• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    меннага абразка з Мінскага замчышча 95.
    Сярод абразкоў, зробленых з косці, асаблівай увагі заслугоўвае пласцінка ад трыпціха XII ст. з Ваўкавыска. Прамавуголыіая па форме (даўжыня — 107 мм, шырыня — 46 мм), яна падзелена на паясы, у якіх змешчаны тры пагрудныя выявы: зверху архангел Гаўрыіл ці Міхаіл, пасярэдзіне, відаць, Пётр, унізе ІОрый ці Пракопій. Фон, на якім размешчаны выявы, заглыблены на 2 мм. Выразпая выява архангела, які нібы падаўся наперад. У яго прадаў-
    51. Плітка з выявай барса з Ваўкавыска. XII—XIII стст. ДММ БССР
    гаваты твар, маленькі рот, шырока раскрытыя вочы, кароткія валасы ў выглядзе зігзагападобных завіткоў. Кісці рук непрапарцыянальна буйныя. На адваротным баку — рэльефны чатырохканцовы крыж падоўжных прапорцый з медальёнамі на перакрыжаванні. На думку А. У. Банк, ваўкавыская пласцінка ўзнаўляе частку візантыйскага трыпціха са слановай косці96. Па майстэрству апрацоўкі абразок з Ваўкавыска кры-
    92 Кондаков Н. П. Нконографня Богоматешт,— Пг„ 1915, т. 2, с. 294, 296.
    93 ПІтыхаў Г. В., Захарэнка П. Н. Старажытныя скарбы Беларусі.— Мн., 1971, № 37.
    94 Загорульскнй Э. М. Возннкновенне Мннска.— Мн., 1982, с. 228, 325.
    95 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн (IX—XIII вв.), с. 142.
    96 Банк A. В. Константннопольскпе образцы п местные копші.— Вязантнйскнй временняк. М., 1973, с. 192.
    ху саступае візантыйскім узорам. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён мог быць зроблены ў старажытным Ваўкавыску мясцовым майстрам па візантыйскаму ўзору97. Адчуваецца, што майстар добра валодаў інструментам, умела апрацоўваў матэрыял. Фігуры, жэсты, позы святых рытмічна ўзгоднены.
    Да вялікай групы вырабаў меднага ліцця належаць літыя бронзавыя крыжы-энкалпіёны XII— XIII стст. Складаюцца яны з дзвюх частак і апрача сваёй асноўнай функцыі, звязанай з культам, выконвалі ролю ўпрыгожанняў. Энкалпіёны насілі паўзверх адзення. У болып позніх вырабах рэльеф меншы, а выявы амаль плоскія.
    У канцы XII — першай палове XIII ст. замест недаўгавечных гліняных форм для адліўкі энкалпіёнаў з’явіліся каменныя. У іх можна было адліваць вялікую колькасць вырабаў. Літыя бронзавыя энкалпіёны знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродна, Навагрудку, Тураве, Магілёве, Брэсце, Мсціславе 98, а таксама на Маскавіцкім гарадзішчы каля Браслава ", Зяачная іх частка, верагодна, зроблена ў Кіеве, але не выключана, што некаторыя створаны і мясцовымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях.
    У Мсціславе знойдзен энкалпіён з надпісам «Пресвятая богороднца, помогай!» Крыжы гэтага тыпу, адлітыя ў стандартнай форме, вядомы ў сотнях экземпляраў. Майстар зрабіў памылкі ў тэксце і забыўся выразаць іх у люстэркавым адлюстраванні. Вырабы датуюцца 30-мі гадамі XIII ст.
    Незвычайная гісторыя энкалпіёна з в. Купяцічы каля Пінска, дзе ён
    97 Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск, с. 128.
    98 Алексеев Л. В. Мелкое художествепноі1 лптье пз некоторых западпорусскнх земель.— Сов. археологня. М., 1974, № 3, с. 212, 213.
    99 Дучыц Л. Крыжы-энкалпіёны.— Мастацтва Беларусі, 1983, № 6, с. 57—58.
    шанаваўся як цудатворны абраз маці боскай 10°. Літы з бронзы, ён быў аб’яўлены цудатворпым. Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. «Цудатворны абраз» захоўваўся ў спецыяльна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяляліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы. Купяціцкі энкалпіёп тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з’яўляецца найболып характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI — пачатку XII ст. 101 Яе выявы рэльефныя. На адной створцы змешчана распяцце з пагрудпымі выявамі святых, на другой — маці боская з дзіцем, а ў медальёнах бюсты пакутнікаў.
    У Полацкай зямлі пад уплывам Кіева былі распаўсюджаны творы прыкладнога мастацтва з выявамі Барыса і Глеба. На падвесным бронзавым абразку з Копысі Барыс і Глеб адлюстраваны ў рост. У Барыса невялікія вусы, кучаравыя падстрыжаныя валасы. У Глеба кучаравыя локаны раскінуты па плячах. У правай руцэ Барыс і Глеб трымаюць перад грудзямі чатырохканечпыя крыжы, у левай — мячы ў ножнах. Фігуры зграбныя. На галовах высокія шапкі, князі апрануты ў кафтаны, на нагах мяккія, без абцасаў боты. У гэтым абразку добра выяўлена засваенне кіеўскіх і візантыйскіх традыцый мясцовымі майстрамі102.
    Цікавай дробнай пластыкай вызначаўся Тураў. Вядомы чатыры невялікія авальныя абразкі-ўстаўкі, зробленыя метадам ліцця ў гліняпай
    100 Петров Н. II. Купятнцкая іікопа Богороднцы в связн с древнерусскнмн энколпнонамп.— Тр. IX археол. сьезда в Внльне. М.. 1897, т. 2, с. 71—78.
    101 Седова М. В. Ювелнрпые нзделня древнего Новгорода.— М., 1981, с. 55, 57, рпс. 18 (3—4).
    102 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стагоддзяў (Альбом) /Склад. Н. Ф. Высоцкая.— Мн., 1984, с. 5.
    форме, якія, відавочна, выкарыстоўваліся для ўпрыгожання буйных прадметаў рэлігійнага культу. Гарэльефныя выявы святых рэалістычпыя, рысы іх твараў індывідуалізаваны. Выразнымі штрыхамі перададзена адзенне і іншыя дэталі.
    Заслугоўваюць увагі два абразкі. На адным з іх — маці боская, па іконаграфічнаму тыпу Агіасарытысы. Тая акалічнасць, што гэты іконаграфічны тып прадстаўлены абразкамі з Мінска, Турава і пячаткай з Полацка, дазваляе гаварыць аб характэрных асаблівасцях дробнай пластыкі старажытных зямель Беларусі.
    Характэрнае аблічча багародзіцы: шырокі твар, буйнаваты, нібы рас-
    смучаны выраз вачэй. На другім абразку з Турава змешчаны святы з раздвоенай барадой, з кнігай у руках. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта адлюстравашіе Кірылы Тураўскага, зробленае мясцовым майстрам у XIII ст.103
    Асаблівы від дробнай пластыкі — віслыя пячаткі. Звычайна яны адціскаліся на свінцовых кружках, якія падвешваліся на шнурку да
    52.	Абразкі з Мінскага замчышча. XII ст. ДММ БССР. Злева: двухбаковы абразок з выявай Пятра (адваротны бок); справа: абразок з выявай Міколы і Стэфана
    плясканы, нос. Рукі яе ў суадносінах з фігурай крыху буйнаватыя. Мафорый на галаве, укладзены ў выглядзе кос, выкананы прыёмам перакрыжаванай штрыхоўкі. У твары адчуваецца пэўная экспрэсія — журботна апушчаныя вугалкі рота, за-
    дакументаў. Пячатка канца X ст., адна з самых старажытных на Русі, належала полацкаму князю Ізясла-
    103 Лысенко П. Ф. Свннцовые нконкн лз древнего Турова.— Сов. археологня, 1967, № 1, с. 281-284.
    ву — сыну Рагнеды і Уладзіміра. На ёй мелася выява трохзубца — родавага знака гэтага князя, а вакол надпіс: «Нзос[лав]ос», што перадае кірыліцкімі літарамі грэчаскае гучанне імя «Ізяслаў».
    На адным баку пячаткі з Ваўкавыска (дыяметр 25 мм) — чатырохпялёсткавая разетка, на другім — фігура чалавека ў рост, магчыма, князя. На яго галаве карона, у правай руцэ — дзіда, у левай — шчыт. На пячатцы надпіс: «Дімітріос». Належала пячатка старэйшаму сыну Яраслава Мудрага Ізяславу, які меў кананічнае імя Дзмітрый. Кпяжыў ён у сярэдзіне XI ст. у Тураве, a пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем Кіеўскім 104.
    Рэдкімі былі на Русі пячаткі, якімі карысталіся жанчыны. Вядомы два экземпляры, якія, верагодна, належалі маці Ефрасінні Полацкай (сярэдзіна XII ст.). Выкананы яны з вялікім майстэрствам. На адным баку ■— выява св. Сафіі, на другім — св. ЮрыяІ05. На гарадзішчы каля Ноўгарада знойдзепа свінцовая віслая пячатка Ефрасінні Полацкай. Галоўпай прыкметай для вызначэшія прыналежнасці пячаткі паслужыў падпіс, які размяшчаецца вакол выявы св. Ефрасінні і заканчваецца словамі: «Ефросшш нарецаемой». 3 другога боку пячаткі змешчана кампазіцыя Праабражэшія, якая налічвае пяць фігур. Цэнтралыіае месца ў кампазіцыі займае Хрыстос. Пячатка адціснута на певялікім свінцовым кружку.
    Унікальная пячатка знойдзена пры раскопках Верхняга замка ў Полацку. На ёй рэдкі ў старажытнарускай сфрагістыцы прыклад адлюстравання ў рост маці боскай
    53. Створка абразка-складня «Нараджэнне Хрыста» з Віцебска.
    XIII ст. ДМ БССР
    Агіасарытысы106.	3 другога боку
    змешчана выява архангела Міхаіла.
    Пячаткі апрача членаў княжацкіх сем’яў мелі прадстаўнікі духавенства — мітрапаліты, епіскапы. Да нас дайшлі дзве віслыя імянпыя пячаткі полацкага епіскапа Дзіянісія (памёр у 1183 г.). На адпым яе баку адлюстравана маці боская Аранта — традыцыйная эмблема царквы.
    Свінцовая пячатка памерам каля 30 мм знойдзена ў Пінску. На адным яе баку змешчаны бюст св. Дзмітрыя з кап’ём каля правага пляча і шчытом у левай руцэ. На адваротным баку — бюст маці боскай Аранты тыпу «Непарушная сцяна». Такія пячаткі былі даволі распаўсюджанымі, але каму яны належалі,— дакладна не высветлена 107.
    104 Яніін В. Л. Актовые печатн Древней Русн X—XV вв,— М., 1970, т. 1, с. 35.
    105 Штыхов Г. В. Печать XII в. нз Полоцка.— Сов. археологня, 1965, № 3; с, 244-245.
    106 Штыхов Г. В. Древішй Полоцк. IX— XIII вв„ с. 115.
    107 Міралюбаў Б. В. Піпская віслая пячатка.— Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1975, № 4, с. 40-41.
    У выніку гандлёвых зносін на Беларусь былі завезены вырабы, зробленыя ў краінах Заходняй Еўропы. У гродзенскай Каложскай царкве сярод старадаўніх рэчаў быў зпойдзепы бронзавы вадаліў (рукамыйнік) у выглядзе коннага рыцара (вышыня вырабу 240 мм). Паміж вушамі каня ёсць адтуліна, куды налівалася вада. Выцякала яна з рота. Вупраж упрыгожана двайнымі зігзагамі. Гэта характэрны матыў гравіроўкі на аналагічных паўночнагерманскіх вадалівах XIII ст. Зроблены вадаліў у Ніжняй Саксоніі.
    На дзядзіпцы Ваўкавыска знойдзена навершша ад трона, выразапае з маржовай косці ў выглядзе скульптурнай галавы льва (вышыня 38 мм). У льва вельмі застрашальны выгляд. У раскрытай пашчы звер трымае немаладога чалавека, апранутага ў багатае адзенне, характэрнае для заходнееўрапейскай арыстакратыі XI—XII стст. 3 тыльнага боку львінай галавы — выява маладога феадала, які сядзіць на троне. Ен апрануты ў такое ж самае адзенне, як і чалавек у пашчы льва. Адна і тая ж асоба паказана ў розныя перыяды жыцця. У тэраталагічнай арнамептыцы Захаду леў-антрапафаг ідэнтыфікуецца з д’яблам. Абедзве выявы звязваюцца адной ідэяй аб марнасці ўсяго зямнога. Гэты высокамастацкі выраб быў зроблены ў Паўднёвай Германіі і датуецца другой паловай XII — пачаткам XIII ст. 108
    Такім чынам, ёсць падставы гаварыць аб асаблівасцях дробнай пластыкі XII—XIII стст. старажытпых гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і ў першую чаргу Полацка. У той жа час можна падкрэсліць, што кожнае княства ўносіла свой уклад у развіццё культуры Старажытнай Русі.