Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Гравіраваннем часцей за ўсё аздабляліся ювелірныя вырабы, і зводзілася япо да нанясення на паверхшо арнаменталыіых матываў. Уяўляюць цікавасць два бранзалеты з Гродна 128. Адзін з іх мае форму іпырокай прамавугольнай пласціпы, якая густа насычана геаметрычнымі ўзорамі з косых і прамых рысак і маленькіх кольцаў. Бранзалет можна ўмоўна падзяліць на 4 часткі, якія аддзяляюцца адна ад адной вертыкальнымі рыскамі. У аснове ўсіх малюнкаў ляжыць форма ромба. У першай частцы — тры чыстыя палі бліскучага металу з кружкамі па кутках, фон «забіты» косымі рыскамі. У другой — своеасаблівая пляцёнка з ромбаў, атрыманых нанясеннем цэлых груп рысак, размешчаных амаль пад прамым вуглом. У трэцяй і чацвёртай частках таксама выгравіраваны ромбы, у кутках якіх змешчаны кружкі.
Другі бранзалет больш складанай формы. Палавіна яго нагадвае рыбіну без галавы. Поле аздоблена кароткімі рыскамі, якія ў сярэдзіне брапзалета ўтвараюць арнаментальнае поле ў выглядзе квадратаў з кветкамі. Бліжэй да канца, таксама кароткімі рыскамі, нанесены ўзор, які нагадвае «ялінку».
Атрымаў развіццё і такі складаны від мастацкай апрацоўкі металу, як эмаліраваяне, якое патрабавала ад майстра рознабаковых і глыбокіх
128 Воропвп Н. Н. Древнее Гродно, рнс. 31 (1,2).
ведаў пра састаў і афарбоўку эмалсвых сумесей, іх тэрмічную апрацоўку, а таксама вялікага тэхнічнага майстэрства. Шэдэўрам старажытнарускага эмальернага мастацтва з’яўляецца крыж, зроблены полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. па заказу полацкай князёўны Ефрасінні. Яго каштоўнасць заключаецца перш за ўсё ў высокім тэхнічным і мастацкім узроўні вырабу 129.
Даўжыня крыжа — 51,8 см, верхняга перакрыжавання — 14, ніжняга — 21 см. На драўляную аснову прымацаваны сярэбраныя, пазалочаныя і залатыя пласціны. Пярэдпяя частка крыжа мае дзевяць прамавуголыіых, дзве фігурныя пласціпкі і
ракрыжаванні. Пласціны ўтвараюць на пярэднім баку крыжа іканапісную кампазіцыю — вялікі, або расшыраны, дэісус. Тры верхнія пласціны з фігурамі Ісуса, Іаана і Марыі перадаюць звычайную засяроджанасць — «маленне». У падборы і размяшчэнш іншых святых назіраецца адступленне ад агульнапрынятых канопаў. У сярэдзіне другога перакрыжавання знаходзілася фігурная пласціна з выявамі евангелістаў Іаана, Мацфея,
69. Падвеска-канёк і крыжападобная падвеска з гарадзішча Маскаўцы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Канец XI—пач. XII ст. МСБК
два невялікія крыжыкі. Адзіп крыжык меў чатыры канцы і быў прымацаваны ў верхнім перакрыжаванні, другі, шасціканцовы,— у піжнім пе-
129 Крыж, які захоўваўся ў Магілёўскім абласпым краязнаўчым музеі, бясследна знік у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Лукі і Марка, злева і справа ад якіх размяшчаліся прамавуголыіыя пласціны са святымі Ефрасінняй, Сафіяй і Юрыем. Гэтыя святыя мелі непасрэдныя адносіяы да заказчыка крыжа: Юрый быў патронам бацькі Ефрасінні, Сафія — патранесай яе маці.
Адваротны бок крыжа быў аздоблены выявамі Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Пятра, Паўла, Дзмітрыя, Стэфана і Панцеляймона. 3 імі чаргуюцца шматлікія эмалевыя арнаментаваныя пласціны. Унізе крыжа дробны надпіс з імем майстра Лазара Богшы. Вялікі завяшчальны надпіс, дзе пазначаны год стварэння крыжа і імя Ефрасінні, зроблены па спіралі ў два рады па баках крыжа. Апрача эмалевага дэкору, крыж быў аздоблоны васьмю каштоўнымі камянямі і жамчужнай обніззю.
Эмалевы арнамент крыжа па свайму характару, як мяркуе Л. Аляксееў, блізкі як да раманскага мастацтва, так і да мастацтва Візантыі і Кіеўскай Русі 13°. Арнаментальныя разеткі, якім належыць вядучае месца ў дэкоры крыжа, уласцівы многім ювелірным вырабам полацкіх майстроў. Мастацкія якасці крыжа Ефрасінні Полацкай, тэхнічны ўзровень эмалевага дэкору не саступаюць лепшым узорам візантыйскага прыкладнога мастацтва, якія карысталіся сусветнай вядомасцю.
У параўнанні з разьбой па косці, мастацкай апрацоўкай металу, шкларобствам і іншымі відамі рамяства кераміка выглядае досыць сціпла, хаця яе вытворчасць зрабіла значны крок наперад. У X ст. на заходнерускіх землях распаўсюджваецца ганчарны круг, які даў магчымасць арганізаваць масавы выраб бытавога посуду, аказаў значны ўплыў на яго мастацкае аздабленне. Ганчарны посуд становіцца болып зграбным і разнастайным па форме, яго паверхня часам даводзіцца да бляску, а дэкор — болып упарадкаваным і рытмічным. У гэты час складваліся асартымент і формы посуду, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу.
Значная частка посуду, асабліва гаршкі, вечкі для гаршкоў, міскі, арнаментавалася. Па тэхналогіі дэкор можна падзяліць на два віды — прачэрчаны і ляпыы, прычым першы пераважаў, што звязана з пэўнай лёгкасцю яго выканання непасрэдпа ў працэсе вытворчасці.
70. Медная пазалочаная пласціна алтара з выявай св. Паўла з Гродна. XII ст. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей
Найболып распаўсюджаны арнамент — паралелыіыя прамыя ці хвалістыя канаўкі, напесеныя вострай палачкай у час вярчэння вырабу. Нярэдка такі дэкор пакрываў амаль усю знешыюю паверхню гаршка ці вечка (асабліва ў ваўкавыскай кераміцы) 131. Шырока бытаваў вядомы яшчэ ў жалезыым веку дэкор з насечак, кропак, косых ліній. Такія ўвогуле простыя геаметрычныя элементы ў спалучэшгі давалі прыгожы дэкор, які дапаўняў зграбную форму посуду. Шырокае распаўсюджанне па ўсіх славянскіх землях атрымаў дэкор у выглядзе прамых і хвалістых палос. Прамыя палосы дыктаваліся характарам вытворчасці посуду на
130 Сов. археологня, 1957, ^s 3, с. 235—236. 131 Зверуго Я. Древннй Волковыск, с. 65.
ганчарным крузе, хвалістая ж арнаментацыя вядома са старажытнасці як сімвал вады. Праўда, у XIII ст. хвалістая арнаментыка пачала прыкметна саступаць месца лінейнай, але ў народным ганчарстве захавалася і да нашага часу. Ляпны арнамент у выглядзе валікаў, характэрны для заходнерускіх пасяленняў (Гродна, Ваўкавыск), звычайна аздабляў плечыкі ці гарлавіну посуду.
Вытворчасць глінянага посуду з X ст. набывае рамесніцкі характар, пра што сведчаць шматлікія знаходкі цэлых вырабаў і іх фрагментаў з клеймамі на вонкавым баку днішча 132. Часцей за ўсё кляймо ўяўляла сабой круг ці некалькі канцэнтрычных акружнасцей, у цэнтры якіх размяшчаліся нескладаныя выявы — крыж, радыяльныя лініі, трохвугольнікі і іншыя фігуры.
Развіццё манументальнага дойлідства патрабавала вялікай колькасці цэглы і чарапіцы. У Гродна, Полацку, Ваўкавыску і іншых гарадах узнікалі шматлікія керамічныя майстэрні, дзе выраблялася не толькі простая плінфа, але і фасонная цэгла: трапецападобная, з закругленым вуглом, скошаным краем і інш. Як і керамічны посуд, цэгла нярэдка мела клеймы ў выглядзе літар ці геаметрычных фігур. Развівалася масавая вытворчасць паліўных керамічных плітак, якімі аздабляліся сцены і ў першую чаргу падлога мураваных храмаў.
Пра характар аздаблення сцен будынкаў рознакаляровымі пліткамі яскравае ўяўленне дае дэкор гродзенскай Каложскай царквы. Цёмначырвоныя цагляныя сцены ў розпых месцах пакрыты карычневьші, жоў-
132 Пытанне аб ганчарных клеймах канчаткова не высветлена. Адны вучоныя лічаць клеймы знакамі рамеснікаў, другія — заказчыкаў. Аднак у любым выпадку клеймы сведчаць пра масавы рамесніцкі характар вытворчасці глінянага посуду.
тымі, зялёнымі пліткамі, болыпасць якіх мае квадратную форму, частка — авальную і трапецападобную. Дэкор рознакаляровымі пліткамі, выкладзенымі адвольна ці ў выглядзе крыжоў у спалучэнні з камянямі, якімі перамяжаецца цагляная муроўка, падае сцепам надзвычай прыгожы выгляд. Такой жа маляўнічасцю вызначаўся іптэр’ер многіх гродзенскіх цэркваў.
Спалучэнне неатынкаваных сцен і слупоў, што мелі бела-ружовы колер, з маёлікавай падлогай, якая ў свой час уяўляла суцэльны рознакаляровы дыван, надавала інтэр’ерам мажорнае гучанне.
Вялікую цікавасць уяўляе маёлікавая падлога падкупальнай часткі гродзенскай Ніжняй царквы, адкры-
71. Крыж Ефрасінні Полацкай. 1161
тая М. Вароніным 133 і рэканструяваная М. Малеўскай134. Як адзпачыў М. Варонін, «маёлікавы дывап падкупальнай часткі падлогі па прыгажосці і складанасці пакуль што пе мае сабе роўных у помніках іншых абласцей XII ст.» 135. Мазаічная кампазіцыя падлогі складаецца з квадратных і фігурных плітак трох адцепняў — жоўтага, зялёнага і карычневага. Цэнтр яе ўтвараюць кругі, выкладзеныя ў выглядзе крыжа і ўпісаныя ў квадраты. Кругі запоўнены складаным арнаментальным малюнкам з разнастайных фігурных плітак. Крыжападобны малюнак і квадрат, у які ён упісаны, акаймаваны пляцёнкай з фігурных жоўта-зялёных плітак. Вуглавыя ўчасткі квадрата і падлога за яго межамі выкладзены квадратнымі пліткамі ў шахматным парадку, які, праўда, часта парушаецца, што надае малюнку нейкую своеасаблівую цеплыню і рукатворнасць.
Хаця характар цэнтральнай мазаічнай кампазіцыі і яе шахматнай акаймоўкі розны (як і памеры плітак), гэта заўважаецца не адразу. Выразна чытаюцца толькі арнаментальныя кругі. Адна і тая ж колеравая гама мазаічнага і шахматнага набораў аб’ядноўваюць цэнтральны малюнак з іншымі ўчасткамі падлогі. Характар кампазіцыі падлогі сведчыць пра несумненны ўплыў візантыйскіх традыцый. Аднак нягледзячы на выкарыстанне некаторых візантыйскіх прыёмаў і арнаментальных матываў, падлога Ніжняй царквы ў Гродна даволі арыгінальная. Набор яе зроблены не са смальты і каменю, а з маёлікавых плітак, што паклала пачатак новаму этапу ў дэ-
133 Вороннн Н. Н. Древнео Гродно, с. 107.
134 Малевская М. В. К реконструкцнн майолнкового пола Ннжней церквн в Гродно.— У кн.: Культура Древней Русп. М., 1966.
135 Вороннн Н. Н. Дрсвнее Гродно, с. 107.
коры мазаічных падлог. Іпшы падыход назіраецца і ў вырашэшіі кампазіцыі дэкору.
Керамічыыя пліткі знойдзены таксама пры раскопках на замкавай гары ў Пінску ў пластах канца XI — пачатку XII ст. Цікавасць іх — у выключнай разнастайнасці форм, прычым некаторыя вельмі блізкія да плітак з гродзенскай Ніжняй царквы.
Матэрыялы археалагічных даследаванняў старажытных гарадоў (Мінск, Полацк, Гродна, Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Слуцк, Рагачоў, Клецк, Мазыр, Капыль і інш.) добра ілюструюць стан і тэхніку старажытнага прадзення і ткацтва: драўляныя верацёны, гліняныя і шыферныя прасліцы, ткацкія чаўнакі і іншыя прылады. У пластах IX—XIII стст. знойдзены рэшткі шарсцяных і льняных тканін. Ніткі льняных тканін вельмі роўныя і тонкія, пафарбаваныя ў чорны, чырвоны і буры колер. Прыкладам можа служыць кавалак тканіны XIII— XIV стст., знойдзены пры раскопках старажытнага Гродна. Гэта грубое ваўнянае сукно з пражы карычневага колеру, тканае ў 4 падножкі рысункам «у елачку» 136.