Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Вялікую цікавасць уяўляе знаходка арнаментальнай стужкі (відаць, фрагмент скуранога ціснёнага ці вышыванага тканага пояса, да якога на петлях прывешаны ключ) даўжынёй 35 см і шырынёй 11 см (пры сіметрычнай рэканструкцыі даўжыпя 70 см) 137. Яна зроблена ў тэхніцы стужкападобнага пляцення, якое ўтварае клубок стужак на фоне косых ліній і сеткі. Па характару дэкор нагадвае арнамент бронзавай пласціны з выявай св. Сімяона ад алтарнай перагародкі Ніжняй царквы ў Гродна. Да унікальных знаходак адносіц-
136 Там жа, с. 173.
137 Там жа, с. 38.
ца і тканая ўзорыстая стужка з Гродна 138.
Рэдкім узорам ткацка-вышывальнага мастацтва з’яўляецца шытая золатам плашчаніца, датавапая прыкладна XI ст.139 На ёй выява Хрыста на одры, вакол якога схіленыя святыя. Кампазіцыя плашчаніцы сіметрычпая, фігуры трактуюцца плоскаспа, па краях — шырокая акаймоўка з грэка-славянскім надпісам, вышытым вялікімі літарамі.
У княжацкім асяроддзі бытавалі каштоўныя ўзорыстыя прывазныя
аснова — ваўняная, уток — жоўты, з залацістага шоўку, паверхня — атласная. Другі фрагмент — кавалак з ваўняпай асновай і шоўкавым тонкім утком накшталт парчы, з раслінпым арнаментам. Трэці — кавалак шоўкавай узорыстай тканіны карычневых адценыяў, па канцах якога асноўны элемент — фігура тыпу «знака Рурыкавічаў» 14°.
72. Амфары з ІІавагрудка. XI—XIII стст. ДМ БССР
тканіны. 3 раскопак старажытнага Гродна вядома некалькі фрагментаў такіх тканін. Адзін — кавалак шырокай тасьмы з махрамі па канцах,
Разам з тканінамі былі знойдзепы вельмі тонкія, добра адпаліраваныя іголкі XIII—XIV стст. даўжынёй 45—56 мм, вельмі падобныя па сучас-
133 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно, с. 173.
139 Кацер М. С. Народно-пріікладное лскус-
ство Белорусслл.— М., 1972, с. 30.
140 Воропнн Н. Н. Древнее Гродпо, с. 66.
ныя, і бронзавы напарстак з грыбападобнай ячэістай галоўкай 141.
Археалагічныя даследаванні праліваюць святло на важную галіну старажытнарускага рамяства і мастацтва — абутковую справу. Асабліва багаты і цікавы матэрыял далі раскопкі ў Мінску142. Як сведчаць матэрыялы раскопак, насельніцтва старажытнага Мінска карысталася скураным абуткам у такой жа ступені, як у Ноўгарадзе, Пскове і іншых старажытнарускіх гарадах 143.
Мінскі скураны абутак рамесніцкай вытворчасці прадстаўлены рознымі фасонамі, кроем і прыёмамі пашыву, аднак з гэтай колькасці можпа вылучыць асноўныя: поршні, чаравікі, паўботы, боты. К. П. Шут канстатуе факт з’яўлення ў канцы XIII ст. зусім новага па канструкцыі тыпу старажытнарускага абутку — туфляў 144.
Высокай дасканаласці дасягнула аздабленне абутку вышыўкай. Амаль увесь скураны абутак рамесніцкай вытворчасці меў расшытую галоўку, а ў некаторых экземплярах вышыўка размяшчалася амаль па ўсёй паверхні. У XI—XII стст. яна была простай і складалася з аднаго-двух элементаў, якія заканчваліся ў верхняй частцы галоўкі парай сіметрычна размешчаных завіткоў. У XIII— XIV стст. вышыўка ўскладняецца, кампазіцыя становіцца болып разна-
141 Вороппп Н. Н. Древнее Гродно, с. 66.
142 Шут К. П. Обувь древнего Мннска (По археологнческнм раскопкам)Матер. IX конф. молодых ученых обіцеств. ваук. Мн., 1965.
143 Азюмова С. A. К нсторші кожевенного п сапожного ремесла Новгорода Велнкого,— МНА, 1959, 65, с. 199.
144 Шут К. П. Обувь древнего Мннска, с. 35.
стайнай, але ў аснове сваёй утрымлівае элементы вышыўкі XI—XII стст. Новым было тое, што на паверхні галоўкі канцом вострага нажа рабіліся надрэзы. Яны наносіліся па абодва бакі цэнтральпага элемента вышыўкі пад прамым вуглом да яго. Такім чынам, ускладнепне ішло за кошт паўтарэння аднаго і таго ж элемента ці аб’яднання некалькіх элементаў у адзін кампазіцыйны матыў.
Матэрыялам для вышыўкі служылі льняныя і шарсцяныя ніткі. Праўда, апошнія ўжываліся радзей. Дзякуючы добрай захаванасці шарсцяных нітак у мінскай калекцыі ёсць некалькі ўзораў абутку, якія даюць даволі выразнае ўяўленне пра характар вышыўкі. На скураным абутку XII—XIII стст. з Полацка захаваліся вышытыя шарсцянымі каляровымі ніткамі прыгожыя арнаментальныя ўзоры, якія складаюцца з пераплеценых ліній. Уяўляе цікавасць туфель з прышыўной жалезнай спражкай. Некаторыя даследчыкі лічаць, што абутак з прышыўнымі спражкамі з’явіўся ў часы Пятра 145. Гэта знаходка дае падставу лічыць, што такі абутак насілі на Беларусі ўжо ў XIV ст.
Такім чынам, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва IX—XIII стст. развівалася, абапіраючыся на традыцыі папярэдніх часоў, на здабыткі мастацтва іншых славянскіх плямён. Удасканальвалася майстэрства, расшыраўся асартымент вырабаў, з’явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Адбыліся пэўныя змеыы і ў характары дэкору, ён стаў болып разнастайны па відах і матывах.
145 Вахрос Н. С. Натіенованпе обувп в древнерусском языке.— Хельсннкн,
1959, с. 65, 95-97.
Глава III
МАСТАЦТВА ПЕРЫЯДУ ФАРМІРАВАННЯ I СТАНАУЛЕННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАСЦІ (XIV — XVI стст.)
XIV—XVI стагоддзі на Беларусі, якая ўваходзіла ў гэты час у склад Вялікага княства Літоўскага, характарызуюцца панаваннем феадальных вытворчых адносін. Асноўным сродкамвытворчасці заставалася зямля,галоўным заняткам насельніцтва — сельская гаспадарка. Пануючым класам былі феадалы. Пераважную частку народных мас складала залежнае ад іх і эксплуатуемае імі сялянства. Развіваліся гарады як рамесніцкагандлёвыя цэнтры, роля іх у эканамічным і культурным жыцці паступова расла.
Сярод гарадоў асаблівае развіццё атрымалі Полацк, Віцебск, Магілёў, Слуцк, Брэст, Гродна, Мінск, Навагрудак, праз якія вёўся транзітны гандаль Рускай дзяржавы з гарадамі Полыпчы і ўсходняй Прыбалтыкі. У гарадах канцэнтраваліся рамеснікі самых розных спецыяльнасцей: кавалі, збройнікі, слесары, кацельшчыкі, ювеліры, дрэваапрацоўшчыкі, ганчары і інш. Згодна з дакументам 1510 г., у Полацку налічвалася 19 рамесніцкіх спецыяльнасцей Гараджане, як і сяляне, займаліся рыбалоўствам, паляваннем, бортніцтвам.
Значныя змены ў эканоміцы Беларусі адбыліся ў канцы XV— XVI ст. Паглыбіўся падзел працы паміж горадам і вёскай. У сувязі з ростам гарадоў павялічыўся попыт на сельскагаспадарчыя прадукты. Для феадалаў стала магчымым атрымліваць значны прыбытак ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Ім ужо не хапала натуральнага аброку, і яны прыступалі да стварэння буйных фальваркаў. У Беларусі зацвердзілася фальваркава-паншчынная сістэма гаспадаркі. У памесцях вялікага князя літоўскага яна была аформлена ў 1557 г. «Уставай на валокі», што вызначыла памеры сялянскіх надзелаў і павін-
1 Гісторыя Беларускай ССР,—Мн., 1972, т. 1, с. 153—155.
насцеіі. У другой палове XVI ст. гэта сістэма распаўсюдзілася на ўладанні свецкіх і духоўных феадалаў у заходніх і цэнтральных беларускіх землях. Аднак многія сяляне на захадзе і ўсе на ўсходзе Беларусі па-ранейшаму плацілі рэнту прадуктамі і грашыма. У XIV—XV стст. феадалы дабіліся ад вялікіх князёў прывілей, што гарантавалі імунітэт зямельных уладанняў і права вотчыннага суда над сялянамі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі і зацвярджэнне паншчыны стымулявалі перасяленне ‘ сялян. Каб процідзейнічаць гэтаму, на працягу XVI ст. былі выдадзены заканадаўчыя акты, якія забаранялі сялянам пераязджаць з месца на месца. Такім чынам быў завершаны працэс запрыгонення сялян.
Гараджане, хоць і працягвалі часткова займацца земляробствам, але асноўнымі іх заняткамі ў гэты перыяд становяцца рамяство і гандаль. Паглыбляецца спецыялізацыя рамеснікаў. Колькасць прафесій і спецыяльнасцей да пачатку XVII ст. дайшла да 200 2. Вырабы беларускіх рамеснікаў славіліся прыгажосцю і якасцю. Насельніцтва гарадоў не было аднародным у сацыяльных адносінах. Яно складалася з багатай вярхушкі — купецтва і часткі майстроў, з сярэдняй праслойкі і беднаты, у склад якой уваходзілі чаляднікі, вучні, гандляры.
У XIV—XV стст. на Беларусі завяріпылася фарміраванне феадальнага класа-саслоўя. Склалася праслойка буйных феадалаў, нашчадкаў старажытнарускіх князёў і літоўскай знаці, якія валодалі вялікімі вотчынамі на правах спадчыны. У XVI ст. іх сталі называць магнатамі. Узрастала таксама колькасць служылых сярэдніх і дробных феадалаў. Яны атрымлівалі зямлю ад вялікага князя ці ад Ьуйных землеўласнікаў у часовае, пажыццёвае або спадчыннае
2 Гісторыя Беларускай ССР, т. 1, с. 202.
валодапне з абавязкам нясення за гэта ваеннай службы. Першапачаткова іх называлі баярамі, пазней — шляхтай. У XVI ст. разгарнулася барацьба шляхты супраць магнатаў, у выніку якой сярэдняя і дробная шляхта дамаглася фармальнай роўнасці ў грамадзянскіх і палітычных правах з буйнымі вотчыннікамі і злілася з імі ў адно шляхецкае прывілейнае саслоўе. Другім прывілейным саслоўем было духавенства. Цэрквы, манастыры, іншыя духоўныя каталіцкія і праваслаўныя ўстановы з’яўляліся таксама феадальнымі землеўладальнікамі, мелі сваіх прыгонных, карысталіся імунітэтам і іншымі льготамі.
Паражэнні ў Лівонскай вайне (1558—1583) прымусілі літоўска-беларускіх феадалаў згадзіцца на заключэнне уніі Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага (Люблін, 1569). У выніку ўзнікла федэратыўная Рэч Паспалітая з агульнымі цэнтральнымі органамі: прадстаўнічым сеймам, на які шляхта пасылала сваіх дэпутатаў, і выбарным каралём, які адначасова з’яўляўся вялікім князем літоўскім.
У XIV—XVI стст. у працэсе фарміравання беларускай народнасці складваліся і асаблівасці беларускай культуры. Найболып поўнае выражэнне яна знаходзіла ў розных жанрах фальклору, летапіснай творчасці.
Развіццё мастацтва Беларусі эпохі феадалізму мела свае гістарычныя асаблівасці. Калі ў Заходняй Еўропе XV—XVIII стст. этнічная і нацыянальна-культурная агульнасць у асноўным супадала з дзяржаўна-палітычным адзінствам, то створаныя ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне буйпыя феадальныя дзяржавы — Вялікае княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расійская імперыя і АўстраВепгрыя — аб’ядпоўвалі па некалькі народаў, у якіх яшчэ не закончыліся працэсы нацыянальнай кансалідацыі. Нягледзячы на няроўнасць
народаў ва ўмовах феадальна-эксплуататарскіх грамадскіх адносін, эканамічныя, палітычныя і культурныя традыцыі гэтых дзяржаў былі для іх агульнай гістарычнай спадчынай.
Беларускае мастацтва XIV — XVI стст. развівалася ва ўмовах узмацнення Вялікага княства Літоўскага. Тут фарміравалася рэгіянальна своеасаблівая рэнесансная культура, якая ўплывала на развіццё беларускай нацыянальнай мовы, літаратуры і мастацтва. Беларуская мова стала афіцыйнай дзяржаўнай мовай Вялікага княства Літоўскага. На ёй пачалося кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў асветнік і гуманіст Францыск Скарына. Важны крытэрый наяўнасці рэнесанснай плыні ў беларускай культуры XVI ст.— узнікненне свецкай паэзіі: першыя вопыты сілабічнага вершаскладання ў Ф. Скарыны і А. Рымшы, новалацінская паэзія Яна Вісліцкага і аўтара выдатнай паэмы «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, пачаткі тэорыі паэзіі ў «Грамматіке словенскай» Л. Зізанія і інш.