Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Формы раманскага мастацтва часам прасочваліся ў жывапіс полацкасмаленскай школы не без пасрэдніцтва суседняга Галіцка-Валынскага княства. Як зазначыў A. I. Някрасаў, «галіцка-валынская манера магла перадацца ў Полацка-Смаленскую вобласць, калі згасла кіеўская мастацкая традыцыя, што перадавалася ў Смаленск» 60.
58 Некрасов A. II. Очеркн по нсторнн древнерусского зодчества XI—XVII веков.— М., 1936, с. 86; Монгайт Л. А. Фрескн Спасо-Евфроснньевского монастыря в Полоцко, с. 140.
59 Лазарев В. Н. Внзантнйское п дровперусское нскусство.— М., 1978, с. 228.
60 Некрасов A. Н. Возннкновенне московского пскусства.— М., 1929, с. 129.
3 другога боку, пранікненню раманскіх форм у мініяцюру маглі садзейнічаць лацінскія рукапісы, якія з’явіліся ў заходнерускіх землях ужо ў XI ст. Паказальныя ў гэтым сэнсе мініяцюры Кодэкса Гертруды, або так званага Трырскага псалтыра (На-
35. Каранаванне Яраполка. Кодэкс Гертрідды. Паміж 1078—1087. Фрагмент
цыянальны музей у Чывідалі. Італія). Рукапіс быў створаны на лацінскай мове ў канцы X ст. па заказу трырскага архіепіскапа Эгберта (977—993). Пазней ён перайшоў ва ўласнасць польскай прынцэсы Гертруды. Стаўшы жонкай вялікага князя Ізяслава, які вядомы па апісанай у «Слове аб палку Ігаравым» бойцы на Нямізе ля Мінска, Гертруда прывезла рукапіс на Русь, дзе ён каля 1075—1076 гг. быў дапоўнены піэрагам новых лістоў і пяццю мініяцюрамі, на якіх адлюстраваны сама Гертруда, яе сын Яраполк з жонкай і інш. Цікавыя мініяцюры «Апостал Пётр з групавым партрэтам сям’і Яраполка» і «Каранаванне Яраполка». На іх адлюстраваны Яраполк, які ў 1078—1086 гг. княжыў у Тура-
ве61. На першай мініяцюры ў рост паказана манумонтальная фігура апостала Пятра, справа ад якога стаіць Яраполк з жонкай. Да ног апостала прыпала маці Яраполка Гертруда.
Даследчыкі мяркуюць, што мініяцюру выканалі два мастакі. Адзін напісаў фігуру Пятра, другі — астатняе. Мастацкія манеры гэтых майстроў прыкметна адрозніваюцца. Першы, відаць, быў фрэскістам, аб чым сведчыць шырокае пісьмо і манументальная трактоўка вобраза з адзнакамі раманскага стылю. Аўтар групавога партрэта сям’і Яраполка працаваў у іншай, болып «мініяцюрнай» манеры. Ён старанна вьшісаў лікі, якія маюць ярка індывідуальны, партрэтны характар. Багата аздоблена каштоўнымі камянямі адзенне Яраполка, яго маці і жонкі. Тонкі, прыгожы па колеру малінавы кафтан Яраполка і блакітная сукня Ірыны, упрыгожаная каштоўнасцямі.
Відаць, гэты ж майстар напісаў і мініяцюру «Каранаванне Яраполка», якая мае характар групавога партрэта. Адмысловае пісьмо майстра асабліва добра адчуваецца ў мадэліроўцы твараў партрэтаваных. У іншай манеры выканана маці боская (тыпу Пячорскай) — самае ранняе адлюстраванне гэтага сюжэта на ўсходнеславянскіх землях. Скрупулёзная мадэліроўка вобраза спалучаецца тут з манументальнай трактоўкай фігуры маці боскай, што сядзіць на высокім крэсле.
У мініяцюрах Кодэкса Гертруды знітаваны візантыйскія і раманскія рысы, прычым апошнія прыкметна дамінуюць. Адны даследчыкі звязваюць мініяцюры з Кіевам, другія — з заходнерускімі землямі. Апошняе меркаванне болып верагодна, бо стыль мініяцюр Кодэкса Гертруды, у якім
61 Шматаў В. Ф. Партрэт Яраполка ў мініяцюрах.— Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1980, Кг 4, с. 24—26.
пераважаюць раманскія элемепты, прыкметна адыходзіць ад жывапісу кіеўскай школы. «Наўрад ці ў самім Кіеве магло адбыцца зліццё такіх супярэчлівых мастацкіх элементаў і паўрад ці кіеўскія майстры так арганічна засвоілі б раманскія формы. Такое зліццё, хутчэй за ўсё, знайшло сабе месца ў тых заходніх абласцях, якія межавалі з Польшчай» 62,— пісаў В. Н. Лазараў.
Такім чынам, ужо ў XI ст. у заходнія землі Русі трапілі рукапісы з мініяцюрамі раманскага стылю. Аднак іх уплыў на тагачаснае мастацтва кнігі перабольшваць нельга, бо ў стылістыцы мініяцюр яшчэ працяглы час дамінуе візантыйская традыцыя. У візантыйскім стылі выкананы і ініцыялы Тураўскага евангелля XI ст.63 Захавалася ўсяго толькі 10 лістоў рукапісу, пісанага ўставам XI ст. на шчыльным, лашчоным пергаменце з лінейкамі, праведзенымі шрыфтам. На кожнай старопцы па 18 радкоў тэксту. Колер літар карычняватакаштанавы, малюнак вытанчаны. Перапісчык евангелля быў бясспрэчна адмысловым каліграфам, мастаком сваёй справы.
На 20 старонках Тураўскага евангелля змешчана 11 ініцыялаў: «Р» (л. 1 адв.), «0» (л. 2), «Р» (л. 3, 5, 9 адв.), «В» (л. 5 адв., 7, 7 адв., 8 адв., 10, 10 адв.). Загалоўныя літары маляўнічыя, досыць вялікія; асобныя з іх дасягаюць 7,5 см вышыні, займаючы 8 радкоў тэксту. Большасць іпіцыялаў мадэліравана ў тры колеры: чырвоны, сіні, зялёяы. Ініцыялы выкананы ў дзвюх манерах — лінеарнаконтурнай і сілуэтнай. Сілуэтныя
62 Лазарев В. Н. Внзаптнйское н древперусское нскусство, с. 269.
63 Тураўскае евангелле XI ст. было знойдзена ў другой палове XIX ст. у тураўскай Праабражэнскай царкве (Батюшков П. Н. Белоруссня н Лнтва: Нст. судьбы Северо-Западного края, с. 152). Зараз зберагаецца ў навук. бібліятэцы АН ЛітССР.
ініцыялы болып выразныя; у асобпых з іх можна адзначыць першапачатковыя формы таго пышнага рэпрэзентатыўнага стылю, які быў характэрны для некаторых познераманскіх рукапісаў.
36. Буквіца. Тураўскае евангелле. XI ст.
Наяўнасць 11 ініцыялаў ла 10 лістах дазваляе меркаваць, што Тураўскае евангелле было багата аздоблена мініяцюрамі. На жаль, ніводная з іх не захавалася.
Блізкае па афармленню да Тураўскага евангелля Рэймскае евангелле XI ст., названае так па месцу захавання ў муніцыпальнай бібліятэцы г. Рэймса. Месца стварэння рукапісу цалкам не высветлена. Адны даследчыкі мяркуюць, што ў Францыю ён трапіў з Кіева, другія лічаць Рэймскае евангелле помнікам пісьменства заходніх зямель Русі64. Апошняму меркаванню не пярэчыць аздабленне
рукапісу, у прыватнасці стылістыка яго ініцыялаў. Але пытанне аб месцы стварэння Рэймскага евангелля можа быць вырашана толькі на падставе новых даследаванняў помніка, вывучэнне якога ўскладняе яго знаходжанне за мяжой.
Рукапіс складаецца з дзвюх частак: глагалічнай і кірыліцкай. Паводле прыпіскі, апошнюю пісаў «святы Пракопій сваёй рукой». Гэта частка, на думку Л. П. Жураўскай, з’яўляецца найболып старажытнай65.
Асноўны сродак аздобы рукапісу — ініцыялы, па малюнку і мадэліроўцы блізкія да загалоўных літар Тураўскага евангелля. Аналогію пацвярджае і колер: як і ў рукапісу з Турава, у Рэймскім евангеллі XI ст. дамінуюць жоўтыя, сінія і чырвоныя фарбы. Фігурныя мініяцюры адсутнічаюць.
Сціпла аформлены і славуты Супрасльскі рукапіс X—XI стст., атрымаўшы назву ад месца захавання; ён быў адкрыты ў 1823 г. у Супраслі вядомым збіральнікам беларускіх рукапісных кніг прафесарам М. К. Баброўскім. Рукапіс быў падзелены на тры часткі. Адна з іх (118 лістоў — с. 1—236) захоўваецца ў Любляне, другая (151 ліст — с. 269—570) —у Варшаве, трэцяя (16 лістоў — с. 237— 268) — у Леніпградзе. На с. 207 ёсць запіс аб тым, што рукапіс пісаў нехта Рэтка (адсюль яго другая назва — «Рэткаў зборнік») 66. Ёп пісаны адмысловым уставам — роўным, выразным, манументальным. У рукапісу пяць заставак, якія вар’іруюць першапачатковыя візантыйскія формы. Яны мадэліраваны парнымі контурамі, слаба выражаныя раслінныя матывы спалучаюцца з геаметрычнымі. Асобныя застаўкі аздобы з бакоў заканчваюцца візантыйскія крынам. Зрэдку
64 Стасов В. Славянскпй я восточный орнамент по рукошісям древнего н нового временп,—Спб., 1884, табл. XXXIX.
65 Журавская Л. П. Реймское евангелпе: ІІсторпя его язучепяя н текст.— М., 1978, с. 17.
66 Супрасьлскп ллп Ретков сборшік.— Софпя, 1982.
на іх дадзена і стылізаванае лісце вакол галінкі.
Такімі ж раслінііа-лінеарнымі матывамі аздоблены ініцыялы «Б», «В», «Т», «Н», «Ч», «Ц», «0» і інш. Лапідарны стыль аздаблення наогул і ініцыялаў Супрасльскага рукапісу ўзыходзіць да старажытных малюнкаў
37. Іаан Златавуст. Служэбнік Варлаама Хутынскага. XII ст.
у грэчаскіх і балгарскіх рукапісах. Але перапісчык унёс у застаўкі і ініцыялы Супрасльскага рукапісу шмат індывідуалыіага, «народныя матывы таго племені, да якога ёп належаў» 67. На літары «0» адлюстравапа рыба з дзвюма галовамі: уверсе і знізу — на хвасце. Старажытна-хрысціянскі сімвал рыбы быў распаўсгоджаны ў заходняй рукапіснай арнаментыцы ў XII і XIII стст. Пазней ён сустракаецца ў візантыйскіх рукапісах68.
67 Карскнй Е. Славянская кнріілловская палеографня.— Л., 1928, с. 144.
68 Буслаев II. ІІсторнческне очеркн по русскому орнаменту в рукопясях.— Пг., 1917, с. 95-96.
У XII—XIII стст. асноўпая роля ў развіцці мініяцюры на тэрыторыі Беларусі, як і іншых відаў жывапісу, належала полацка-смаленскай школе. Гэты тэрмін (яго ўпершыню сфармуляваў А. Някрасаў) некалькі ўмоўны: мастацтва Полацка і Смаленска — буйнейшых цэнтраў тагачаснай культуры — развівалася паралельна, але не зусім аднолькава.
Кніжны жывапіс Полацка ўяўляе асабліва вялікую цікавасць, бо мастацтва Полаччыны, як вядома, у значнай ступені вызпачала стылістыку выяўленчай творчасці заходніх зямель Русі. Ёсць звесткі пра існаванне ў Полацку бібліятэкі — буйнейшай на Беларусі і, відаць, найболып старажытнай 69. 3 «Жыція Ефрасінні Полацкай» вядома, што ў галубятні аднаго з мураваных храмаў, які знаходзіўся побач з Сафійскім саборам, яна «нача кнігі пісала сваімі рукамі» 70. Відаць, ужо ў той час у лолацкім храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку аздабляліся рукапісы, бо перапіска кніг была справай даволі складанай і патрабавала спецыяльнага абсталявання. На жаль, ранлія полацкія рукапісы да нас амаль пе дайшлі.
Загадкавым з’яўляецца месца стварэння Служэбніка Варлаама Хутынскага (канец XII — пач. XIII ст., ДГМ). Адны даследчыкі адносяць рукапіс да галіцка-валынскай школы 71, другія — да полацка-смаленскай 72. Дзве мініяцюры рукапісу — выявы Іаана Златавуста і Васіля Вялікага — выкананы першакласііым майстрам,
69 ІЦапов Я. Н. 0 судьбе бнблнотекн полоцкого Софяйского собора.— Вопр.
нст., 1974, № 6, с. 200—204.
70 Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры.— Мн., 1959, с. 73.
71 Попова 0. С. Русская кннжная мпнпатюра XI — XV вв.— У кн.: Древнерусское пскусство. М., 1983, с. 24.
72 Некрасов A. II. Древнорусскор нзобвазятельное яскусство.— М., 1937, с. 139; ІІсторпя русского нскусства, т. 1, с. 32G.