Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 375с.
Мінск 1994
На ўсіх габеленах, як рэфрэн у песні, паўтараецца выява Арфея ў залатым вянку, з арфай. Аб’ядноўваюць увесь цыкл вохрыстыя промні па баках кожнага твора.
3 фае, упрыгожанага гэтым манументальным цыклам, глядач трапляе ў залу, дзе яго погляд спыняецца на заслоне з выявай кветкі папараці — сімвала шчасця. Габелены надзвычай гарманічна ўключыліся ў інтэр’ер
тэатра. Яны цалкам адпавядаюць сваёй галоўнай функцыі — арганізоўваць прастору, несці сэнсавы зарад у інтэр’еры. Гэта ўдалы сінтэз архітэктуры і манументальнага мастацтва.
193. А. Кішчанка. Першадрукар. Габелен у Дзяржаўным тэатры оперы і балета ў Мінску. 1985
Ужо ў канцы 70-х гадоў у А. Кішчанкі і М. Савіцкага з’явілася шмат паслядоўнікаў, пераважна выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Яны паспяхова працуюць у галіне як манументальна-дэкаратыўнага, так і станковага, камернага габелена. Упэўнена заявілі пра сябе Г. ЮзееваШаблоўская, Л. Сівакова, Н. Пілюзіна, В. Крывашэева, А. Салохіна, Л. Пуцейка, Л. Пятруль, Г. Крываблоцкая, В. Грыдзіна, Л. Скрыпнічэнка, В. Бартлава, Н. Сухаверхава, С. Свістуновіч, В. Дзёмкіна і інш.,
194. Н. Сухаверхава.
Сонечная сюіта. 1983
якія з кожнай новай работай набываюць уласную манеру, почырк, майстэрства і вопыт. Большасць з іх звяртаецца да канкрэтна-вобразнай мовы. Для іх работ характэрна некаторыя апавядальнасць, разгорнуты сюжэт, калі змест раскрываецца адразу, непасрэдна, нібы ляжыць на паверхні. Разам з тым заўважаецца і захапленне арнаментальна-дэкаратыўным тыпам кампазіцыі, жаданне паказаць прыгажосць матэрыялу, яго колеравыя і фактурныя якасці. Некаторыя мастакі робяць аб’ёмныя і рэльефныя габелены, абыгрываюць фактуру перапляцення.
Работы Г. Юзеевай-Шаблоўскай адразу выклікалі цікавасць грамадскасці. Пасля габелена «Белая Русь ты мая» мастачка выступіла з работай «Песня жаўрука» (1976). Невялікі па памерах, ён пабудаваны на фіялетава-сіне-зялёнай гаме і стварае мажорны настрой. У наступных работах («Поры года» (1978), «Світанак» (1985 і інш.) Г. Юзеева-Шаблоўская зноў паказала свой акрэслены почырк, мяккую лірычную манеру абагульнення тэмы.
Л. Сівакова (Магілёў) звярнулася да габелена яшчэ ў канцы 60-х гадоў. У многіх яе работах вобразы пабуда-
ваны на алегорыі, але найбольш удалыя творы з канкрэтна-вобразнай мовай. У габелене «Абаронцам» (1976) мастачка спалучае аб’ёмнае і плоскаснае вырашэнне пластычнага вобраза. Тыя ж прынцыпы і ў габелене «Салют» (1977), зробленым у сааўтарстве з I. Ігнацьевай. У гэтых творах звяртаюць увагу знаходкі ў выяўленні прыгажосці матэрыялу, якія працуюць на вобраз. У габеленах «Песня», «Ураджай» (абодва 1976), «Хатынь» (1985) Л. Сівакова (у сааўт. з I. Ігнацьевай) працягвае лінію гладкага бязворсавага ткацтва.
195. 3. Ландзік. Песня Палесся. 1986
196. Н. Пілюзіна. Летні дождж. 1985
У адносна невялікіх работах Н. Пілюзінай, якія яна, як і большасць маладых майстроў, тчэ сама, шмат прывабнасці, таямнічасці, лёгкай журботнасці. Яе габелены стрыманыя па колеравай гаме, някідкія, іх трэба разглядаць уважліва, хоць мова іх зразумелая адразу. Некаторая апавядальнасць чаргуецца з вобразнымі сімваламі, як у творах « Легенда пра возера Свіцязь» (1972), «Навука аб зорках» (1975), «Перад зоркавай дарогай» (1976) і інш.
В. Крывашэева — амаль адзіная мастачка, якая распрацоўвае тэму нацюрморта, пераважна вясковага («Летні нацюрморт», «Асенні нацюрморт», абодва 1975; «Раніца на Палессі», 1977 і інш.). У сваіх работах
яна імкнецца давесці яго да абагульненага паняцця роднай прыроды.
А. Салохіна, удала выступіўшы ў сааўтарстве з Г. Юзеевай-Шаблоўскай з габеленам «Белая Русь ты мая», працягвае тэму Радзімы. Работы выконвае сама, выкарыстоўваючы гладкае ткацтва, уводзячы акцэнты — каляровыя плямы. Тон яе габеленаў у большасці пастэльны. У творы «Азёрны край» (1974) з вышыні птушынага палёту паказана родная зямля з яе азёрамі, лясамі, хаткамі. Кругавая кампазіцыя ўключае ў поле зроку ўвесь абшар, пададзены мяккімі каляровымі лініямі. Дэкаратыўна вырашае мастачка тэму «Рыбакі Палесся» (1976). Сама паверхня дывана формай нагадвае развешаныя
рыбацкія сеці са звісаючымі махрамі, якія асацыіруюцца са струменьчыкамі вады.
3 1971 г. дэманструе сваё мастацтва ў распрацоўцы габелена Л. Пятруль. Яна захапляецца беларускай паэзіяй, гісторыяй і спрабуе адлюстраваць гэта ў сваіх работах. У габеленах «Муза» (1971), «Аўтапартрэт з маскамі», «Музыка» (абодва 1972), «Стану песняй у народзе» (1976), «Прэлюдыя» (1982) і іншых мастачка шукае вобразную мову, каб перадаць духоўны свет пачуццяў, гукаў, звяртаецца да філасофскіх абагульненняў.
Большасць маладых майстроў габелена звяртаецца да традыцый народнай творчасці, гістарычнага мінулага Беларусі. Паказальная ў гэтых адносінах творчасць С. Свістуновіча з Баранавіч. Цяжкай долі беларускай сялянкі прысвечаны твор «Жніво» (1981 — 1982), каларыт якога, здаецца, напоены гарачым жнівеньскім сонцам. Рытмічна схіліліся постаці жней, у іх вобразах — канкрэтная нацыянальная прыналежнасць. У фонд беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
ўвайшоў яго габелен «Зыход. Сцэна палявання» (1980), выкананы па матывах паэмы М. Гусоўскага «Песня пра зубра». У канкрэтнай сцэне аўтар змог стварыць абагульнены вобраз эпохі.
Дынамічнасцю, аб’ёмнасцю, прыгожай колеравай гамай вызначаюцца габелены Н. Сухаверхавай. Асноўная тэматыка яе работ — паэзія працы («Восень», 1979, «Лён», 1980, «Квітненне», 1982).
В. Маркавец-Бартлава і Г. Крываблоцкая звяртаюцца да багатых здабыткаў гістарычнага і культурнага мінулага. У габеленах «Гаспадар» (1980), «Песні Купалля», «Імгненне паэта» (абодва 1982) і іншых майстрыхі ярка дэманструюць здольнасць да філасофскіх абагульненняў.
Паспяховыя выступленні маладых беларускіх майстроў апошніх дзесяцігоддзяў сведчаць пра фарміраванне нацыянальнай школы габелена. Пакуль што цяжка меркаваць, які напрамак стане вядучым, але
197. Л. Пятруль. Яблынька. 1986
198. С. Свістуновіч. Зыход. Сцэна палявання. 1980
несумненна, што беларускі габелен павінен застацца гарманічнай часткай асяроддзя. Тое, што ўжо зроблена А. Кішчанкам і М. Савіцкім пры стварэнні габелена ў архітэктуры, сведчыць пра ўсталяванне новага тыпу беларускага манументальнага габелена, які мае вялікія магчымасці развіцця.
Прамысловае дыванаткацтва, прадстаўленае прадукцыяй Віцебскага і Брэсцкага дывановых аб’яднанняў, прадаўжае распрацоўку нацыянальнага дывана. 70—80-я гады — перыяд творчай сталасці вядучых мастакоў В. Сенькінай, Г. Саленікавай, Т. Гусевай, 3. Луданэ, У. Федаровіча, В. Шастоўскага, Т. Сцепанюк, К. Гаўрыленка, В. Гусева, М. Сцяблянка. Прынцыпова новым у іх работах апошняга дзесяцігоддзя стала стварэнне дываноў, мастацкі вобраз якіх нараджаецца ў выніку агульнага ўражання ад навакольнай прыроды, значных падзей нашага жыцця. Нацыянальныя традыцыі мастакі выкарыстоўваюць ужо не так
прамалінейна, як раней, а апасродкавана, творча перапрацоўваючы іх у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі моды і характарам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Так з’явіліся ворсавыя дываны «Сонейка» (1972), «Малахіт» (1978) Г. Саленікавай; «Чувашскі» (1980), «Самаркандскае неба» (1982) Т. Гусевай; «Туркменскі» (1980) 1. ПІурупава, «Беларускі» (1979), «Латышскі» (1981) 3. Луданэ; «Рускі» (1979), «Дожджык» (1980) У. Федаровіча; «Беларускі» (1980) В. Шастоўскага, «Васількі» (1975), «Кветкавы» (1977) А. Гаўрыленка, «Беларускі» (1981) М. Сцяблянка і інш. Паспяховыя пошукі як у кампазіцыйным, так і ў колеравым вырашэнні даюць магчымасць выпрацоўкі нацыянальнага мастацкага вобраза сучаснага дыванаткацтва Беларусі.
Сярод мастацкіх тканін 70—80-х гадоў прыкметнае месца займае прадукцыя прамысловых прадпрыемстваў, перш за ўсё камбінатаў у Баранавічах, Віцебску і Магілёве. Набіваныя тканіны іх вытворчасці набылі шырокую вядомасць сваімі адметнымі рысамі, творчай інтэрпрэтацыяй дасягненняў ткацкага мастацтва як беларусаў, так і іншых народаў.
Баранавіцкае ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга вытворчае баваўняна-папяровае аб’яднанне — буйнейшае ў Беларусі тэкстыльнае прадпрыемства. Да сярэдзіны 70-х гадоў стылістыку яго прадукцыі распрацоўвалі галоўным чынам мастакі — выпускнікі Іванаўскага мастацкатэхналагічнага тэхнікума, якія мелі вопыт работы на буйным, шырокавядомым прадпрыемстве ў Іванаве. Яны выкарыстоўвалі галоўным чынам арнаментыку рускай набойкі. Ужо з канца 70-х гадоў на камбінаце сталі працаваць таксама выпускнікі БДТМІ Л. Шостак, С. Свістуновіч, С. Бізюк, якія звярнуліся да традыцый беларускага народнага мастацтва. У іх распрацоўках пераважаюць
раслінна-арнаментальныя матывы, якія спалучаюцца з геаметрычнымі. Палосы, клеткі, прамавугольнікі запаўняюцца стылізаванымі макамі, рамонкамі, цюльпанамі, васількамі і інш. Колеравая гама то насычаная, яркая, то мяккая, пастэльная. Тканіны «Лянок» (1976) 3. Мяньшовай, «Чарот» (1976) С. Свістуновіча, «Купалінка» (1983) С. Бізюка не з’яўляюцца дакладным паўтарэннем народных тканін, а ўяўляюць хутчэй абагульненыя вобразы, навеяныя знаёмствам з народным мастацтвам. Ёсць удалыя спробы выкарыстаць і ўзоры французскіх тканін XVIII ст. (Т. Кірэйчык) з іх вытанчанай трактоўкай кветкавых і раслінных матываў. Тканіны Баранавіцкага аб’яднання з’яўляюцца цікавым прыкладам сучаснага прамысловага выкарыстання традыцый народных набіваных тканін.
3 1968 г. працуе Віцебскі камбінат шаўковых тканін. Асартымент яго прадукцыі шырокі і разнастайны, ён уключае тканіны як для адзення, так і для афармлення інтэр’ера. Плоскасна-дэкаратыўныя малюнкі спалучаюць раслінныя і геаметрычныя матывы. Квадраты, трохкутнікі, вертыкальныя і гарызантальныя лініі, сетка мяжуюцца з кветкамі і лісцем. В. Цітова, М. Есатыя, С. Крупская, Л. ІІаплаўская распрацавалі цэлую серыю тканін («Вярба», «Кветка», «Малінаўка», усе 1982), у якіх рэальныя раслінныя матывы чаргуюцца з абстрагаванымі формамі, што пераклікаецца з канструктывізмам 20-х гадоў. Апошнім часам мастакі звярнуліся да элементаў беларускага народнага ткацтва («Барва», «Хваля», «Маргарытка» і інш.).
Магілёўскае прамысловае аб’яднанне шаўковых тканін — адно з самых маладых у рэспубліцы (першая чарга пушчана ў 1972 г.). Як і на іншых падобных прадпрыемствах Беларусі, працуюць тут пераважна выпускнікі Іванаўскага мастацка-