Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
адзінкавыя. У Мірскім жа замку гэта сістэма.
Арыгінальны сярэдні ярус бою. Унутры сцен прыкладна на вышыні 8 м ад зямлі ідзе калідор-галерэя, якая мае паўцыркульнае скляпенне і вышыню крыху болып 2 м. Галерэя злучала паміж сабой сцены і вежы замка. У абедзвюх сценах галерэі меліся ружэйныя байніцы для вядзення агню як звонку, так і ўнутры двара на выпадак прарыву праціўніка. Верхні ярус складаўся з баявой пляцоўкі, якую з напольнага і надворнага бакоў сцяны прыкрывалі цагляныя парапеты. Сцяна завяршалася прамавугольнымі зубцамі.
Важнымі элементамі абароны Мірскага замка былі земляныя валы, якія ў выглядзе чатырохвугольніка акружалі яго з усіх бакоў. У канцы XVI ст. на ўсіх вуглах гэтага дадатковага ўмацавання ўзведзены бастыёны галандскага тыпу. Высокія 9-метровыя валы мелі спецыяльныя земляныя брустверы для стралкоў. Валы акружаў вадзяны роў, узровень вады ў якім рэгуляваўся спецыяльнай плацінай на р. Міранка.
На працягу стагоддзяў замак не раз быў аб’ектам аблог і штурмаў. У 1655 г. ён пацярпеў ад працяглай аблогі шведскімі войскамі. У 1706 г. шведы зноў бралі замак штурмам і спалілі яго. У 1794 г. замак узялі прыступам войскі A. В. Суворава. Вельмі пашкоджаны быў замак у
У плане Мірскі замак нагадвае пекалькі перакошаны чатырохвугольнік, утвораны замкавымі мурамі. На вуглах, выступаючы за перыметр сцен, узвышаюцца чатыры магутныя вежы. I Іятая — праезная — вежа размешчана пасярэдзіне заходняй сцяны, звернутай у бок горада. Усе вежы маюць шмат байніц.
Магутныя абарончыя прыстасаванні знаходзіліся і на замкавых сценах. Унутры замкавага двара быў узведзены трохпавярховы палац, прыбудаваны да паўночнай і ўсходняй сцен Мірскага замка.
80. Замак у г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст. Літаграфія з гравюры Н. Орды (XIX ст.)
Айчынную вайну 1812 г., калі была ўзарвана паўночна-ўсходняя вежа, разбураны і спалены палац, пашкоджаны земляныя валы.
Сцены і вежы ўзведзены на масіўных падмурках, складзеных з вялікіх камянёў. Ніжнія часткі веж выкладзены мяшанай муроўкай (камень і
81. Замак у г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст. Фасад, план, разрэз
брусковая цэгла-«пальчатка» памерамі да 30,5X14,5X10 см на вапне) у тэхніцы «паласатай» мурОўкі, пры якой ядро сцяны забутоўвалася бітай цэглай і дробным каменнем на вапнавым растворы. Цагляная абліцоўка — чаргаванне тычкоў і лажкоў — адносіцца да гатычнай муроўкі. Толькі «шчокі» сцен Мірскага замка ў адрозненне ад іншых збудаванняў (Навагрудак, Гродна) цалкам выкладзены з камянёў і цэглы.
Усе вежы Мірскага замка маюць аднолькавую аб’ёмную будову — ніжняя чатырохгранная частка пераходзіць уверсе ў васьміграннік, памалу памяншаючыся ў аб’ёме. На вежах зроблен і акцэнт мастацкага архітэктурнага аздаблення: на іх фасадах чаргуюцца розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы і арнаментальныя паясы. Такі прыём быў шырока распаўсюджаны ў беларускай архітэктуры XVI ст. Арнаментальныя паясы веж як бы падхопліваюцца ідэнтычнымі па малюнку і тэхніцы
выканання паясамі на замкавых сценах і лініяй паўцыркульных ніш на ўзроўні сярэдняга бою сцен. Дзякуючы гэтаму ўсе элементы замка звязваюцца ў цэльную архітэктурную кампазіцыю.
Маляўнічасць Мірскага замка, якая ствараецца багаццем і разнастайнасцю архітэктурных дэталей, узмацняецца каляровым афармленнем. Унутраныя плоскасці ніш і паясоў былі атынкаваны ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмна-чырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і праёмаў вежавых байніц садзейнічала выразнасці архітэктуры. Усе вежы пры блізкасці стылю і канструкцый маюць сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Іх прыгажосць і велічнасць як бы адводзілі магутнасць сцен на другі план, ствараючы
82. Замак у г. п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст. Выгляд з боку сажалкі
разам з імі адзіны вобраз непаўторнага збудаваппя. Дэкор замка выгадна адрознівае яго ад простых і суровых гарадскіх умацаванняў, надае яму выразны характар палацавай пабудовы. Што датычыць разнастайных паўцыркульных завяршэнняў ніш і машыкуляў, вытанчанасці прафіліровак і самой дэкаратыўнай сістэмы, то ва ўсім гэтым прыкметна адчуваецца ўплыў архітэктуры Рэнесансу.
Цікавую дэкаратыўную апрацоўку мелі замкавыя муры. Па ўсяму іх перыметру на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіў арнаментальны пояс з 6 радоў цаглянай муроўкі. Верхні
тычкоў цаглін, якія адстаялі адна ад адной на 40 см. Над імі з такім жа папускам пакладзена па цагліне лажком. Па лажках ішла суцэльная лінія з такім жа напускам цэглы над плоскасцю сцяны.
Да ліку збудаванняў канца XV пачатку XVI ст. адносіцца замак Гаштольдаў у в. Геранёны (Іўеўскі р-н). Невялікі памерамі (27x27 м), ён быў збудаваны на штучным па-
83. Замак у в. Геранёны Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. XVI ст. Літаграфія з малюнка Н. Орды (XIX ст.)
і ніжні рады ў выглядзе парэбрыка, паміж імі паласа паглыбленай муроўкі. Такі пояс, пабелены вапнай, выразна чытаўся на чырвоным фоне цаглянай сцяны. Другі пояс, таксама простага малюнка, ішоў па самым версе сцен. Ніжні рад гэтага пояса меў выгляд выступаючых на 5 см
горку. Па вуглах замка стаялі цыліндрычныя вежы дыяметрам 8 м, пабудаваныя ў тэхніцы «лусковай» муроўкі. Складзеныя з камення сцены мелі таўшчыню 1,4 м. Да паўднёвай сцяны быў прыбудаваны невялікі палац. Аднак увесь цяжар абароны прыпадаў не на замак, а на знешні
земляны вал даўжынёй 700 м, які апаясваў замак і засланяў яго ад прамога артылерыйскага абстрэлу. Памеры вала — 10 м вышынёй і амаль 15 м шырынёй у аснове. 3 унутранага боку вал падпёрты муравапай сцяной з контрфорсамі. Сцяна ў чатырох месцах пераходзіць у 7-кантовыя вежырандэлі, якія былі цэнтральнымі агнявымі пунктамі вала. Таўшчыня іх сцен 1,75 м. Падпорная сцяна вала, рандэлі і сцены замка былі ўзведзены ў тэхніцы «паласатай» муроўкі.
У руінах дайшлі да нас яшчэ два мураваныя замкі — у в. Іказні (Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) і ў г. п. Мядзель (Мінская вобл.).
Іказненскі замак, пабудаваны па сродкі браслаўскага старосты Я. Ca­neri пасля 1504 г. на востраве возера Іказнь, меў вельмі арыгінальную планава-кампазіцыйную сістэму. Ён займаў пагорак, якому штучна была прыдадзена форма прамавугольніка памерам 55x30 м. Складаўся замак з мураванага палаца (20X18 м), замкавых сцен, якія акружалі ўнутры двор, вежы-бастэі (рандэля) і драўлянай вежы, пастаўленай на курганападобны насып, I сцены палаца, і замкавыя муры дасягалі таўшчыні 2 м. Яны былі складзены з вялікіх камянёў і цэглы ў тэхніцы «паласатай» муроўкі.
Замак у Мядзелі таксама стаяў на штучна падвышаным пагорку-востраве ў форме выцягнутага прамавугольніка. Пляцоўка абведзена мурам з камення, таўшчыня да 2 м. Характэрная асаблівасць мядзельскага замка — спалучэнне элементаў заходнееўрапейскай фартыфікацыі з мясцовымі традыцыямі абарончага будаўніцтва. Да першых адносіліся паўкруглыя мураваныя бастэі са сценамі таўшчынёй каля 2,5 м. Іх у замку было 5, 3 бастэі знаходзіліся з напольнага ўсходняга боку. У паўднёваўсходнім вуглу стаяла цыліндрычная вежа дыяметрам 10 м і з таўшчынёй сцен 2 м. Паўночна-ўсходні вугал займаў невялікі (20X10 м) палац.
Замак быў узведзепы ў 2-й палове XVI ст., а ў XVII ст. дадаткова ўмацаваны бастыёнамі.
У сярэдзіне XVI ст. на Беларусі атрымала распаўсюджанпе повая сістэма бастыённай фартыфікацыі.
84. Гарадская вежа ў г. Нясвіж Мінскай вобл.
XVI ст. Агульны выгляд
Спачатку будаваліся замкі з так званымі стараітальянскімі бастыённымі сістэмамі, калі курціны (частка муру або вала паміж дзвюма вежамі ці бастыёнамі), вуглавыя і прамежкавыя бастыёны абмуроўвалі каменнем. Такім быў Заслаўскі замак Івана Глябовіча, узведзены ў сярэдзіне XVI ст. Гэта адзін з першых бастыённых замкаў на Беларусі. Размяшчаўся замак на высокім узгорку і меў прамавугольную форму плана памерам каля 100X200 м, аддзяляўся ад горада шырокім і глыбокім вадзяным ровам. Сістэма ставаў на р. Княгінька значна павышала ўзровень вады і ператварала замак у астраўное ўмацаванне.
Бастыёны і курціны Заслаўскага замка былі абмураваны каменнем і цэглай, а пасярэдзіне курцін знаходзіліся дадатковыя бастыёны. Каля паўднёва-ўсходняга бастыёна знахо-
дзілася двухпавярховая ўязная замкавая брама. Таўшчыня яе муроў дасягала 2 м. Брама мела падвойныя вароты, пад ёй знаходзілася турма. 3 горадам замак злучаўся драўляным мостам. Абароназдольнасць замка ўзмацняў рэфармацкі храм (Праабражэнская царква) з высокай баявой вежай.
У апошняй чвэрці XVI ст. на Беларусі шырока распаўсюдзіўся новаітальянскі тып бастыённых фартыфікацыйных збудаванняў. Яго важнейшыя рысы выявіліся ў змяншэнні даўжыні курцін і аднаўленні прамежкавых бастыёнаў. Неад’емным элементам сталі брамы, якія хаваліся ў тоўшчы абарончых валоў. Да такога тыпу замкаў адносіцца Нясвіжскі, узведзены ў 80-х гадах XVI ст. Яго абарончы акцэнт канчаткова перамясціўся на курціны і бастыёны, a жылыя пабудовы пад іх аховай страцілі суровы выгляд і набылі акрэслены рэпрэзентатыўны характар.
У традыцыях новаітальянскай фартыфікацыйнай сістэмы пабудаваны і гарадскія ўмацаванні Нясвіжа. У 1586 г. па загаду М. Радзівіла былі ўзведзены дзве брамы.
Пры ўзвядзенні абарончых збудаванняў горада ўдала выкарыстаны рэльеф мясцовасці. Аснову абароны горада складаў высокі земляны вал, абмураваны звонку. Ён меў выгляд пяцівугольніка з сямю бастыёнамі. У курцінах узведзены мураваныя Слуцкая, Клецкая і Віленская брамы. Чацвёртая — Замкавая — размяшчалася каля езуіцкага касцёла. Абарончую сістэму горада ўзмацнялі бенедзікцінскі, дамініканскі, бернардзінскі і езуіцкі кляштары. На левым беразе Ушы ўзнікла Новае месца — неўмацаваная частка горада.
Нясвіжскі замак пачаў будаваць італьянскі архітэктар Дж. М. Бернардоні ў 1583 г. на месцы колішняга драўлянага замка — на паўвостраве на правым беразе р. Уша. Акаймаваны шырокім вадзяным ровам, дзе ўзровень вады рэгуляваўся, замак
фактычна быў астраўным, з двума воднымі рубяжамі. Трапіць у замак з горада можна было толькі па доўгім драўляным мосце, які ў выпадку небяспекі лёгка разбіраўся. Гэты мост вёў да абарончага рова з перакінутым цераз яго пад’ёмным мостам.
У плане замак меў форму чатырохвугольніка памерам 170X120 м. Вакол яго ішоў высокі земляны вал з чатырма вуглавымі бастыёнамі. На гравюры Т. Макоўскага пачатку XVII ст. на тэрыторыі замка бачны тры асноўныя будынкі. У глыбіні замкавага дзядзінца размяшчаўся трохпавярховы палац з двухсхільным дахам. 3 паўночнага боку яго флапкіраваў нізкі двухпавярховы службовы корпус, а з паўднёвага — трохпавярховы корпус з высокай вежай, дзе мясціліся казармы і асобныя гаспадарчыя службы. Са знешняга боку вадзянога рова ішла шырокая дарога, якая таксама была абаронена невысокім земляным насыпам — гласісам. У насыпе меліся паўкруглыя ўмацаванні — выступы розных памераў. Адзіночныя выступы размяшчаліся пасярэдзіне лініі гласіса (за выключэннем месца насупраць замкавай брамы), здвоеныя выступы меншага памеру знаходзіліся ў нарожніках гласіса. За імі хаваліся стралкі, што абаранялі падыходы да замка, а таксама атрады, якія рабілі раптоўныя вылазкі. Гласіс з захаду і поўначы абараняўся равамі, а з астатніх бакоў — ставамі з вадой. Падыход да брамы з захаду быў умацаваны трохвугольным шанцам, ад якога адыходзілі дзве пад’язныя дарогі.