• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Камянецкая вежа цалкам пабудавана з брусковай цэглы, якая ў той час ужывалася на Валыні. Паколькі
    28 Полн. собр. рус. летопнсей,— М., 1962, т. 2, с. 87.
    прызначэнне збудавання выключна ваеннае, яно амаль пазбаўлена дэкаратыўных элементаў. Толькі паясок у аснове зубцоў, чаргаваіше вялікіх спічастых вокнаў з плоскімі нішамі, а таксама архівольта аркі над праёмам 4-га яруса надаюць пабудове пэўную дэкаратыўнасць. Першапачаткова вежа мела натуральны колер чырвонай цэглы, а дэкаратыўныя ni­mbi 5-га яруса былі, верагодна, атынкаваны і пабелены.
    Камянецкая вежа — унікальны помнік архітэктуры і ваенна-інжынернага мастацтва Старажытнай Русі.
    Такім чынам, дойлідства на тэрыторыі Беларусі зрабіла ў старажытнарускі перыяд якасна новы крок наперад, што з’явілася вынікам новых сацыяльна-эканамічных і грамадскапалітычных умоў развіцця заходніх зямель Русі.
    ЖЫВАПІС
    На заходніх землях Русі манументальны жывапіс атрымаў самабытнае развіццё, спалучыўшы народныя традыцыі і лепшыя візантыйскія ўзоры. На тэрыторыі сучаснай Беларусі самымі старажытнымі творамі гэтага мастацтва з’яўляюцца фрэскавыя роспісы полацкіх храмаў: Сафійскага сабора (XI ст.), Бельчыцкага і Спаса-Ефрасіннеўскага манастыроў (першая палова XII ст.).
    Вялікую цікавасць уяўляюць фрэскі Сафійскага сабора, якія, на жаль, захаваліся толькі фрагментарна, бо сабор некалькі разоў перабудоўваўся, а ў сярэдзіне XVIII ст. (1750) амаль цалкам перайначаны ў стылі сталага барока. Пашкоджаны фрэскі і ў час рамонту 1910— 1914 гг. Ад першапачатковай пабудовы засталіся толькі тры ўсходнія апсіды, склеп і фрагменты ўнутра-
    пых слупоў29. На гэтых частках і захаваўся старажытны сценапіс XI ст. Але ён зараз знаходзіцца пад тоўстым пластом тыпкоўкі і пабелкі, расчышчаны пакуль што невялікія фрагменты ў розных месцах старажытных сцен (на апсідзе і слупах). Гэтыя скупыя фрагменты не даюць магчымасці дакладна вызначыць стылістычныя асаблівасці, але з некаторай верагоднасцю можна меркаваць аб іх мастацкай вартасці, аб размяшчэнні некаторых кампазіцый у алтары. У паўкружжы апсіды (на ўзроўні аконных праёмаў) размешчана адна з галоўных кампазіцый алтара «Еўхарыстыя». У сучасны момант расчышчаны фрагмент адной фігуры апостала (на паўднёва-ўсходняй частцы сцяны ад акна), якая павернута да цэнтра апсіды, дзе павінен быць Хрыстос з прычасцем. Захаванасць фігуры апостала кепская, але прачытваецца па малюнку галавы, плячэй і постаці. Фарбы адзення няяркія, сцёртыя: карычнева-чырвоныя, прыглушанага цёмна-сіняга колеру. На ўзроўні акон захавалася шырокая паласа раслінпага арнаменту. Арыгінальная будова сімвалічнага матыву: вялікія завіткі, якія нагадваюць трыліспік, заключаны ў трохвугольнікі пачаргова то з белым, то з цёмна-чырвоным фонам. Ніжэй, магчыма, знаходзіўся свяціцельскі чын. Панелі сцен аздабляла паласа так званага струменістага арнаменту, які імітаваў мармуровую абліцоўку. На рэштках нефавых слупоў захаваліся фрагменты расліннага арнаменту ў выглядзе бегунка, паабапал якога хвалепадобныя сцяблы стылізаваных лісцяў вінаграду. У агульнай гаме арнаменту пераважалі карычнева-чырвоны, блакітны,
    29 Булкнп В. А. Архнтектурпо-археологнческяе работы в Полоцком Софнйском соборе.—Археол. открытня 1975 г. М., 1976, с. 416-417.
    зеленавата-шэры і залаціста-вохрысты колеры.
    Аб першапачатковай палітры фрэскавага роспісу Сафійскага сабора можна меркаваць па фрагментах, якія зараз знаходзяцца ў Гісторыкаархеалагічным запаведніку Сафійскага сабора ў Полацку 30. Намі прааналізавана звыш 50 такіх узораў. Выяўлена выключна багатая, разнастайная і прыгожая колеравая гама з пераходамі ад ізумрудна-зялёных да прыглушаных цёмна-зялёных таноў, ад яркай кінавары да пурпурова-ружовых, ад ярка-аранжавых інтэнсіўных да цёмна-карычневых з аліўкавым адценнем.
    Жывапіс полацкага Сафійскага сабора нагадвае аб сувязі з кіеўскай мастацкай традыцыяй 31. Разам з тым арыгінальны матыў арнаменту на прасценках акон галоўнай апсіды і размяшчэнне схемы роспісу не характэрны для кіеўскай Сафіі.
    3 аслабленнем Кіеўскай дзяржавы ў XII ст. у эканамічных і культурных адносінах сталі вылучацца цэнтры асобных феадальных зямель і княстваў, сярод якіх — Полацк і Смаленск. Тут фарміраваліся самабытпыя архітэктурна-мастацкія школы. Разам з ростам будаўніцтва развіваўся і фрэскавы жывапіс. Амаль усе полацкія храмы таго часу ўпрыгожапы роспісамі. Значных поспехаў майстры сценапісу дасягнулі ў 20— 30-я гады XII ст., калі будаваліся і распісваліся бельчыцкія храмы Барысаглебскага мапастыра 32. Вядома наяўнасць старажытных роспісаў у трох бельчыцкіх храмах — Вялікім саборы, Пятпіцкай і Барысаглебскай
    30 Знойдзены пры раскопках, якія праводзіліся ў 1967 г. археолагам М. К. Каргерам (Ленінград).
    31 Шероцкнй К. В. Софнйскнй собор в Полоцке,— Зап. отд. рус. н слав. археологпн нмп. Русского археол. о-ва. Пг., 1915, с. 90.
    32 Вороннн Н. Н. Бельчнцкне рунны.— Архнт. наследство, 1956, вып. 6, с. 3—20.
    цэрквах. Сабор, як сведчаць архіўныя і літаратурныя крыпіцы, быў разбураны ў XVI—XVII стст., і таму пра яго фрэскі вядома вельмі мала. Фрэскі Пятніцкай і Барысаглебскай цэркваў, якія ў фрагментах захоўваліся да канца 20-х гадоў XX ст., даследаваны больш дасканала.
    Падлога ў алтары Вялікага сабора была ўпрыгожана глазураванымі пліткамі: жоўта-зялёнымі, зялёнымі, цёмна-зялёнымі. Такія ж пліткі знойдзены на полацкім Верхнім замку. Панелі сцен сабора ўпрыгожвалі хвалепадобныя лініі рознай шырыні сурыкавага, блакітнага і зялёнага колеру, якія імітавалі мармуровую абліцоўку. Вышэй размяшчаўся складапы геаметрычны арнамент са шматлікімі варыянтамі завіткоў, а таксама раслінны — круглыя зялёныя лісты паабапал хвалепадобнага сцябла на белым фоне, на вушаках — віты геаметрычны арнамент. Падобныя матывы мармуроўкі і раслінна-геаметрычнага арнаменту шырока вядомы ў старажытнарускім жывапісу і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У той жа час круглыя зялёныя лісты паабапал хвалепадобнага сцябла — характэрны матыў балканскіх роспісаў, у прыватнасці ў храмах, якія знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай Балгарыі.
    Вельмі цікавыя фрэскі Пятніцкай царквы 33. У верхняй частцы сцен і, верагодна, на скляпеннях размяшчаліся вялікія кампазіцыі: на паўночнай — «Стрэчанне» і «Распяцце», на паўднёвай •— «Аплакванне» і яшчэ адзіп сюжэт, які застаўся невядомым. Сярэдні ярус займалі адзіпочныя постаці святых, якія чаргаваліся з шматфігурнымі кампазіцыямі. Ніжні (трэці) змяшчаў, відаць, пагрудныя выявы святых у медальёнах. Па сама-
    33 Шчакаціхін М. М. Фрэскі Полацкага Барысаглебскага манастыра,— Папі край, 1925, № 1, с. 18-27.
    му нізу ішла дэкаратыўная панель. На заходнім баку перадалтарнай сцяпы знаходзіліся выявы князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба. На ўнутраных баках цэнтральнай аркі, якая вяла ў алтар (уверсе), таксама змяшчаліся выявы двух святых, на левым вушаку на цёмна-сінім фоне — Мікола.
    Найбольшую цікавасць уяўляла кампазіцыя «Стрэчанне». Тут паказаны момант, калі Марыя перадае Хрыста старцу Сімяону. Хрыстос бласлаўляе непакрытыя рукі Сімяона. Асноўную ўвагу мастак засяроджвае на выяве Марыі з дзіцем. Стройная, прапарцыянальная постаць, правільныя тонкія рысы твару — усё гэта, відаць, навеяна візантыйскімі ўзорамі.
    Візаптыйскія жывапісныя вобразы ўгадваюцца таксама ў аснове кампазіцыі «Распяцце». Увесь драматызм сюжэта заключаны ў паніклай постаці Хрыста. Бязмежнасць гора выказвае таксама выгляд маці боскай і Іаана Багаслова. Псіхалагізм вобразаў, высокае майстэрства выканання характэрны для шматфігурных кампазіцый Пятніцкай царквы. Іканаграфія кампазіцыі «Стрэчанне» (Сімяон з непакрытымі рукамі), эмацыянальная напоўненасць групы «Распяцце» ўказваюць на магчымую сувязь з балканскімі ўзорамі.
    Постаці св. Міколы і невядомага святога больш статычныя. Фон цёмна-сіні. Адзенне Міколы цёмна-зялёных таноў. Контур твару і постаці зроблены сурыкам. Контур асабліва прыкметны ў выявах князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба, якія вынесены на самае бачнае месца ў храме. Іканаграфія ў асноўных рысах традыцыйная для старажытнарускага мастацтва: у правай руцэ крыж, левая прыўзнята і далонню павернута да гледача. Барыс і Глеб намаляваны ў княжацкім адзенні. Плашчы ўпрыгожваў кольцападобны арнамент.
    Архітэктура храма абумовіла сістэму роспісу. Евангельскі расказ пачынаўся ад уваходу (на паўночнай
    сцяне) і працягваўся злсва паправа. Апсіда з’яўлялася кульмінацыйным пунктам, дзе ў цэптры, магчыма, быў паказаны Хрыстос на троне, а Глеб і Барыс перад ім. Аналагічная кампазіцыя вядома ў смаленскім храме на Пратоцы (рубеж XII—XIII стст.).
    Характэрная рыса шматфігурных сцэн — эмацыянальная выразнасць і пластычнасць постацей, дынаміка жэстаў і рухаў, у той час як адзіпочныя фігуры намаляваны ў франтальных статычных позах. Жывапіс у асноўным вытрыманы ў характэрным для старажытнарускага сценапісу каларыце: спалучэнне зялёнага, чырвонага і белага колеру.
    Пятніцкая царква мела фрэскавую размалёўку і знадворку на сценах.
    Аб роспісе Барысаглебскай царквы можна меркаваць толькі па асобных фігурах святых і арнаментальных матывах. Традыцыйныя вобразы, блізкія да медальёнаў «святых жон» кіеўскай Сафіі, змяшчаліся на ўсходняй частцы паўднёвай сцяны. Паясныя выявы былі акаймаваны палосамі сурыкавага і зялёнага колеру.
    На паўночнай сцяне мелася некалькі адзіночных франтальных выяў святых у рост. Цікавыя старац з кнігай і пакутніца на цёмна-зялёным фоне. Па сваёй іканаграфіі выявы святых Барысаглебскай царквы ўзыходзяць да кіеўскай мастацкай традыцыі, у прыватнасці да традыцыйнага тыпу святых кіеўскай Сафіі.
    Адзін з матываў шматлікіх арнаментаў, які часта паўтараўся,— варыяцыя завіткоў з сэрцападобнай фігурай у аснове. Малюнак арнаменту выконваўся па беламу фону часцей за ўсё сурыкам, прамежкі часта запаўняліся фарбай: чырвона-карычневай, жоўтай, зялёнай, блакітнай. Адно з акон, напрыклад, упрыгожваў віты арнамент зялёнага колеру, утвораны з ліній, пераплеценых паміж сабой, і мудрагелістых завіткоў, размежаваных трохвуголыіікамі.
    Другое акно было аздоблена арнаментам, абмежаваным з абодвух бакоў шырокімі палосамі цёмна-чырвонага колеру.
    Зялёны фон сустракаецца і ў старажытнарускіх роспісах, праўда, параўнальна рэдка: у фрэсках кіеўскай Сафіі ў арнаменце і пагрудных выявах, а некалькі пазней у кіеўскай Кірылаўскай і стараладажскай Георгіеўскай цэрквах.