• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 375с.
    Мінск 1994
    134.23 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    У гэтым ансамблі праявілася імкненне аўтараў наблізіць манумент да людзей і цясней звязаць яго з прыродным асяроддзем. Адсюль і зніжэнне пастамента, і ўключэнне ў яго структуру вадаёмаў, фантанаў, зялёных партэраў, архітэктурных эле-
    ментаў. Гэтыя ж якасці ўласцівы і помніку Я. Коласу ў Мінску на плошчы, што носіць імя паэта (1972, скульпт. 3. Азгур, архіт. Ю. Градаў, Л. Левін).
    Скульптурна-архітэктурны ансамбль размешчаны на адной з цэнтральных плошчаў горада, абкружанай транспартнымі развязкамі і магістралямі. Сваімі спакойнымі, гарманічнымі формамі, сіметрычнай планіроўкай, гладдзю водных басейнаў, газонамі ён кантрастуе з шумнымі мнагалюднымі вуліцамі індустрыяльнага Мінска, уносячы ноту духоўнасці ў бурны рытм горада. Скульптура арыентавана ў бок Ленінскага праспекта. Дамінантай ансамбля з’яўляецца васьміметровая фігура пісьменніка і размешчаныя па абодва бакі пластычныя кампазіцыі «Дзед Талаш» і «Сымон-музыка». У выяве паглыбленага ў роздум пісьменніка прыцягвае дакладна перададзенае партрэтнае падабенства, жыццёвая канкрэтнасць. Буйная форма, абагульненая накінутым на плечы паліто, надае вобразу манументальнасць. У дзвюх скульптурных групах, фланкіруючых скульптуру пісьменніка, увасоблены літаратурныя героі яго твораў. Гэта знакаміты дзед Талаш з хлопчыкам у момант разведкі і Сымон-музыка са скрыпкай у руках побач з дзяўчынай, якая слухае музыку. Пластычныя групы сіметрычныя, знаходзяцца ва ўзаемасувязі, натуральна і арганічна ўваходзяць у ансамбль.
    Да святкавання стагоддзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы было прымеркавана адкрыццё ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна аднаго з найбольш камерных помнікаў паэту (1982, скульпт. А. Анікейчык). Дакладна схопленая характэрная поза Я. Купалы, які сядзіць на лаўцы, выразнасць рук і твару раскрываюць яго духоўную сутнасць. Паэт паказаны тут перш за ўсё як філосаф, які думае пра лёс свайго народа. У лаканічнай,
    185. А. Анікейчык. Помнік Я. Купалу ў в. Ляўкі. 1982
    свабоднай ад якой бы там ні было тэатральнасці трактоўцы заключана эмацыянальнае ўздзеянне помніка. Гранітная глыба-пастамент, стары дуб, пад якім размешчаны помнік, прыдаюць яму дадатковыя сэнсавыя акцэнты.
    Скульптарам С. Вакарам пластычна цікава вырашана статуарная фігура паэта-рамантыка М. Багдановіча (1982). Яна ўстаноўлена пасярод пад’язднога бульвара на фоне канструктывісцкіх формаў будынка Тэатра оперы і балета ў Мінску, што значна зніжае ўдзеянне помніка.
    Помнік М. Горкаму ў Мінску, у парку, які носіць яго імя (1982, скульпт. А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, I. Міско, архіт. А. Трафімчук), унёс выразны пластычны акцэнт у вялікую прастору цэнтральнага парка горада. Значная заслуга ў гэтым архітэктара, які ўлічыў розныя
    візуальныя ўзроўні ўспрыняцця. 3 бліжэйшых пунктаў агляду фігура маладога Горкага, які сядзіць на лаўцы з кнігай у руках, здаецца адхіленай ад мітусні вуліц і бліжэйшай плошчы: паўкруг дрэў і выгіб ракі быццам ізалююць яе, надаюць камернасць, лірычнасць гучання.
    У 1974 г. па праекту скульптараў А. Глебава, I. Глебава, А. Заспіцкага і архітэктара В. Марокіна ў цэнтры Полацка збудаваны помнік Ф. Скарыне. Яго з’яўленню папярэднічала руплівая шматгадовая праца, распачатая народным мастаком БССР А. Глебавым яшчэ ў 60-я гады. Устаноўлены на цэнтральнай плошчы горада помнік стварае выразную і запамінальную кампазіцыю. Партрэтная статуя Ф. Скарыны, адлітая з бронзы, умацавана на абліцаваным чырвоным гранітам пастаменце. Тонкая інтэлектуальнасць твару,
    186. С. Гарбунова. Помнік Сымону Буднаму у Нясвіжы. 1980
    кніга і гранка ў напрацаваных руках, спакойная пластыка фігуры, задрапіраванай доўгімі глыбокімі складкамі падпяразанай рубахі, знаёмая па вядомаму графічнаму партрэту шапачка дапамагаюць перадаць пераканаўчасць характарыстыкі вобраза Скарыны.
    Падзеяй у беларускай манументальнай скульптуры стала адкрыццё помніка філосафу-гуманісту XVI ст., беларускаму асветніку Сымону Буднаму (1980, скульпт. С. Гарбунова). Нягледзячы на адсутнасць іканаграфічнага матэрыялу, скульптару ўдалося даць пераканаўчае ўяўленне пра чалавека эпохі Адраджэння. Востры тыпаж, выражэнне мудрасці на твары, спакойная пластыка фігуры, падкрэсленая велічным рытмам складак адзення, выразны жэст рук (філосаф быццам бы аддае людзям кнігу, плён сваёй працы) — усё гэта стварае вобраз вялікай духоўнай сілы. Помнік устаноўлены ў старажытным горадзе Нясвіжы на старой гарадской плошчы ў акружэнні шматвяковых дрэў каля рэнесанснага будынку, у якім размяшчалася друкарня С. Буднага, велічнага сабора, пабудаванага ў стылі барока, ратушы. Усё гэта ўзбагачае сэнсавае гучанне пластыкі, узмацняе яе эмацыянальнае ўздзеянне.
    Манументальна дэкаратыўную скульптуру Беларусі разглядаемага перыяду характарызуюць шырыня і шматвобразнасць творчых пошукаў, выкарыстанне розных мастацкіх прыёмаў, цікавасць да традыцый мінулага і жаданне фарміраваць новае сучаснае асяроддзе, вобразнасць якога адпавядае дынаміцы часу. Яна развіваецца як сістэма гібкая, рухомая, чуйна рэагуе на сацыяльныя патрэбы. У аснове яе мастацкіх рашэнняў — не стылістычныя рамкі і схемы, а імкненне да непасрэднага кантакту з гледачом. Дэкаратыўная скульптура актыўна ўзаемадзейнічае з архітэктурнымі
    187. А. Шатэрнік. М. Гусоўскі. 1984
    ансамблямі, ландшафтным асяроддзем, яна ўпрыгожвае горад і нясе радасць адчування жыцця, гармоніі, свету. Вытокі тэматычнай разнастайнасці мастакі знаходзяць у светаадчуванні народа, яго фальклоры і быце: фантаны «Юнацтва» (1978, скульпт. А. Анікейчык), «Купалле» (1972, скульпт. А. Анікейчык, Л. Гумілеўскі, Л. Заспіцкі). Чатыры скульптурныя кампазіцыі фантанаў «Вясна. Гуканне вясны» А. Шатэрніка, «Лета. Купалле» Л. Давідзенкі, «Восень. Свята'ўраджаю» Ю. Палякова, «Зіма. Каляды» В. Занковіча (усе 1982), што ўпрыгожваюць праспект Машэрава ў Мінску, прысвечаны спрадвечнаму кругавароту пры роды, у які ўключана і чалавечае
    188. А. Шатэрнік. Гуканне вясны. 1982
    жыццё. Злучаныя ў ансамбль, кожная з іх застаецца самастойным мастацкім арганізмам, выкананым у розных манерах. Фантаны ўносяць неардынарнасць у тыпавую забудову, ствараюць у ёй своеасаблівае эстэтычнае поле.
    Звяртанне да класічных традыцый, актыўная перапрацоўка іх характэрныя для творчасці Л. Зільбера, які многа працуе ў манументальна-дэкаратыўнай скульптуры. Ужо першая яго кампазіцыя «Навука» на Партызанскім праспекце ў Мінску (1976) звярнула на сябе ўвагу. Арганічная сувязь архітэктуры і скульптуры прысутнічае ў будынку Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. Архітэктура галоўнага фасада з’яўляецца як бы рамай для пяці чатырохметровых муз, якія нясуць ідэю творчага пачатку, дасканаласці і прыгажосці. Скульптуры «Паэзія», «Музыка», «Сцэнаграфія», «Тэатр», «Танец» увасоблены алегарычнымі жаночымі фігурамі, моцна вынесены наперад. Яны быццам лунаюць над тэатральным уваходам, уносяць адчуванне паэтычнасці і адухоўленасці, падкрэсліваюць прызначэнне будынка. Калі над фасадам тэатра Л. Зільбер развівае пластычныя матывы, навея-
    ныя ўспамінамі аб класічных стылях, то скульптурная група «Батлейка» ў дворыку тэатра нясе ў сабе элементы фальклорнага, святочна-гратэскавага ўспрыняцця свету. Новы варыянт сувязі архітэктуры са скульптурай, заснаваны на кантрасце, прапаноўвае скульптар у вырашэнні фасада Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Своеасабліва трансфармаваны класічны матыў трыяды — Пегаса, Апалона і музы — у кампазіцыі «Натхненне» (1985) над цэнтральным парталам змякчае вострыя рытмы будынка і як бы аб’ядноўвае новую і старую архітэктуру горада.
    Дэкаратыўным кампазіцыям Б. Маркава «Камертон», «Арфей» уласціва сучасная пластычная мова. У «Арфеі» (Мінск) вобраз песняра ўвасабляе вечнае імкненне чалавека да прыгожага. Сама пластыка, рух формы, то плаўны і замаруджаны, то паскараючы свой бег і перарывісты, быццам бы падпарадкоўваюцца гучанню мелодый. Скрозь фабулу старажытнага міфа выразна праступае светаадчуванне мастака нашых дзён.
    У «Арфеі» В. Занковіча, устаноўленым ля музычнага вучылішча ў Мінску, некаторая ўшчыльненасць формы, выцягнутыя «гатычныя» прапорцыі, выразны рух надаюць скульптуры кантрастнасць, унутраную экспрэсію.
    Радасць быцця, маладосць, гарманічныя адносіны чалавека і прыроды — асноўная тэма паркавай скульптуры 80-х гадоў: «Хлопчык з вавёркай» Л. Давідзенкі, «Хлопчык з птушкай» Г. Гаравой у Мінску, «Хлопчык» у санаторыі «Случ» у Слуцку А. Хараберуша і група скульптур М. Шкробата. Цікава выкарыстоўваюць фальклорныя матывы ў дэкаратыўнай скулыітуры Г. TapaBaa (кампазіцыя фантанаў «Купалле» ля Палаца культуры тонкасуконнага камбіната ў Мінску, «Паўлінка і Несцерка» ў інтэр’ерах Віцебскага
    абласнога драматычнага тэатра, 1985—1986), а таксама Л. Давідзенка, А. Байрачны, В. Прыешкін (у канцэртнай зале камернай музыкі на Залатой Горцы ў Мінску). Названыя работы гавораць аб значным пад’ёме гэтага жанру беларускай скульптуры ў 80-я гады.
    Аналізуючы работы мастакоў 70 — 80-х гадоў, трэба адзначыць, што ў болыпасці з іх аднаўляюцца кампазіцыйныя прыёмы стварэння манументальнага вобраза, узбагачаецца іх структура і архітэктоніка, больш арганічнымі становяцца сувязі з гарадскім асяроддзем. Манументальна-дэкаратыўная скульптура набывае дынамічнасць, прасторавую актыўнасць, больш складанае кампазіцыйнае развіццё. Гэтаму садзейнічалі засваенне вопыту стварэння мемарыялаў, а таксама асобныя прыёмы пластычна-вобразнай структуры, узятыя са станковай пластыкі.
    ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
    Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 70-х — пачатку 80-х гадоў пачынае займаць вядучыя пазіцыі. Майстры керамікі, шкла, габелена, як і мастакі станковых і манументальных відаў мастацтва, актыўна ўключыліся ў вырашэнне задач манументальна-дэкаратыўнага характару. Асабліва пераканаўчай дэманстрацыяй дасягненняў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва нашага часу, ролі і месца яго ў культуры рэспублікі, праблем і тэндэнцый развіцця з’явілася рэспубліканская выстаўка «Гармонія і асяроддзе» (1986). Творы, якія экспанаваліся на ёй, засведчылі імкненне гэтага віду мастацтва да станкавізацыі, тэндэнцыі апавядальнасці і своеасаблівай «тэатралізацыі», у многіх выпадках нават поўнага адмаўлення ад прыкладной функцыі і арыентацыі на стварэнне работ скульптурна-пластычнага,