Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Жывапіс Пятніцкай і Барысаглебскаіі цэркваў мае апалагі таксама з фрэскамі царквы св. Міхаіла ў г. Асцёр каля Чарнігава. Падабенства наглядаецца ў падмалёўцы, трактоўцы складак адзення, матывах арнаменту. Наяўнасць зялёнага фону сведчыць зноў-такі аб знаёмстве з жывапісам Балгарыі, для якога белы, чырвоны і зялёны фоны былі тыповай з’явай.
Вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць уяўляюць фрэскавыя роспісы храмаў Ефрасіннеўскага мапастыра — Спаса-Праабражэнскага сабора і храма-магілыіі, выяўлепыя ў час раскопак 1961—1964 гг.34 Будаўніцтва магільні датуецца пачаткам XII ст. Храм меў багаты ўнутраны дэкор. Падлога была аздоблена мазаічнымі і маёлікавымі пліткамі, сцены цэнтральнага аб’ёму і галерэй распісаны фрэскамі, ад якіх захавалася некалькі фрагментаў, у асноўным выявы галоў святых. Пры безумоўным адзінстве стылю выразна выступаюць тры манеры жывапісу: аб’ём выяўляецца выключна колерам (твар маладой жанчыны), падкрэсліваецца даволі шырокай выразнай лініяй контуру (галава юпака), жывапісная мадэліроўка цэлага спалучаецца з плоскаснай графічпасцю дэталей (таксама галовы юнакоў). Першыя дзве ў аспоўным блізкія да стылю кіеўскіх жывапісцаў пачатку
34 Каргер М. К. Храм-усыпалыпіца в Евфроснньевском монастыре в Полоцке.— Сов. археологня, 1977, № 1, с. 240—247.
31. Фрагмент фрэскі «Пакаянне Давыда» царквы Спаса ў Полацку. Сярэдзіна XII ст.
XII ст. Святло, блікі і цені ствараюць пэўную ілюзію аб’ёму. Твары выяўлены колерам, дзе пераважаюць спектральныя таны: зялёныя цені, разбеленыя вохры, чырвоныя адценні. У авалах твараў не падкрэсліваецца выцягнутасць. Лініі, што акрэсліваюць бровы, нос і губы, простыя і выразныя. Гладкая паверхня лба і шчок высветлена.
Цікавасць выклікае фарміраванне арыгінальнай (трэцяй) манеры, калі жывапісная рэльефнасць цэлага спалучаецца з плоскаснай графічнасцю дэталей. Паказальны ў гэтых адносінах малюнак вачэй, якія выкананы ўмоўна, трыма рысамі: чаўначок з разрывам каля пераносіцы і павялічаным зрэнкам. Такім чынам падкрэслена самае характэрнае: экспрэсія вобраза і эмацыянальны стан. 3 дапамогай варыяцыі ліній і колеру створан самабытны жывапіс з яскравай індывідуалізацыяй і выразнасцю вобразаў.
Асаблівасці фрэскавых роспісаў Полацка другой паловы XI — пачатку XII ст. звязаны з агульнай эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу. Фрагментарнасць фрэсак, якія захаваліся, яшчэ не дазваляе гаварыць аб лакальных асаблівасцях жывапісу ў поўным аб’ёме. Час утварэння мясцовых школ тады яшчэ не надышоў. Гэта быў першы этап, калі адлюстроўваліся толькі некаторыя асаблівасці. Яны яшчэ не вызначалі ў роспісах таго галоўнага, што гаварыла б аб мясцовай традыцыі. Рознячыся некаторымі дэталямі ў іканаграфіі і манеры пісьма, роспіс у асноўных рысах заставаўся агульнарускім, які ў сваёй аснове меў візантыйскія вытокі.
Фрэскі Спаса-Праабражэнскай царквы (40—50-я гады XII ст.) раскрыты пакуль што фрагментарна. Асноўная большасць іх захоўваецца пад познімі фарбавымі запісамі. Таму сістэма роспісу не можа быць выяўлена поўнасцю, але на даным эта-
пе ўжо ёсць магчымасць выказаць агульнае меркаванне аб ёй.
Звычайна роспісы ў храмах падзяляліся на некалькі кампазіцыйных частак, якія знаходзіліся ва ўзаемнай сувязі з архітэктурнымі формамі. Складваўся адзіны па думцы і ідэі мастацкі вобраз. Сістэма роспісаў Спаса-ІІраабражэнскай царквы ў агульных рысах візантыйска-кіеўская. У купале зпаходзілася выява бласлаўляючага Спаса з кнігай у левай руцэ, на ветразях — выявы евангелістаў.
У самым версе апсіды (консе) змяшчалася выява маці боскай Аранты. Другі ярус зверху заняты «Святым п^ычасцем». Постаці апосталаў дадзены ў імклівым руху, што падкрэслена буйнымі складкамі адзення. Ніжэй, над ярусам свяціцельскага чына, размешчаны арыгінальны для таго часу рэгістр — «Пакланенне ахвяры». На адкрытых фрагментах адлюстраваны сцэны ахвярапрынашэння і пакут невядомых святых. На выступах перадалтарных лапатак размешчаны выявы архідыяканаў у профіль з крыжамі, адзетых у доўгія белыя сціхары. Фігуры скіраваны да цэнтра апсіды. Асаблівую цікавасць уяўляюць дзве вялікія кампазіцыі на лапатках апсіды. Яны, відаць, звязаны з прынашэннем ахвяры Аўраамам. На паўднёвай сцяне сцэна, дзе Аўраам вядзе сына на ахвяру, на паўночнай — ён збіраецца прынесці гэту ахвяру. Аблічча старца перададзена ў характэрнай візантыйскай манеры: аб’ёмна мадэліраваны твар, пасмы барады і вусоў дэталёва апрацаваны і падкрэслены.
Бліжэй да цэнтра апсіды — выявы шасцікрылых серафімаў, служак нябесных. Выкананы яны лёгка, упэўнена. Разам з захаваннем класічных антычных форм выразна праступае спроба падкрэсліць усхваляванасць і ўнутраную напружанасць, ад чаго твары некалькі асіметрычныя. Аб’ёмы мадэліраваны ў светлых вохрыстых танах, бліжэй да жывапіс-
ных традыцый першай паловы XII ст.
Ніжні рэгістр заняты свяціцельскім чынам. Заснавальнік царквы намаляваны франтальна, у рост, правая рука прыўзнята ў блаславенні, у левай — евангелле. Вытанчаная мадэліроўка твару нагадвае візантыйскі почырк жывапісу. У гэтым жа рэгістры, за нішамі дзвярных праёмаў справа і злева знаходзяцца выявы цароў старазапаветных. На паўднёвай сцяне — фрагмент «Пакаяння Давыда». Святы ўкленчаны, павернуты ў тры чвэрці да цэнтра храма, рукі складзены ў малітве. За ім малюнак шматпавярховага будынка з круглымі калонамі і паўкруглымі аркамі акон. Твар Давыда напісаны шырока і ўпэўнена. Мастак лепіць форму спосабам паступовага паслаення вохры з дабаўленнем бяліл і чырвані, пакідаючы ў ценю першапачатковы зеленавата-жоўты колер вахрэння, які дзе-нідзе ўзмацняе зелянінай, а высветленыя месцы — бяліламі. Гэта адна з самых арыгінальных рыс жывапісу Спаскай царквы. Абліччы айцоў Іаана Златавуста і Васіля Вялікага (размешчаны на лапатках апсіды — адпаведна на паўночнай і паўднёвай) апрацаваны больш дэталёва. Старанна выяўлены рысы твару; валасы на галаве, пасмы барады і вусоў прапісаны шырокімі лініямі па цёмна-зялёнай аснове блакітным тонам. Зверху праведзена распрацоўка бяліламі. Ніжэй ішла дэкаратыўная панель. Такім чынам, у галоўнай апсідзе маем увогуле традыцыйную схему з некаторымі адстулленнямі ад прынятых норм і своеасаблівымі рысамі.
Ёсць звесткі аб існаванні яруса роспісу ў бакавой апсідзе-ахвярніку. Вышыня 1,5 м, адлегласць ад падлогі каля 1 м. У самым цэнтры знаходзіцца пакаленная выява маці боскай Халкапраційскай, павернутая ў тры чвэрці ў бок алтара. На паўночнай сцяне, над ахвярнай нішай, праглядваецца трохфігурная кампазіцыя —
магчыма «Хрыстос з анёламі». Цэнтральная постаць — паясная фраптальная, бакавыя павернуты да цэнтралыіай і дадзены ў профіль. Жывапіс лёгкі, маляўнічы, твары мадэліраваны колерам. Насупраць, на паўднёвай сцяне ахвярніка (над арачным уваходам у алтар) размешчана вялікая кампазіцыя «Аплакванне». Пабудова кампазіцыі сіметрычная, наўмысна жорсткая. Унізе па гарызанталі намалявана мёртвае цела Хрыста карычневага колеру з ружова-жоўтым вахрэннем. У цэнтры — вузкі высокі шасціканцовы крыж (амаль над жыватом Хрыста). Злева, каля галавы Хрыста, бачны жаночыя фігуры святых у ізумрудна-зялёных, чырвона-карычневых танах. 3 правага боку, каля ног, постаці святых у зялёным і чырвоным адзенні, з вохрыстымі німбамі вакол галоў, схіленых да Хрыста. Агульны каларыт прыглушаны, фарбы моцна пацёртыя. Вопісы складак адзення наўмысна ўмоўныя, графічныя.
Сіметрычна гэтай кампазіцыі ў дыяканніку на паўночнай сцяне (таксама над арачным уваходам у алтар) угадваецца кампазіцыя «Распяцце». Прыблізныя памеры гэтых дзвюх кампазіцый каля 300X200 см.
У цэнтральнай частцы храма на кожнай грані заходняй пары васьмігранных слупоў змяшчаліся паясныя выявы святых. Малюнак святой на паўночна-заходнім слупе адрозніваецца глыбока індывідуальнымі рысамі твару. На плоскасцях другой пары слупоў — выявы прарокаў у рост са скруткамі ў руках. Постаць на паўночна-ўсходнім слупе ўвасабляе мудрасць і дабрату. Асноўная ўвага ўдзелена выяўленню твару і рук. Жывапіс шырокі і свабодны. Пераход ад яркага кінавару да прыглушанай зеляніны робіць яго сакавітым і свежым. У адрозненне ад выяў у апсідзе фарбавы пласт тут таўсцейшы, колеры ярчэйшыя.
На паўднёвай сцяне насупраць першага і другога слупоў ад уваходу
32. Васіль Вялікі.
Фрэска алтара царквы Спаса ў Полацку. Сярэдзіна XII ст.
намаляваны чатыры жаночыя фігуры ў рост, рукі прыўзняты да ўзроўшо грудзей, у правай крыж, левая павернута далонню да гледача. Асабліва вылучаецца ўнутранай экспрэсіяй вобраз мучаніцы ў белым галаў-
33. Галава святой.
Фрагмент фрэскі царквы Спаса ў Полацку. Сярэдзіна XII ст.
ным уборы, з прадаўгаватым тварам і шырока раскрытымі вачыма.
Фрагменты фрэсак на паўднёвай сцяне выяўляюць своеасаблівую творчую манеру мастака, для якой характэрны пэўная графічнасць, выкарыстанне лакальнага колеру. Спачатку ён наносіў дэталёвы падрыхтоўчы малюнак чырвона-карычневай тонкай лініяй, затым па карычневазялёнай санкірнай аснове ўзмацняў рэльеф твару болып цёмнай зялёнай лініяй па яшчэ сырому тынку. Аб’ём дасягаўся шляхам наслаення светлай вохры з канчатковай распрацоўкай прабеламі і падрумянкай. У некаторых выявах чырвона-карычневая лінія першапачатковага малюнка ўзмацнялася. Фон у асноўным цёмнасіні. Насупраць, на паўночнай сцяне, відаць, былі размешчаны мужчынскія выявы святых.
У малельні Ефрасінні цэнтральнае месца ва ўсходнім рукаве займае выява сяміфігурнага «Дэісуса» —
тры паясныя постаці на ўсходняй сцяне і па дзве на бакавых. Выява бласлаўляючага Спаса з евангеллем у левай руцэ франтальная. Па верхняму слою залаціста-жоўтай вохры тонкімі, выразнымі лініямі намаляваны твар, прыцяненні інтэнсіўнага зялёнага колеру, пышныя валасы — сшявата-шэрага. Складкі зялёнага хітона лінейныя, ломкія, выкананы чырвона-карычневай вохрай. Німб крыжападобны. Злева ад Хрыста — маці боская, справа — Іаан Прадцеча, павернутыя да Хрыста ў тры чвэрці. На бакавых сценах выявы апосталаў і архангелаў. Вышэй гэтага яруса ў цэытры «Распяцце», злева — «Стрэчанне». Ніжэй яруса з «Дэісусам» размешчаны пояс, дзе ў цэнтры — «Благавешчанне», на бакавых сценах — свяціцелі. Захавалася выява Марыі. Тонкія, правільныя рысы яе твару нагадваюць лепшыя грэчаскія ўзоры. Тры іншыя рукавы малельні таксама мелі фрэскавы жывапіс.