• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Мастацкі вобраз шклянога посуду цесна звязаны з тэхналогіяй яго вырабу. Так, на знешняе аблічча посуду, яго архітэктоніку ўплывалі не толькі паддоны, але і венчыкі, якія вызначаліся прыкметнай разнастайнасцю: петлепадобныя (край вусця заварочваўся ў выглядзе пятлі ўнутр чашы або паддона ці вонкі), прамыя (сценкі чашы, паддона і край венчыка былі адпой таўшчыні) і патоўшчаныя (край венчыка патаўшчаўся вопкі). Патаўшчэнні шкляных венчыкаў чаш і донцаў або краёў паддонаў спрыялі канструктыўнай закончанасці посуду, бо ўзмацнялася не толькі канструкцыя самой пасудзіны як пабудовы з некалькіх аб’ёмаў, але і колеравая характарыстыка яе пластыкі.
    Сярэдневяковыя гутнікі Беларусі пры аздабленні шклянога посуду карысталіся вельмі вытанчанымі, амаль пастэльнымі адценнямі, ніколі не ўжывалі яркіх і кантрастных каляровых ніцей шкла. Ім болып імпанавала манахромная колеравая танальнасць цёмна-жоўтага са светлажоўтым, цёмна-зялёнага са светлазялёным, фіялетавага з блакітным, сіняга з бясколерным празрыстым шклом. Асабліва шырока выкарыстоўвалі накладныя рэльефныя ніці
    118 Гуревпч Ф., Джанполодян Р., Малевская М. Восточное стекло в Древней Русн,— Л., 1968, табл. X.
    тураўскія гутнікі, менш — гродзенскія і навагрудскія. Полацкія гутнікі прымянялі толькі рэльефны дэкор у выглядзе выступаючых рэбраў. TaKi ж дэкор характэрны для навагрудскіх і тураўскіх гутнікаў.
    Гравіраваянем і разьбой па шклу, роспісам вызначаюцца вырабы ювеліраў Навагрудка. Тапкасценны кубак шклянкападобнай формы з адагнутым вонкі венчыкам, выдзьмуты з празрыстага шкла чырвона-фіялетавага колеру і распісаны золатам, мае вышьшю 20 см. Роспіс падзяляс паверхыю кубка на тры гарызантальныя часткі. Уверсе змешчана рамбічная сетка са стылізаванай выявай елкі ў кожным ромбіку, у сярэдняй частцы — выява галуба, які сядзіць, распусціўшы крылы. Яловыя галінкі звісаюць над яго галавой і ляжаць каля хваста 1І9.
    Флакон, выдзьмуты з сіняватага празрыстага шкла, распісаны белай эмаллю і золатам. У верхняй частцы таксама размешчана рамбічная сетка, але ў цэнтры кожнага ромбіка — крыжык, намаляваны золатам. Ніжэй рамбічнай сеткі белай эмаллю нанесены геаметрычны арнамент у выглядзе хвалістых ліній і кружкоў. Пад гэтым масіўным арнаментальным дэкорам — выява галуба, над якім нібы павіслі яловыя галінкі. Дзве белыя лініі ўверсе і ўнізе флакопа замыкаюць кампазіцыю 12°.
    Фрагменты шкляных пасудзін сіняга колеру, распісаныя белай эмаллю, знойдзены ў Ваўкавыску (палоскі), у Гродна (палоскі і раслінны арнамент), у Тураве (раслінны і геаметрычны арнамент і выявы жывёл), у Слоніме (геаметрычны арнамент).
    Трэба адзначыць развіццё вытворчасці дробнай пластыкі са шкла,
    цэптрам якой з’яўляўся Навагрудак. Захавалася фігурка сабачкі, зроблепая з чорнага і малочнага шкла, якая, відавочна, упрыгожвала вечка пейкай пасудзіны. Трактоўка форм
    60. Шкляны кубак з Навагрудка. XII ст. Рэканструкцыя
    абагульненая, але выразна пададзены аспоўныя знешпія прыкметы — морда, вялікія вушы і кароткі пышны хвост з малочпага шкла 121.
    Такім чынам, у сярэдневякоўі мастацкія ўласцівасці шкла шырока выкарыстоўваліся не толькі гутнікамі, але і ювелірамі, керамістамі. Шкло актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні матэрыяльнага і мастацкага асяроддзя чалавека.
    Мастацкая апрацоўка металу вядома не толькі ў буйных гарадах заходнерускіх зямель, але і ў невялікіх паселішчах. Кавалі дасканала валодалі такімі відамі апрацоўкі, як ліццё, каванне, чаканка, гравіраван-
    119 Гуревнч Ф., Джанполодян Р., Малевская М. Восточное стекло в Древней Русн, табл. I.
    120 Там жа, табл. II.
    121 Гуревнч Ф., Джапполодян Р., Малевская М. Восточное стекло в Древпей Русн, табл. XIV.
    не, філігрань, зярнеіше, чарнешіе, эмаліраванне. Гэта значыць, што практычна ўсе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя прыёмы апрацоўкі металаў былі распаўсюджаны і на заходнерускіх землях.
    3 балотных руд сырадутным спосабам здабываўся чорны метал. Як у папярэднія часы, яго варылі ў прымітыўных домніцах, пабудаваных пепасрэдна на месцы здабычы руды. Вывучэнне металічных прадметаў паказвае, што асноўнымі відамі апрацоўкі жалеза былі свабоднае каванне, тэрмічная апрацоўка, высечка зубілам і
    61. Шкляны флакон з Навагрудка. XII ст. Рэканструкцыя
    прабіццё адтулін, абточванне на тачылыіых кругах і шліфаванне, паянне, пакрыццё каляровымі металамі, чаканка і інкрустацыя (часцей за ўсё меддзю).
    3 кавальскіх вырабаў гэтага часу выклікае цікавасць жалезны ключ з Полацка (30-я гг. XIII ст.). Цыпель
    ключа мае ажурны выгляд, прасвсты ўтвараюць квадрат з упісаным у яго крыжам. Такі матыў («ключыкі») вельмі часта сустракаўся на дэкарыраваных бытавых рэчах 122.
    62. Падвеска бронзавая з г. п. Заслаўе Мінскай вобл. Заслаўскі гісторыка-археалагічны запаведйік
    Часта сустракаюцца нажніцы розных памераў і прызначэння. Цікавасць з мастацкага боку ўяўляюць тыя з іх, што аздоблены своеасаблівым відам дэкору — скручваннем стрыжня вакол падоўжнай восі. Такім жа метадам дэкарыраваны і ручкі суцэльнаметалічных нажоў. Трапляюцца нажы, ручкі якіх зроблены з двух скручаных і складзеных разам стрыжняў. Такі нож быў знойдзены на замчышчы ў Ваўкавыску 123.
    Кавалі былі і першымі ювелірамі. Рэчы вырабляліся даволі сціплыя і прызначаліся ў першую чаргу для пасадскіх жыхароў ці сялян. Узорам такіх вырабаў можа служыць шпіль-
    122 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк, с. 60,
    123 Зверуго Я. Г. Древнпй Волковыск, с. 30.
    ка з Полацка ў выглядзе нейкага звярка з доўгім хвастом. Да яго пог падвешаны тры ланружкі, якія, відаць, служылі для прымацаваняя яшчэ нейкіх аздоб І24.
    Значную частку кавальскіх вырабаў складае зброя і розны воінскі рыштунак. За выключэннем невялікай колькасці прывазных рэчаў (мячы, шаблі), амаль усю зброю выраблялі мясцовыя кавалі. У болыпасці выпадкаў яна вызначаецца высокім
    63. Фібула падковападобная з гарадзішча Маскаўцы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Канец XI— пач. XII ст.
    мастацкім густам. Зброя часцей, чым іншыя прадметы, аздаблялася каляровымі металамі (інкрустарыяй). Такі прыём сустракаецца ў работах майстроў з Пінска. Спінкі двух знойдзеных тут нажоў аздоблены папярочна зачаканенымі кавалкамі медпага дроту 125. Цікавая і частка шпоры з Гродзенскага замка. Яна мае чорны бліскучы колер і аздоблена бронзавымі, паўкруглымі ў профілі кольцамі, якія праз невялікія пра-
    межкі апяразваюць усю паверхню шпоры, ствараючы ўражанне лусковага покрыва нагі драпежнай птушкі126. Часта вырабы аздабляліся насечкай, як на адным з жалезных ключоў са Слуцка, дзе ёю пакрыта ўся паверхня. Распаўсюджанымі відамі апрацоўкі паверхні жалезных вырабаў былі палуда, вараненне, чарненне.
    Зыходнымі матэрыяламі для nippa служылі медзь, волава, свіпер, часам сплаў медзі са срэбрам — білон. Вядомы ў папярэдні перыяд спосаб лірря па васковай мадэлі, які выключаў масавы выраб рэчаў, у XII— XIII стст. саступае месра адліўры ў каменныя раз’ёмныя формы. Распаўсюджанне такой тэхналогіі азначала пераход да масавай вытворчасрі прадметаў.
    Раскопкі нярэдка даюць рэлыя серыі аднолькавых вырабаў, якія па знешняму выгляду мала адрозніваюрра ад унікальных твораў вотчынных майстроў. Гэта добра відарь, напрыклад, на каменных раз’ёмных формах для адліўкі парерак і падвесак, знойдзеных у Гродна. Тут прыменены дэкор, што імітаваў зярненне — вельмі складаную і прараёмкую тэхніку, якая выкарыстоўвалася для унікальных вырабаў.
    Аздобы, што прызначаліся для жаночага галаўнога ўбору, складалі асноўную частку вырабаў ювеліраўлірейшчыкаў. Вызначаліся яны дасканаласрю форм і высокім майстэрствам выканання. Асабліва гэта датычырь радзіміркіх скроневых кольраў. Аснову іх складае кольра з паўкруглым шчытком унізе, ад якога адыходзярь сем промняў, што надаюрь усяму вырабу выгляд прыгожай бронзавай зоркі. Ліррё даволі часта дапаўнялася чаканкай рі гравіраваннем. Спалучэнне гэтых тэхнік відарь
    124 Штыхов Г. В. Древннй Полоцк, с. 60.		
    125 Лысенко П. Ф. Города Туровской землп,
    с. 108.	126 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно, с. 55.
    на многіх знаходках дэталей адзеяпя і ўпрыгожанняў.
    Як і ў разьбе па косці, у дэкоры металічных вырабаў шырока прадстаўлеяы стылізаваныя выявы розных жывёл і птушак, цесна звязаныя з магічнымі ўяўленнямі язычніцтва. Прыкладам можа служыць бронзавы амулет-змеявік з надпісамі, знойдзены ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі ваенна-гістарычпы музей). На адным з бакоў кружка дыяметрам 4 см знаходзіцца стаячая фігура архангела Міхаіла з апушчанымі крыламі. Ад краю амулета сілуэт аддзяляецца акаймоўкай з імітацыйнай зерні. На адваротным баку ў такой жа акаймоўцы — клубок змей, злучаных у кампазіцыю, характэрную для тэраталагічнага стылю. Падобны па задуме і кампазіцыі амулет-змеявік знойдзены ў Заслаўі. На яго пярэднім баку адлюстравана галава чалавека, акаймаваная арэолам са змей.
    Трэба адзначыць, што наогул творы майстроў, якія абслугоўвалі пануючыя класы, адрозніваюцца і якасцю матэрыялаў, і майстэрствам выканання.
    Пры раскопках у Мінску 127 знойдзены масіўны (75 г) залаты бранзалет. Ён сплецены з трох складзеных удвая і перавітых паміж сабой дроцікаў. Канцы бранзалета пераходзяць у стылізаваныя галовы змей, адлітыя з высокім майстэрствам. Несумненна ён належаў прадстаўніцы заможных слаёў населызіцтва.
    Распаўсюджанымі ў XII— XIII стст. былі вырабы, упрыгожаныя гравіраваішем. Аб высокім тэхнічным майстэрстве тагачаспых гравёраў можна меркаваць па медных пласцінах ад алтарнай перагародкі з гродзенскай Ніжняй царквы (ГГАМ). Па ўсім відаць, што выкананы яны рукой сталага майстра, які добра адчуваў рысунак і дасканала валодаў
    127 Матерналы по археологші БССР,— Мн., 1957, т. 1, рыс. 35—37.
    64. Фібула бронзавая з гарадзішча Маскаўцы Браслаўскага р-на Віцебскай еобл. XII ст.
    65. Завушніца сярэбраная з з. Дзегцяны Капыльскага р-на Мінскай вобл.
    XI ст. Фрагмент. ДМ БССР
    66. ІОвелірныя ўпрызожанні з ІІавагрудка. XII ст. ДМ БССР
    67. Накладка бронзавая з Ваўкавыска. XI—XIII стст. МСБК
    68. Шкляныя пацеркі з в. Слабодка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.
    Х—ХІ стсг. МСБК
    тэхнікай і’равіравання. На трох пласцінах скупой лініяй аднолькавай таўшчыні і глыбіні перададзепы пе толькі сілуэты святых (Фядот, Сімяон і Павел), але і па-мастацку вырашаны іх аб’ёмы ў даволі складаным ракурсе. Фігуры размешчаны ў круглых медальёнах і акаймаваны арпаментальнай пляцёнкай. Гравіраванне ўзбагачана агнявым залачэннем.