Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
108 Даркевнч В. П. Пронзведення западпого художественного ремесла в Восточной Ёвропе (X — XIV вв.).— М., 1966 с. 28.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Развіццё феадальных сацыяльнаэканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццю рамёстваў: касцярэзнага, ювелірнага, ліцейнага, кавальскага, мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства і інш. Выразнае сацыяльнае размежаванне ў грамадстве пе магло не адбіцца на характары развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго стылі і сюжэтах. У асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан яно развівалася ў рамках традыцый, закладзеных у папярэдні перыяд. Рэчы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадаступных матэрыялаў — дрэва, косці, гліны, жалеза — аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Сярод знаходак на вясковых паселішчах рэдка трапляюцца унікальныя рэчы, на выраб якіх патрабаваліся многія месяцы карпатлівай працы. Большасць прадметаў — масавыя, недарагія, шырокадаступныя.
Вырабы, прызначаныя для задавальнення патрэб дружынна-баярскай знаці, адрозніваліся не толькі шырокім ужываннем дарагіх матэрыялаў — срэбра, золата, каштоўных камянёў, але і сваім характарам. Ka­ni раней яны былі ў першую чаргу амулетамі-абярэгамі, то цяпер гэта прадметы чыста дэкаратыўнага мастацтва, хаця сувязь з міфалогіяй заставалася яшчэ даволі цеснай. Распаўсюджанне на Русі хрысціянства не магло адразу ж ліквідаваць язычніцкія вераванні, своеасаблівае спалучэнне хрысціянства і язычніцтва па-свойму адбілася ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве.
Асабліва шырокі прастор для дзейнасці майстроў, у першую чаргу ювеліраў, адкрываўся ў галіне вырабу ўпрыгожанняў. Уборы жанчын з дарагіх, часта прывазных тканіп дапаўняліся разнастайнымі дэкара-
тыўнымі аздобамі, пярэдка з каштоўных металаў. Аднак вартасць матэрыялу часам не ідзе ні ў якое параўнанне з тым аб’ёмам працы, якая ўкладвалася ў дэкаратыўны выраб, з вытанчанасцю і дасканаласцю выкананыя. Разнастайныя бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжыкі, колты, аздобленыя найтанчэйшым зярненнем, завіткамі скані, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем, вызначаліся незвычайпай вытанчанасцю дэкору, зграбнасцю форм, філіграннасцю апрацоўкі. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак і конская збруя. Гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам касцяныя накладкі ўпрыгожвалі
54. Іголыіік з Навагрудка.
XII ст. Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведнік
калчапы і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі — абклады кніг і абразоў.
Размежаванне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адпаведна класаваму дзяленню грамадства не магло не адбіцца на стылістыцы і матывах дэкору. Калі ў асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан бытаваў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару, то ў дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца заваёўваў дэкор з раслінных і
55. Касцяная накладка з Ваўкавыска. XII ст. ДММ БССР
жывёлыіых форм, як рэальных, так і фантастычных. Шырока бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён станавіўся больш вытанчаным, напаўняўся новымі матывамі.
Адно з вядучых месц сярод рамёстваў старажытных гарадоў заходніх зямель Русі з XI ст. пачынае займаць мастацкая апрацоўка косці. Па ўзроўню майстэрства апрацоўку косці можна паставіць побач з ювелірным мастацтвам. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Гродна, Полацка, Турава, Навагрудка, Пінска, Ваўкавыска і іпшых гарадоў і паселішчаў. Мясцовае паходжанне вырабаў касцярэзнага мастацтва не выклікае сумнення. Гэта пацвярджаюць вытворчыя адходы і незакончаныя вырабы, a таксама шматлікі інструментарый касцярэзаў. Паяўленне ў XI — XIII стст. такарнага станка садзейнічала як расшырэнню асартыменту
56. Касцяная арнаментаваная пласціна з Ваўкавыска. XIII ст. ДММ БССР
вырабаў, так і павышэнню іх мастацкіх якасцей.
Вельмі разнастайныя па форме і дэкору грабяні: аднабаковыя і двухбаковыя, прамавуголыіай ці трапецападобнай формы. Большасць іх аздоблена «вочкавым» арнаментам, які размяшчаецца ў адзін ці некалькі радоў на плоскай паверхні вырабу. Часам такі арнамент акаймаваны зігзагападобнай лініяй ці двума зігзагамі, што ўваходзяць адзін у адзін («воўчы зуб»). Вочкавым арнаментам аздабляліся і іншыя вырабы з плоскай паверхняй: накладкі і пласціны грабянёвых футляраў, ручкі нажоў, гузікі, муфты і інш.
Сярод археалагічных знаходак звяртае ўвагу касцяяая ручка нажа XI—XII стст. з Лукомля (ДММ БССР). Шырокія верхнія грані аздоблены крыжыкамі з двайных ліній, а па вузкіх ідзе ланцужок разамкнёных кольцаў з кропачкамі ў
57. Пласціна-накладка з выявай ільвоў з Лукомля.
XII ст. ДММ БССР
цэнтры. Дасканала выкананы ўзор раўнамерна запаўняе ўсю паверхню вырабу, спалучаючы практычныя і мастацкія якасці.
Геаметрычны вочкавы арнамент, вядомы яшчэ з жалезнага веку, ілюструе тую ўстойлівасць старажытных язычніцкіх вераванняў, якая характэрна для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XI—XIII стст. Кружок з кропкай пасярэдзіне, што сімвалізаваў сонца, святло, агонь, — адзін з самых распаўсюджаных элементаў салярнай арнаментыкі, якая па язычніцкіх уяўленнях мела магічную сілу і ахоўвала ўладальніка аздобленай рэчы ад злых духаў. Нездарма вочкавы арнамент наносіўся часцей за ўсё на грабяні, якія пастаянна былі пры сваім уладальніку.
Наносілі вочкавы арнамент спецыялыіымі цыркульнымі разцамі, таму на вырабах з выпуклай паверхняй (лыжках, вухачыстках, муфтах) ён сустракаецца радзей. Затое на іх шырока выкарыстоўваўся дэкор у выглядзе паяскоў, косай штрыхоўкі і пляцёнкі, што нагадвала раменнае пляценне, пашыранае ў кніжнай мініяцюры. Цікавыя знаходкі такога характару выяўлены ў Ваўкавыску. Вухачыстка, знойдзеная на замчышчы ў пласце XII ст., мае вельмі зграбнае дзяржанне, аздобленае валікамі, што акаймоўваюць арнаменталыіыя паяскі з косай штрыхоўкі109. Яшчэ большай дасканаласцю і мастацкай завершанасцю вызначаецца ручка (магчыма, ад лыжкі), знойдзеная ў пласце XIII ст. Яе патоўшчаная частка аздоблена тонкім узорам з перапляцення стужак, выпуклых кропак, паяскоў і нават уставак з каляровага шкла 110.
Пляцёнка часцей за ўсё мела выгляд паласы з двух стужак. Яна вельмі нагадвае ўзоры, здаўна вядомыя
109 Зверуго Я. Г. Древннй Волковыск, с. 56, 57.
110 Там жа.
ў мастацтве Усходу, адкуль, відаць, і прыйшоў на заходнія землі Русі гэты матыў. 3 XII ст. плецены арнамент сустракаецца і на тэрыторыі Беларусі. Выдатным узорам з’яўляюцца касцяныя пласцігіы для калчана з Мсціслава ш. Дасканала выкананая пляцёнка і астатні дэкор геаметрычнага характару, зроблены ў нізкім рэльефе. Такі дэкор мог быць выкананы толькі майстрам высокай кваліфікацыі. Гэта болып працаёмкая тэхніка, чым гравіраванне. Акрамя ўжо згаданай пляцёнкі на адной з пласцін выгравіравана нейкая двухгаловая пачвара — характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які атрымаў пашырэнне ў XI— XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстравапне розных пачвар, жывёл і птушак з’яўлялася асаблівай адзнакай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне. Тэраталагічны стыльХІ—XIII стст.— сведчанне невычэрпнай фантазіі майстроў, творчасць якіх жывілася і язычніцкімі вераваннямі, і матывамі, што прыйшлі з Усходу. Характэрныя ўзоры такога стылю — касцяныя накладкі XII ст. з Ваўкавыска (ДММ БССР) і Лукомля (ДМ БССР). На першай з іх — выявы жывёл, якія аддалена нагадваюць аленя, рысь і ваўка. Фон густа пакрыты геаметрычным і раслінным арнаментам і косай сеткай, квадратамі, паяскамі, галінкамі. Светлыя сілуэты жывёл выразна чытаюцца на шэрым фоне пласціны. Аналагічны твор з Лукомля аздоблены прыблізна ў такім жа стылі і характары. Па контурах жывёл угадваюцца сабакі, што бягуць адзін за адным. Праўда, у адрозненне ад плоскіх схематычных сілуэтаў на ваўкавыскай пласціне жывёлы тут выразаны больш упэўнена, з перадачай аб’ёму і дынамікі цела.
111 Алексеев Л. В. По Западной Двнне н Днепру в Белорусснн,—М., 1974, с. 118.
Абодва творы, хаця і ўтрымліваюць усе фармальныя адзнакі тэраталагічнага стылю, яшчэ вельмі далёкія ад узораў лепшых тагачасных майстроў. Яны адлюстроўваюць ранпі этап развіцця тэраталагічнага стылю, бо знаходкі наступнага XIII ст. паказваюць куды больш высокі ўзровень касцярэзнага мастацтва. На вы ■ рабах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XIII ст. фантастычныя істоты трапляюцца часцей, чым рэальныя вобразы звяроў і птушак. Дэкор складаецца з выяў розных пачвар, птушак з чалавечымі галовамі, звяроў з крыламі. Вельмі часта сустракаецца выява звера накшталт ільва, у якога хвост заканчваецца двума завіткамі. Такія хвасты, хаця і досыць схематычныя, можна бачыць на пласціне з Лукомля. Значна выразней гэты матыў адлюстраваны на невялікай вапняковай плітцы з Ваўкавыска (ДММ БССР). У тэхніцы рэльефу на ёй выразана фігура фантастычнага звера. Галава крута завернута назад, доўгі хвост, прапушчаны між задніх ног, заканчваецца пышным завітком-крынам. Такая трактоўка вельмі блізкая да адлюстраванняў на кніжных мініяцюрах, дзе тэраталагічны стыль дасягнуў асаблівага росквіту.
Сведчанняў мастацкай апрацоўкі дрэва захавалася вельмі мала з-за недаўгавечнасці гэтага матэрыялу. Аднак несумненна, што на заходнерускіх землях, багатых лесам, дрэва з-за сваёй даступнасці і лёгкасці ў апрацоўцы было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў. Доказам гэтага з’яўляюцца знаходкі не толькі рэштак збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікіх інструментаў для апрацоўкі дрэва: сякер, піл, нажоў, долатаў, скобеляў, разцоў, свярдзёлак. Некаторыя з гэтых прылад прызпачаны для тонкіх разьбяных работ.
Аб мастацкіх якасцях і характары арнаментыкі драўляных вырабаў даюць уяўленне нешматлікія іх фраг-
мепты. Звычайна гэта посуд ці дробныя бытавыя рэчы. Уяўляюць цікавасць драўляныя арпамептаваныя лыжкі, знойдзепыя пры раскопках Полацка і Давыд-Гарадка 112. Іх
58. Самшытавы грэбень з Мінскага замчышча.
XIII ст. ДММ БССР
зграбная форма з авальным чарпаком і круглай прамой ручкай, відаць, практычна не змянілася ад папярэдняга перыяду. Пластычная форма лыжак дапаўняецца арпаментам па ручках. Ён нескладаны, выкананы нажом ці разцом контурнай лініяй: двайны зігзаг («воўчы зуб»), пляцёпка, паяскі, рамбічная сетка. Гэты дэкор як па характару выканання, так і па матывах вельмі блізкі да аздаблення касцяных вырабаў. Яшчэ болып прыкметна блізкасць у дэкоры грабянёў, якія складаюць, бадай, самую шматлікую групу драўляных арнаментавапых вырабаў. Вырабляліся яны звычайна з самшыту — цвёрдага і амаль бясслойпага дрэва, прыгоднага для тонкай разьбы. Вельмі даскапалыя ў мастацкіх адносінах