• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    чаргу трэба адзначыць гістарызм творчага мыслення мастакоў, які пранізвае творы розных жанраў. Прычым выразна праглядаецца этапнасць гістарычнага даследавання мастакамі розных перыядаў гісторыі нашай рэспублікі — ад падзей старажытнасці да нашых дзён. Гэта лёгка растлумачыць — адзначаны перыяд развіцця беларускага мастацтва супаў са шматлікімі юбілеямі і знамянальнымі датамі ў гонар выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва М. Гусоўскага, М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш. Усё гэта не магло не стымуляваць развіцця гістарычнага жанру ва ўсіх відах беларускага мастацтва.
    У сваіх творах апошніх гадоў мастакі імкнуцца ўзнавіць падзеі мінулага праз гістарычнае светаадчуванне беларускага народа, яго духоўнае жыццё. Выстаўкі мастакоў — «Песняры зямлі беларускай», «Міншчына ардэнаносная», «СССР наша Радзіма», шэраг маладзёжных
    175. А. Анікейчык. Анна Ахматава. 1982
    выставак, якія экспанаваліся ў гэтыя гады, былі выдатнай дэманстрацыяй нацыянальных традыцый беларускага выяўленчага мастацтва, шырокага выкарыстання беларускімі майстрамі лепшых, найбольш характэрных сродкаў народнага мастацтва. У многіх творах гэтых гадоў арганічна спалучаюцца нацыянальныя традыцыі з наватарствам, гісторыя з сучаснасцю. Адзінства нацыянальных традыцый і сучаснасці пераканаўча ўвасабляецца і ў скульптуры, у якой раскрываецца шырокая панарама жыцця сучаснай Беларусі. Вобразы працаўнікоў вёскі і прамысловасці, дзеячаў навукі і культуры з іх справамі, клопатамі і думкамі — усё гэта не толькі апавяданне аб сучаснасці, але і аб даўніх каранях і прыкметах часу, аб прыродзе і свеце створаных чалавекам рэчаў.
    Большая частка ўсіх твораў скульптуры 80-х гадоў звернута да вытокаў нашай гісторыі. Менавіта
    176. С. Ларчанка.
    Незабудкі. 1985
    таму за самую цяжкую і ў вышэйшай ступені адказную задачу — паказ эпізодаў гісторыі, вобразаў выдатных яе прадстаўнікоў — бяруцца мастакі, якія валодаюць пэўным вопытам работы над тэматычнай кампазіцыяй, зарэкамендавалі сябе як' цікавыя і глыбокія інтэрпрэтатары гістарычнай тэмы. Вялікае кола творчых задач стаіць тут перад мастаком, які сілай мастацкага абагульнення павінен пераканаць гледача ў сапраўднасці таго, што адлюстравана. Пры гэтым ён павінен лічыцца не толькі з дакладнымі, гістарычна верагоднымі данымі аб той ці іншай падзеі, але і з тымі ўяўленнямі аб іх, якія выпрацаваліся з цягам часу ў свядомасці людзей. I тут мы маем шмат добрых прыкладаў: А. Бембель («Янка Купала», 1977), Л. Гумілеўскі («К. Каліноўскі», 1977; «М. Багдановіч, 1983), А. Анікейчык («Сны аб Радзіме», 1981; «А. G. Пушкін», 1985), М. Рыжанкоў («Навекі разам», 1982) і інш. Калі ўважліва прасачыць экспазіцыі мастацкіх выставак, няцяжка пераканацца ў актыўным удзеле ў іх многіх маладых скульптараў, якія даволі паспяхова рэалізавалі свае ўяўленні аб той ці іншай гістарычнай падзеі або канкрэтнай гістарычнай асобе: У. Церабун («Летапісец», 1981), А. Хараберуш («Курлоўскі расстрэл 1905 г.», 1982), Ю. Пятроў («Далоў пагоны царскія», 1983), А. Фінскі («Першы настаўнік», 1982), С. Ларчанка («Фр. Багушэвіч», 1983), В. Янушкевіч («Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», 1982), Ю. Платонаў («В. ДунінМарцінкевіч», 1983), М. Канцавы («Ф. Дзяржынскі», 1983), М. Палякоў («В. I. Чапаеў, 1982), У. Жбанаў («Вера Харужая», 1982) і інш. У іх з новай сілай, часта ў арыгінальных і смелых вырашэннях узнаўляюцца вобразы, якія ўжо не раз распрацоўваліся мастакамі старэйшага пакалення.
    У цэлым творы скульптуры і вядучых майстроў, і мастакоў мала-
    177. А. Шатэрнік. Векапомнае. 1984
    
    
    дога пакалення сведчаць аб цікавых пошуках, звязаных з гераічнымі падзеямі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Верагоднасць падзей, імкненне ўзняць характэрны гістарычны факт да абагульненага гучання, уменне надзяліць вобразы герояў рысамі, тыповымі для свайго часу,— такая праграма лепшых работ беларускіх скульптараў на гісторыкарэвалюцыйную тэму.
    Як і ў папярэднія дзесяцігоддзі, асаблівым сэнсам напоўнены творы беларускіх скулыітараў, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі. Вобразы абаронцаў Радзімы, беларускіх партызан, герояў мінскага падполля ўзнаўляюць у памяці падзеі мінулай вайны. Тут неабходна адзначыць, што твораў маладых скульптараў на тэму вайны значна больш у параўнанні з вядучымі майстрамі. Гэта работы А. Анікейчыка («Партрэт Героя Савецкага Саюза A. М. Кіжаватава» (1982), Г. Мурамцава («Партрэт воіна-пагранічніка», 1982), В. Слічэнкі («Партрэт разведчыцы Т. Тарабурды», 1982) і творы маладых скульптараў з шырокім жанравым дыяпазонам: У. Церабун — «Пайшоў у бяссмерце», «Апошняя ахвяра» (абодва 1982), А. Гвоздзікаў — «Дзеці вайны» (1983), У. Слабодчыкаў — «Паведамленне Саўінфармбюро» (1983), А. Хмыз — «Бежанцы» (1983), А. Бацвінёнак — «Прысвячаецца ігісьменнікам-франтавікам» (1983) і г. д. Адной з прычын актыўнага ўдзелу маладых скулыітараў на выстаўках 80-х гадоў, відавочна, з’яўляецца пастанова «Аб рабоце з творчай моладдзю», якая прыкметна стымулявала творчасць маладых мастакоў, наогул настроіла іх на сур’ёзную работу. Свежыя думкі, арыгінальнасць творчага мыслення, імкненне выкарыстаць у сваіх творах нове.ія выразныя сродкі дабратворна ўэдзейнічаюць на агульны характар развіцця мастацтва ў рэспубліцы.
    178. У. Церабун. Непераможныя. 1985
    179. А. Фінскі.
    Першы настаунік. 1982
    Па сутнасці ў гэтыя гады сфарміравалася творчасць вялікай групы таленавітай моладзі. Іх творы рэгулярна і ўпэўнена займаюць прыкметнае месца на шматлікіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках 80-х гадоў. Усё часцей з’яўляюцца імёны У. Церабуна, У. Слабодчыкава, А. Мятліцкага, А. Фінскага, А. Кузняцова, А. Бачкарова, А. Гвоздзікава, М. Канцавога, А. Бацвінёнка, Г. Буралкіна, С. Гарбуновай, Л. Тарабукі, Ю. ІІалякова, А. Хараберуш і многіх іншых. Працэс абнаўлення беларускага выяўленчага мастацтва ва ўсіх яго відах дае падставы для рэальных спадзяванняў на будучае беларускай культуры.
    Пошукі новага ў скульптуры непарыўна звязаны як з формай, так і са зместам твораў. Пэўнае пластычнае вырашэнне, як правіла, дыктуецца ідэйнай задумай твора. Гэтыя
    агульныя прынцыпы ўласцівы як манументальнай, так і станковай скульптуры. Аднак у 80-я гады выразна вызначыліся новыя, не падобныя на ранейшыя суадносіны паміж станковымі і манументальнымі формамі скульптуры. Адбываецца працэс «сплаўлення» манументальнага і станковага, або, правільней, паглынання станковага манументальным у тым сэнсе, што сёння станковая скульптура становіцца менш жанравай, яна імкнецца да той жа складанасці зместу, да большай грамадска-філасофскай значнасці, закладзенай у прыродзе манументальнай скульптуры. Адбыўся адваротны працэс: калі 15—20 гадоў назад творы манументальнай скульптуры валодалі якасцямі станковага мастацтва, то сёння станковае мастацтва ўсё
    180. У. Слабодчыкау.
    Мой родны кут... 1982
    больш прыкметна набірае якасці манументальнай пластыкі. Клопаты аб выразнасці і прыгажосці пластыкі, пачуццё матэрыялу ў скульптуры апошняга дзесяцігоддзя нібы зблізілі розныя яе віды, знішчылі межы паміж творамі манументальнымі, дэкаратыўнымі і станковымі.
    I ўсё ж асноўныя мастацкія пошукі звязаны перш за ўсё з паўнакроўным выкарыстаннем спецыфікі станковага мастацтва. Станковая пластыка з’яўляецца накшталт лабараторыі, асновы, на якой развіваюцца
    181. У. Слабодчыкаў. Удовы. 1983
    ўсе астатнія віды скульптуры. Бо самы вялікі манумент, самы складаны комплекс у канчатковым выніку пачынаецца з маленькага эскіза. He выпадкова, што асаблівасцю сучаснай станковай скульптуры з’яўляецца прыхільнасць мастакоў да камернасці. Надышоў час «ціхіх» рэчаў, сціплых па памерах, разлічаных на паглыбленае вывучэнне. I ў той жа час цікавымі з’яўляюцца шматлікія работы маладых скульптараў, створаныя ў 80-я гады, якія яўна арыентаваны ў галіну абагульненай пластыкі з ухілам у дэкаратыўнасць і стылізацыю. Гэта станковыя творы, у якіх закладзена магчымасць манументальнага вырашэння. Выяўленчы і канструкцыйны пачаткі тут непарыўна звязаны, злітыя, знікае ўласцівая станковай скульптуры «фасаднасць». Такія работы, як правіла, пашыраюць сферу свайго ўплыву, яны здольны быць арганізацыйным звяном пэўнага архітэктурна-прасторавага асяроддзя.
    Развіццё сучаснага мастацтва немагчыма без настойлівага і паелядоўнага пошуку выразных сродкаў. Гэта прасочваецца на творах групы скульптараў, сумесная выстаўка якіх прайшла ў 1985 г. У іх, як у люстэрку, адбіліся характэрныя ііраблемы сучаснай беларускай скульптуры. Настойлівае імкненне зііайсці новыя формы, новыя вырашэнні, якія ўступаюць у актыўныя ўзаемаадносіны з гледачом, назіраюцца ва ўсіх відах і жанрах — ад Ma­il ументальнай скульптуры, што ўнрыгожыла плошчы гарадоў, дэкаратыўнай, якая атрымала вялікае распаўсюджанне на магістралях нуліц і ў замкнутых кутках горада, да камерных твораў, якія чакаюць сваіх гледачоў у ціхіх залах музеяў і выставачных памяшканняў. Ніколі яшчэ ў беларускай скульптуры не назіралася такога яўнага, адкрытага працэсу зліцця, узаемадзеяння і ўзаемаўзбагачэння розных відаў і жанраў, як у 80-я гады. Клопаты
    182. С. Бандарэнка. Лясная легенда. 1985
    аб выразнасці і прыгажосці пластыкі, пачуццё матэрыялу ў скульптуры збліжаюць яе з дэкаратыўнай скульптурай, якая атрымала ў апошні час пэўнае развіццё. Гэты працэс знайшоў адлюстраванне ў некаторых работах, у якіх, нягледзячы на невялікія памеры, захоўваецца магчымасць перарастання ў манументальна-дэкаратыўныя творы («М. Багдановіч» (1982), «Трывожны час» (1981) А. Мятліцкага; «Арфей і муза», «Архітэктар і горад» (абедзве 1984) У. Слабодчыкава; «Смутак» (1982), «Прысвячэнне», «Арфей» (абедзве 1983) А. Фінскага, віртуозна выкананыя дэкаратыўныя пано «Сярэдневяковая медыцына» (1983) А. Кузняцова).
    Натуральна, што маладыя скульптары не змаглі ўвасобіць у сваіх
    творах усю разнастайнасць праблем, але найбольш характэрныя з іх знайшлі пераканаўчае пацвярджэнне. У работах маладых мастакоў можна адзначыць высокі прафесійны ўзровень, тэматычную разнастайнасць, своеасаблівасць пластычных і кампазіцыйных вырашэнняў, аднак яркія індывідуальныя адрозненні ў іх, на жаль, адсутнічаюць. Вядома, ёсць творы, якія вылучаюць таго ці іншага мастака сярод іншых. Віртуозна валодае тэхнікай шамоту А. Кузняцоў («Запрашэнне ў госці», 1983), хоць і аддае перавагу больш строгаму і высакароднаму матэрыялу — гіпсу, дэманструючы пры гэтым цудоўную фантазію («Сярэдневяковая медыцына», 1983). Творы У. Слабодчыкава характарызуюцца імкненнем да канструкцыйна-прасторавых вырашэнняў («Мастак і мадэль», 1976). Праблемы ўзаемасувязі чалавека з навакольным светам цікавяць А. Фінскага («Птушка», «М. Капернік» і інш.). Творы яго надзвычай