Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
У XVI ст. гумнамі часта называліся адкрытыя пляцоўкі, агароджаныя плотам, дзе размяшчаліся ток, стадолы або пуні для захоўвання збожжа, азяроды, асеці, ці еўні, адрыны і іншыя збудаванні.
He пазней другой паловы XVI ст. у некаторых маёнтках з’явіліся гумны як асобныя збудавапні. Іх сцены рабіліся з бярвенняў «тыпам» ці «замётам у шулы» або ў выглядзе плятня. Звычайна гэта былі вялікія пабудовы, нярэдка шматвугольныя ў плане. Напрыклад, інвептар маёнтка Мурачоўшчына (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.) 1597 г. пазывае «гумно велнкое пятнадцать стены» 41. Іх архітэктура будавалася на кантрасце нізкіх сцен і высокага даху на «сохах».
Адзін з найболып старажытпых тыпаў вытворчых збудаванняў —■
39 АВАК, т. 14, с. 22.
40 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, с. 1060-а, л. 3.
41 АВАК,— Внлыіа, 1867, т. 1, с. 207.
млып. Акты XVI ст. пазываюць простыя сялянскія млыны з адпым колам вешнякамі. Існавалі і больш складаныя — з двума, трыма або чатырма коламі. Акрамя колавых былі вядомы і наплаўныя млыяы. Апошнія будаваліся пасярэдзіне ракі. Яны яшчэ называліся плывякамі або ладзякамі. Млыпы выкарыстоўваліся не толькі для памолу збожжа, але і для распілоўкі драўніны і вырабу сукна.
* *
*
Мураванае культавае дойлідства XIV — канца XV ст. па Беларусі захоўвала важнейшыя рысы дойлідства заходніх зямель Русі XI—XIII стст. Аднак у новых гістарычных умовах яно атрымала некалькі іншы кірунак развіцця, звязаны з дасягненнямі тэхнікі будаўніцтва і пэўным пераасэнсаваннем форм заходнееўрапейскай архітэктуры — готыкі і рэнесансу, a пачыпаючы з канца XVI ст. і барока.
Асноўныя планіровачныя тыпы культавых збудаванняў можна прадставіць як аднанефавыя і трохнефавыя. Ад крыжова-купальных старажытпарускіх збудавашіяў апошнія адрозпіваліся тым, што ў большасці выпадкаў уяўлялі тып зальнай базілікі, г. зн. сярэдні неф не быў павышаным і цэнтральная частка храма не мела купала. Паступова перавага была аддадзена аднаапсідным збудаванням, у якіх захавалася толькі сярэдняя апсіда. Такія змяненні былі падрыхтаваны ўсім папярэднім развіццём культавага дойлідства.
Храмы Беларусі XIV—XVI стст. значна адрозніваліся ад старажытнарускіх і ў канструкцыйных адносінах. Гэта датычыць не толькі раўнаслойнай муроўкі сцен з цэглы значных памераў (у асобных выпадках да 30—40 см даўжыпі), але і метаду ра.змеркавання нагрузак не столькі на сцены, колькі на такія канструкцыйныя элементы, як контрфорсы, лапаткі. Пад уплывам готыкі транс-
фармаваліся канструкцыі скляпенпяў. У параўнанні з аморфнымі і цяжкімі візантыйскімі купальнымі і паўцыркульнымі перакрыццямі гатычныя скляпенні на нервюрах былі болып лёгкімі, ажурнымі, дазвалялі паменшыць таўшчыню апорных канструкцый. Найбольш распаўсюджанай формай перакрыцця з’явілася крыжовае скляпенне на чатырох узаемііа перпендыкулярных нервюрах, якія абапіраліся на слупы або на канструкцыйныя патаўшчэнні сцен. На іх аснове развіліся так званыя зорчатыя скляпенні, для якіх характэрпа ўвядзенне мноства нервюр, якія разыходзіліся ад цэнтра па радыялыіых напрамках і злучаліся з іншымі нервюрамі. Па малюнку такія скляпенні нагадвалі шматгранную зорку. Яны адыгрывалі не толькі дэкаратыўную, але і канструкцыйную ролю — максімальна аблягчалі канструкцыю перакрыцця і адначасова забяспечвалі дастатковую моц. Прамежкі паміж нервюрамі запаўняліся цэглай на вапнавым растворы ў выглядзе ветразяў, што павялічвала прасторавую жорсткасць канструкцыі.
У канцы XV — пачатку XVI ст. на Беларусі ўзнікае арыгіналыіы тып абарончага храма, фланкіраванага чатырма вуглавымі вежамі. Яго з’яўленне звязана з тым, што беларуская зямля часта была ў гэты час арэнай ваенных дзеянняў. Адным з першых абарончых храмаў на Беларусі быў Сафійскі сабор у Полацку, перабудаваны ў 1494—1505 гг. у храм-крэпасць 42. На гравюры С. ПахалЭвіцкага 1579 г. і плане Полацка 1707 г. сабор паказаны як невялікі культавы будынак з чатырма вуглавымі вежамі. У цэнтры ўзвышалася пятая двух’ярусная вежа з байніцамі. Абарончыя прыстасаванні былі і ў франтоне галоўнага фасада.
42 Ткачоў М. А. Новае пра Сафійскі сабор.— Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1972, № 2, с. 18-23.
У паступныя стагоддзі полацкая Сафія неаднаразова перараблялася і ўрэшце страціла свой абарончы характар. Таму зараз цяжка нават у агульных рысах аднавіць яе знешні выгляд і інтэр’ер пачатку XVI ст. Апрача Сафіі вядомы яшчэ чатыры храмы-крэпасці: у Полацку, Сынковічах (Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл.), Мураванцы (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.), Супраслі (Беластоцкі п. ПНР).
Царква Міхаіла ў Сынковічах пабудавана ў канцы XV — пачатку XVI ст. Яна трохнефавая, з трыма паўкруглымі апсідамі. У гэтых адносінах яна мае шмат аналогій са старажытнарускімі трохапсіднымі крыжова-купальнымі храмамі. Аднак у адрозненне ад іх яе сцены больш тонкія і на бакавых фасадах умацаваны чатырма контрфорсамі, а перакрыцці — крыжовыя на нервюрах. У паўднёва-ўсходняй апсідзе зроблена ажурнае па малюнку зоркавае скляпенне. Слупы, на якія абапіраюцца падпружныя аркі і нервюры скляпенняў,— крыжовыя ў сячэнні, што надае ім зграбныя прапорцыі. Як і ў старажытнарускіх храмах, апсіды злучаюцца з нефамі даволі нізкімі арачнымі праёмамі.
Калі планіроўка і інтэр’ер збудавання яшчэ захоўвалі асноўныя традыцыйныя рысы болып ранняга этапа культавага будаўніцтва, то знешняя аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя атрымала зусім іншую трактоўку. Увесь будынак вырашаны адзіным суцэльным масівам і завершаны высокім двухсхільным гонтавым дахам, роўным па вышыні сценам збудавання. 3 паўднёвага захаду і паўночнага ўсходу дах абмежаваны востравугольнымі шчытамі. Вуглы асноўнага трохнефавага аб’ёму царквы фланкіраваны чатырма двух’яруснымі вежамі з шатровымі дахамі. Вежы, якія выведзены на галоўны фасад, васьмігранныя ў плане, а пры алтары — круглыя, што тлумачыцца агульнай мастацкай задумай дойліда: круглыя
вежы прылягаюць да паўкружжа апсід і складаюць з імі адзінае цэлае, а гранёныя ўдала гарманіруюць з яснымі геаметрычнымі формамі галоўпага фасада.
Знешняя кампазіцыя і дэкаратыўная апрацоўка фасадаў цалкам адпавядаюць функцыянальнаму прызначэнню храма. У яго структуры вылу-
11 маленькіх пішак з шатровымі завяршэннямі. Вышэй размяшчаецца рад высокіх вузкіх арачных ніш, дзе чаргуюцца адзінарныя, двайныя і
85. Храм-крэпасць у в. Сынковічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст. Агульны выгляд
чаюцца два аб’ёмы: храмавы ў ніжнім ярусе і абарончы ў верхнім. Машыкулі і байніцы, чаргуючыся, абыходзяць храм па перыметры (не закранаючы апсід) і ўтвараюць своеасаблівы фрыз на трох фасадах, уключаючы і вежы. Разам з глыбокімі нішамі-акаймоўкамі спічастых вокнаў і контрфорсамі гэты фрыз з’яўляецца асноўным элементам дэкарацыі бакавых фасадаў. На галоўным фасадзе важнае дэкаратыўнае значэнне мае шчыт, аздоблены пяццю ярусамі разнастайных па памеру і малюнку ніш. Вузкі ніжні ярус утвараюць
трайныя нішы. Наступпы ярус утвараюць шырокія адзінарныя арачныя нішы, прамежкі паміж якімі запоўнены маленькімі круглымі нішкамі. Наступная двух’ярусная частка ўтворана дробнымі арачнымі нішамі. У яе цэнтры за плоскасць сцяны выступае трохгранны эркер з байніцай — найвышэйшая кропка абстрэлу.
Такім чынам, у аздабленні галоўнага фасада гэтага збудавання выявіліся характэрныя прыёмы архітэктуры XVI ст., якія былі спецыфічнымі не толькі для культавай, але і грамадзянскай абарончай архітэктуры.
Шэраг аналогій аб’ядноўвае дэкаратыўнае афармленне Сынковіцкай царквы і замка ў Міры, дзе таксама фасады аздоблены сістэмай ярусаў ніш. Заглыбленыя плоскасці ніш і аконных праёмаў выбельваліся шчыльным слоем вапны, што разам з неатынкаванымі паверхнямі выступаючых частак сцен стварала цікавую чырвона-белую гаму фасадаў.
Алтарны фасад Сынковіцкага храма дзякуючы паўкружжам апсід і круглым вежам мае скульптурны выгляд. Тут, як і на галоўным фасадзе, прысутнічае дэкарыраваны арачнымі нішамі шчыт, да якога далучана пакрыццё апсід. Імкнучыся стварыць абагульнены кампактны аб’ём царквы і адначасова захаваць тры апсіды, дойлід аб’яднаў апошнія ў верхніх частках ступеньчатымі перамычкамі, у выніку чаго дах над апсідамі стаў агульным. У сярэдняй частцы апсід праходзіць аркатурны фрыз, які заходзіць на круглыя вежы. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што алтарная частка храма склалася пад уплывам старажытнарускай архітэктуры 43.
Калі ў Сынковіцкай царкве яшчэ бачны рэмінісцэнцыі архітэктуры папярэдняга гістарычнага этапа, што ўскладняла план і кампазіцыю збудавання і з’яўлялася ў XVI ст. ужо анахранізмам, дысанансам з новымі рысамі архітэктуры, то ў царкве ў Мураванцы (1516 — 1542) пад уплывам рэнесансу зроблены значны крок у развіцці архітэктурнай кампазіцыі. Царква трохнефавая, але замест трох апсід у ёй існуе толькі адна вялікая паўкруглая апсіда амаль аднолькавай шырыні з асноўным аб’ёмам. Чатыры вежы, якія ў Сынковіцкай царкве проста далучаліся да збудавання, у Мураванцы сталі неад’ем-
43 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.— Мн., 1928, т. 1, с. 243-253.
нымі элементамі кампазіцыі. Прычым вежы галоўнага фасада круглыя і больш высокія, чым алтарныя, дзякуючы чаму яны сталі самастойнымі элементамі галоўнага фасада. Далейшае развіццё атрымалі і нервюрныя скляпенні ў інтэр’еры, якія набылі характар складаных зорак. Хоць храм у Мураванцы ў канструкцыйных адносінах і больш масіўны, чым Сыпковіцкая царква, але ён больш цэльны па архітэктурнаму вобразу ў інтэр’еры і знешняй кампазіцыі.
86. Храм-крэпасць у в. Сынковічы Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл.
XVI ст. Галоўны фасад
У гэтай пабудове далейшае развіццё знайшла і сістэма дэкаратыўнага афармлення фасадаў. Шчыт галоўнага фасада ператварыўся ў трохступеньчатую кампазіцыю складанага абрысу. Нішы, якія яго афармляюць, набылі больш напружаны малюнак, хоць колькасць іх скарацілася. Болып разнастайнымі сталі матывы дэкаратыўнага аздаблення бакавых фасадаў, дзе апрача машыкульнага фрыза прысутнічаюць два ярусы арачных праёмаў і ніш, выбеленых у заглыбленнях. Машыкулі веж сталі своеасаблівымі завяршэн-
нямі высокіх выбеленых піш з вісячымі замкамі ўверсе. Інакш кажучы, усе тыя капструкцыйна-абарончыя элементы, якія ў Сынковіцкай царк
87. Храм-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.