Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Такім чынам, манументальны жывапіс на тэрыторыі Беларусі ў XII—XIII стст. па сваіх мастацкіх якасцях, тэхнічных прыёмах стаяў на ўзроўні лепшых твораў старажытнарускага мастацтва таго часу.
* * *
3 прычыны фрагментарпасці полацкіх і смаленскіх фрэсак, што захаваліся, і амаль поўнай адсутнасці іканапісуХІ—XIII стст. важнайкрыпіцай вывучэння тагачаснага жывапісу з’яўляецца мініяцюра. Яе мастацкі ўзровень у значнай ступені залежаў, натуральна, ад стану пісьменнасці, якая ўсё больш пашыралася з прыняццем хрысціянства. Эвалюцыя мініяцюры звязана з гісторыяй рукапісаў. У тыя часы шырока бытавалі летапісы, апокрыфы, быліны, легенды, царкоўна-дыдактычная і кананічная літаратура. Надпісы на пячатках полацкіх князёў (X ст.), вялікія тэксты на вядомым крыжы Лазара Богшы (XII ст.) і на так званых Барысавых' камянях (XII ст.), амфары з надпісамі, знойдзеныя ў Пінску і Навагрудку, своеасаблівы «аўтограф» полацкага жыхара XII ст. на сцяне кіеўскай Сафіі («Войнег пнсал Журяговпць полоцяннн») — сведчанні мінулага, якія дазваляюць меркаваць, што пісьменнасць была распаўсюджана не толькі сярод духавепства і свецкіх феадалаў, але і сярод ганд-
4 ,1 Воронпп Н. Н. Смолепская жнвопнсь 12—13 вв., с. 84—89, 109.
лёва-рамесніцкага насельніцтва гарадоў 45.
Кніга сярод адукаваных людзей карысталася пашанай і павагай. Аб павазе да ведаў, асветы сведчаць глыбокія, поўныя ўзнёслых думак разважанні Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўраамія Смалепскага і іншых асветнікаў, культурнарэлігійных дзеячаў. Асобныя з іх цікавіліся жывапісам, займаліся перапіскай і аздобай рукапісаў. Напрыклад, Аўраамій Смаленскі быў вядомы не толькі як рэлігійны пісьменнік, але, мяркуюць, і як мастак. «Жыціе Аўраамія» сведчыць, што ён «напнса же две пконе: едішу страшны суд втораго пршпествна, а другую — нспытанне вьздушных мытарьств» 46. М. С. Кацар рэпрадуцыраваў (на жаль, без спасылкі на крыніцы) два малюнкі Аўраамія: «Страшны суд» і «Смерць Феадоры». Выкананыя ў манеры пластычных контурных абрысаў, яны ўражваюць багаццем падгледжаных у жыцці дэталей, што сведчыць пра назіральнасць аўтара.
Жывапісам цікавілася і першая на заходнерускіх землях жанчынакнігапісец Ефрасіння Полацкая. Пабудаваўшы Спаса-Праабражэнскую царкву, унучка апетага ў «Слове аб палку Ігаравым» князя Усяслава Брачыславіча звярнулася да родзіча полацкіх князёў візантыйскага імпсратара Мануіла Комніна з просьбай прыслаць у яе храм старажытны абраз маці боскай, пісаны, паводле падання, евангелістам Лукой. Яе просьба была выканана. Ефрасіння шчодра ўпрыгожыла абраз золатам, серабром і каштоўнымі камянямі47.
45 Гісторыя Беларускай ССР.— Мн., 1972, т. 1, с. 133.
46 Кацер М. С. ІІзобразятельное пскусство Белоруссяя дооктябрьского перяода, с. 19, 29.
47 Ёсць меркаванне, што гэты амаль зусім не вывучаны абраз у 1239 г. з выпадку
Можна меркаваць, што пры храмах Віцебска, Турава, Пінска, Брэста існавалі кансісторыі, у якіх аздабляліся рукапісы, бо гэтыя і некаторыя іншыя гарады былі, як вядома, цэнтрамі старажытнай культуры.
Да паловы XIV ст. рукапісы пісаліся на пергаменце, а пазней на паперы замежнай вытворчасці48. Тэкст пісалі спецыяльна апрацаванымі «чаротамі», «варонавымі» або (часцей за ўсё) гусінымі пер’ямі. Перад гэтым старонка пергаменту рупліва лінеілася шыльцам ці іголкай (ад іх націску лінія ўзнікала адначасова на пярэднім і адваротным баках). Вялікая ўвага ўдзялялася якасці чарніла, якое рыхтавалася з чарнільных арэшкаў, вішнёвага клею «в мёду кіслам, добрам». Колер чарніла часцей за ўсё быў цёмна-карычневым або чорным.
Мініяцюры пісаліся разведзенымі на жаўтку тэмпернымі фарбамі расліннага або мінеральнага паходжання: чырвонай (кінавар), сурыкам (часцей за ўсё ружова-аранжавага адцення), насычанай вохрай — зялёнай і блакітнай. Часта выкарыстоўвалася золата (ліставое, сусальпае або ў выглядзе парашку), што накладвалася на спецыялыіа падрыхтаваны грунт49. Фарбы тагачасных мініяцюр часцей за ўсё свежыя, яркія, сакавітыя; у іх нярэдка пера-
шлюбу Аляксандра Неўскага з дачкой полацкага князя Брачыслава быў перанесены са Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў г. Тарапец, што на Пскоўшчыне (Батюшков П. II. Белоруссня н Лптва: ІІст. судьбы Северо-Западного края.— СПб., 1890, с. 29, 31). Зараз абраз пад назвай «Тарапецкая Адзігітрыя» захоўваецца ў Рускім музеі ў Ленінградзе. Гл.: Нпкнфоракп Н. ЭОП н атрнбуцня пропзведенпй пскусства.— Нскусство, 1966, № 10, с. 49—51.
48 У другой палове XIV—XV стст. паперу прывозілі з Германіі, Галандыі, Францыі, Італіі, пазней з Польшчы (Путеводятель по городу Впльне п его окрестностям.— Внльно, 1908, с. 261).
49 Свпрнн A. Н. ІІскусство кппгп Древней Русп. XI—XII вв.—М., 1964, с. 19—20.
важае святочная залаціста-цёплая, «вогненная» гама.
Вялікая ўвага ўдзялялася вонкаваму выгляду рукапісных кніг. Аправа рабілася з добра выструганых дошчачак, абцягнутых скурай. Асобныя рукапісы аздабляліся срэбнымі або залочанымі ўпрыгожаннямі, у выкананні якіх удзельнічалі «залатых спраў майстры» і эмальеры.
Мы мала ведаем пра абставіны, у якіх ілюмінаваліся рукапісы,— дакументальныя звесткі пра гэта да нас, на жаль, не дайшлі. Прабел у пэўнай ступені ліквідуюць звесткі пра заходнееўрапейскія скрьшторыі, па ўзору якіх ствараліся, відавочна, і «кніжныя майстэрні» на заходніх землях Русі. «У скрыпторыях, дзе звычайна пішуць манахі, захоўваецца маўчанне, месцы для працы павінны быць прыстасаваны так, каб пісцы ў сканцэнтраваным спакоі маглі аддацца сваёй працы. Яны павінны старанна захоўваць маўчанне, не лодарнічаць і не бадзяцца без справы» 50.
Перапіска і аздабленне кніг было справай вельмі складанай і доўгай — часта рукапіс ствараўся гадамі. Майстры кнігі выказвалі вялікую радасць з нагоды заканчэння працы над рукапісам: «Старонцы апошняй канец, а розуму няма канца; як заяц рады, пазбегнуўшы сеткі, так рады пісец, апошнюю старонку дапісаўшы» 51,— заканчвае ў 1466 г. «Трыёдзь» дзяк Еўстафій з Гродна. Пазней, у 1507 г., Мацфей — беларускі перапісчык з Тарапца паведамляе, што ён працаваў над рукапісам пяць год, пачаўшы яго «ў Вялікім княстве Літоўскім у Вільні і скончыўшы ў Супраслі ў дзяржаве хрысталюбівага вяльможы Аляксандра Хадкевіча» 52.
50 Добпаш-Рождественская О. А. Нз жязнп мастерскпх ппсьма.—У кн.: Средневековый быт.— Л., 1925, с. 242.
51 Свярпн A. Н. ІІскусство кннгн Древней Русн. XI—XII вв., с. 25
52 Там жа, с. 23—24.
Ранейшыя рукапісы ствараліся, відаць, таксама не менш рупліва, аб чым сведчыць і адмысловае майстэрства пісцоў («Тураўскае евангелле» XI ст.), і тонкае хараство мініяцтор, загалоўных літар («Аршанскае евапгелле» XII—XIII стст.).
Лёс рукапісаў заходніх зямель Русі трагічны. Большасць з іх загінула ў часы розных стыхійных бедстваў, войнаў, пажараў і г. д.
Ад эпохі Кіеўскай Русі, культурныя помнікі якой з’яўляюцца агульным здабыткам рускага, украінскага і беларускага народаў, захавалася некалькі ілюмінаваных, датаваных рукапісаў. Па мастацкаму ўзроўню мініяцюр вылучаецца Астрамірава евангелле 1056—1057 гг. і Ізборнік Святаслава 1073 г. Мініяцюры гэтых рукапісаў вывучаны даволі добра. У славутым Астраміравым евангеллі53 апрача застаўкі і ініцыялаў — тры мініяцюры з вобразамі евангелістаў Іаана, Лукі і Марка. Гэта найболып раннія выявы «святых пісьменнікаў» ва ўсходнеславянскіх рукапісах, у выкананні якіх, мяркуюць, удзельнічалі два майстры. Мініяцюры выкананы з прыкметным майстэрствам.
Адмыслова ілюмінаваным помнікам з’яўляецца і славуты Ізборнік Святаслава 1073 г. (ДГМ, Масква). Апрача рэдкай мініяцюры з выявай княжацкай сям’і ў ім змешчаны архітэктурныя франтыспісы, застаўкі, a таксама малюнкі знакаў задыяка на палях рукапісу. Паводле В. Яніна, на яго старонках было запісана імя полацкага епіскапа Дзіянісія (памёр у 1183 г.) 54. Адзін з асноўных спісаў Ізборніка Святаслава 1073 г.— Віленскі — у 1758 г. належаў Жыровіц-
53 Захоўваюцца ў Дзяржаўпай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрыпа ў Лепінградзе.
54 Гл.: Алексеев П. В. Полоцкая земля.— М., 1968, с. 235.
каму манастыру на Гродзеншчыне 55.
Арнамент Астрамірава евапгелля і Ізборніка Святаслава (ініцыялы, застаўкі) выкананы ў так званым візантыйскім стылі з прасцейшых прыродных і геаметрычных матываў. TaKi стыль аздобы характэрны і для іншых рукапісаў ранняга перыяду: Мсціслаўскага, Юр’еўскага і Архапгельскага евангелляў XII ст., Апостала 1220 г. і інш. 56 Адзначаныя помнікі пісьменства адносяць да кіеўскай школы, жывапіс якой развіваўся пад прыкметным уздзеяннем візантыйскага мастацтва.
3 прычыны абмежаванай колькасці рукапісаў, якія дайшлі да нас, значную цяжкасць для вывучэння ўяўляе мініяцюра заходніх зямель Русі. Якой была яе стылістыка, у якіх адносінах знаходзіўся «кніжны жывапіс» Полацка і іншых цэнтраў старажытнай культуры з мастацтвам Візантыі, раманскага свету, а таксама Кіева, Ноўгарада,— сёння дакладна адказаць на гэтыя пытанні даволі цяжка.
Несумтіенна, аднак, што з канца XI ст. на старажытнае мастацтва Беларусі ўздзейнічала візантыйская мастацкая традыцыя, якая ў той ці іншай ступені адчуваецца ў тагачасных помніках дойлідства і манументальнага жывапісу57. Гэта традыцыя, відавочна, вызначала на раннім этапе і стылістыку мініяцюры; ва ўсякім выпадку, ініцыялы Тураўскага евангелля, гаворка аб якім пойдзе ніжэй, не пярэчаць найболып старажытнаму
53 Добрянскпй Ф. Оппсашіе рукошісей Вп-
лепской публпчпой бііблпотекп, церковно-славянскпх н русскнх.— Внльна,
1882, с. 432—439.
56 Протасьева Т. Н. Внзантнйскнй орнамент.—У кн.: Древнерусское нскусство. М„ 1974, с. 207—218.
57 Шчакаціхіп М. Нарысы гісторыі беларускага мастацтва.—Мн., 1928, с. 77; Сяліцкі A. А. Рэканструкцыя фрэсак Спаскага сабора ў Полацку.— Мн., 1979, с. 100-101.
стылго аздобы рукапісаў — візантыйскаму. Але мера арыентацыі заходнерускіх мастакоў на Візаптыю сёння, падкрэслім яшчэ раз, не можа быць канчаткова высветлена з прычыны адсутнасці дастатковай колькасці помнікаў.
У стылістыцы старажытнай полацкай архітэктуры і манументальных роспісаў побач з візантыйскімі рысамі даследчыкі слупша адзначаюць і пэўны ўплыў раманскага мастацтва 58. Гэты ўплыў перш за ўсё абумоўлены геаграфічным становішчам Беларусі, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да Захаду, дзе ў XI і XII стст. імкліва развіваўся раманскі стыль. Формы раманскага мастацтва хутка распаўсюдзіліся ў Цэнтральнай Еўропе і Італіі, а таксама ў Іспаніі, Англіі, Скандынавіі, Полыпчы, Чэхіі, Маравіі, Славакіі і Венгрыі. 3 раманскім мастацкім светам непасрэдна межавалі заходнія княствы — Галіцка-Валынскае і Полацкае. «Менавіта па гэтых двух каналах прасочваліся ў асноўным раманскія формы на рускую глебу, што лёгка тлумачыцца найбольшай тэрытарыяльнай блізкасцю абодвух княстваў да Заходняй Еўропы» 59,— зазначае В. Н. Лазараў.