Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Збудаваны на аснове чатырохвугольнага рэгулярнага плана, замак быў вырашаны ў надзвычай строгіх і лаканічных архітэктурных формах. Яго галоўнай архітэктурнай дэталлю з’яўлялася працяглая сцяна з вялікіх камянёў і цэглы, упрыгожаная зверху аркатурным фрызам, які праходзіў пад байніцамі. Гэты фрыз і завяршаючыя часткі сцеп з байніцамі стваралі ясны гарызантальны рытм фасадаў. Дзве высокія вуглавыя вежы, размешчаныя на дыяганалі плана замка, супрацьпастаўляліся гарызанталям плоскіх сцен, што рабіла кампазіцыю дынамічнай і выразнай. У канструкцыі, кампазіцыі, выяўленчых сродках Лідскага замка адчуваецца ўплыў раманскай архітэктуры і готыкі.
Лідскі замак не аднойчы разбураўся, асабліва моцна ў 1659 і
1702 гг., падчас руска-польскай і Паўночнай войнаў. У XVIII ст. ад яго ўжо засталіся толькі руіны. Таму цяжка ва ўсіх дэталях узнавіць яго першапачатковы выгляд і зрабіць колькі-небудзь грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз гэтага цікавага помніка беларускага абарончага дойлідства.
Архітэктурна-мастацкія прыёмы, якія былі выкарыстаны пры будаўніцтве Лідскага замка, атрымалі далейшае развіццё ў замку ў Крэве (Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл.), узведзеным у 30-я гады XIV ст. Памеры яго трапецаідальнага плана большыя, чым у Лідскага замка (даходзяць да 108,5 м). Сцены таўшчынёй 2,75 м да 4-метровай вышыні складзены з валуноў, а вышэй абліцаваны цэглай. Таксама, як і ў Лідскім замку, тут дзве вежы, размешча-
75. Замак у в. Крэва Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.
XIV ст. Лігаграфія з малюнка Н. Орды (XIX ст.)
ныя па дыяганалі — у паўднёваўсходнім і паўночна-заходнім вуглах. Новае ў Крэўскім замку — вялікая вежа (так званая Княская або вежа Кейстута) вынесена за перыметр сцяны, што павялічвала яго абарончыя здольнасці. Вежа мела не менш трох паверхаў. Яна складзена на вышыню трох метраў з валуноў, а ў верхняй частцы — з цэглы. Апрача галоўнай брамы ў паўночнай сцяне, у замку былі два запасныя выхады — у паўднёвай і паўночнай сценах. Праз увесь двор ішла брукаваная дарога шырынёй каля 8 м.
У адным радзе з Лідскім і Крэўскім стаіць замак-кастэль у Медніках (цяпер Медзінінкай ЛітССР), які таксама ўзнік у пачатку XIV ст. Гэты замак збудавапы на штучнай пясчанай выспе, яго агульная плошча каля 2 га, а разам з абаропчымі равамі і валамі ён займаў 6,5 га.
Складаючы з вышэйапісанымі замкамі агульны архітэктурна-планіровачны тып, замак у Медніках адрозніваўся большымі памерамі плана (128,7X161,2 м). Ён меў дзве прамавугольныя вежы: вялікую ў паўднёва-заходнім вуглу і малую, якая прылягала да сярэдняй часткі паўночнай сцяны. Абедзве вежы былі фланкіруючымі, і ў гэтым — далейшы крок на шляху развіцця фартыфікацыі ў Беларусі. Акрамя веж замак меў дзве брамы — з усходу і з захаду, якія ўзмацнялі абарону цытадэлі. На жаль, гэты замак дайшоў да нашага часу ў руінах. Ён быў моцна пашкоджаны ў XIV—XV стст. і ўжо ў 1514 г. стаяў пусты.
Замкі ў Лідзе, Крэве і Медніках адносяцца да помнікаў, узведзеных на нізкім рэльефе. Для іх характэрны выразная архітэктурная форма, дасканалая кампазіцыя, прыземістыя масіўныя прапорцыі, некаторая аморфнасць малюнка, надзвычай сціплы дэкор. Іх значэнне ў гісторыі беларускай архітэктуры вельмі важнае, бо яны заклалі аснову развіцця замкавай і замкава-палацавай архі-
тэктуры Беларусі наступных стагоддзяў.
Другую групу помнікаў абарончага дойлідства складаюць замкі на ўзвышшах, дзе прыродныя ўмацаванні адыгрывалі важную ролю. Такі замак у Навагрудку — комплекс абарончых пабудоў, які прайшоў складаны шлях развіцця ад простага вастракола да шматвежавага мураванага замка, узведзенага на высокім (да 20 м) узгорку і абкружанага ровам і валам. Замак ахоўваў вакольны горад і пасад.
Цэнтрам горада з’яўлялася гандлёвая плошча каля Замкавай гары. Да яе сыходзіліся радыяльныя вуліцы-дарогі: на Міпск і Гродна.
У XIII ст. на тэрыторыі Навагрудскага замка была толькі адна мураваная вежа, якая стаяла на дзядзінцы ў акружэнні дрэваземляных умацаванняў. Разбураная ў канцы XIV ст. у час крыжацкай аблогі, яна была перабудавана і выкладзена з цэглы ў тэхніцы «лусковай» муроўкі. У трохпавярховай вежы-браме быў праезд. Памеры асновы-вежы — 11,4X11,4 м. Вежа, вядомая ў гістарычных дакументах як Шчытовая, Шчытоўка або Цэнтральная, мела таўшчыню сцен 2,75 м па ўзроўні першага паверха і 2,60 м уверсе. У тоўшчы сцен была мураваная лесвіца. Паверхі злучаліся і драўлянымі лесвіцамі.
На мяжы XIV і XV стст. у Навагрудскім замку былі ўзведзены яшчэ тры прамавугольныя вежы: Касцельная, Малая брама і Пасадская. Усе яны былі трохпавярховымі, пабудаваны ў тэхніцы «лусковай» муроўкі. Таўшчыня сцен ад 2,15 да 2,60 м, перакрыцці — па бэльках. Толькі ўчастак абароны ад Шчытоўкі да паўночнага краю гары меў драўляныя ўмацаванні. Праслы муроў паміж вежамі дасягалі таўшчыпі 2,6 м.
На мяжы XIV і XV стст. у замку каля ўсходняга падножжа гары была ўзведзена Калодзежная вежа і 21-метровае прасла сцяны таўшчынёй
2	м. Яно злучалася з верхнім мурам замка, а ўнутры мела схаваны праход да вады.
Чарговы этап умацавання Навагрудскага замка прыпадае на мяжу XV і XVI стст. Ён звязаны з небяспекай татарскіх набегаў. У паўночназаходнім вуглу замка былі ўзведзены вежа Дазорца і прасла сцяны, якое злучыла яе са Шчытоўкай. Маючы магутны чатырохметровы каменны падмурак, гэта квадратная ў плане вежа ў верхнім ярусе была васьмерыковай. Яна мела вышыню не менпі 30 м. Яшчэ адна вежа — Меская брама — была ўзведзена каля паўднёваўсходняга схілу гары. Звязаная прасламі сцен з Малой брамай і Калодзежнай вежай, яна стала цэнтрам дадатковага пояса абароны, які засланяў подступ да замка. Мяркуючы па фрагментах замкавых муроў, якія захаваліся, яе сцены былі ўзведзены ў тэхніцы «паласатай» муроўкі, калі кожны рад камянёў выраўноўваўся радамі цэглы. Верхнія ж зоны сцен, як у Лідскім і Крэўскім замках, былі абліцаваны цэглай.
Сямівежавы Навагрудскі замак у свой час быў самым магутным абарончым збудаваннем на Беларусі. 3 захаду ён прыкрываўся ўмацаваннямі Малога замка, дзе ў канцы XIII ст. была ўзведзена мураваная вежа, якая размяшчалася на краі гары, паблізу старога ўезду на колішні вакольны горад. Прамавугольная ў плане, складзеная з вялізных валуноў і цэглы, яна мела сцены таўшчынёй 2,6 м. Па тэхніцы ўзвядзення падмурка яна вельмі блізкая да веж Шчытоўкі і Касцельнай. У канцы XV — пачатку XVI ст. вежу перарабілі ў васьмігранную. Такой яна заставалася да сярэдзіны XVII ст.
Яркае ўяўленне аб замкавым дойлідстве XIV—XVI стст. дае Гродна. Гэты горад адносіцца да ліку пасяленняў, якія не мелі іншых абарончых умацаванняў, акрамя замкавых, У яго структуры ролю кампазіцый-
ных цэнтраў, архітэктурных дамінант і стратэгічных абарончых пунктаў адыгрывалі культавыя збудаванні (спачатку абарончыя храмы, а з канца XVI ст.— касцёлы і каталіцкія манастыры).
Старажытным ядром горада з’яўляўся драўляны замак, пабудаваны ў канцы XI ст. на высокім правым беразе Нёмана каля вусця рэчкі Гарад-
76. Замкавая гара ў Навагрудку.
77. Млын у замку ў Навагрудку. XIII—XVI стст.
нічанкі. У XII ст. тут былі ўзведзены мураваныя вежы — самыя раннія з вядомых на Беларусі4. Пасля пажару 1398 г. у Гродна пабудаваны мураваны замак з чатырма вежамі, якія былі злучаны прасламі сцен. Вежы XII ст. часткова выкарысталі пры будаўніцтве новых умацаванняў. Апрача таго, тут была яшчэ пятая вежа — «стоўп» (XIII ст.). Таўшчыня сцен замка дасягала 2,5 — 3 м. Вежы былі квадратнымі ў плане (12X12 м). Вежа-брама з пад’ёмным мостам перад ёй у верхняй частцы мела навісаючыя байніцы-абламы, а за зубцамі баявую пляцоўку. 3 напольнага ўсходняга боку паміж дзвюма вежамі ў канцы XIV ст. стаяў палац (45X15 м), вузкія вокны якога маглі пры неабходнасці быць выкарыстаны ў якасці байніц. Пазней, каля 1580 г., пры ўзвядзенні рэнесанснага палаца Стэфана Баторыя амаль усе гэтыя збудаванні былі знесены. Колькасць веж скарацілася да дзвюх. Мяркуючы па руінах, замкавыя сцены мелі каля 10 м вышыні і былі зроблены ў тэхніцы «паласатай» муроўкі.
У канцы XIV ст. каля замка была пабудавана мураваная крэпасць — Ніжні замак. Гэта значыць, што ў канцы XIV—XV ст. сістэму абарончых умацаванняў Гродна складалі два замкі: Верхні (Стары) і Ніжні (Новы). Абодва мелі магутныя мураваныя сцены і злучаліся паміж сабой мостам, які ішоў праз роў.
Гарадскі пасад на правым беразе р. Нёман не меў абарончых сцен. Яго ўмацоўвалі два манастыры — Вялікі Каложскі і Малы Каложскі, a таксама паўкольца праваслаўных цэркваў — Васкрасенская, Мікалаеўская, Прачысценская, Сямёнаўская, Троіцкая, Чэснага Крыжа. Умацаваныя замкі разам з манастырамі і цэрквамі-крэпасцямі складалі магутную абарону Гродпа.
4 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно.— М., 1954. с. 129-137.
Пасад горада дасягаў значных памераў. Аснову яго архітэктурнапланіровачнай структуры складалі дзве ўзаемна перпендыкулярныя вуліцы. На іх скрыжаванні знаходзілася гандлёвая плошча з драўлянай рату-
78. Стары замак у Гродна. XIV—XVI стст. План і рэканструкцыя (па Вайцэхоўскаміі)
шай (1496), якая з’яўлялася цэнтрам архітэктурна-планіровачпай структуры горада. Першая, Вялікая, вуліца пачыналася ад пераправы праз р. HeMan, ішла да гандлёвай плошчы, a затым ужо працягвалася як Віленская і ўлівалася ў гасцінец на Вільню. Другая, Замкавая, вуліца звязвала замкі з гандлёвай плошчай і ўлівалася ў гасцінец на Смаленск. Вядучым архітэктурным комплексам заставаўся Стары замак. У Гродна, такім чынам, існавалі два кампазіцыйныя цэнтры горада: замак і гандлёвая плошча з ратушай. Новыя жылыя кварталы ўзнікалі на поўнач і на ўсход ад гандлёвай плошчы і мелі рэгулярныя абрысы.
3	другой паловы XVI ст. пачала забудоўвацца занёманская частка
Гродна (Занёманскі фарштат). Тут, на левым беразе Нёмана, узнікла другая гандлёвая плошча, якая была звязана з першай праз мост і Вялікую вуліцу. Горад пачаў развівацца вакол натуральнай восі — ракі Нёман па абодвух берагах.
У 1351 г. мураваны замак узводзіцца ў Віцебску. Ён меў шэсць веж, у тым ліку адну чатырох’ярусную вежу-браму. Сцены замка заканчваліся зубцамі5. Даўжыня мураваных умацаванняў дасягала 664 м, таўшчыня сцен — 5,5 м, вышыня — 7,5 м. Да дзядзінца далучаўся вакольны горад, які займаў тэрыторыю паміж рэкамі Віцьба і Замкавы Ручай. Зручнае геаграфічнае становішча Віцебска на скрыжаванні двух гандлёвых шляхоў («з вараг у грэкі» і заходнедзвінскага) садзейнічала хуткаму росту горада.