Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
112 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк, с. 94; Лысенко П. Ф. Города Туровской землн, с. 136.
грабяні знойдзены пры раскопках Гродна, Полацка, Мінска. Падабонства зпаходак гаворыць пра іх масавую рамесніцкую вытворчасць.
Распаўсюджанне ў XII— XIII стст. такарнага стапка значна павышала мастацкія якасці драўлянага посуду. Зроблепы на тагачаспым станку, ён вызначаўся складанасцю профілю, зграбнасцю і вытанчанасцю формы, чаго нельга было дасягнуць пры выдзёўбванні. I хаця гэты посуд не мае разьбянога дэкору, мастацкія якасці яго несумненныя.
Трэба, аднак, зазначыць, што, хаця разьба па дрэву ў гэты час была даволі распаўсюджанай, уласнага стылю япа яшчэ не выпрацавала. Разьба контурная, пераважпа геаметрычнага характару, выконвалася тымі ж інструментамі, якія ўжываліся і для апрацоўкі косці: разцом, нажом, цыркулем ці спецыялыіым цыркульным свярдзёлкам для вочкавага арнаменту. Дыяпазон элементаў разьбы нешырокі: капцэнтрычныя кольцы, сетка, пляцёнка, зігзаг, якія ў розных камбінацыях даюць некаторую разнастайнасць варыянтаў. Тым не менш пэўная сціпласць ці адсутнасць дэкору на вырабах з дрэва зусім не сведчыць пра ўзровень мастацкай апрацоўкі гэтага матэрыялу. Вырабы з дрэва перш за ўсё вызначаліся пластычнасцю, скульптурпасцю, цеплынёй, прыгожай натуральнай фактурай, і майстры, відаць, імкнуліся да распрацоўкі якраз гэтых уласцівасцей матэрыялу. У народнай творчасці, дзе мастацкая апрацоўка дрэва займала адно з першых месц, такая лінія прасочваецца аж да XX ст.
Вывучэнне хімічнымі і тыпалагічнымі метадамі фрагментаў шкляпых вырабаў (посуду, пацерак, бранзалетаў, пярсцёнкаў, скроневых кольцаў, уставак для металічных пярсцёнкаў і абкладаў рукапісных кніг), знойдзеных у культурных пластах XI— XIII стст. у Полацку, Гродна, Навагрудку, Тураве, сведчыць аб уласнай вытворчасці шкла ў гэтых цэнтрах.
3 XI ст. тут вырабляліся шкляныя пацеркі, бранзалеты, а з XII — пярсцёнкі, скроневыя кольцы, устаўкі да металічных пярсцёнкаў і абкладаў рукапісных кніг, сталовы, аптэчны і літургічны посуд. Вопыт вырабу ўпрыгожанняў са шкла і каляровых эмалей садзейнічаў арганізацыі ў Полацку і Гродна вытворчасці паліваных дэкаратыўных плітак і смальтавай мазаікі для ўпрыгожвання мураваных храмаў.
Як і раней, шкляныя пацеркі вырабляліся манахромныя і паліхромныя. Сярод манахромных шмат шкляназалочаных, радзей трапляліся шклянасрэбраныя з бясколернага і празрыстага жоўтага шкла з бліскучай металічнай (залатой ці сярэбранай) фольгавай пракладкай у сярэдзіне. Пераважаюць цыліндрычныя і бочкападобныя памерам да 2 см.
Разам з некалькімі вялікімі шкляназалочанымі пацеркамі ў склад маністаў уваходзілі нізкі абаранкападобнага і рубленага цыліндрычнага бісеру жоўтага, сіняга, зялёнага, чырвонага, блакітнага, фіялетавага колеру, а таксама з бясколернага і малочнага шкла. Колеравыя спалучэнні ў маністах утвараліся на кантрастным супастаўленні залацістага з сінім і зялёным. Але ў нізцы пераважалі залацістыя фарбы. Маністы, дзе чаргаваліся залацісты і сіні колеры ці залацісты і зялёны, жоўты і сіні, вызначаліся падзвычай гарманічным каларытам. У цэнтры маністаў і ў месцах зашпільвання часта змяшчаліся буйныя «вачкаватыя», мазаічпыя, сердалікавыя, аметыставыя, крышталёвыя і кварцавыя пацеркі, якія па колеру адпавядалі дробным шкляным пацеркам.
Пацеркі ўсіх тыпаў рабіліся з каліева-свінцова-крэменязёмнага шкла і па саставу шкламасы адносяцца да ўсходнеславянскіх упрыгожанняў. Вырабляліся пацеркі і з прыродных мінералаў — горнага крышталю (Навагрудак), сердаліку (Віцебск), бурштыну (Полацк), кварцу (на
Гомельшчыпе і Гродзеншчыне), дзе і цяпер ёсць багатыя залежы празрыстага кварцу. Выраб пацерак з мясцовага дробнага бурштыну мае тысячагадовыя традыцыі пз.
59. Шкляныя пацеркі з в. Слабодка Чашйіцкага р-на Віцебскай еобл. МСБК
Шкляназалочаныя пацеркі лічыліся этнічнай прыкметай крывічоў. Аднак знаходкі іх на тэрыторыі Гомельскай і поўдня Мінскай абласцей, дзе жылі радзімічы і драўляне, сведчаць, што гэтыя пацеркі былі характэрны і для іншых плямён, якія насялялі тэрыторыю Беларусі.
У пачатку XI ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі сталі вырабляць са шкла разнастайныя па колеру і форме бранзалеты. Іх колер у асноўным паўтараў колеры шкляных пацерак. Шкляныя бранзалеты сустракаюцца пераважна пры раскопках гарадоў, але трапляюцца і ў сельскіх курганных пахаваннях (каля в. Ходасавічы Рагачоўскага, в. Малькавічы Ганцавіцкага, каля воз. Богінскага Браслаўскага р-наў) і ў пахаванпі пад фундаментам Ніжняй царквы Гродзенскага замка. Насілі іх не толькі на запясцях, але і вышэй локця.
Пластычнасць расплаўленага свінцова-крэменязёмнага шкла дазваляла
113 Левков Э. А., Маныкпн С. С. Яптарь Белоруссші.— У кн.: Матер. 3-й науч. копф. молодых геологов Белорусснн,— Мп., 1969, с. 266.
выцягваць з яго шкляныя жгуты праз адтуліну ў шаблоне і згінаць іх у бранзалеты, пярсцёнкі ці скроневыя кольцы, навіваць іх вакол сваёй восі, каб атрымаць вітыя ці кручоныя бранзалеты, прасаваць і адліваць асобныя віды браызалетаў, а таксама прасаваць устаўкі да металічных пярсцёнкаў і абкладаў рукапісных кніг.
У вялікай колькасці шкляныя бранзалеты X ст. знойдзеыы на гарадзішчах г. Оршы, в. Чаркасова Аршанскага раёна, XI ст.— у многіх іншых гарадах і паселішчах. Вынікі раскопак сведчаць пра масавасць іх ужывання і выраб ювелірамі, а не шкларобамі. У доме навагрудскага ювеліра іх знойдзена да 60 штук, у доме полацкага рамесніка — 23. Пераважаюць чорныя, зялёныя, карычневыя, сінія і жоўтыя бранзалеты, радзей трапляліся бірузовыя, блакітныя і фіялетавыя, зусім рэдка — чырвоныя і аранжавыя, якія афарбоўваліся меддзю і жалезам. Шмат бранзалетаў са шкла розных адценняў, што залежала не толькі ад колькасці ўведзеных фарбавальнікаў, але і ад тэмпературных рэжымаў, якія стыхійна складваліся ў час варкі каляровага шкла ў невялікіх тыглях.
Па форме бранзалеты гладкія, кручаныя ці вітыя. Вырабляліся яны метадам працягвашія круглага шклянога жгута праз адтуліны рознай канфігурацыі ў спецыяльным металічным прыстасаванні і таму набывалі ў папярочніку круглы, сплошчаны, трохі чатырохвугольны абрыс. Самыя пашыраныя круглыя, якія вырабляліся шляхам выцягвання шклянога дроту са шкляной масы і наступным згінаннем яго ў кальцо адпаведнага дыяметра. Сплошчаныя ў папярочніку нагадвалі сегмент.
Асноўны дэкаратыўны элемент бранзалетаў — ніці з глушонага шкла, якія накладваліся на гладкія, радзей — на кручаныя бранзалеты ў выглядзе перавітай вакол іх тулава стужачкі. Часцей сустракаюцца ніці
жоўтага колеру, якімі апляталіся чорныя, карычневыя і зялёныя бранзалеты. Знойдзеііы чырвоны бранзалет, абвіты чорнымі ніцямі.
Спалучэнні форм і колераў сярэдневяковых шкляных бранзалетаў самыя разнастайныя. Улічваючы, што па руцэ насілі па некалькі бранзалетаў, карычневыя і чорныя, вельмі строгія і сціплыя, часта спалучалі з жоўтымі, зялёнымі і блакітнымі. У Мсціславе, Друцку, Слаўгарадзе знойдзены таксама чырвоныя і аранжавыя бранзалеты. Багаты дэкаратыўны эфект давала і фактура бранзалетаў. Вытворчасць шкляных бранзалетаў была наладжана ў многіх гарадах, перш за ўсё ў Полацку 1U, Тураве, Навагрудку, Гродна, Пінску І15, каля Віцебска, у феадальных сядзібах Свіслач і Вішчын 116.
Са шкла выраблялі таксама скроневыя кольцы, якія формай і колерам паўтаралі бранзалеты, але былі значна вузейшымі (ад 5 да 2 см). Такія кольцы знойдзены ў Полацку, Гродна, Ваўкавыску, Пінску. Іх нашывалі на галаўны ўбор ці ўпляталі ў валасы на ўзроўні скроняў, як і металічныя скроневыя кольцы.
3 зялёнага, сіняга, жоўтага і фіялетавага шкла быў шырока наладжаны выраб пярсцёнкаў у Навагрудку, менш у Гродна, Полацку, Тураве і Ваўкавыску. Шкляныя ўпрыгожанні дазвалялі вельмі маляўніча ўпрыгожыць адзенне жанчыны. Мастацкія ўласцівасці шкла ювеліры Полацка, Навагрудка, Гродна шырока выкарыстоўвалі для аздаблення розных металічных вырабаў. У Полацку зной-
114 ІЦапова Ю. Л. Стекло Кневской Русп.— М., 1972, с. 47, 113, 157.
115 Яніцкая М. М. Вытокі шкларобства Беларусі.— Мн., 1980, с. 91, 94, 111, 122.
116 Скрппченко Т. С. Обмен н местное пронзводство на террнторпн Белорусснн в IX—-XI вв. (По матерналам стеклянных браслетов).Автореф. ...канд. днс.М., 1982, с. 7.
дзены мініяцюрная крутарогая лупніца (30-я гг. XIII ст.) з перагародчатай эмаллю сіняга колеру і фрагмент залатога ўпрыгожання таксама з перагародчатымі эмалямі сіняга, белага, чырвонага колераў і з арнаментальным геаметрычным узорам 117. На плошчы фрагмента ў 1,0 X 0,7 см размешчана болып дзесяці тонкіх залатых стужачак шырынёй 0,5 мм, якія прыпаяпы рабром да паверхні і ўтвараюць арнаменты ў выглядзе дробных крыжоў і кружочкаў паміж імі дыяметрам менш 1 мм. Геаметрычныя элементы са стужачак-перагародак рытмічна паўтараюцца і ўтвараюць геаметрычны (ступеньчаты) арнамент.
Шкляныя цёмна-зялёныя ўстаўкі да металічных пярсцёнкаў і абкладаў рукапісных кніг вырабляліся ў Полацку, Навагрудку і Гродна. Вялікія ўстаўкі з інтэнсіўна-зялёнага шкла рамбічнай і авальнай формы вырабляліся ў XII ст. у Гродна для аздобы алтарнай перагародкі Ніжняй царквы. Інтэнсіўна-зялёнае плоскае шкло ўжывалі гродзенскія і полацкія ювеліры ў XII ст. для вырабу вітражоў.
Шкляны посуд з жаўтаватага, зеленаватага, сіняга, фіялетавага і бясколернага шкла ў XII—XIII стст. вырабляўся ў Полацку, Навагрудку, Гродна і Тураве. Ён прызначаўся для захавання напіткаў, карыстання ў час застолляў, для аптэчных і літургічных мэт. Колбападобныя пасудзіны для захавання напіткаў звычайна маюць доўгую шыйку — уплыў узораў усходніх флаконаў. Такія пасудзіны бытавалі на Беларусі да пачатку XX ст. Знойдзены і графінападобныя пасудзіны на кальцавых паддонах, якія ў сячэнні ўтвараюць трохвугольнік. Разнастайныя формы посуду для застолля — кілішкі, шклянкападобныя пасудзіны, чаркі, чашы, талеркі, кубкі.
Значную мастацкую каштоўнасць мае таўстасценная канічная шкляпі-
117 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк, с. 69, 71.
ца з Навагрудка, якая ўзвышаецца на кальцавым паддопе. Выдзьмута яна з ружовага шкла і аздоблена контррэльефнай разьбой. На ёй бачны выявы галоў дзвюх птушак накшталт арлоў, геаметрычныя ўзоры 118. Мастацкую выразнасць шкляному посуду надавалі разяастайныя паддоны: акрамя ўжо названых кальцавых хвалістыя (выцягнутыя шкляныя стужкі і хваліста ўкладзеныя ў адзін або ў два-тры рады вакол донца), канічныя, цыліндрычныя, петлепадобныя ці пятачковыя.