Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
45. Шахматная фігурка ферзя з Лукомля.
XII ст. ДМ БССР
вагрудку і Тураве. Цыліндрыкі з двума бакавымі выступамі ўяўлялі шахматную фігуру слана. Яны знойдзены ў Друцку. Ладдзю ў старажытнасці арабы называлі рухам па назве фантастычнай птушкі з персідскага казачнага эпасу. Звычайна яе рабілі з двума ўзнятымі крыламі. Шахмат-
ная фігура мела ўнізе прамавугольную аснову, а зверху — два выступы82. Шахматная ’ ладдзя «рух» XII ст. знойдзена ў Копысі. Яна нагадвае сярэдневяковы арабскі «рух», але мае і свае асаблівасці. Касцяная фігурка аналагічнага характару выяўлена і ў Ваўкавыску.
Апрача абстрактных шахматных фігур папулярнымі былі так званыя шахматы «з тварыкамі», якія вырабляліся ў рэалістычнай манеры. Іх выразалі з косці ці каменю. Кожная такая фігура XII—XIII стст. — гэта па-майстэрску выкананая мініяцюрная скулыітура, у якой адначасова адлюстраваны жывыя назіранні разьбяра і вопыт мастацкай разьбы, набыты славянамі яшчэ ў часы язычніцтва. На Беларусі знойдзена пяць фігур «з тварыкамі», якія датуюцца ХіІ—XIII стст. Майстэрства іх выканання і дакладнасць перадачы дэталей сведчаць аб тым, што зроблены яны таленавітымі мясцовымі разьбярамі.
Шахматная фігура цара (так на Русі называлі караля) вышынёй 46 мм, выяўленая на Берасцейскім гарадзішчы, уяўляе сабой знатнага воіна з мячом ці нейкай іншай адзнакай княжацкай улады ў правай руцэ і са шчытом на левай 83.
Фігура, відаць, ферзя, знойдзеная ў Лукомлі, паказвае чалавека, які сядзіць на невялікай авальнай падстаўцы, склаўшы па-ўсходняму ногі і скрыжаваўшы на грудзях рукі. 3-пад галаўнога ўбору (магчыма, шлема) звісаюць валасы. Рысы твару некалькі грубаватыя: падбароддзе выступае наперад, нос прыплясканы. Ва ўсёй паставе — спакой і ўладарнасць 84.
82 Лнндер II. М. Шахматы на Русн.— М., 1975, с. 29.
83 Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў (Альбом) /Склад. Н. Ф. Высоцкая.— Мн., 1983, с. 4—7.
84 Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік.— Мн., 1983, с. 30—31.
46. Шахматная фігура тура з Гродна.
XII ст. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей
бою на вузкіх рэках 85. Гэта лодка з высока ўзнятымі бартамі, якія засланялі весляроў ад варожых стрэл. Воінам у жалезных даспехах стрэлы не шкодзілі нават на палубе. Магчыма, такімі лодкамі карысталіся ў беларускім Панямонні. Мясцовы разьбяр, якому не раз даводзілася бачыць баявыя судны, вырашыў адлюстраваць іх у шахматных мініяцюрах.
У Ваўкавыску была знойдзена так~ сама касцяная пешка, унікальная для шахмат XII ст. Яна ўяўляе сабой міпіяцюрную, вышынёй 25 мм, скульптурку барабаншчыка, змешчаную на трохвугольнай аснове, які падае сігнал да бою. Ваенны музыка XII ст.— прысадзісты чалавек з няправільнымі
Мініяцюрная шахматная фігура з Гродна са светла-жоўтага каменю мае выгляд невялікага рачнога судна з воінамі на носе і карме. На бартах — круглыя адтуліны для вёслаў, але весляры не бачны: іх закрывае палуба.
У Ваўкавыску зпойдзена другая, ужо касцяная фігура ладдзі (вышыня 5,5 см) у форме карабля на ножцы з прамавугольнай асновай. Ля бартоў пасярэдзіне стаяць два маладыя воіны. У іх грубаватыя рысы твараў, з-пад невялікіх круглых шапачак, якія нагадваюць сучасны берэт, на плечы звісаюць доўгія валасы. На бартах судна перад воінамі вісяць шчыты міндалепадобнай формы. Трэці воін прытуліўся на носе судна з двума шчытамі па баках і засяроджана глядзіць уперад. Частка вырабу пашкоджана, таму выява чацвёртага воіна пе захавалася, уцалеў толькі шчыт. Гэта шахматная фігурка памерамі і многімі дэталямі блізкая да каменнай ладдзі з Гродпа.
Бясспрэчна падабенства гродзенскай ладдзі з вядомым у XII ст. на Русі асобым тыпам судна, так званым насадам, прыстасаваным для
47. Шахматная фігура тура. з Ваўкавыска. XIII ст. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей
рысамі твару і зачэсанымі назад доўгімі валасамі. На галаве — нізкая шапачка, як і ў воінаў апісаных вышэй лодак-насадаў. Ён у доўгай да каленяў падпяразанай кашулі, на пагах боты. 3 пляча на шырокай стужцы
85 Вороннн Н. Н. Древпее Гродно.— М., 1954, с. 76, 77.
48. Шахматная фігура «Барабаншчык» з Ваўкавыска.
XII ст. ДММ БССР
звісае «бубен». Разьбяр імкнуўся перадаць дэталі, якія лічыў важнымі. У правай руцэ барабаншчыка — узпятая ўверх загнутая на канцы палка. Гэта вашчага, якой білі па барабанах або літаўрах.
Усе шахматныя фігуры вельмі блізкія паміж сабой па выкананшо і апрацоўцы, што сведчыць пра адметнасць стылю ў мініяцюрнай скульптуры старажытнай Беларусі. Шахматныя мініяцюры XII—XIII стст.— важнае пацвярджэнне высокага ўзроўню як матэрыялыіай, так і духоўнай культуры тагачаснага насельніцтва Беларусі.
Блізкая па манеры выкананпя да апісаных шахматных фігур знаходка XII ст. з Навагрудка — вухачыстка, на якой змешчана выява старажытнага музыкі, што іграе на струнным
шчыпковым інструменце86. Музыка паказаны ў доўгай кашулі, на галаве — лямцавая шапка, такая ж, як у барабаншчыка і воінаў гродзенскай і ваўкавыскай шахматных фігур.
3 прыпяццем хрысціяпства пачалі з’яўляцца творы, якія адлюстроўвалі хрысціянскі культ. Каменныя абразкі, якія насілі на грудзях, часам у мяшэчках, адносіліся да рэчаў, што асабліва шанаваліся.
Пры невялікай колькасці ўзораў дробнай пластыкі XI—XIII стст., што дайшлі да нас, не заўсёды ёсць магчымасць высветліць, дзе япы выраблены. У лепшым выпадку іх можна класіфікаваць па матэрыялу, іканаграфіі, стылявых асаблівасцях і сюжэтах87. Пытанне аб размежаванні візантыйскіх і старажытнарускіх твораў складанае і канчаткова не вырашана. Але безумоўна тое, што старажытнарускія помнікі амаль ніколі не мелі такой выразнай антычнай асновы ў разуменні і перадачы вобраза, як візантыйскія.
Выдатны твор каменнай дробнай пластыкі выяўлены ў пласце 20-х гадоў XIII ст. пры раскопках полацкага Верхняга замка ў 1967 г. На абразку (62X41 мм) рэльефныя выявы цара Канстанціна і царыцы Алены, якія трымаюць перад сабой васьміканцовы крыж, змешчаны на падстаўцы, што падкрэслівае адносіны фігур да фону і стварае прасторавую глыбіню рэльефу. Іконаграфічна такая кампазіцыя даволі блізкая да візантыйскіх узораў 88, але па стылю яна аналагічная помпікам старажытнарускай дробнай пластыкі ранняга часу. У значнай меры абразок закра-
88 Гуревпч Ф. Д. Нзображення музыкантов Древней Руся.— Сов. археологня, 1965, № 2. с. 276—281.
87 Порфнрндов Н. Г. Древнерусская мелкая каменная пластнка н ее сюжеты.— Сов. археологня, 1972, № 3, с. 200—207.
88 Лазарев В. Н. Лсторня впзаптнйской жпвоппсн.— М., 1947, т. 1, табл. XXVI.
49. Фігурка музыканта з Навагрудка. XII ст. ДМ БССР
нуты раманскімі ўплывамі89. Заходнія тэндэнцыі прасочваюцца ў агульнай трактоўцы каржакаватых фігур, падкрэсленай лінейнасці, характэрнай перадачы складак адзення. He зусім звычайныя для візантыйскай іканаграфіі і формы імператарскіх карон. Вылучаюцца шырокія твары з моцна сціснутымі вуснамі і цяжкімі падбародкамі.
У рускай каменнай пластыцы гэтай з’яве можна знайсці толькі адзі-
ную аналогію — сярод рэльефаў Успенскага сабора г. Уладзіміра, якія таксама адзначаны заходпімі ўплывамі 90 і датуюцца 1158—1160 гг. Полацкі абразок, паводле стылявых адзнак, можна аднесці да сярэдзіны XII ст., гэтаму не пярэчаць і эпіграфічныя асаблівасці надпісаў, якія суправаджаюць выявы. Абразок быў пазалочаны.
На тэрыторыі вакольнага горада старажытнага Пінска знойдзены абразок Спаса Эмануіла91. Пытанне аб месцы яго вырабу пакуль застаецца адкрытьш. Абразок, магчыма, зроблен у Візантыі ці мясцовым майстрам пад моцным візантыйскім уплывам. Ён мае прамавугольную ніжнюю і паўцыркульную верхнюю часткі. Фігурны выступ верхняй часткі з прасвідраванай адтулінай для шнурка ўпрыгожаны візантыйскім крыжам і чатырма кропкамі. Асобныя часткі абразка былі пазалочаны. Выява юнага Хрыста — пагрудная. Клаў (вышыўка на хітоне) арпаментаваны перакрыжаванымі лініямі. Паўзверх хітона пакінуты гімацій, які звісае з левага пляча, збіраючыся ў шырокія складкі, і пакрывае краем правае плячо. Вакол галавы німб з перакрыжаваннем. Разьба выканана ў даволі высокім рэльефе. Характар рэльефу і асаблівасці трактоўкі твару Спаса Эмануіла нагадваюць лепшыя ўзоры візаптыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму.
Унікальны двухбаковы абразок прамавугольнай, амаль квадратнай формы з выступам зверху і адтулінай для шнурка знойдзены на замчышчы ў Мінску. На адным яго баку — паясная выява маці боскай, якая вядома пад назвай Агіасарытысы, ці Халка-
89 Нікалаева Т, В. Скарбы мастацтва,—
Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1972,
№ 1, с. 60.
90 Вагнер Г. К. Скульптура Древней Русн: XII век. Владнмпр, Боголюбово.— М., 1969, с. 96, 112—113, рыс. 61, 62.
91 Лысенко П. Ф. Камепная нконка нз Пппска.— Сов. археологпя, 1968, № 2, с. 295-297.
50. Канстанцін і Алена. Абразок з Полацка. XII ст. Полацкі краязнаўчы музей
пратыйскай (паводле назвы Халкапратыйскага храма ў Канстанцінопалі) 92. Характэрнае для вобраза маці боскай палажэнне рук: яны знаходзяцца на левым баку, левая павернута далоняй, правая — знешнім бокам. Трактоўка твару нагадвае абразок Канстанціна і Алены з Полацка. Выява маці боскай Халкапратыйскай добра вядома па візантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай пластыцы сустракаецца ўпершыню. На другім баку абразка — выява апостала Пятра 93. Яго фігура пададзена франтальна, іконаграфічны тып не зусім традыцыйны: прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Выявы маці боскай і апостала Пятра пабудаваны на традыцыях аб’ёмаў. Фігуры пластычныя, разьба барэльефнагарэльефная. Па стылявых асаблівасцях і графіцы надпісу абразок можна датаваць мяжой XII—XIII стст.
Абразок Міколы і архідыякана Стэфана, знойдзены на замчышчы ў Мінску94, значна адрозніваецца ад папярэдніх узораў. Мікола і Стэфан выкананы ў рост. Над імі — паясная выява Спаса Эмануіла з распасцёртымі рукамі. Мікола ў епіскапскім адзенні з евангеллем у левай руцэ, Стэфап у дыяканскім адзенні з кадзілам у правай руцэ. Мадэліроўка твараў сакавітая, пластычная. Фігуры з вялікімі галовамі і некалькі памепшанымі тулавамі. Тып твараў, іх пластычная характарыстыка дазваляюць аднесці абразок да канца XII ст.
Такі ж абразок, адліты з бронзы, знойдзены пры раскопках гарадзішча XI ст. на р. Менцы ў наваколлі Мінска. Відаць, ён быў прататыпам ка-