Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
19 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, с. 4871, л. 2—6.
20 АІОЗР, ч. 7, т. 1, с. 611-614.
тры падзелепыя на 7 баявых ярусаў. Сцены мелі байніцы і «падсябіцці». Апошнія нагадвалі галерэі з байніцамі ў ніжняй частцы, з якіх «білі пад сабой». У 1576 г. было ўжо 5 веж, заворшаных купаламі21. У вежы, якая злучала замак з гандлёвай плошчай, акрамя баявых памяшканняў, была святліца з грубкай. Абарончую ролю выконвалі таксама два двух’ярусныя дамы на падклецях, якія стаялі ў разрывах паміж гароднямі і мелі «падсябіцці». Падклеці, як і ніжнія часткі гародняў, былі запоўнены зямлёй, верхнія паверхі дамоў былі жылымі. На тэрыторыі замка стаялі таксама царква Спаса, дом гараднічага са святліцай і каморай, «скарбннца на столпку мазаная глнной вся унутры н с подворья», свірны, «чорная хата» для замкавай варты.
Абароназдольнасць замка ўзмацняла знешняя лінія ўмацаванняў — паркап. Яго ўтваралі гародні з абламамі і «падсябіццямі» і астрог («а паркан, где не заставен домы, там острогом добре зароблеяо»). Як і ў замку, абарончае значэнне мелі асобныя пабудовы. Так, была «выведзена камора с подсабятьем уместо бакшты... а до неп з дому сенечкн ходнтн двоп малых...»
Драўляным быў і Мінскі замак, размешчаны ў сутоцы рэк Свіслач і Няміга. У пачатку XVI ст. ён меў вал і астрог, брамы і вежы. Яго абароназдолыіасць ілюструе той факт, што моцнае татарскае войска ў 1505 г. не змагло ўзяць замак. Адпак у 1551 г. замак згарэў і доўгі час не аднаўляўся.
Такім чынам, у XIV—XVI стст. у развіцці дзяржаўных драўляных замкаў прасочваецца тэндэнцыя да стварэння шматфункцыянальных комплексаў, якія спалучалі жылыя, гас-
21 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, с. 4871, л. 17—18: Белоруссня в эпоху феодалпзма,— Мн., 1959, т. 1, с. 276—277.
падарчыя, адміністрацыйныя, культавыя будынкі і абарончыя збудаванні. У буйных гарадах (Віцебск, Полацк і іпш.) архітэктурна-планіровачная структура замкаў ускладняецца ў выніку ператварэння пасадаў у дадатковыя ўмацаванні, якія атрымалі назву ніжніх замкаў.
Значную групу беларускіх драўляных замкаў утваралі старосцінскія і прыватнаўласніцкія ўмацаваныя рэзідэнцыі. Яны адрозніваліся ад агульнагарадскіх крэпасцей тым, што прызначаліся для жылля магнатаў і старостаў. Многія з іх адначасова з’яўляліся палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі старостваў і валасцей. Такія замкі існавалі не толькі ў гарадах, але і ў невялікіх мястэчках. У іх развіцці вызначыліся два аспоўныя кірункі. Замкі, якія размяшчаліся ў цэнтрах гарадоў, у асноўным працягвалі ліпію развіцця агульнагарадскіх цытадэлей, аднак у своеасаблівай форме, звязанай з паступовым іх перараджэннем у палацавыя рэзідэнцыі. Другі кірунак развіцця адлюстроўваюць прыватнаўласніцкія замкі, якія будаваліся па-за межамі гарадоў і мястэчак і фактычна з’яўляліся чыста палацавымі рэзідэнцыямі. Многія мелі пры сабе сады і паркі. 3 цэнтрам горада ці мястэчка яны звязваліся магістральнай вуліцай, што вяла ад замка да гандлёвай плошчы. Паміж адзначанымі двума асноўнымі тыпамі замкаў, безумоўпа, было мноства пераходных варыянтаў. Тым не менш для ўсіх іх характэрны адзіныя прынцыпы пабудовы архітэктурна-прасторавай кампазіцыі і функцыянальнага занавання. У апошнім нярэдка назіралася адасабленне ад замка неўмацаванага двара, які з’яўляўся адміністрацыйна-гаспадарчым цэнтрам акругі, падпарадкаванай замку.
Трэба ад.значыць, што многія замкі не прызначаліся для доўгатэрміновай абароны, бо мелі прымітыўныя абарончыя канструкцыі, а іх узбраенне абмяжоўвалася лёгкімі гарматамі,
рушніцамі і мушкетамі. Гэта наводзіць на думку, што большасць замкаў была разлічана на мясцовыя лакальныя ваенныя канфлікты і абарону магнатаў ад узброеных выступленняў народных мас.
Сярод старосцінскіх замкаў XVI ст., якія размяшчаліся ў гістарычных цэнтрах гарадоў, трэба адзначыць замак у Кобрыне. Паводле інвентара 1597 г.22, замак быў двухчасткавым і складаўся з Верхняга і Ніжняга замкаў, якія размяшчаліся ў сутоцы рэк Кобрынка і Мухавец. Верхні замак з’яўляўся абарончым комплексам. Яго сцепы-гародні не запаўняліся зямлёй і каменнем, а выкарыстоўваліся як гаспадарчыя памяшканні (каморы); паверсе былі баявыя галерэі з абламамі, накрытыя двухсхільнымі дахамі з драніцы. Верхні і Ніжні замкі злучаліся брамай, у верхнім ярусе якой былі дзве святліцы. 3 процілеглага боку знаходзілася другая брама. Акрамя брам было яшчэ сем «глухіх» веж. Вежы размяшчаліся рэгулярна па ўсяму перыметру замка, паміж імі стаяла ў сярэднім па пяць гародняў. Усе вежы мелі шатровыя гонтавыя пакрыцці.
Характэрна, што ў Верхнім замку ніякай іншай забудовы, акрамя брам, веж і гародняў, не было. У інвентары толькі згадваецца жылы будынак на гароднях, накрыты гонтавым дахам. Вонкавая крывалінейная лесвіца («крывы ўсход») вяла да кансольпай галерэйкі. 3 яе траплялі ў сенцы, якія з’яўляліся адначасова і трапезнай: тут стаялі сталы, лавы, каміны. Наверх да другіх сенцаў вяла лесвіца, абапал якой размяшчаліся святліцы з кафлянымі грубкамі і лавамі ўздоўж сцен. Можна меркаваць, што гэты будынак, як і святліцы над брамай, з’яўляўся жыллём замкавага гарнізона.
У адрозненне ад Верхняга замка — чыста абарончага комплексу — Ніжні замак уяўляў сабой жылы комплекс феадальнага двара. 3 горадам ён злучаўся мостам праз Кобрынку і брамай, у ніжнім ярусе якой былі размешчаны на двух узроўнях шэсць камор, у верхнім — дзве святліцы з каморамі і сенцамі. Замак абкружалі гародні з пяццю вежамі. Левая частка забудовы дзядзінца ад уязной брамы да брамы Верхняга замка была вылучана як парадная палацавая. Тут знаходзіўся вялікі крыжовы ў плане жылы будыпак. Яго цэнтральны вузел утварала прыхожая з двума мураванымі камінамі. Да прыхожай з трох бакоў прылягалі блізкія па планіроўцы блокі, кожны з якіх складаўся са святліцы і адной або дзвюх камор. Адна са святліц служыла трапезнай. Ад брамы Верхняга замка пачынаўся сад, агароджаны парканам з дыляў. Процілеглая частка дзядзінца мела гаспадарчы характар. Тут стаялі жылыя дамы замкавай чэлядзі, двухпавярховыя свірны, стайня, вазоўня, лямус. Цікава адзначыць, што ў адной з веж гэтай лініі забудовы размяшчаўся вадзяны млын. Яго кола прыводзілася ў рух вадой Мухаўца па спецыяльнаму жолабу-«спусту».
Такім чынам, у Кобрынскім замку намецілася адасабленне палацавай часткі ад абарончай. Яны ўтварылі асобныя комплексы, злучаныя паміж сабой. Такую лінію развіцця працягваюць замкі, дзе двор магната існуе ўжо як аўтаномны комплекс. Напрыклад, у мястэчку Магільна (цяпер пас. Нёман Уздзенскага р-на), паводле інвентара 1536 г.23, існавалі абарончы замак і непадалёк ад яго двор слуцкага князя Юрыя Сямёнавіча. Такую ж структуру меў замак у Радашковічах (Маладзечанскі р-н),
22 АВАК, т. 14, с. 552-556.
23 ЦДГА ВССР, КМФ-5, воп. 1, с. 2483, л. 11—12.
апісаны ў інвентары 1549 г.24 Ён уяўляў невялікі абарончы комплекс, пабудаваны на штучным востраве, утвораным запрудамі на рэках Гуйка і Вязынка («на капцы сыпаным, збудаваны накшталт карабля»). 3 боку горада праз вадзяны роў да брамы быў пракладзены мост. Брама, зрубленая з «працэсся» (абчасаных бярвенняў), мела памеры ў плане каля 20X8 м. Над праездам размяшчаліся сенцы, «с которое может теж бытя оборона», вялікая святліца з двума праёмамі для падымання «ўзводу» (пад’ёмнага моста перад брамай). У трэцім ярусе знаходзілася абарончае памяшканне з невялікай гарматай, якая страляла ядрамі «якобы гуснное яйцо». Над ім узвышаўся васьмярык («вежа кругло будованая») з трыма байніцамі, абкружаны па перыметры баявой галерэяй і завершаны металічным купалам («тое вежн верх баня белым железом обнта»). Акрамя брамы было яшчэ тры вежы. Адна з веж мела ў ніжнім ярусе гаспадарчае памяшканне («на нсподе свярон»), капліцу ў сярэднім і баявое памяшканяе з гарматай у верхнім ярусах. Другая вежа стаяла на гародні, уключала святліцу «трох сажон межн углы» (каля 6X6 м) з кафлянай грубкай і простым сталом, пад якой размяшчаліся тры баявыя ярусы з чатырма вежкамі («трон помост тесннцамн положонай, с которое окна вчынены для обороны, а вежыцы чотыры»), Трэцяя вежа была васьмерыковай («круглай») і завяршалася абламам. Вежы злучаліся гароднямі. Улічваючы, што іх было 55 агульнай даўжынёй звыш 220 м, можпа меркаваць, што замак не перавышаў па перыметры 300 м. Ён меў форму чатырохвугольніка з найбольшым бокам каля 80—90 м.
Каля адной з веж у замку стаяў жылы будынак з гапкам. У першым
24 Документы Московского архпва Мпнпстерства юстнцнн, т. 1, с. 90—94.
паверсе былі дзве святліцы і дзве каморы. Святліцы злучаліся сенцамі, якія мелі драўляную абарончую крату тыпу герсы («крата через всн сеня впоперек»), Знадворку адкрытая лесвіца вяла на верхнюю галерэю, адкуль траплялі ў жылыя апартаменты. Яны складаліся з сенцаў, дзвюх святліц і каморы. Гэты будынак, названы «харомамі», завяршаўся баявой галерэяй з абламамі, дзе стаяла гармата.
Насупраць замка знаходзіўся неўмацаваны панскі двор, які нагадваў фальварак. Тут стаялі жылы дом з дзвюма святліцамі і сенцамі, «чорная» лазня, бровар, кухня з пякарняй. Побач размяшчаўся дом рыкуні (галоўнага пастуха) з гаспадарчымі збудаваннямі і гумнішча з клуняй, еўняй, трыма адрынамі. Пад замкам на ставах пабудаваны два млыны, там жа быў арсенал і дом замкавага «гараднічага». Як бачна з апісання, уся адміністрацыйна-гаспадарчая дзейнасць маёнтка адбывалася ў панскім двары, замак выкарыстоўваўся як умацаваная магнацкая сядзіба.
* * *
Масавае будаўніцтва Беларусі было прадстаўлена жылымі і гаспадарчымі збудаваннямі, болыпай часткай драўлянымі. На жаль, жыллё XIV—XVI стст. не захавалася, таму амаль ад.зінымі крыніцамі яго вывучэння з’яўляюцца інвентары і гравюры XVI ст.
Гравюра Гродпа, выкананая ў 1568—1572 гг., дае яркае ўяўленне аб тагачаснай забудове горада. Найбольшае распаўсюджанне атрымалі тут прамавугольныя ў плапе дамы з двухсхільнымі дахамі. Галоўнае значэнне ў кампазіцыі меў тарцовы вулічны фасад, завершаны трохвугольным шчытом з акном пасярэдзіне. Асобныя дамы мелі некалькі павер-
хаў і завяршаліся двухі чатырохсхільнымі дахамі. Яны ўключалі такія элементы, як слуповыя ганкі з верхнімі паверхамі над імі, разнастайныя прыбудовы. Шэраг дамоў быў узведзены на аснове каркаснай фахверкавай канструкцыі «прускага муру», дзе драўляныя стойкі, укосіны і бэлькі ўтваралі каркас сцяпы, а прамежкі паміж імі запаўняліся цэглай або былі глінабітпымі.