• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    166. Г. Паплаўскі. Ілюстрацыя да паэмы Я. Купалы «Яна і я». 1978
    часы славуты твор вялікага паэта лічыўся энцыклапедыяй жыцця польскай шляхты пачатку XIX ст.; ён як бы падштурхоўваў ілюстратараў да стварэння падрабязных інтэр’ерных сцэн. Для В. Шаранговіча галоўнымі сталі вобразы дзеючых асоб. Іх пачуцці і думкі, якія выяўляюцца ў
    сутыкненні характараў, у дакладна адшуканых позах і жэстах, не могуць не крануць чытача. Мяккасці і лірычнасці паэтычнай інтанацыі адпавядае і стрыманая, вытанчаная па колеры гама акварэляў мастака.
    Для вядомага беларускага графіка Г. Паплаўскага канец 70-х — пачатак 80-х гадоў стаў часам сур’ёзнай працы над беларускай класічнай літаратурай. Ілюстрацыі да паэмы Янкі Купалы «Яна і я» (1978), зборніка беларускіх легенд «Дрэва кахання» (1980), «Выбранага» Якуба Коласа (1983) — найбольш значныя творы мастака. Паслядоўна развіваючы тэндэнцыі, закладзеныя ў папярэдні час, Г. Паплаўскі перш за ўсё імкнецца да арганічнага спалучэння ўсіх элементаў графічнага аздаблення сваіх выданняў. Ён, як правіла, прымае непасрэдны ўдзел у стварэнні макета кнігі, удзельнічае ў выбары шрыфту, працуе не толькі над ілюстрацыямі, але і над застаўкамі, буквіцамі, канцоўкамі. Аб’яднаныя рукой майстра ў адзіны кніжны арганізм, яны ствараюць уражанне выключнай эстэтычнай цэласнасці.
    Дыпломам першай ступені былі адзначаны на Усесаюзным конкурсе кнігі ілюстрацыі Г. Паплаўскага да купалаўскай паэмы «Яна і я». Пазачасавы аповяд аб вечнай прыгажосці кахання, аб жыцці народа, што цячэ ў непарыўнай сувязі з жыццём прыроды, натхніў майстра на стварэнне глыбока лірычных графічных аркушаў. Разваротныя ілюстрацыі, выкананыя ў тэхніцы афорта, дакладна адлюстроўваюць паэтычны тэкст, ствараюць адпаведны настрой. Г. Паплаўскі тонка адчувае рытм узнёслых паэтычных радкоў — таму ў яго ілюстрацыях сустракаецца матыў узлёту, якому падпарадкаваны і імклівы рух птушкі, і павольны ўзыход сонца.
    Глыбокая павага да прадметаў старога народнага побыту, захапленне іх прыгажосцю, якія ўвогуле характэрныя для яго творчасці, набылі асаблівую выразнасць у ілюстрацыях
    Г. і Н. Паплаўскіх да зборніка «Дрэва кахання». Выявы дубовага лісця, ручнікоў, калаўрота, глякоў маюць у застаўках сімвалічны сэнс, неад’емны ад зместу твора. Удалай з’яўляецца двухчасткавая кампазіцыйная пабудова афортаў: спалучэнне верхняга фрыза і ніжняй асноўнай выявы дае багатыя магчымасці для ўсебаковага адлюстравання кожнага сюжэта.
    Творчасці Г. Паплаўскагазаўсёды была блізкая гераічная тэма. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць літаграфіі мастака да зборніка аповесцей В. Выкава (1978). Тут ілюстратар свядома ідзе ўслед за пісьменнікам. Адвяргаючы ўсё другараднае, ён канцэнтруе ўвагу на галоўным — на чалавеку, яго маральным выбары ў экстрэмальных абставінах. Г. Паплаў-
    скі, які паслядоўна адзначае асноўныя кульмінацыйныя моманты жыцця літаратурных герояў, стварае асобны, графічны свет, у якім з асаблівай вастрынёй паказана сутыкненне высокага і нізкага, гераічнага і трагічнага.
    Аголеная суровасць жыцця, драматычная барацьба паміж жыццём і смерцю, чорным і белым складаюць галоўны канфлікт ілюстрацый Г. Паплаўскага да «Слова пра паход Ігаравы» (1984), які мастак асэнсоўвае як народную драму. У кніжных разваротах асноўную ўвагу ён канцэнтруе на галоўных персанажах, старонкавыя ілюстрацыі цалкам аддадзены ва ўладу народных вобразаў. Побач
    167. I. Немагай. Ілюстрацыя да аповесці В. Быкава «Альпійская балада». 1976
    168. А. Лось. Ілюстрацыя да «Слова пра паход Ігаравы». 1984
    з Баянам, князем Ігарам, Яраслаўнай паўстаюць воіны каля разбуранага ачага, дзяўчаты ў палоне, званар на званіцы, які страсна заклікае суайчыннікаў на барацьбу. Менавіта іх вачыма, праз іх светаўспрыманне адлюстроўвае мастак падзеі далёкіх часоў.
    Да 800-годдзя стварэння «Слова пра паход Ігаравы» было ажыццёўлена выданне гэтага твора з ілюстрацыямі А. Лось. У беларускай мастачкі быў шэраг знакамітых папярэднікаў — гэты твор ілюстравалі У. Фаворскі, I. Голікаў, А. Аляксееў, Г. Якутовіч і інш. Яе задача ўскладнялася тым, што выданне ўключала ў сябе не толькі тэкст на старажытнарускай мове, але і пераклады на сучасную рускую, беларускую і ўкраінскую. Але, нягледзячы на гэта, А. Лось здолела стварыць самастойны, высокамастацкі твор. He саступаючы Г. Паплаўскаму ў паказе напружанасці і драматызму барацьбы з полаўцамі, А. Лось дабілася высокай паэтычнасці сваіх работ. Стыхійная моц адчуваецца ў кожным аркушы. Тут на роўных суіснуюць людзі і птушкі, жывёлы і дрэвы, неба і воблакі. Трохколеравыя літаграфіі адлюстроўваюць асноўныя моманты «Слова...», ствараюць паэтычна-манументальнае аблічча далёкай эпохі.
    Як і ў папярэдняе дзесяцігоддзе, асноўную ўвагу ўдзяляе А. Лось ілюстраванню кніг для дзяцей. Творчая манера, якая сфарміравалася пад непасрэдным уплывам народнага мастацтва, набыла ў апошні час яшчэ большую сталасць. Ілюстрацыі А. Лось, дакладна зарыентаваныя на дзіцячае ўспрыманне, радуюць яркім колеравым вырашэннем, кампазіцыйнай яснасцю, канкрэтнасцю вобразаў і жыццярадаснасцю. Менавіта такімі атрымаліся ілюстрацыі да калыханак і лічылак у дзіцячым зборніку «Ладачкі-ладкі» (1977). Выкананыя тэмперай, яны ствараюць уражанне буйнога, святочнага цвіцення. А. Лось дэманструе свой зайздросны каларыстычны дар. Яе густы шчыльны колер маляўніча і шчодра раскінуты па кніжных старонках.
    На пачатку 80-х гадоў выдавецтва «Юнацтва» падрыхтавала да друку зборнік беларускіх народных фантастычных, гераічных, бытавых казак. Незвычайнай цэльнасці гэтага выдання спрыяла тое, што А. Лось выканала да яго не толькі ілюстрацыі, але і вокладку, форзац, франтыспіс, шматлікія застаўкі і канцоўкі. Скампанаваныя ў свабоднай «імправізацыйнай» манеры, аб’яднаныя ў адзіны ансамбль, усе элементы кніжнага аздаблення раскрываюць юнаму чытачу чароўную прыгажосць і багацце народнага светаўспрымання.
    Па матывах беларускага фальклору створаны і ілюстрацыі А. Лось да зборніка скорагаворак «Шёл Егор через двор» (1980), «Дятел дуб долбнл», «Іван Світаннік» (абодва 1982).
    Аб плённай працы мастачкі ў апошнія гады ярка сведчаць яе творы да вершаў Д. Бічэль-Загнетавай, К. Буйло, Н. Гілевіча і інш. Цікавай, як заўсёды жывапіснай і яркай стала аўтарская кніжка «Дзесяць дзён у Барку» (1984), якая прадэманстравала не толькі мастацкія, але і літаратурныя здольнасці А. Лось.
    Новы імпульс атрымала і творчасць другой вядомай беларускай
    мастачкі дзіцячай кнігі — Н. Паплаўскай. Паэтычнасць, мяккі лірызм, празрыстая яснасць выяўленчай мовы, уласцівыя яе творам 60-х — пачатку 70-х гадоў, набылі ў апошнія гады асаблівую выразнасць. Стрыманыя, вытанчаныя па колеры ілюстрацыі Н. Паплаўскай да вядомых літаратурных казак Р. Кіплінга, Ш. Перо, В. Гаўфа, А. Ліндгрэн разлічаны на доўгае і ўважлівае разгляданне. Н. Паплаўская з захаплепнем малюе дакладныя гістарычныя і этнаграфічныя дэталі. Яна па-майстэрску кампануе ілюстрацыі, стварае складаную па пабудове ўмоўную кніжную прастору, у якой казачнае і рэальнае спалучаюцца надзіва ўдала.
    Шмат увагі надае Н. Паплаўская графічнаму адзінству сваіх выданняў. Яе шматлікія застаўкі, канцоўкі, малюнкі на палях ствараюць пэўны рытмічны рад, умела канцэнтруюць увагу маленькага гледача.
    Такі ж «рэжысёрскі» падыход да стварэння кнігі, цікавасць да праблем яе архітэктонікі, заснаваных на мас-
    169. Я. Кулік. Ілюстрацыя да паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра». 1980
    тацкім адзінстве ўсіх канструктыўных і выяўленчых элементаў, дэманструе Я. Кулік у ілюстрацыях да паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра» (1980). Малюнкі мастака — прыклады ўдалай стылізацыі пад старажытную гравюру ў беларускай кнізе.
    Шмат працуе над ілюстраваннем беларускай класікі М. Басалыга. Сярод яго работ анталогія «Беларуская балада» (1978), зборнік вершаў А. Лойкі «Скрыжалі» (1981), паэма Я. Купалы «Курган» (1987) і інш. У іх адчуваецца захопленасць мастака літаратурным матэрыялам, дакладнае пранікненне ў яго сутнасць, уменне весці няспешны дыялог з чытачом. Ён, як правіла, пазбягае паказу глыбокай прасторы, набліжае сваіх персанажаў да пярэдняга плана, канцэнтруючы на іх усю ўвагу гледачоў. Асабліва ўдалымі з’яўляюцца яго жаночыя вобразы. Аркушы да паэмы «Яна і я», вершаў «Алеся», «Над калыскай» (Янка Купала. Выбранае, 1982) уражваюць сваёй узнёслай паэтычнасцю, пэўнай псіхалагічнай глыбінёй, фармальна-пластычным багаццем.
    Над ілюстраваннем беларускага фальклору для дзяцей працуе У. Басалыга. Ён удзельнічаў у стварэнні зборніка «Ладачкі-ладкі» разам з А. Лось і Н. Паплаўскай. Шырока выкарыстоўваючы багатыя матывы народнай арнаментыкі, мастак з захапленнем малюе жывёл і птушак. Святочным, яркім, сапраўды казачным атрымаўся ў яго цудоўны «коньагонь» у ілюстрацыі да верша «Паеду ў дарожку». Своеасаблівым працягам фальклорнай тэмы сталі ілюстрацыі У. Басалыгі да народных казак «Пану — навука» (1979), «Дзяцел, лісіца і варона» (1983), «Пшанічны каласок» (1985) і інш.
    Узаемасувязь знешніх і ўнутраных элементаў мастацкай формы прыцягвае ўвагу П. Драчова, Э. Агуновіча, А. Дэмарына. Плённа працуюць у ілюстрацыі Ю. Зайцаў,
    А. Шэвераў, П. Калінін, I. Пратасеня, В. Тарасаў і многія іншыя мастакі сярэдняга пакалення, якія ў асноўным і забяспечваюць высокі мастацкі ўзровень сучаснай беларускай ілюстраванай кнігі.
    Нельга не заўважыць, аднак, што самыя цікавыя дасягненні ў галіне кніжнай графікі на пачатку 80-х гадоў належаць мастакам малодшага пакалення. Менавіта ў іх творчасці назіраюцца значныя эстэтычныя змены, яны шукаюць новых падыходаў да літаратурных твораў, смела эксперыментуюць з колерам і прасторай. Паказальна, што найбольш паслядоўнымі былі такія пошукі ў дзіцячай кніжнай ілюстрацыі.
    Адна з першых дзіцячых кніг мастака М. Селяшчука — латышская народная казка «Як бондар перахітрыў ваўка, мядзведзя і зайца» (1980), у якой ілюстратар паспяхова выкарыстоўвае гранічна ўмоўную прастору, умоўны колер. Ён нібы гуляе з дзецьмі ў вясёлую гульню, дзе ўсё, як і павінна быць у гульні, не па-сапраўднаму, а «як знарок».
    Пры ілюстраванні беларускіх загадак, прымавак, пацешак у зборніку А. Клышкі «Вярэнька загадак» (1982) М. Селяшчук смела аб’ядноўвае ў адной кампазіцыі некалькі сюжэтаў. У алагізме такіх стылявых, часавых, эстэтычных сутыкненняў ёсць, безумоўна, і водгук алагізму саміх загадак, якія набылі такім чынам адпаведнае ўвасабленне.