Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Развіццё архітэктурна-планіровачнай структуры Віцебска звязана з будаўніцтвам абарончых умацаванняў — замкаў. У XIV ст. дзядзінец быў абнесены мураванымі сценамі, а вакольны горад — драўлянымі. Планіроўка замкаў строга падпарадкоўвалася рэльефу мясцовасці. К XVI ст.' склалася даволі развітая планіровачная структура горада, цэнтр якой утваралі два ўмацаваныя замкі — Верхні (старажытны дзядзінец) і Ніжні (вакольны горад). Яны займалі адносна невялікую тэрыторыю паміж рэкамі Заходняя Дзвіна, Віцьба і Замкавы Ручай. Да ўмацаванай часткі далучаліся неўмацаваныя пасады, або слабоды. На поўначы знаходзіўся Завіцебскі пасад, або Узгор’е, які быў абмежаваны рэкамі Віцьба, Слізкі Ручай і Заходняя Дзвіна. На поўдні размяшчаўся Заручаўскі пасад (Заручаўе). На ўсходзе паміж Віцьбай і ручаём Дунай знаходзілася Задунайская слабада (Заду-
5 Полн. собр. рус. летопнсей.— М., 1975, т. 32, с. 45.
наўе). За Заходняй Дзвіной было некалькі слабод (Ільіншчына, Русь і інш.), якія ўтваралі самастойную частку горада — Задзвінне. Кожны пасад меў сувязь з замкамі праз праезную вежу-браму абарончых замкавых сцен, якая атрымала назву ад адпаведнага пасада. Ніжні замак меў тры праезныя брамы, якія звязвалі яго з пасадамі: Заручаўскую, якая знаходзілася ў сутоцы Замкавага Ручая і Заходняй Дзвіны і мела перакідны мост праз гэты ручай; Задунаўскую, таксама з мостам праз ручай, якая знаходзілася ва ўсходняй частцы замкавай сцяны, і Завіцебную з перакідным мостам праз Віцьбу. Верхні замак злучаўся з Ніжнім праз Замкавую праезную браму.
Развітую структуру абарончых збудаванняў меў Полацк — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Ён складаўся з трох частак: Верхняга замка (старажытнага дзядзінца) пры ўпадзенні р. Палаты ў Заходнюю Дзвіну, Ніжняга замка (б. ваколыіага горада), які далучаўся да Верхняга з паўночнага ўсходу, і Запалоцця. Гэтыя ўмацаванні былі самастойнымі, але звязваліся паміж сабой (Ніжні і Верхні замкі) праезнай вежай-брамай, а ад Запалоцця да Верхняга замка вёў мост праз Палату.
У 1563—1579 гг. былі адноўлены старыя і ўзведзены новыя абарончыя збудаванні. Умацаванні Верхняга замка складаліся з драўляных рубленых сцен-гародняў, паміж якімі размяшчаліся шматгранныя ярусныя вежы. Усяго ў замку было 9 веж і 204 гародні. Будаваліся гародні і вежы ў некалькі радоў бярвенняў. Дзве вежы былі праезнымі (Духаўская на паўночным захадзе і Астрожская на паўночным усходзе замка). Забудова тэрыторыі замка была вельмі шчыльнай. Тут знаходзіліся жылыя дамы гараджан, царкоўныя двары, дамы вайсковай службы, два манастыры і пяць цэркваў. Кампазіцыйным цэнтрам замка і наогул усёй
гарадской забудовы заставаўся Сафійскі сабор. Вылучаліся таксама шмат’ярусныя вежы, якія стваралі маляўнічую і выразную па сілуэту панараму.
Абарончую сістэму Полацка дапаўнялі два манастыры: на поўначы на беразе р. Палаты знаходзіўся Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, з поўдня, на левым беразе Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе ручая Бельчыцы,— Барысаглебскі манастыр — былая рэзідэнцыя полацкіх князёў.
Далейшае развіццё горада на тзрыторыі, абмежаванай абарончымі сценамі, было немагчыма. Таму новая жылая забудова размяшчалася за імі і ішла ў розных напрамках. Так, у XVI ст. у Полацку апрача трох умацаваных частак вядомы пяць неўмацаваных пасадаў Вялікі — уздоўж правага берага Заходняй Дзвіны; Астроўскі — на востраве Заходняй Дзвіны; Слабодскі — уздоўж ручая Бельчыцы; Якіманскі і Крыўцоў — на левым беразе Заходняй Дзвіны. Асноўны напрамак, па якім адбывалася далейшае развіццё горада, ішоў ад Вялікага пасада. Тут уздоўж берага Заходняй Дзвіны цягнулася Вялікая вуліца, якая падыходзіла да сцен Верхняга замка. На ёй знаходзілася гандлёвая плошча, якая пазней стала галоўным грамадскім цэнтрам горада.
Мінск у XIV ст. захоўваў планіровачную структуру XII—XIII стст. Яго кампазіцыйным цэнтрам заставаўся замак, які займаў авальную пляцоўку плошчай да 3 га ў сутоцы рэк Свіслач і Няміга. Тэрыторыю замка з поўначы на поўдзень перасякала галоўная, Замкавая, вуліца. Пачыналася яна ад уязной брамы, была пакрыта драўляным насцілам і мела шырыню да 4 м. Ад Замкавай вуліцы адыходзілі кароткія вулачкі шырынёй 3—3,5 м, якія вялі да сядзіб гараджан. Уся жылая забудова замка была драўлянай. Яе кампазіцыйным акцэнтам у XVI ст. стала мураваная царква ў цэнтры дзядзін-
ца. Царква XII ст. выкарыстоўвалася і як магільня.
Забудова гандлёва-рамесніцкага пасада — вакольнага горада — развівалася ў паўднёва-ўсходнім напрамку ад замка да падножжа Троіцкай гары. Цэнтрам гэтай часткі горада была гандлёвая плошча — Нямігскі (пазней Ніжні) рынак, які быў размешчаны каля галоўнай паўднёвай замкавай брамы непадалёку ад р. Свіслач. Умацаванняў вакольны горад не меў.
Да замка і рыначнай плошчы сыходзіліся галоўныя вуліцы, якія з’яўляліся працягам знешніх гандлёвых шляхоў: Віленская, Полацкая, Лагойская, Барысаўская, Смаленская і інш. Яны перасякаліся кальцавымі вуліцамі (Падзамкавай, Завальнай). Дзве вуліцы вакольнага горада (Нямігская і Казьма-Дзям’янская) не пераходзілі ў дарогі і з’яўляліся ўнутранымі магістралямі, якія вялі ад перыферыі да цэнтра горада.
У XV ст. планіроўка Мінска яшчэ больш ускладнілася. На поўнач ад замка забудоўваўся Пятніцкі (Татарскі) канец, на Ракаўскай дарозе ўзнікла Ракаўскае прадмесце, за Свіслаччу сфарміравалася Троіцкае прадмесце. У XVI ст. пачала забудоўвацца Троіцкая гара. Тут узнікла новая гандлёвая плошча — Верхні, або Высокі, рынак. Пачаў засяляцца раён уздоўж Нямігі за замкавым валам.
Паводле дакументаў XV— XVII стст. вядома 10 цэркваў і манастыроў: Свята-Духаўскі (жаночы і мужчынскі), Казьма-Дзям’янскі, Петрапаўлаўскі манастыры, царква Барыса і Глеба на Нямізе, цэрквы Параскевы Пятніцы і Мікалая ў Татарскім канцы і інш. Гэтыя будынкі ўзводзіліся ў «вузлавых» пунктах горада і ўзбагачалі яго кампазіцыю. Да XVI ст. захоўваў сваё стратэгічнае значэнне Мінскі замак, аднак пасля моцнага пажару ў 1547 г. ён паступова прыходзіць у заняпад і страчвае былую ролю ў архітэктурна-
планіровачнай структуры горада. Стала значна ўзрастаць роля Ніжняга і Верхняга рынкаў, якія актыўна фарміравалі структуру грамадскага цэнтра Мінска.
У XVI ст. узнікаюць гарады з новымі планіровачнымі прынцыпамі. Прыкладам такога горада з’яўлялася Дзісна, закладзеная на р. Дзісна ў канцы XVI ст. як ваенная крэпасць. Узнік новы замак на востраве, што быў утвораны рэкамі Дзісна і Заходняя Дзвіна. Ён меў форму авала і быў умацаваны насыпнымі землянымі валамі і 9 вежамі. К канцу XVI ст. каля Новага замка ўзнік пасад, або Новы горад, які быў пабудаваны на паўвостраве ў вусці р. Дзісны. Ён меў рэгулярную сістэму планіроўкі. Яе аснову складалі дзве ўзаемна перпендыкулярныя вуліцы. На іх скрыжаванні знаходзілася рыначная плошча, якая з’яўлялася цэнтрам архітэктурна-планіровачнай структуры Новага горада. 3 атрыманнем магдэбургскага права (1569—1776 гг. і з 1790 г.) на гэтай плошчы была ўзведзена ратуша. Тут жа была пабудавана драўляная Васкрасенская царква. У 1581 г. узведзены драўляны касцёл. Ратуша і культавыя пабудовы з’яўляліся дамінантамі ансамбля гарадскога цэнтра. Яны вельмі добра выяўлялі яго структуру. Жылыя кварталы спланаваны па прамавугольнай сістэме і размяшчаліся паралельна галоўным вуліцам.
Асаблівасць планіроўкі Дзісны — адасобленасць умацаванага замка. Абкружаны з усіх бакоў паўнаводнымі рэкамі, замак планіровачна не быў звязаны з пасадам (Новым горадам). Новы горад развіваўся як самастойная планіровачная структура, цэнтрам якой з’яўлялася рыначная плошча.
У першай палове XVI ст. адбываюцца змены ў абарончай архітэктуры, звязаныя з ростам гарадскіх пасяленняў і ўдасканаленнем асаднай і фартыфікацыйнай тэхнікі. Засяроджанне галоўных абарончых аб’ек-
таў у цэнтрах гарадоў перашкаджала іх далейшаму развіццю як адміністрацыйна-палітычных, гандлёва-эканамічных і культурных цэнтраў. Таму абарончыя збудаванні пачалі пераносіцца на перыферыю гарадоў, да знешняй лініі ўмацаванняў. Замкі ў цэнтрах гарадоў пераўтвараліся ў палацавыя рэзідэнцыі вялікага князя або яго намеснікаў. У невялікіх прыватнаўладальніцкіх гарадах і мястэчках, дзе немагчыма было стварыць шматступеньчатую сістэму абароны, замкі паступова пераўтвараліся ў палацавыя магнацкія рэзідэнцыі і адначасова захоўвалі характэрныя абарончыя прыстасаванні. Яркім прыкладам такога замкава-палацавага комплексу з’яўляецца замак у г. п. Мір (Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.) — выдатны помнік беларускага сярэдневяковага дойлідства.
Мір як горад упершыню ўпамінаецца ў 1395 г., калі крыжаносцы на чале з гросмайстрам Тэўтонскага ордэна Конрадам фон Юнінгенам напалі на Ліду і Мір і спустошылі іх. У 1506—1510 гг. (па іншых звестках у 1508—1510 гг.) князь Юрый Ільініч пабудаваў 5-вежавы замак, які па тых часах быў, несумненна, адным з самых магутных на Беларусі.
Будаўніцтва Мірскага замка падзяляецца на тры этапы. Пачатак яго адносіцца да першага дзесяцігоддзя XVI ст., калі былі ўзведзены сцены і вежы замка, а ў паўднёва-заходнім вуглу двара пабудаваны аднапавярховы цагляны будынак. Другі этап датуецца 20—30-мі гадамі XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сцен прыбудавалі аднапавярховы корпус са скляпамі пад ім. Тады ж быў зроблены і барбакан перад брамай. У другой палове XVI — першай палове XVII ст. аднапавярховы корпус надбудавапы да трох паверхаў. Знешнімі сценамі палаца сталі паўночная і ўсходняя сцены замка. У іх былі замураваны байніцы сярэдняга бою, a на ўзроўні другога і трэцяга павер-
хаў праоіты вялікія аконныя праёмы. Рэканструяваны інтэр’ер палаца.
Мірскі замак адпавядаў усім патрабаванням ваеннай навукі XVI — XVII стст. Усе вежы разглядаліся як вузлы абароны. Яны мелі з усіх ба-
банніцы вядомы і ў некаторых помніках рускага ваеннага дойлідства — Івангародскай, Ладажскай, Арэхаўскай і іншых крэпасцях. Але там яны
79. Замак у г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст.
коў байніцы для кругавога абстрэлу. У кожнай вежы было 5 ярусаў з вялікай колькасцю байніц і складаная сістэма пераходаў. Вежы завяршаліся байніцамі-машыкулямі, праз якія кідалі камяні, лілі вар або смалу да падэшвы сцен.
Агнявая магутнасць пяці замкавых веж падтрымлівалася агнём з 10-метровай вышыні сцен. Непаўторнай асаблівасцю арганізацыі агню са сцен Мірскага замка з’яўляецца наяўнасць тут трох ярусаў бою. Ніжнія зоны ўсіх чатырох сцен былі прарэзаны гарматнымі байніцамі ніжняга бою, якія маюць выгляд камерпячур. Іх было звыш 40. Такія