Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Арыгінальны помнік дойлідства XVI ст.— замак у Рагачове (так званы «замак каралевы Боны»)—узведзены да 1563 г. на беразе Дняпра 6. Ён працягваў агульную лінію развіцця палацава-замкавай архітэктуры
6 Шчакаціхін М. Замак у Рагачэве,— Наш край, 1926, № 10—11, с. 26—33.
Літвы і Беларусі XIV —XVI стст., для якой было характэрна вылучэнне параднай палацавай пабудовы з абарончай сістэмы (Трокі, Мір і інш.).
Замак уяўляў двухпавярховую прамавугольную ў плане пабудову з масіўнымі контрфорсамі квадратнага сячэння па вуглах. Ніжні паверх, які прызначаўся для службовых пакояў, складалі чатыры аднолькавыя па памерах прамавугольныя ў плане памяшканні, аддзеленыя адно ад аднаго ўзаемна перпендыкулярнымі калідорамі. Кожнае памяшканне было перакрыта парай крыжовых скляпенняў, а калідоры — корабавымі. У верхнім паверсе было два вялікіх пакоі.
Найболып цікавы элемент гэтага будыпка — двух’ярусная галерэя-вестыбюль, якая праходзіла з поўдня на поўнач уздоўж галоўнага фасада, звернутага да Дняпра. У сярэдняй частцы галерэя была адкрытай і нагадвала лоджыі італьянскіх рэнесансных палацаў. Яе аздабляла ажурная аркада на тонкіх слупах, а ў інтэр’еры — пілястры. У галерэі знаходзілася адкрытая знадворку лесвіца, якая звязвала абодва паверхі.
На Беларусі было таксама шмат драўляных замкаў — агульнагарадскіх цытадэлей і прыватнаўладальніцкіх рэзідэнцый. У залежнасці ад сваіх функцый яны мелі выгляд або складаных комплексаў розных па прызначэнню збудаванняў, або звычайных умацаваных сядзіб.
У «Попісу замка Полацкага» 1552 г. апісваецца драўляны замак у сутоцы Заходняй Дзвіны і Налаты, які стаяў «на гары высокай і самароднай», меў 204 гародні і 9 веж 7. Гародні рубіліся ў пяць, вежы — у тры слаі. Дзве вежы — Віцебская і Безыменная (вялі адпаведна да вусця Палаты і Вялікага пасада горада) -
з’яўляліся брамамі, астатнія былі «глухімі». Кожная вежа мела некалькі баявых ярусаў з байніцамі і амбразурамі для гармат і завяршалася высокім шатровым дахам.
У замку знаходзілася 65 двароў «князскіх, панскіх і зямянскіх», 21 «царкоўны», 44 «мяшчанскіх». Быў тут таксама двор полацкага ваяводы, які ўключаў шэсць жылых будынкаў, кухню і пякарню, склеп, клеці, стайпю. Жылыя дамы стаялі на падклецях і ўяўлялі традыцыйнае двухі трохкамернае народнае жыллё. Адзін з дамоў знаходзіўся «ў сцяне замкавай на гароднях», г. зн. быў злучаны з абарончымі канструкцыямі замка. На тэрыторыі замка (паводле памеру 1706 г. ён займаў плошчу 472,5X283,5 м) акрамя сядзіб размяшчаліся таксама два манастыры.
У часы Лівонскай вайны, у 1563 г., замак штурмам узяло рускае войска Івана Грознага, пры гэтым выгарала звыш 600 м замкавых сцен. Таму «повеле же царь... город крепнтп п пробытне места н горелые в тех местах стену новую рубнтн, н повеле делатп спешно...» Рускае войска «город укреппша п устропша по государьскому прнказу, до конх мест государь в Полоцку стоял» 8. У гэты час былі ўзноўлены старыя ўмацаванні Верхпяга замка і пабудаваны на месцы былога Вялікага пасада Ніжні, або Стралецкі, замак, умацаваны ровам і валам, на грэбені якога былі ўзведзены драўляныя сцепы і вежы. У такім выглядзе замкі Полацка праіснавалі да аблогі горада войскам караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя ў 1579 г. Іх замаляваў мастак С. Пахалавіцкі і апісаў гісторык Р. Гедэнштэйн. Паводле яго апісання, Верхні замак размяшчаўся на крутой высокай гары на беразе Заходпяй Дзвіны. Сцены і шэсць веж былі зрублены ў
7 Лаппо II. II. Полоцкая ревнзня 1552 года.— М„ 1905, с. 115.
8 Сапунов А. Внтебская старнна.— М., 1885, т. 4, с. 9.
некалькі слаёў з тоўстых дубовых брусоў. Сёмая вежа (Чырвоная, або Каралеўская) была мураваная, адрознівалася ад іншых сваімі памерамі. Ніжні замак у час штурму быў цалкам спалены.
Магутныя замкавыя ўмацаванні існавалі і ў другім па значэнню горадзе Полацкай зямлі — Віцебску. На месцы старажытнага цэнтра горада, у сутоцы рэк Заходняя Дзвіна і Віцьба, узнікла найбольш ранняе ўмацаванне — Верхні замак. Ён быў першапачаткова драўляны. Як адзначае польскі гісторык М. Стрыйкоўскі, у XIV ст. вялікі князь літоўскі Альгерд загадаў умацаваць замак мураванай сцяной і пабудаваць у ім палаты9. У той час на тэрыторыі старажытнага пасада X ст. існаваў ужо драўляны Ніжні замак. У 1393 і 1396 гг. замкі штурмавала войска вялікага князя літоўскага Вітаўта (апошні раз пасля працяглай 30-дзённай аблогі). У 1435 г. князь Міхаіл Жыгімонтавіч, нягледзячы на шасцітыднёвую аблогу, так і не здолеў узяць горад (гэта яму ўдалося зрабіць толькі праз два гады). У выніку ваенных дзеянняў замкі былі пашкоджаны, што вымусіла ў канцы XV ст. вялікага князя літоўскага Аляксандра аддаць загад аб аднаўленні ўмацаванняў. Можна меркаваць, што ён быў выкананы, бо ўжо ў 1516 і 1519 гг. Віцебск вытрымаў аблогу рускага войска. К сярэдзіне XVI ст. умацаванні прыйшлі ў заняпад, аб чым сведчыць прашэнне віцебскіх мяшчан да караля 1559 г.: «нжбы в Ннжнем н Верхнем замку вежн оправнтн, также н замок Верхннй весь абы был оправлен, п стрельбою, деламн н гаковннцамн, порохамн я пушкарямн заспособлен...» Пасля штурму рускага войска ў 1568 г. замкі зноў былі адбудаваны,
9 Stryjkowski М. Kronika Polska, LitewsKa, Zmodzka і wszystkiej Rusi.— Warszawa, 1846, t. 2, s. 14.
што зафіксавана ў падзяцы караля Стэфана Баторыя віцебскім мяшчанам ад 21 студзеня 1576 г. за тое, што яны аднавілі ўмацаванні і ўзвялі новыя Успенскую і Прачысцінскую вежы 10.
Апісанне віцебскіх замкаў другой паловы XVI ст. пакінуў А. Гваньіні: «...у Віцебску два вялізныя і, дзякуючы зручнаму месцазнаходжанню, вельмі ўмацаваныя замкі. Адзін з іх, размешчаны на раўніне і велічынёй роўны гораду, называецца Ніжнім замкам; другі, Верхні, замак знаходзіцца на даволі ўзвышаным пагорку. Абодва гэтыя замкі ўмацаваны вежамі і сценамі, якія пабудаваны з дубу і напоўнены зямлёю і каменнем» п.
Замак у Брэсце размяшчаўся на трохвугольным у плане востраве, утвораным рукавамі Мухаўца і Заходнім Бугам, на месцы дзядзінца старажытнага Бярэсця. Паводле інвентара 1566 г.12, ён меў пяць веж, адна з якіх з’яўлялася старажытнай мураванай вежай XIII ст. Тры вежы былі брамамі, адна з іх злучала замак з гандлёвай плошчай горада і мела наверсе гадзіннік. На другой была пляцоўка з набатным звонам. Вежы злучаліся сценамі з гародняў і тэрас. Ніжнія ярусы гародняў выкарыстоўваліся як складскія памяшканні. На тэрыторыі замка знаходзілася некалькі жылых будынкаў са святліцамі, каморамі, заламі. Асобна ад замка, на беразе Мухаўца стаялі лазня, стайня і іншыя будынкі. Ваду ў замак падаваў спецыяльны млын, названы ў інвентары «рурмусам».
Буйны абарончы комплекс існаваў і ў Магілёве. У Баркулабаўскай хро-
10 Брэжго Б. Замкі Віцебшчыны.— Вільня, 1933, с. 10.
11 Сапунов А. «Чертеж» города Внтебска 1664 г.— Тр. Внтебской уч. арх. комнсснн. Внтебск, 1910, кн. 1, с. 6.
12 Документы Московского архнва Мнннстерства юстнцнн.— М., 1897, т. 1, с. 442-448.
ніцы ёсць запіс: «Лета 1526 большой замок зароблеп н прннято много горы Могнлы, на котором теперя замок Могнлев стонт...» 13 Аднак да канца XVI ст. умацаванні абмяжоўваліся толькі астрогам. У «Хроніцы» А. Трубніцкага пад 1581 г. сказана, што «на тен час еіце фортецнн не было опроч замкового острога» 14, а пры ўзяцці Магілёва войскам Севярыпа Налівайкі ў 1595 г. казакі «домы, крамы, острог выжглн» '5. Відаць, пасля гэтага пачалася рэканструкцыя замка. Ужо ў 1604 г. ён уяўляў пяцівугольную ў плане цытадэль, абкружаную сценамі са шматслойных гародняў. Яны мелі два баявыя ярусы са спецыяльнымі камерамі для стральбы з гармат і мушкетаў. Паміж гароднямі размяшчалася сем веж, якія мелі па тры і чатыры баявыя ярусы і завяршаліся шатровымі дахамі. Дзве вежы з’яўляліся брамамі: адна прыводзіла да гандлёвай плошчы, другая — да Дняпра і Дубровенкі; у абедзвюх былі вароты з пад’ёмнымі мастамі. На тэрыторыі замка знаходзіліся жылыя і гаспадарчыя будынкі 16.
Замак у Оршы заснаваны на тэрыторыі старажытпага дзядзінца XI ст. у сутоцы рэк Днепр і Аршыца. У другой палове XIV ст. пабудаваны мураваны замак, які адзначаны ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (1387—1392 гг.) як «Рша камен». Пры будаўніцтве новага замка старажытны вал і роў перанесены на ўсход, у выніку чаго тэрыторыя замкавага дзядзінца пашырылася да 3,5 га 17. К пачатку XVI ст. замак знаходзіўся ў паўразбураным стане, таму ў
13 Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці.— Мн., 1975, с. 114.
14 Полн. собр. рус. летошісей.— М., 1980, т. 35, с. 240.
15 Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці, с. 132.
16 Чарняўская Т. I. Архітэктура MarineBa.— Мн., 1973, с. 7—11.
17 Очеркн по археологвм Белорусслл.— Мн., 1972, ч. 2, с. 39.
1500 г. вялікі князь літоўскі Аляксандр загадаў аднавіць замак. Паводле інвентара 1560 г.18, замак меў 101 гародню, кожная з якіх завяршалася абламамі і двухсхільнымі дахамі з драніцы. Паміж гароднямі стаялі пяць веж, якія былі нарублены з дрэва на падмуркі, што засталіся ад веж мураванага замка XIV ст. Сярод веж вылучалася брама, умацаваная звонку тэрасай; перад ёй быў узвод з жалезнымі ланцугамі. На сігнальнай вежы віселі вялікі «веставы» звон і жалезнае кляпала. У час складання інвентара ў замку размяшчаліся каралеўскі двор, царква і 28 дамоў заможных гараджан.
Як сведчыць інвентар 1516 г. 19, у пачатку XVI ст. у Мазыры замка не было, толькі цэнтр горада быў абведзены астрогам. Ва ўмацаванай частцы пабудаваны шэраг дамоў заможных мяшчан і дзве карчмы. За астрогам знаходзілася гандлёвая плошча з 44 крамамі. Каля 1543 г. пабудаваны «всею волостыо Мозырскою н Бчнцкою, меіцаны н людмн боярскнмн тамошнымн» замак «нз дерева соснового тесаного под шнур, вежп в четыре стены, а городнн в трн стены» 20. Ён узвышаўся на правым беразе Прыпяці на Спаскай гары, якая мела вышыню каля 40 м. Уваход быў з захаду, з боку Міхайлаўскага сабора, дзе схіл гары менш круты. Тут стаяла вежа — брама з пад’ёмным мостам праз роў. Памеры дзядзінца каля 120X60 м. Форма яго, як сведчаць генеральныя планы горада пачатку XIX ст., была паўавальнай, звернутай скругленай часткай да ракі. Разам з «варотнай» у 1552 г. існавалі тры вежы: усе чацверыковыя, завершаныя шатровымі дахамі, уну-
18 Документы Московского архпва Мпннстерства юстнцнн, с. 123—125.