• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Выразная канструкцыйна-пластычная кампазіцыя з бетону са слядамі апалубкі, у форме двух злучаных крыжоў, як у раму бярэ фігуру. Усё гэта асацыіруецца з варотамі, што падаюць, і з каркасам палаючага дома, уваход у які быццам ахоўвае жанчына. Архітэктурныя формы ствараюць лакальнае і ў той жа час актыўнае асяроддзе для скульптуры, дазваляючы ёй «трымаць» значную прастору, нягледзячы на невялікія памеры. Архітэктурнапластычная кампазіцыя дапоўнена
    метафарычнымі дэталямі — трыма званамі. Адзін з іх расколаты — быццам знак бяды, абарваны голас кожнага трэцяга загінуўшага жыхара гэтай вёскі. Паэтычныя радкі Рыгора Барадуліна ўключаны ў кампазіцыйную структуру помніка.
    Тэма памяці раскрываецца і ў малых формах мемарыяла. Непадалёку ад манумента Маці знаходзіцца бетонны зруб — на месцы вясковага калодзежа, куды фашысты кідалі дзяцей. Прабіты кулямі бронзавы дзіцячы змей, сімвалічная ступенька з бронзавымі факеламі на месцы спаленых дамоў дапаўняюць і ўзмацняюць тэму памяці, трагедыі народа. Сэнс помніка раскрываецца таксама і ў яго ўзаемадзеянні з прыродйым асяроддзем — абпаленай зямлёй, старым вясковым садам — сапраўднымі сведкамі падзей.
    Тэмы шырокага грамадзянскага гучання характэрныя для творчасці народнага мастака Беларусі А. Анікейчыка. I ў гэтай рабоце майстра адчуваецца эмацыянальны склад яго таленту, якому ўласцівы парывы, адкрытасць пачуццяў. У сааўтарстве з Ю. Градавым і Л. Левіным яны нямала зрабілі для развіцця кампазіцыйна-прасторавых сродкаў выразнасці беларускіх мемарыялаў. Комплекс «Прарыў», помнік гераічнаму экіпажу М. Гастэлы, мемарыяльныя знакі ў памяць мінскага падполля, створаныя за апошнія дзесяцігоддзі гэтымі аўтарамі, і адкрыты да 40-годдзя Перамогі мемарыял «Праклён фашызму» раскрываюць тэму стойкасці і мужнасці савецкага народа перад тварам самых жорсткіх выпрабаванняў, развіваюць грамадзянскую лінію беларускай скульптуры.
    Адчуванне дыстанцыі часу, гістарызм ва ўспрыманні падзей, маральна-эстэтычныя ідэалы сучаснасці знайшлі адлюстраванне ў мемарыяльным комплексе «Змагарам за Савецкую ўладу» у Магілёве (1982, скульпт. Л. Гумілеўскі, архіт. К. Аляксееў, А. Іваноў).
    Ансамбль размешчаны на беразе Дняпра. Аўтары імкнуліся найбольш арганічна ўключыць яго ў архітэктурны і прыродны ландшафт і разам з тым выявіць дамінуючае значэнне. Сэнсавае і пластычнае ядро кампазіцыі — манумент Перамогі, які ўвасоблены жаночай фігурай на высокім пастаменце. Яго архітэктоніка, пластыка, прасторавае вырашэнне перадаюць ідэю абнаўлення жыцця.
    Своеасаблівыя прапілеі — архітэктурныя сценкі з пяццю бронзавымі рэльефамі вядуць да асноўнага манумента. У іх адлюстраваны асноўныя моманты гісторыі Магілёўшчыны: «Кастрычнік 1917 г.», «Калектывізацыя», «Абарона Магілёва ў 1941 г.», «Партызанская клятва». Цэнтр кожнага рэльефу запаўняе адлюстраванне масавых сцэн, быццам убачаных з вышыні палёту, а па баках у большым маштабе канкрэтныя эпізоды, нібы вылучаныя з гэтага агульнага дзейства.
    У кампазіцыю мемарыяльнага комплексу ўключаны могілкі часоў грамадзянскай вайны. Сваёй высотнай дамінантай, рамантычным гучаннем мемарыял «Змагарам за Савецкую ўладу» ўзбагачае асяроддзе горада, надае яму значнасць.
    Тым, хто змагаўся за Савецкую ўладу ў перыяд акупацыі Гомельшчыны войскамі Германіі ў 1918 г., буржуазнай Польшчы ў 1919 — 1920 гг., у Вялікую Айчынную вайну, прысвечаны помнік у пасёлку Акцябрскі (1984, скульпт. Ю. Палякоў, архіт. У. Кузьменка, М. Ткачук). Менавіта тут, у былой Рудобелцы, існавала «Рудабельская рэспубліка». Па форме манумент набліжаны да куба, пластыка якога асацыіруецца з хвалямі сцяга, і ўключае гарэльефныя адлюстраванні канкрэтных твараў, якія сталі легендарнымі ў гэтым краі. Герой Савецкага Саюза сакратар Акцябрскага раёна Ц. Бумажкоў, жанчына, што выратоўвае дзяцей,— і ў той жа час абагульненыя вобразы: Абаронца, Агітатар,
    Сейбіт, Радзіма-маці. Спалучэнне кампазіцыйнай замкнутасці з адкрытасцю знешняй прасторы, неспакойны рытм плоскасцей перадаюць напружанасць барацьбы, героіку і драматызм тых дзён.
    У 80-я гады ў структуру гарадоў Беларусі ўключаюцца малыя формы мемарыялаў, прычым мастакі выяўляюць больш тонкае і глыбокае, чым раней, пачуццё асяроддзя. Тактоўна, але разам з тым эмацыянальна гучыць тэма памяці — тэма гераічнай барацьбы з фашызмам у мемарыяльных знаках, устаноўленых у Мінску. Адзін з іх — на месцы пакарання смерцю падпольшчыкаў у гарадскім скверы (1979, скульпт. А. Анікейчык, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін). Дзве чорныя гранітныя пліты эшафота падтрымліваюць дошку, прымацаваную да ствала дрэва. Такія дошкі вешалі фашысты на грудзі партызанам перад карай. Надтрэснутая, быццам змытая дажджамі, абвеяная вятрамі, з сімвалічным калючым дротам, яна «бударажыць» навакольную прастору, уключаючы яе ў вобразную структуру мемарыяльнага знака.
    У мемарыяльных знаках на месцах гібелі рэдактара падпольнай газеты «Звязда» В. Амельянюка (1980, скульпт. А. Анікейчык, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін), падпольшчыц ля хаты з явачнай кватэрай (1980, аўтар В. Занковіч) у Мінску і іншых выключную ролю адыгрывае архітэктура малых формаў, якая надзелена вобразнай выразнасцю. Ствараюцца запамінальныя вобразы, якія ўздзейнічаюць у асноўным пластычнымі сродкамі, напрыклад помнік спаленай фашыстамі вёскі Дальва (1973, скульпт. У. Церабун). Імкненнем да дынамічнай сімволікі, спробай стварэння метафар цікавы помнік землякам у в. Аннопаль Мінскага раёна (скульпт. Г. Мурамцаў, Ю. Палякоў). У многіх выпадках тэма выяўляецца мовай пластыкі, якая выкарыстоўваецца ў шырокім дыяпа-
    зоне, як, напрыклад, у мемарыяле воінскай славы «Лудчыцкая вышыня» (1985, скульпт. П. Белавусаў, У. Лятун, архіт. В. Бялянкін, Б. Шчарбакоў). Кампазіцыя мемарыяла аб’ядноўвае алегарычную фігуру гусляра на кургане, які ўслаўляе герояў, і стэлу з партрэтнымі выявамі пяці Герояў Савецкага Саюза розных нацыянальнасцей, якія загінулі на Лудчыцкай вышыні (Дзяржаўная прэмія БССР за 1986 г.).
    Помнік кавалерыстам, устаноўлены ў Хоцімскім лесе ў Магілёўскай вобласці (1980, скульпт. Г. Гаравая), вырашаны як балада. Кампазіцыя будуецца на кантрастным супастаўленні выразнай пластыкі каня, які быццам прадчувае бяду, і поўнай рашучасці і адвагі фігуры юнака, што ідзе ў бой.
    У мемарыяльным комплексе спаленай вёскі Літавец актыўна выкарыстана сімволіка архітэктурнай формы і выразная пластыка рэльефу (1985, аўт. С. Гарбунова, В. Яўсееў, В. Здасюк, У. Пракапцоў), а таксама ўключаны самадзейныя помнікі, пастаўленыя на могілках загінуўшых мясцовымі майстрамі.
    У фарміраванні асяроддзя гарадоў важную ролю адыгрываюць манументы, якія не толькі насычаюць прастору ідэйна-мастацкім зместам, але і з’яўляюцца яе высотнай дамінантай, звязваюць старажытнае і новае ў забудове гарадоў. Беларускія скульптары і архітэктары падыходзяць да вырашэння гэтых складаных задач, прымаючы пад увагу развіццё гарадскога арганізма ў сучасных умовах. Выразная архітэктурная форма — галоўны элемент кампазіцыі манумента «Мінск — горад-герой» (1985, скульпт. В. Занковіч, архіт. В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка). Распластаныя па гарызанталі марпіы лесвіц вядуць да саракашасціметровага абеліска, які імкнецца ўверх. Побач размешчана
    жаночая фігура, што ўвасабляе славу горада-героя, горада-працаўніка. Па сваёй трактоўцы яна блізкая да класічных алегорый. Юны строгі твар, цяжкі вузел валасоў, глыбокія складкі адзення падкрэсліваюць урачыстасць, веліч жэста. Манумент вянчае Залатая Зорка, аблямаваная дубовай галінкай, знізу — Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні Мінску звання горадагероя.
    Удала спалучаюцца манументалізм і камернасць у помніку савецкаму партыйнаму і дзяржаўнаму дзеячу, аднаму з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага РУХУ Ў гады Вялікай Айчыннай вайны П. М. Машэраву, устаноўленым на невялікай плошчы ў Віцебску (1980, скульпт. 3. Азгур, архіт. Ю. Казакоў). Тонкія суадносіны партрэтнай скульптуры і сімволікі архітэктурнай формы садзейнічаюць пераканаўчаму вырашэнню тэмы чалавечай высакароднасці, развітай у надмагіллі П. Машэраву ў Мінску (скульпт. А. Анікейчык).
    Бюсты двойчы Герояў Савецкага Саюза лётчыкаў-касманаўтаў П. Клімука (1978, Брэст) і У. Кавалёнка (1983, Крупкі), Героя Сацыялістычнай Працы I. Ралько (1981, Аснежыцы Пінскага раёна) (усе скульпт. I. Міско) прадаўжаюць традыцыю іх устаноўкі на месцы нараджэння герояў. Вострым кампазіцыйна-пластычным вырашэннем вылучаюцца бюсты-помнікі А. Някандравай у Дуброўне (1979) і К. Арлоўскаму ў в. Мышкавічы (1977, скульпт. М. Рыжанкоў) і інш. Рамантыкай гераічных гадоў грамадзянскай вайны авеяны вобраз военачальніка Азіна ў помніку, устаноўленым у Полацку ў 1979 г. (скульпт. С. Вакар, архіт. Ю. Казакоў).
    Практыка мемарыяльнага будаўніцтва 70—80-х гадоў у Беларусі адлюстроўвае асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага мастацтва. Абнаўленню пластычнай мовы, пошуку
    новых сродкаў выразнасці скульптуры садзейнічалі рэспубліканскія конкурсы «Партызанская слава» (1974) і «Дзяцінства, абпаленае вайной» (1979 — 1980 гг.), якія праводзіла Міністэрства культуры БССР.
    Гісторыка-культурныя традыцыі народа раскрываліся таксама ў манументах дзеячам культуры. У 1972 г. у дні святкавання 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы ў Мінску ў скверы яго імя быў адкрыты скульптурна-прасторавы ансамбль (скульпт. А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін). Бронзавая фігура паэта, устаноўленая на галоўнай восі сквера, раскрываецца адразу ж пры падыходзе з Ленінскага праспекта. Я. Купала паказаны ў поўны рост, у накінутым на плечы паліто. Ён быццам ідзе ад рэчкі па пахілым узгорку. Ва ўсёй яго фігуры, у выразе твару — падкрэсленая рамантычнасць, багацце ўнутранага свету, высакароднасць характару, абаяльнасць. Пераканаўчая жыццёвасць вобраза Я. Купалы дасягнута як прадуманасцю кампазіцыі, так і пластычным строем. Гарызантальна распластаны пастамент асіметрычнай формы з глыб неапрацаванага граніту быццам звязвае яго з зямлёю. Каля ног паэта прабіваецца крыніца, а побач з ёю, ледзь не да самай вады, раскінула свае цяжкія лісты кветка папаратніка. На невялікай адлегласці ад манумента знаходзіцца фантан «Купалле»: дзве бронзавыя дзяўчыны кідаюць у ваду вянкі. Быццам бы падпарадкоўваючыся рытму беларускай песні, тонкія, зграбныя лініі сілуэтаў фігур ствараюць гарманічны і паэтычны вобраз, звязаны з народным абрадам.