Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
98. Праабражэнская царква ў г. п. Заслаўе Мінскага р-на.
XVI ст. Агульны выгляд
вюры імітаваны стукам і апрацаваны раслінным арнаментам. У гэтым сумяшчэнні гатычных элементаў і новых мастацкіх тэндэнцый рэнесансу зараджалася і новая, надзвычай своеасаблівая традыцыя ў галіне дэкору.
Комплекс кляштара бенедзікцінак у Нясвіжы (1590—1596) мае адкрытую Ш-падобную кампазіцыю, якая адлюстроўвае паслабленне абарончых функцый пабудоў такога роду. Аднак будынак касцёла, размешчапы паміж крыламі кляштара, захаваў элементы готыка-рэнесанснага характару. Ён мае больш нізкую за аспоўны неф гранёную апсіду прэсбітэрыя і вежу на галоўным фасадзе.
У апошпяй чвэрці XVI ст. у манументалыіай архітэктуры Беларусі з’яўляецца першая пабудова ў стылі барока — мураваны касцёл езуітаў у Нясвіжы (1583 —1593). Трэба сказаць, што ордэн езуітаў імкнуўся выкарыстаць багатыя выразныя сродкі гэтага стылю для ажыццяўлення
сваёй ідэалагічнай праграмы контррэфармацыі. Аднак нельга звязваць высокае мастацтва барока з рэакцыяй і езуіцтвам. На змену ўраўнаважанасці мастацтва рэнесансу прыйшла эстэтычная канцэпцыя барока з яе ўсхваляванасцю, пошукамі повых пластычных эфектаў.
Трохнефавая крыжова-купальная базіліка Нясвіжскага касцёла спалучае выразпы сілуэт, дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з развітым светлым інтэр’ерам і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай. Касцёл быў фундаваны Мікалаем Радзівілам Сіроткай і пабудаваны па праекту італьянскага архітэктара Джавані Марыі Бернардоні. Ён быў вучнем Джакома Дэла Порта і ўдзельнічаў у будаўніцтве царквы Іль Джэзу ў Рыме — прататыпа Нясвіжскага кас-
99. Касцёл у в. Дзераўная Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. XVI ст. Агульны выгляд
цёла. Аднак паміж гэтымі збудаванпямі існуюць значныя адрозненпі і ў агульнай кампазіцыі, і ў дэкаратыўным афармленні фасадаў. Шэраг капэл па баках цэнтральнага нефа ў Нясвіжскім касцёле заменены адкрытымі бакавымі нефамі, да іх прылягаюць дзве сіметрычныя грапёпыя капэ-
хітэктуры сціпласць дэкаратыўных сродкаў, здолеў выявіць эмацыянальную напружанасць барока мовай прапорцый і рытму, якія адпавядалі нацыянальнаму густу.
Першы твор барока паслужыў узорам для шэрагу культавых збудаванняў данага рэгіёна, такіх, як Міка-
100. Кальвінскі
збор у г. Смаргонь Гродзенскай вобл. Сярэдзіна XVI ст.
101. Касцёл Пятра і Паўла у в. Новы Свержань Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. 2-я пал. XVI ст.
лы, якія выступаюць за межы базілікі. Апсіда прэсбітэрыя больш развіта ўглыб, дзякуючы чаму падкупальная прастора набліжаецца да цэнтра пабудовы. Бязвежавы галоўны фасад закрывае ўсе астатнія часткі будынка, таму аб’ёмна-прасторавая структура разгортваецца перад гледачом паступова, што з’яўляецца важным прынцыпам барочнай кампазіцыі.
Вялікая ўвага ўдзелена распрацоўцы дэкаратыўнай пластыкі галоўнага фасада: ордэрпых профіляў, раскраповак, франтонаў і ніш з аб’ёмнай скульптурай. Аднак у адрозненне ад царквы Іль Джэзу тут выкарыстаны адзінкавыя пілястры, паміж ярусамі адсутнічае атыкавая ўстаўка. Бакавыя фасады, наадварот, распрацаваны болып дэталёва, з улікам агляду ўсёй кампазіцыі. Бернардоні як тонкі мастак добра адчуў уласцівую для беларускай ар-
лаеўскі касцёл у Міры (1595—1605) і бенедзікцінскі комплекс (1590— 1595) у Нясвіжы, якія ўспрынялі пэўныя рысы новага стылю. Яны маюць базілікальную структуру і стрыманы ордэрны дэкор.
Рысы ранняга барока меў таксама бернардзінскі касцёл у Нясвіжы. Ён з’явіўся праз пяць гадоў пасля касцёла езуітаў — у 1598 г. Гэта была трохнефавая базіліка з павышаным цэнтральным нефам, завершаным двухсхільным дахам, і больш нізкімі бакавымі нефамі з аднасхільнымі пакрыццямі. Трох’ярусны галоўны фасад завяршаўся трохвугольным франтонам, на цэнтральнай восі размяшчаўся партал галоўнага ўваходу. Бакавыя фасады чляніліся пілястрамі. Да алтарнага фасада касцёла прылягала высокая гатычная чацверыковая вежа. Яе высокі шацёр даху па вуглах быў фланкіраваны
чатырма невялікімі дэкаратыўнымі шатрамі, што стварала 5-галовую кампазіцыю. Двухпавярховы П-падобны ў плане кляштар, які разам з касцёлам утвараў закрыты ўнутраны дворык, фланкіраваўся трыма больш нізкімі вежамі. На жаль, касцёл не
цыя будаўпічых рамёстваў. Разам з прафесійнымі майстрамі працавала вялікая колькасць народных дойлідаў, якія сваю творчасць поўнасцю асноўвалі на традыцыях народнага мастацтва. Мясцовыя будаўнікі творча перапрацоўвалі прыёмы стара-
102. Касцёл езуітаў у Нясвіжы. XVI ст. План
103. Касцёл езуітаў у Нясвіжы. XVI ст. Фрагмент сяродкрыжжа з купалам
збярогся, вядома яго схематычпая выява на карце бернардзінскіх кляштараў Вялікага княства Літоўскага, выкананай Г. Ляйбовічам у 1750-я гады.
На тэрыторыі Беларусі да канца XVI ст. не было пабудавана больш піводнага збудавання ў стылі барока. Гэта сведчыць аб тым, што ў той час яшчэ поўнасцю не склаліся гістарычныя ўмовы, якія садзейнічалі б развіццю самабытных форм барока ў беларускай архітэктуры.
Перыяд XIV—XVI стст.— складаны і своеасаблівы ў гісторыі беларускай архітэктуры. Развіццё феадальных грамадска-эканамічных адносін выклікала бурны рост гарадоў і мястэчак, фальваркаў, істотныя зме ны ў планіроўцы вёсак і ў іх забудове. Ішла канпэнтрацыя і спецыяліза-
жытнарускага горадабудаўніцтва з характэрным для яго радыяльна-веернай сістэмы планіроўкі вылучэннем у цэнтры горада ўмацаванага замка, а затым і гандлёваіі плошчы з ратушай. У эпоху, калі беларуская зямля была арэнай войпаў, на першы план выйшлі задачы абароны. З’явіўся своеасаблівы тып абарончага збудаваішя з рэгулярным планам і фланкіруючымі вежамі.
Архітэктура Беларусі XIV— XVI стст. развівалася пад непасрэдным уплывам стылю готыкі, які ў XII—XV стст. панаваў у мастацтве многіх краін Сярэдняй, Заходняй і Паўночнай Еўропы. У XVI ст. разам з готыкай у беларускай архітэктуры распаўсюджваецца рэнесанс, што звязапа з пранікненнем ідэй гуманізму і рэфармацыі. Сумяшчэіше
104. Касцёл езуітай ц Нясвіжы
105. Касцёл езуітаў у Нясвіжы.
XVI ст. Галоўны фасад. Рэканструкцыя (па У. А. Чантурыя)
элементаў готыкі і рэнесансу стала адметнай з’явай беларускага дойлідства.
«Мастацтва кожнага народа,— ад.значаў акадэмік I. Э. Грабар,— складваючыся з усёй сукушіасці яго нацыянальных асаблівасцей... непазбежна зазнае ўплыў акружаючых .яго кулыур. Гэтыя чужаземныя пачаткі пе толькі не знішчаюць яго самабытнасці, але нярэдка выстаўляюць яго з асаблівай сілай і выпукласцю і прыводзяць да пышнага росквіту» 43. Выкарыстаўшы заходнееўрапейскія традыцыі, майстры, што працавалі па Беларусі, стварылі яркія ўзоры нацыянальнага мастацтва.
ЖЫВАПІС
Манументальнага жывапісу ад гэтага перыяду захавалася вельмі мала. Толькі з архіўных і літаратурных крыніц вядома, што ў гэты час многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскавым роспісам: напрыклад, княжацкія палацы ў Вільні, Троках47, Полацку, Гродна, Віцебску48; цэрквы абароннага значэння ў Малым Мажэйкаве, Сынковічах49, Супраслі, касцёл у Ішкалдзі, сцены, скляпенні і слупы якога былі
46 Грабарь Н. 0 русской архптектуре.— М„ 1969, с. 43.
47 Smokowski W. Wspomnienie Trok roku 1822, s. 157—180; Hoppen J. Malowidla scienne zamku Trockiego na wyspie.— У kh.: Prace i materialy sprawozdawcze Sekcji historii i Sztuki, 1935, t. 2, s. 228— 239. Athenaeum. Wilno, tabi. 1, 2, 3, s. 165—179 (Аддз. рэдкай кнігі AH ЛітССР); ЦДГА ЛітССР, Вільнюс, ф. 1135, воп. 12, адз. зах. 557, 558, 559, 561, 562, л. 1 («Фонд Клосса»),
48 DIugosz J. Historia Polonicae, t. 4. Czacoviae, 1877, s. 536.
49 Квнтннцкая E. Д. Архнтектура Белоpyccnn XIV—XVI вв.— У kh.: Всеобіцая нсторпя архнтектуры. M., 1968, т. 6, с. 465.
некалі ўпрыгожапы фігурамі розных святых асоб, арнаментам 50.
Але захаваліся многія фрэскі ў збудаваннях Польшчы, якія былі выкананы беларускімі майстрамі. Яны ў пэўнай ступені адлюстроўваюць узровень тагачаснага манументальнага жывапісу Беларусі і маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць для вывучэння культурнай спадчыны беларускага народа гэтага перыяду.
У XIII—XIV стст. беларускія землі ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага пад уладаю князя Ягайлы (Ягелы), будучага караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава II.
Ужо ў першыя гады праўлення Ягайлы ў Польшчу былі запрошаны майстры з Беларусі, Украіны, Расіі51. Аб гэтым сведчыць і той факт, што Ягайла ў 1393 г. прывёз з Вільні 11 рускіх мастакоў. Паводле падання, прыдворным жывапісцам быў Якуб Венжык, родам з Беларусі52.
Польскі гісторык часоў сярэдневякоўя Я. Длугаш пісаў: «...кароль Уладзіслаў перад лацінскай мовай і мастацтвам аддаваў перавагу рускай» 53. Такая арыентацыя, бясспрэчна, адыграла значную ролю ў развіцці старажытнарускага манументальнага жывапісу ў Польшчы, пад эгідай якой былі аб’яднаны ўсе заходнерускія землі. Варта адзначыць, што яшчэ да з’яўлення рускіх, украінскіх і беларускіх майстроў у кракаўскім ма-
50 ЦДГА БССР, ф. 1781, воп. 27, адз. зах. 486 (візіта 1729 г.).
51 Piekosinski F. Rachunki dworu krola Wladyslawa Jagielly i krolowej Jadwigi.— Krakow, 1896, s. 156, 192, 197, 201, 207, 211; Kopera F. Sredniowieczne malarstwo w Polsce.— Krakow, 1925, s. 126; Соболевскнй A. H. Русскііе фрескп в старой Полыпе.— М., 1916.
52 Koloczkowski J. Wiadomosci tyczqce sig przemysiu i sztuki w dawnej Polsce.— Krakow, 1888, s. 300; Эттннгер П. Pycская церковная стенопнсь в средневековой Польше,— Старые годы, 1915, с. 69.
53 Kopera F. Sredniowieczne malarstwo w Polsce, s. 126.
пастыры францысканак ужо іспавала мазаіка, зробленая ў стылі старажытнарускага мастацтва, якая датуецца XIII ст.54.
Паводле матэрыялаў Длугаша5Ь, вядома, што па даручэнню Ягайлы храмы на Лысай гары ў Кракаве, Вісліцы, Сандаміры, Любліне і Гнезна былі ўпрыгожаны «грэчаскім сценапісам» (так пазываліся рускія фрэскі ў Польшчы). Гэта пацвярджаюць у далейшым рускія і польскія даследчыкі56.
106. Інтэр'ер капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
54 Корега F. Sredniowieczne malarstwo w
Polsce, s. 126.
56 Dlugosz J. Historia Polonicae, t. 4, s. 536.
56 Piekosinski F. Rachunki dworu kroia Wladyslawa Jagielly i krolowej Jadwigi. Krakow, 1896; Kopera F. Sredniowieczne malarstwo w Polsce.— Krakow, 1925; Walicki M. Malowidla scienne kosciola sw. Trojcy na zamku w Lublinie.— У kh.: Stadia do dziejow Sztuki w Polsce, t. III.— Warszawa, 1930. Rozycka-Bryzek A. Bizantynsko-ruskiemalowidla scienne w kaplicy Swigtokrzyskiej na Wawelu.—