пнсьма трудяіцнхся Белорусснн В. Н. Леняну» (мастак В. Масцераў, 1980), альбом «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў» (мастакі Г. Галубовіч і М. Ганчароў, 1980), фотаальбом «Край блакітных азёр» (мастак В. Губараў, 1983) і інш.
    Асобую ролю адыгрывае ілюстрацыя ў кнізе для падлеткаў, юнакоў і моладзі, дзе разам са значнымі мастацкімі дасягненнямі ёсць яшчэ і нямала сур’ёзных праблем.
    Беларуская кніжная ілюстрацыя канца 70-х — сярэдзіны 80-х гадоў уяўляе сабой цікавую і разнастайную з’яву. Здаецца, ніколі не быў такім моцным творчы патэнцыял мастакоў, ніколі яшчэ не працавалі разам такія цікавыя, не падобныя адзін на аднаго майстры. Пры ўсёй разнастайнасці творчых манер сучасных беларускіх ілюстратараў аб’ядноўвае шчырая любоў да літаратуры, няспынны пошук, імкненне абагаціць вобразна-пластычную мову сваіх твораў, стварыць высокамастацкую кнігу.
    * * *
    70—80-я гады з’явіліся важным этапам у развіцці беларускай п л a катнай графікі, перыядам ідэйна-мастацкіх дасягненняў, якія вызначылі фарміраванне нацыянальнай школы. Мастакі працягвалі распрацоўваць лінію класічнага плаката, які грунтуецца на лаканічным
    малюнку і вобразным метафарычным вырашэнні, узбагачалі яго вобразнавыяўленчымі знаходкамі, новымі кампазіцыйнымі прыёмамі.
    У рэспубліцы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў эканамічнага і арганізацыйна-бытавога характару, якія садзейнічалі плённаму развіццю плакатнай графікі. Значныя матэрыяльныя сродкі выдзяляюцца на падрыхтоўку прафесійных мастацкіх кадраў, тэхнічнае перааснашчэнне паліграфічнай прамысловасці, пашырэнне і ўдасканаленне сістэмы выдавецтваў.
    Прыішетная роля ў развіцці беларускага мастацтва плаката ў 70—80-я гады належыць Беларускаму дзяржаўнаму тэатральна-мастацкаму інстытуту. Стварэнне кафедры прамысловага мастацтва ў 1967 г. (са спецыялізацыяй у прыкладной графіцы), а таксама адкрыццё ў 1975 г. пры кафедры графікі БДТМІ майстэрні плаката дало магчымасць мэтанакіраванай падрыхтоўкі плакатыстаў-прафесіяналаў. У 1986 г. на мастацка-прамысловым факультэце БДТМІ адкрылася кафедра нагляднай агітацыі, выставак і рэклам. Пачалася распрацоўка пашыранай праграмы вучэбных дысцыплін, скіраванай на паглыбленае тэарэтычнае і практычнае спасціжэнне асноў плакатнай графікі.
    У 1985 г. у выдавецтве «Беларусь» пачала функцыяніраваць спецыялізаваная рэдакцыя плаката, што дазволіла засяродзіць увагу на павышэнні ідэйна-мастацкай якасці выданняў. Працягвае з поспехам працаваць і «Агітплакат» Саюза мастакоў БССР. Павысіўся не толькі якасны, але і колькасны ўзровень твораў. Калі, напрыклад, на III з’ездзе мастакоў Беларусі ў 1956 г. адзначалася амаль поўная адсутнасць у рэспубліцы мастацкага плаката5,
    5 Мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1986. Т. 2. С. 237.
    то ў сярэдзіне 80-х гадоў адно толькі выдавецтва «Беларусь» за год выдае каля ста назваў.
    Адным з істотных стымулаў развіцця мастацтва плаката сталі мастацкія вернісажы, разнастайныя конкурсы, што садзейнічала павышэнню прэстыжу плакатнай графікі і давала магчымасць мастакам рэалізаваць і паказаць гледачам многія мастацкія ідэі, якія яшчэ не знайшлі заказчыка, апрабаваць новыя, яшчэ не тыражаваныя прыёмы, распрацоўваць віды эксперыментальнага плаката (напрыклад, аб’ёмнага).
    Рэгулярнае правядзенне рэспубліканскіх выставак-аглядаў плаката пачынаецца ў рэспубліцы з 1967 г. У 70—80-я гады яны сталі не толькі прывычнай з’явай культурнага жыцця, але і важнай састаўной часткай працэсу абнаўлення і плённага развіцця гэтага мастацтва.
    У гэты час працягваюць актыўную творчую працу майстры старэйшага пакалення беларускіх плакатыстаў. Сярод іх Т. Ігнаценка, А. Чуркін, I. Крэйдзік, II. Калінін, В. Шматаў, Р. Ганцэвіч, I. Радунскі і інш. У пачатку 70-х гадоў да іх далучаюцца маладыя тады яшчэ мастакі У. Жук, У. Крукоўскі, М. Стома, Л. Кальмаева, I. Уладычык, Р. Данчанка, В. Філімонаў, В. Сакалоў і інш., без творчасці якіх нельга ўявіць развіццё беларускага плаката. У беларускім мастацтве фарміруецца калектыў плакатыстаўпрафесіяналаў, якія прайшлі грунтоўную мастацкую школу, узбагачаецца іх творчы вопыт, ствараюцца трывалыя прафесійныя традыцыі.
    Такім чынам, у рэспубліцы складаюцца спрыяльныя ўмовы для фарміравання плакатнай школы. У гэтай сувязі трэба сказаць аб Пятай усесаюзнай выстаўцы плаката, якая адбылася ў Мінску ў 1977 г. Ідэйна-мастацкі ўзровень прадстаўленых на ёй твораў беларускіх аўтараў упершыню дазволіў спецыя-