• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    жывапіснага, манументальна-дэкаратыўнага характару. Многія мастакіпрыкладнікі бяруцца за вырашэнне агульначалавечых, філасофскіх задач, якія раней былі даступныя толькі станковым відам мастацтва.
    Гэтыя асаблівасці ярка выявіліся ў развіцці г а б е л е н a — самага маладога віду дэкаратыўнага мастацтва рэспублікі. Сёння можна гаварыць пра развіццё манументальна-дэкаратыўнага габелена, які паспяхова спраўляецца з арганізацыяй прасторавага асяроддзя, стварэннем актыўнага сэнсавага акцэнту ў грамадскім інтэр’еры.
    Мастацкія асаблівасці сюжэтнатэматычных дываноў і габеленаў яшчэ ў канцы 60-х гадоў перажылі істотныя змены. Калі раней габелены нагадвалі жывапісныя палотны, то з 70-х гадоў яны становяцца больш дэкаратыўнымі, у іх пабудове ўлічваецца спецыфіка выразных сродкаў дыванаткацтва. Пачатак такому напрамку ў беларускім габелене паклаў А. Кішчанка. А. Кішчанка, М. Савіцкі, А. Бельцюкова, Г. Гаркуноў, В. Нямцоў, У. Ткачоў і іншыя беларускія майстры ўмела вырашаюць у гэтым жанры самыя складаныя, маштабныя па значэнні тэмы. Пашыраецца асяроддзе габелена, які ўпрыгожвае многія грамадскія і бытавыя памяшканні. Тэматычныя габелены арганічна ўпісаліся ў інтэр’еры Палацаў культуры, дзіцячых садоў, бібліятэк, кафэ і інш.
    Тэма вайны, партызанскага руху была і застаецца адной з вядучых у беларускім выяўленчым мастацтве. Аддаюць гэтай тэме перавагу А. Кішчанка і А. Бельцюкова, аўтары габелена «Легенда пра беларускіх партызан» (1972). Усю цэнтральную частку кампазіцыі пакрывае дэкарыраванае лісце дрэў на чорным фоне, якое стварае ўражанне густой лясной пушчы. Праз яго рытмічна глядзяцца твары байцоў-партызан, пажылых і зусім юных, амаль хлапчукоў. Сярод партызан вылучаеццца жанчына з
    189. Г. Гаркуноў, В. Грыгарышына. Габелен у Доме культуры г. Барысава. 1981
    дзіцем на руках. Дзіця сімвалізуе трыумф жыцця, якое працягваецца, нягледзячы на ваеннае ліхалецце. Злева і справа ад цэнтра — створкіплоскасці, на іх жоўтым фоне — твары жанчын-маці, жанчын-удоў, якія аплакваюць загінуўшых. Завяршаецца кампазіцыя сцэнай развітання сына з маці. Габелен глядзіцца як манументальны твор. Гэта гімн мужнасці беларускіх партызан і разам з тым рэквіем па загінуўшых. У ім аўтары набліжаюцца да «прасторавага жывапісу» французскіх шпалераў «мільфлёр» XV ст. з іх умоўнасцю фонаў і трактоўкай формаў.
    У 1975 г. А. Кішчанка выконвае габелен «Музыка» для Мінскага музычнага вучылішча імя М. I. Глінкі. У холе, над уваходам у канцэртную залу, для яго была спецыяльна адведзена пэўная плошча. А. Кішчанка ўсебакова прадумаў як сэнсавае, так і колеравае вырашэнне гэтага насценнага дывана. Гладкая класічная тэхніка габелена паслужыла фонам для раскрыцця тэмы, стварэння мастацкага вобраза багатага і разнастайнага свету музыкі. Па кампазіцыі гэта трыпціх. Цэнтраль-
    ная частка прысвечана баявой музыцы, якая кліча на пераможныя бітвы за свабоду і незалежнасць, левая — народнай музыцы. На правай паказаны вытанчаны сілуэт жанчыны з арфай. Фігура ўвасабляе строгую і ўзвышаную класічную музыку, эмблема-круг са скрыпкаю — класічны музычны сімвал. На бакавых частках габелена ідуць гарызантальныя лініі-штрыхі, якія нагадваюць трубкі аргана. Мякка чаргуючыся, яны пераходзяць з аднаго колеру ў другі, як гукі мелодыі. Пераважае залаціста-чырвоны колер, фонам для сімвалічных фігур служыць строгі чорны, які адначасова адыгрывае пэўнае значэнне ў прасторавай сістэме габелена: чорныя «вокны» на агульным мажорным фоне ствараюць глыбіню і быццам вядуць у свет непазнанага.
    У габелене «Спадчына» (1976) А. Кішчанка імкнецца раскрыць тэму Радзімы, пераемнасці пакаленняў, вечнасці жыцця. На чорным фоне вырысоўваецца фігура маладой вясковай жанчыны з вёдрамі на каромысле. Гэта рэальны і адначасова абагульнічіы вобраз, які ўвасабляе
    жанчыну, маці, Радзіму. Паабапал у рамках — партрэты маладога марака і юнака-партызана. На габелене вытканы словы Я. Купалы «Мы ідзём у сонцы з сонцам маладым паходам».
    Першыя стваральнікі беларускага габелена А. Кішчанка, А. Бельцюкова і Г. Гаркуноў распрацоўвалі эскізы, рыхтавалі кардоны, падбіралі ніткі адпаведна задуме, а тэхнічную частку выконвалі ўкраінскія ткачыхі з майстэрань в. Рашацілаўка Палтаўскай вобласці. Яны аказалі вялікую дапамогу беларускім мастакам у станаўленні габелена. 3 часам у габеленавым цэху Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва Мастацкага фонду БССР сталі працаваць беларускія ткачыхі В. Цецерава, Т. Сініцына, Л. Слабкоўская, Н. Маркава і шмат іншых, якіх выхавалі нашы майстры габелена і ў першую чаргу галоўны мастак камбіната Г. Гаркуноў. Пад яго непасрэдным
    кіраўніцтвам выконвалася ўся асноўная работа. Прынцыпу выяўленчасці найбольш адпавядае гладкае класічнае габеленавае ткацтва, таму нашы вядучыя майстры кіруюцца яго законамі. Яно патрабуе ад ткачых дакладнага выканання па кардону мастака. Майстрыхі з Барысаўскага габеленавага цэха прымяняюць самыя разнастайныя, нават вельмі складаныя тэхнікі. Звычайна работы, якія выконваюцца на Барысаўскім камбінаце па эскізах мастакоў, маюць толькі подпіс аўтара. Аднак на Рэспубліканскай выстаўцы, прысвечанай 60-годдзю БССР (1979), на новай рабоце А. Кішчанкі «Мінск — горадгерой» побач з прозвішчам аўтара эскіза былі названы ткачыхі Т. Сініцына і Л. Слабкоўская, што з’яўляецца належнай ацэнкай іх высокага прафесійнага ўзроўню.
    190. М. Савіцкі, А. Кіійчанка. Габелен у зале пасяджэнняў ЦК КПБ. 1977 —1979
    У 1977 —1979 гг. А. Кішчанка і М. Савіцкі выканалі два габелены — «Ленінізм» і «СССР. Этапы барацьбы і перамог» для інтэр’ера залы пасяджэнняў ЦК КПБ (архіт. Л. Пагарэлаў). Асноўная тэма першага — ленінізм і вызваленчы рух народаў свету. У цэнтры яго — фігура У. I. Леніна, які рашуча і смела імкнецца наперад, насустрач ветру гісторыі. Паабапал размешчаны маляўнічыя кругі-клеймы, якія сімвалізуюць кантыненты свету, ахопленыя полымем класавых бітваў.
    Удала вырашылі аўтары дэкаратыўны бок габелена, ужыўшы метад
    пераплятаюцца, арганізуючы выразны дэкаратыўны ўзор.
    Габелен «СССР. Этапы барацьбы і перамог» прысвечаны асноўным момантам гісторыі Савецкай краіны. Абодва творы — прыклад удалага вырашэння «прасторавага жывапісу», дапасавання яго да канкрэтнага інтэр’ера. Нездарма гэтыя работы атрымалі Дзяржаўную прэмію БССР (1980).
    Цікавай работай манументальнага плана з’яўляецца габелен выпускніц Беларускага дзяржаўнага тэатраль-
    191. Г. Юзеева. Подых вясны. 1983
    тонавай расцяжкі. Твор шматкаляровы, з аднаго фону нібы вырастае другі, трэці, паверхня быццам свеціцца, пераліваецца. Зялёныя, залацістыя, чырвоныя, блакітныя колеры
    на-мастацкага інстытута Г. Юзеевай і А. Салохінай пад кіраўніцтвам А. Бельцюковай «Белая Русь ты мая» (1972) для Палаца культуры калгаса імя Варанецкага Гродзенскай вобла-
    сці (в. Вялікія Эйсманты). У цэнтры кампазіцыі (трыпціх) тры жанчынысялянкі, якія ўвасабляюць сабой працоўную Беларусь. Адна трымае ў руцэ серп, другая — лён, трэцяя пяшчотна прытуліла да грудзей птушку. Твор вырашаны ў колеравай гаме беларускіх лясоў і палёў. Аўтары выкарысталі вобразную мову сімвалаў, алегорыі, як гэта рабілі да іх старэйшыя майстры, але раскрылі яе індывідуальна. Габелен заключаны ў разьбяную драўляную раму, якая гарманіруе з афармленнем залы: драўлянай, цёплага тону столлю, вентыляцыйнымі рашоткамі, мастацкай разьбой.
    Габелен «Музыка» (1976) В. Нямцова, А. Яскіна, У. Ткачова для фае Беларускай дзяржаўнай філармоніі выконваўся ў садружнасці з архітэктарам Г. Бенядзіктавым, які рэканструяваў інтэр’ер. Перад аўтарамі стаяла задача ажывіць аднастайную плоскасць цэнтральнай сцяны перад уваходам у канцэртную залу. Твор з’яўляецца актыўным кампанентам інтэр’ера, ён настройвае гледача на сустрэчу з музыкай.
    80-я гады — перыяд росквіту беларускага габелена. На рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках ён звярнуў на сябе ўвагу цікавымі знаходкамі, глыбокім зместам, уласным абліччам.
    Сучасны беларускі габелен у аднолькавай ступені можна аднесці як да дэкаратыўнага, так і да ману-1 ментальнага мастацтва. Ён звяртаецца да самага шырокага кола вобразаў значнага грамадзянскага зместу. У залежнасці ад характару прызначэння яго можна падзяліць на тры асноўныя віды: манументальны сюжэтна-тэматычны габелен, прызначаны для грамадскіх інтэр’ераў шматфункцыянальнага прызначэння (залаў пасяджэнняў, палацаў культуры і інш.); дэкаратыўны — для грамадскіх інтэр’ераў, звязаных з адпачынкам (клубаў, дамоў адпачынку, гасцініц, кафэ і інш.); камерны, у
    192. В. Грыдзіна. Чаканне. 1984
    тым ліку так званы міні-габелен,— для жыллёвага інтэр’ера.
    Для твораў сучасных беларускіх майстроў габелена характэрна цеснае ўзаемадзеянне з іншымі відамі мастацтва. Гэта стварае закончаны мастацкі вобраз канкрэтнага збудавання, для якога выконваецца габелен, фарміруе структуру ўнутранай прасторы кожнага інтэр’ера і ўсяго комплексу. Характэрным прыкладам можа служыць мастацкае вырашэнне інтэр’ера Тэатра музычнай камедыі БССР у Мінску, для якога ў 1981 г. быў узведзены новы сучасны будынак (архіт. А. Ткачук і В. Тарноўскі). У яго афармленні выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы: дрэва, шкло, кераміка, метал, тэкстыль. Інтэр’еры аздоблены рэльефамі, тэматычна звязанымі з музыкай, свяцільнямі з каляровага гутнага шкла і інш. Паліфанічны мажорны лад ансамбля завяршае габелен-заслона А. Кішчанкі і А. Бельцюковай, які стаў цэнтральным акцэнтам у раскрыцці тэмы тэатра. Гэты ману-
    ментальны твор — сімвалічны вобраз тэатральнага мастацтва, населены звязанымі з ім міфалагічнымі персанажамі.
    Кампазіцыйна габелен вырашаны ў стылі папярэдніх работ А. Кішчанкі: у кругах-клеймах адлюстраваны персанажы-сімвалы, што паказваюць актыўных пераўтваральнікаў свету, творцаў дабра, носьбітаў культуры і прагрэсу. Каларыстычная гама заслоны канцэнтруе ўвагу гледача, стварае атмасферу прыўзнятасці і ўрачыстасці.
    Адна з апошніх работ А. Кішчанкі — серыя габеленаў для інтэр’ера Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР у Мінску (1985). Абапіраючыся на лепшыя дасягненні савецкіх мастакоў і архітэктараў, аўтар знайшоў новыя сродкі выяўлення важных этапаў гісторыі беларускага народа. Замест ужо вядомых звыклых атрыбутаў і сімвалаў тэатральнага мастацтва ён звяртаецца да новага вырашэння. Кожны з шасці габеленаў («Стваральная праца», «Натхненне», «Першадрукар», «Песняры Беларусі», «Кастрычнік», «Штурм Космасу») уяўляе сабой трох’ярусную кампазіцыю, часткі якой складаюць ансамбль са шматлікіх тэм і сюжэтаў. Яны размешчаны ў круглых медальёнах, якія ідуць па цэнтральнай вертыкальнай восі. Фонам для медальёнаў з’яўляюцца вертыкальныя промні святла, якія глядзяцца як нацягнутыя струны. Ствараецца ўражанне, што габелены не вісяць, а стаяць, упіраючыся ў столь і падлогу.