Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Аднак панаванне феадальнай грамадска-палітычнай сістэмы і недастатковая распрацаванасць свецкай культуры стрымлівалі пераход ад сярэдневякоўя да Новага часу, у выніку чаго тыповыя рысы рэнесанснай ідэалогіі і культуры тут аказаліся недастаткова выяўленымі, а яе носьбіты (Ф. Скарына, С. Будны, В. Цяпінскі) арыентаваліся не столькі на адраджэнне антычнасці, колькі на гуманістычныя традыцыі хрысціянства, разглядаючы біблію як энцыклапедыю мастацкай культуры, тэарэтычнай філасофіі і практычнай мудрасці.
Важнай культурна-гістарычнай з’явай эпохі позняга Рэнесанса на Беларусі, у Літве і Польшчы (другая палова XVI ст.) быў рэфармацыйны рух, прадстаўнікі якога (С. Будны і інш.) распрацоўвалі філасофскую і сацыяльна-палітычную праблематы-
ку Ў рамках палемічнай літаратуры, накіраванай на абвяржэнне асноўных дагматаў каталіцкай і праваслаўнай разнавіднасцей хрысціянства як пануючых форм рэлігіі. Іканаборчыя і пурытанска-аскетычныя тэндэпцыі пратэстапцкіх шіыней грамадскай думкі не перашкодзілі шырокаму развіццю свецкага і царкоўнага жывапісу, музыкі, архітэктуры і іншых відаў мастацтва.
Для культуры Беларусі XIV— XVI стст. характэрна арганічнае спалучэнне і творчая перапрацоўка візантыйскіх, старажытнарускіх, заходнееўрапейскіх і традыцыйна-народных (фальклорных) вытокаў, a таксама цесная сувязь з украінскім, літоўскім і польскім мастацтвам у рамках адзінага палітычнага і культурнага рэгіёна.
ГОРАДА БУДАУНIЦТВ A
I АРХІТЭКТУРА
3 другой паловы XIII — пачатку XIV ст. пачаўся новы этап у развіцці беларускага дойлідства. Яго асаблівасці вызначаліся канкрэтнымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычпымі і культурна-рэлігійнымі ўмовамі, у якіх знаходзілася Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага.
Важнейшым і найбольш даступным матэрыялам будаўніцтва па-ранейшаму заставалася дрэва. 3 яго ўзводзіліся не толькі жылыя пабудовы, але і замкі, палацы, ратушы, храмы, манастыры.
Развіццю драўлянага дойлідства садзейнічалі рост гарадоў і мястэчак, рэканструкцыя сельскіх паселішчаў паводле «валочнай памеры», дыферэнцыяцыя рамёстваў і ўтварэнне цэхавай арганізацыі вытворчасці. У гарадах у XVI—XVII стст. з’явіліся прафесійныя будаўнікі — «замкавыя дойліды», якія знаходзіліся на дзяржаўнай пасадзе або на ўтрыманні ўладара прыватнаўласніцкага горада. Інвентар Мазырскага замка
1552 г. паведамляе: «Дойлнда... вішнн с стародавна на работу замковую н паркановую наймоватп, будь работа есть, або нет, дают на год ему по полтретіі копы грошей, або чым ся умовят...» 3
Разам з прафесійнымі майстрамі ў будаўнічых работах удзельнічалі сяляне і рамеснікі. Насельніцтва гарадоў і валасцей выконвала «замкавую павіннасць» — будавала замкавыя сцены і вежы, узводзіла валы і інш. Млынары, згодна з «Уставай на валокі» 1557 г., былі абавязаны два дні на тыдзень «служнтя тесельскую службу». Мастацкія традыцыі народа вызначалі важнейшыя асаблівасці архітэктуры.
У беларускім драўляным дойлідстве арганічна спалучаліся канструкцыйна-функцыянальны і мастацкі бакі архітэктуры пры стрыманасці аздаблення. Такі падыход з’явіўся вынікам эстэтычнага светапогляду беларускіх будаўнікоў, якія бачылі мастацкія якасці архітэктурных збудаванняў не ў багатым аздабленні, a ў выразнай кампазіцыі, сілуэце, тэктанічнасці, геаметрычнай яснасці форм, прапарцыянальнасці частак і цэлага, маштабнасці, гарманічным адзінстве з прыродай. Усё гэта вызначыла і канкрэтныя прыёмы беларускага драўлянага дойлідства. Шырока выкарыстоўваліся такія сродкі арганізацыі формы, як сіметрыя і асіметрыя, спалучэнне якіх надавала кампазіцыі дынамічнасць; кантрастнае супрацьпастаўленне сцен і даху. Вялікае значэнне мелі дэкаратыўныя завяршэнні (вярхі, вежкі, купалы культавых будынкаў), ганкі, галерэі, аркады, асобныя элементы аздобы. У гарызантальным напрамку рытм фасада ўтвараўся праёмамі, нашчыльнікамі ашалёўкі, лапаткамі, калонамі, аркадамі, у вертыкальным — пластычнай насычанасцю верхніх частак збудаванняў. Актыў-
3 АЮЗР.— СПб., 1863, т. 1, с. 616.
па выкарыстоўваліся святлоценявыя кантрасты, якія ствараліся ў месцах стыкоўкі зрубаў, пад дахам, прычолкам, слуповым ганкам. Малюнак святлаценю ўзбагачаўся фігурнымі краямі гонты і зубчастымі падзорамі.
Новыя якасныя змены адбываліся і ў манументальнай мураванай архітэктуры. Яны выяўляліся не толькі ў далейшым павышэнні майстэрства беларускіх муляраў, з’яўленні новых, больш прагрэсіўных канструкцый, але і ў эстэтычных канцэпцыях дойлідства.
У XIV—XVI стст. пашырылася раўнаслойная цагляная муроўка з перавязкай тычковых і лажковых радоў. У абарончым дойлідстве атрымала распаўсюджанне трохслойная канструкцыя сцен, так званая лусковая муроўка, пры якой знешнія і ўнутраныя грані сцен выкладваліся з цэглы, а сярэдні слой уяўляў сабой забутоўку з камянёў, якія змацоўваліся вапнавым растворам. У некаторых выпадках пры ўзвядзенні замкавых сцен (Мірскі замак) рады камянёў чаргаваліся з радамі цэглы. Гэта дазваляла эканоміць цэглу і Beepi будаўніцтва больш хутка. Мяшаная каменна-цагляная муроўка рабіла замкавыя сцены болып моцнымі, цяжкімі. Апрача таго, яна мела і пэўныя мастацкія якасці. Узбуйняўся маштаб муроўкі, актывізаваўся рытм сцяны. У проціпастаўленпі цаглянай і каменнай муроўкі нельга не ўбачыць працяг традыцый гродзенскай архітэктурнай школы XII ст., якія ярка выявіліся ў Барысаглебскай царкве на Каложы ў Гродне.
Беларускае дойлідства XIV— XVI стст. спалучала традыцыі дойлідства заходніх зямель Русі і новыя рысы, звязаныя з уздзеяннем стыляў готыкі, рэнесансу і барока, якія пранікалі на беларускія землі з Заходняй Еўропы праз Полынчу і Літву. Прыёмы гэтых стыляў значна перапрацоўваліся мясцовымі будаўнікамі ў адпаведнасці з канкрэтнымі функцыяпальнымі і мастацкімі задачамі.
3 готыкай звязана далейшая распрацоўка каркасна-нервюрнай канструкцыі перакрыццяў, якія ў параўнанні са старажытнарускімі масіўнымі скляпеннямі сталі больш лёгкімі, ажурнымі, актыўнымі па малюнку. На аснове крыжовых скляпенняў развіваліся разнастайныя формы перакрыццяў — так званыя зоркавыя і сеткавыя скляпенні, якія ў збудаваннях XVI ст. набылі дэкаратыўны характар. У вонкавым абліччы пабудоў пад уплывам готыкі і рэнесансу вялікае мастацкае значэнне набылі шчыты-франтоны, на якіх канцэнтраваліся важнейшыя элементы аздобы.
У XIV—XVI стст. склалася цікавая сістэма колеравага рашэння фасадаў, калі неатынкаваныя сцены з чырвонай цэглы дэкарыраваліся разнастайнымі па малюнку нішамі, выбеленымі вапнай. Дзякуючы гэтаму стваралася прыгожая двухколерная бела-чырвоная гама фасадаў. Трэба адзначыць, што карані двухколернай паліхроміі паглыбляюцца ў далёкую старажытнасць і звязаны з традыцыямі полацкай школы XII ст., калі паласатыя двухколерныя фасады ствараліся кладкай «са схаваным радам». Аднак гэты прыём у повых умовах быў значна перапрацаваны і набыў сваю арыгінальную трактоўку.
*
Абарона ад знешняй агрэсіі, феадальпыя міжусобіцы, народныя хваляванні вымушалі велікакняжацкія і каралеўскую ўлады, а таксама асобных феадалаў узводзіць абарончыя збудаванні. Таму горадабудаўніцтва і манументальнае дойлідства гэтага часу атрымалі выразныя абарончыя рысы.
Планіровачным цэнтрам горада становіцца ўмацаваны замак (дзядзінец), каля якога забудоўваліся гандлёва-рамесніцкія пасады. Такой планіроўкай вызначаліся тыя гарады, дзе замак з’яўляўся агульнагарадской
цытадэллю. У прыватнаўладальніцкіх пасяленнях замак выносіўся за межы горада і амаль не меў сувязі з яго цэнтрам.
На тэрыторыі замкаў знаходзіліся жылыя, гаспадарчыя, абарончыя і культавыя збудаванні. Дзякуючы гэтаму жыхары замка маглі доўгі час жыць ізалявана ад наваколля і абараняцца ад ворага.
Замкі абарончага прызначэння на тэрыторыі Беларусі будаваліся пераважна з дрэва, у XIII ст. зрэдку ў іх
73. Замак у Лідзе Гродзенскай вобл. XIV ст. Фрагмент галерэі
склад уводзіліся мураваныя вежыданжоны (Камянец, Гродна, Брэст, Навагрудак, Полацк, Тураў). 3 XIV ст. пачалося будаўніцтва мураваных замкаў, якія па сваёй кампазіцыі набліжаліся да рыцарскіх замкаў тыпу «кастэль». Такія замкі ўзведзены ў Лідзе, Крэве і Медніках. Яны адрозніваліся ад прыбалтыйскіх кастэляў памерамі, аднак блізкасць іх планава-кампазіцыйнай асновы несумненная.
Адным з першых мураваных замкаў на тэрыторыі Беларусі з’явіўся замак у Лідзе, узведзены ў 20-я гады XIV ст. на штучнай пясчанай выспе, насыпанай на балоцістай нізіне ў су-
тоцы рэк Лідзея і Каменка. К канцу XIV ст. на поўнач ад замка ўзнікла невялікае гандлёва-рамесніцкае пасяленне, а ў XV ст. планіровачная структура Ліды развівалася на тэрыторыі паміж рэкамі. Планіровачным цэнтрам горада з’яўлялася гандлёвая плошча на скрыжаванні віленскай і гродзенскай дарог.
Дойліды замка ўзялі за аснову тып рыцарскага кастэля, аднак падышлі творча да вырашэння складанай задачы. На аснове мясцовых будаўнічых традыцый яны ўзвялі магутны замак, прыдатны для патрэб абароны. План яго нагадвае трапецыю з памерамі бакоў ад 80 да 93,5 м. Таўшчыня муроў не перавышае 2 м. Замак меў два ўваходы, якія праразалі тоўшчу ўсходняй сцяны каля яе паўночна-ўсходняга вугла. Меншая брама са спічастай аркай была 2,5 м шырынёй і 3 м вышынёй. Брама з паўцыркульнай аркай дасягала 6 м вышыні і 4,5 м шырыні. Яшчэ адзін паўцыркульны праём шырынёй 2,5 м і вышынёй каля 3,1 м размяшчаўся ў тоў-
шчы паўднёвай сцяны на ўзроўні 2 м ад зямлі. Гэта была запаспая брама для скрытага выхаду з замка.
У Лідскім замку спачатку была толькі адна вежа, якая знаходзілася ў паўднёва-заходнім вуглу будынка. На мяжы XIV і XV стст. у паўночнаўсходнім вуглу замка была ўзведзена другая вежа, крыху перакошаная ў плане.
Замкавыя муры цалкам складзены з валуноў на вапне і толькі верхнія часткі і завяршэнне сцен — з вялікамернай цэглы — «пальчаткі». Тут знаходзіліся байніцы і баявая галерэя з памостам для воінаў. Апошняя ляжала на бэльках, верх яе завяршала гонтавая стрэшка. Дахі веж спачатку былі пакрыты гонтай, а ў XV ст.— чарапіцай-«дахоўкай». Характэрнай асаблівасцю арганізацыі абароны замка з’яўлялася тое, што
74. Замак у Лідзе Гродзенскай вобл. XIV ст. Літаграфія з малюнка Н. Орды (XIX ст.)
замкавыя вежы не былі вынесены за перыметр муроў і не маглі іх фланкіраваць сваім агнём. Дзядзінец замка і адхоны замкавай выспы былі забрукаваны валунамі.