Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
38. Евангеліст Лука. Аршанскае евангелле. XIII ст.
39. Васіль Вялікі.
Служэбнік Варлаама Хутынскага. XII ст.
які быў знаёмы з комнінаўскай манерай пісьма, валодаў высокім мастацкім густам, тонкім філігранным майстэрствам. Фігуры, крыху выцягнутыя, але гарманічна прапарцыянальныя, сведчаць, што іх аўтар быў адмысловым рысавалыпчыкам. Дзякуючы абстрагаванаму залатому фо-
40. Ініцыял. Аршанскае евангелле. XIII ст.
ну, на якім адсутнічае антураж, ствараецца ўражанне, нібы фігуры ляцяць у паветры. Такая выява Іаана Златавуста, які пададзены сілуэтам, са скруткам у руках. Строгую, стрыманую па каларыту і дэталях мініяцюру прыгожа аздабляе сціплы арнамент у верхніх бакавых кутках. Ён пераклікаецца з матывамі народнага мастацтва. Мяккая трактоўка адзення і твару, высакародная, у нечым нават рафінаваная колеравая гама, прыгожы гарманічяы малюнак і ўмелая мадэліроўка формы сведчаць пра густ мастака. Уражвае тонкасць пісьма, пабудаванага на цёплых гарманічных спалучэннях фарбаў. Маляўнічыя па стылю і раслінныя застаўкі Служэб-
ніка Варлаама Хутынскага, дзе тактоўна ўжыты чырвоныя, блакітныя і сінія фарбы.
Стылістычяы лад абедзвюх мініяцюр належыць да аднаго з лепшых варыянтаў комнінаўскага жывапісу. «Спакойнае высакародства пісьма, глыбіня і чысціня вобразаў гэтых мініяцюр узыходзяць да старой комніпаўскай мастацкай асповы, гармонія якой яшчэ не парушана тым экспрэсіўным стыхійным стылем, які стане ўсё больш уласцівы мастацтву візантыйскіх перыферый другой паловы XII ст.» 73
Да полацка-смаленскай школы адносіў A. I. Някрасаў і Універсітэцкае евангелле XIII ст. 74. Выява евангеліста Іаана ў гэтым рукапісе «вогненным» каларытам і характарыстыкай аблічча «святога пісьменніка» пераклікаецца з мініяцюрамі Аршанскага евангелля 75. Блізкія да гэтага помніка і кінаварныя ініцыялы Універсітэцкага евангелля.
Унікальным рукапісам з’яўляецца згаданае Аршанскае евангелле, якое, на думку даследчыкаў, створана ў канцы XII або ў самым пачатку XIII ст. у паўночна-заходніх землях (магчыма, на Полаччыне) 76. Апрача дзвюх заставак і шматлікіх ініцыялаў (звыш 300) у рукапісе змешчаны дзве мініяцюры з адлюстраваннем евангелістаў Лукі і Мацфея («Іаан» і «Марк» не захаваліся). Абодва евангелісты паказаны за нізкімі
73 Попова 0. С. Русская кннжная мпнпатюра XI—XV вв., с. 26.
74 Некрасов A. Н. Древнерусское нзобразятельное нскусство, с. 139.
75 Рэпрадуцыравана ў кн.: Вздорпов Г. Н. ІІскусство кппгп в Древней Русн.— М., 1980, опнс. 7.
76 Крыжановскнй Г. Рукоппсные евапгелня кневскнх кнпгохраннлніц-— Кнев, 1889, с. 25; Тнтов Ф. Очеркп по нсторнн русского кннгопнсання н кннгопечатанпя. Вып. 4: Русское кннгопечатанне XI—XVIII вв.— Кнев, 1911, с. 8. Аршанскае евангелле захоўваецца ў Кіеве (ЦБАН УССР).
пісьмовымі столікамі з лістамі папіруса ў руках. Перад імі на падстаўках — пісавыя золатам кнігі. Антураж сціплы, але трактуецца з прыкметным імкненнем да аб’ёмнасці, прадметнасці, матэрыяльнасці, чаго аўтар мініяцюр дасягае сродкамі густога, сакавітага жывапісу і перспектыўнай выразнасці.
41. Евангеліст Матфей. Аршанскае евангелле. XIII ст.
Адметныя рысы выяў «Лука» і «Матфей» — экспрэсія вобразаў, па~ казаных у руху і складаным ракурсе. Аўтар дасягае гэтага сродкамі ракурснага малюнка: фігуры евангелістаў намаляваны ў профіль, у той час як галовы дадзены амаль у фас. Гэтым прыёмам дасягаецца энергія і дынаміка ў трактоўцы «святых пісьменнікаў».
Асаблівай увагі заслугоўваюць моцна індывідуалізаваныя партрэтныя характарыстыкі евангелістаў. Выцягнутая галава Лукі з правільнымі рысамі твару, густой, пышнай шавялюрай, кароткай бародкай і светлымі вусікамі азначана рысамі ўнут-
ранай рашучасці, моцнага, валявога характару, які падкрэслівае пранізлы, сканцэнтраваны позірк вачэй. Мацфей, наадварот,— больш тонкая, адухоўленая, у нечым артыстычная натура. За рэлігійнай абалонкай у абедзвюх мініяцюрах праглядаецца жывы народны струмень. Гэта яркія славянскія тыпы, без аскетызму візантыйскіх вобразаў, напоўненыя жыццёвай сакавітасцю народных партрэтных характарыстык. Жывы народны струмень збліжае іх з роспісамі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку.
Аслабленне аскетычнага пачатку ў мініяцюрах адчуваецца і ў іх мажорным, «гарачым» каларыце. Абедзве працы чаруюць чыстымі, залаціста-вохрыстымі, чырвонымі і цёмназялёнымі фарбамі, згарманізаванымі паміж сабой. У каларыстычную гаму сціпла, тактоўна ўведзена золата: у мініяцюру з выявай Лукі ім дадзены німб, кніга на падстаўцы, аздоба па крэсле: у «Мацфеі» — кашуля, пімб, дыванок на падлозе.
42. Тытульны ліст. Мсціжскае евангелле. XIV ст.
Майстар Аршанскага евангелля быў выдатным каліграфам і мастаком свайго часу, які валодаў павышапым пачуццём формы, прапорцый і асабліва каларыту. Магчыма, ён быў фрэскістам, аб чым сведчыць шырокая, разлічаная на маштабы манера жывапісу — стрыманая ў мадэліроўцы твараў, энергічная і тэмпераментная
43. Застаўка. евангелле. XIII ст.
Аршанскае
s лллдм..
■ міадмміцй'-ьпл
І Г • ci	UI -..
VAFVlfltUHf/y ПЦМ
Т’МЦП.Н Г’МПГ МКЧ
НТІгЛфЖіігдеі-.

«(йілпр „М ISKH ІІМДТіЙ цлллгі^ тькрдт НЛН-ОК,' HKHTt ЛЦІПЦК пзнаіш
ПНЛН Ш да wm ЛЭВД Л,1 'кнлк’гл лмтляг лшяшІі
ў трактоўцы антуражу. «Фрэскавасць» мініяцюр Аршанскага евангелля падкрэслівае і чысты, не крануты пэндзалем фон пергамента, на якім фігуры евангелістаў чытаюцца выразнымі сілуэтамі.
Мініяцюры Аршанскага евангелля сваёй жанравасцю, жывапіснасцю прыёмаў, свабодай пастаў сугучны візантыйскаму палеалогаўскаму жывапісу. Разам з тым ад візантыйскага мастацтва мініяцюры адрозніваюцца жыццёвасцю мясцовага тыпажу, які пазбаўлены візантыйскага аскетызму, дынамікай фігур, шырокай, свабоднай манерай пісьма і мажорнасцю каларыту.
Апрача фігурных мініяцюр у Аршанскім евангеллі змешчаны дзве застаўкі і звыш 300 ініцыялаў з варыяцыямі старавізантыйскіх і першапачатковых тэраталагічпых форм. У асобных ініцыялах сустракаюцца стылізаваныя выявы людзей. Усе аздобы выкананы контурам, чырвоным чарнілам.
Як адзначана, адсутнасць дастатковай колькасці помнікаў пе дазваляе сёння канчаткова вырашыць пытанне генезісу кніжнага жывапісу заходніх зямель Русі. Аднак тагачасную мініяцюру нельга ацэньваць ізалявана, у адрыве ад іншых відаў мастацтва. Разам з полацкімі і бельчыцкімі фрэскамі XI—XII стст. яна складае значны мастацка-культурны набытак, стаіць у шэрагу выдатных твораў Ta­ro часу. Як і фрэскісты, мастакі кнігі заходніх зямель Русі вялі дыялог з умудронай шматвяковым мастацкім вопытам Візантыяй і маладым, дынамічным мастацтвам раманскага Захаду. Высокі ўзровень мініяцюр Аршанскага евангелля наводзіць на думку, што ў вольных ад мангола-татарскага нашэсця гарадах Полацкай зямлі кіпела вялікая стваральная праца, выношваліся новыя, перадавыя для свайго часу мастацкія ідэі і формы. У выявы архітэктурных дэталей, вопраткі, твараў святых усё больш настойліва пранікалі мясцовыя рысы, закладваліся асновы мастацкай школы, асаблівасці якой выразна выявіліся ў перыяд фарміравання беларускай народнасці.
СКУЛЬПТУРА
I ДРОБНАЯ ПЛАСТЫКА
Шматлікія помнікі мастацтва IX— X стст. адлюстроўваюць язычніцкія магічныя ўяўленні ўсходніх славян. У іх дахрысціянскіх вераваннях абогатвараліся сонца і месяц, горы і камяні, азёры і рэкі, дрэвы і гаі, а таксама жывёла: коні, быкі, мядзведзі.
Богі, якія ўвасаблялі стыхійныя з’явы прыроды, часта падаваліся ў выглядзе людзей. На першым месцы сярод іх быў Пярун — бог грому, маланкі і, верагодна, земляробства. У Полацку на левым беразе ракі Палаты, паводле падаппяў, знаходзілася капішча Перуна і стаялі язычяіцкія ідалы 77.
44. Галава каня з в. Рудня Полацкага р-на. XII ст. ДМ БССР
Бог сонца быў таксама вядомы пад назвамі Хорс, Дажбог, Купала і Ярыла. Аўтар «Слова аб палку Ігаравым», характарызуючы полацкага князя Усяслава, гаворыць, што ён воўкам перабягаў шлях вялікаму Хорсу. Гэта значыць, што слава князя сапернічала са славай самога бога сонца.
Статуі язычніцкіх багоў ставіліся ў памяць аб пэўных людзях, якія пры жыцці карысталіся славай і павагай,— князях, воінах, чараўніках.
У рэчышчы Заходняй Дзвіны знаходзяцца валуны, якім, відаць, пакла-
77 Без-Корішловнч М. 0. Нсторііческне сведення о прнмечательных местах Белорусснн.— СПб., 1855, с. 109.
няліся ў пару язычніцтва старажытныя палачане.
Гэту думку пацвярджаюць крыжы і надпісы на камянях, якія ў XII ст. загадаў высечы полацкі князь Барыс Усяславіч. Адзін такі камень з надпісам «Господн помозн рабу своему Борнсу» збярогся каля Полацка 78. У 1171 г. па загаду сына Барыса Рагвалода, які княжыў у той час у Друцку, на валуне вышынёй 3 м высечаны шасціканцовы крыж і надпіс: «В лето 6679 мая в 7 день доспен (нссечен) крест сей. Господн помозн рабу своему Васнлню в креіценіііі нменем Рогволода сыну Борнсову» 79. Вышыня літар 15 см. Надпіс прыгожа размешчаны вакол крыжа.
Пластыка знаходзілася ля вытокаў мастацтва славян. Мініяцюрныя скульптуркі археолагі знаходзяць у пахаваннях VIII — пачатку X ст. Пры раскопках крывіцкага кургапа каля в. Баркі на Полаччыне выяўлена болын дзесятка зробленых з косці качак даўжынёй 3 см. Іх насілі на шыі як каралі80. У кургане каля в. Рудня (таксама на Полаччыне) збераглася галоўка каня з косці (даўжыня фрагмента 2,6 см). На мініяцюрнай скульптуры добра перададзена конская вупраж таго часу.
Старажытныя разьбярскія традыцыі прасочваюцца на касцяпых шахматных фігурках. Першае знаёмства з шахматамі ў насельніцтва тэрыторыі Беларусі адбылося не пазней XI ст., аб чым сведчыць фігура каня з паселішча на рэчцы Менцы ў вярхоўі Пцічы пад Мінскам81. Траплялі шахматы з Персіі і Сярэдняй Азіі,
78 У 1981 г. камень быў перавезены ў Полацк і ўстапоўлены на Верхнім замку.
79 Рыбаков Б. А. Русскне датнрованные надпнсн XI—XIV вв.— М., 1964, с. 26— 33.
80 Очеркн по археологші Белоруссіш, ч. 2, с. 19—20.
81 ІПтыхов Г. В. Города Полоцкой землн, с. 135.
верагодпа, праз Хазарскі каганат і Волжскую Булгарыю. Паколькі іслам забараняў адлюстраванне жывых істот, шахматныя фігуры насілі абстрактны характар. Такі выгляд мае і фігура, знойдзеная на паселішчы на Менцы.
Рамеснікі Кіеўскай Русі выраблялі стылізаваныя шахматныя фігуры па ўсходніх узорах. Большасць фігур мела форму цыліндрыкаў, конусаў, пірамідак. Касцяныя фігуркі коней рабіліся ў XII ст. у выглядзе цыліндрыка з адным бакавым выступам у верхняй частцы, які сімвалізаваў галаву. Такія фігуры знойдзены ў На-