Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
К XVI ст. у асноўных сваіх рысах сфарміраваліся важнейшыя тыпы грамадскіх пабудоў, якія сталі характэрнымі для беларускага дойлідства. У прывілеі Полацку 1510 г. названы «клеткі мясныя», «яткі рэзнічпыя» (крамы), было дазволена збудаваць «лазню паспалітую», а таксама «чотыры домы гостннын збудоватп, в которых же домех co всех сторон мають гостн прнезжаючнн стаповіітнся... прнказалн теж... абы ратушу справнлн на месте годном, под которым жо ратушом будуть метн суконішцу н нные крамннцы, м яткн хлебные, н камору пострнгальную... Установшш есмо в месте нашом Полоцку корчмы метн... там же мает бытн воскобойня...» 25
Падобныя пабудовы былі характэрны і для іншых беларускіх гарадоў. У прывілеі Гродна 1496 г. было дазволена пабудаваць у горадзе важніцу, васкабойню, лазню, мець «меру збожжавую і мёдавую», а прывілей 1541 г. называе таксама карчму. Як паказвае інвентар Гродна 1561 г., тут на рынку існаваў гасціны двор з шынком і крамамі26.
Распаўсюджанымі тыпамі збудаванняў гандлёвай плошчы былі крамы, гандлёвыя каморы, або «яткі». У Мазыры ў 1516 г. на цэнтральнай плошчы знаходзіліся 44 каморы27.
25 АЗР,— СПб., 1848, т. 2, с. 76—78.
26 Wiadomosc osiadlosci miasta stolecznego. J. K. Mosci Grodna (s.m., s.d.), s. 4.
27 ЦДГА БССР, ф. 694, воп. 2, c. 4871, л. 5.
Шчыльнасць забудовы гарадскога цэнтра прывяла да стварэння з асобных крам і камор гандлёвага комплексу, які атрымаў назву гандлёвых радоў. Найболып старажытныя па паходжанню замкнёныя рады — квадратны або прамавугольны ў плане комплекс, які архітэктурна аргапізоўваў прастору плошчы. Кожная крама выходзіла на плошчу тарцовым фасадам, дзе знаходзіўся ўваход, аформлены слуповай падсенню. Такі комплекс меў дзве або чатыры брамы.
У гарадах, якія мелі магдэбургскае права, на гандлёвай плошчы будаваліся ратушы. Яны звычайна вырашаліся ў некалькі ярусаў і завяршаліся дэкаратыўнымі вянчаннямі (вежкамі, галовамі, гербамі і г. д.). Дамінантай ратушы з’яўлялася вежа, якая мела абарончую функцыю. Тут знаходзіліся дазорныя пляцоўкі і званы. Такая па кампазіцыі ратуша паказана на гравюры Гродна XVI ст. Япа двухпавярховая з галерэяй у другім ярусе. Вежа завяршалася складаным купалам, шпіль якога ўпрыгожваў флюгер з гербам горада. Манументальны выгляд ратушы дыктаваўся яе канкрэтным функцыянальным і архітэктурна-мастацкім прызначэннем. Яна з’яўлялася галоўным будынкам горада і павінна была ўвасабляць яго прывілеі і незалежнасць ад магнацкай улады.
Адна са старажытнейшых на Беларусі — ратуша ў Нясвіжы, узведзеная ў канцы XVI ст. пасля атрымання горадам у 1586 г. магдэбургскага права. У некалькі змененым выглядзе яна збераглася да нашых часоў.
Ратуша займае цэнтр былой гандлёвай плошчы і галоўным фасадам арыентавана да замка. Яе прамавугольны ў' плане аб’ём расчлянёны перакрыццем на два паверхі. Галоўнае памяшканне — зала магістрата — знаходзіцца на другім паверсе, куды ад цэнтральнага ўваходу вядзе парадная аднамаршавая лесвіца. Астатпія памяшканні абодвух павер-
хаў займалі канцылярыя, архіў і іншыя службовыя ўстановы.
Архітэктурны вобраз ратушы створаны лаканічнымі сродкамі. Яе фасады амаль пазбаўлены дэкору, кампазіцыя будуецца на рытмічным паўтарэнні прамавугольных аконных праёмаў. Пабудову завяршае высокі трохсхільны дах. Галоўны фасад расчляняе двух’ярусная трохпавярховая квадратная ў плане вежа, якая ўваходзіць у аб’ём ратушы і ўвенчваецца невысокім шатровым дахам. Як паказвае гравюра Нясвіжа пачатку XVII ст., вежа ратушы першапачаткова мела трэці васьмерыковы ярус, які завяршаўся купалам і галавой. Гэты ярус разбураны ў час перабудовы ў 1836 г.
Агульная кампазіцыя ратушы з вежай на галоўным фасадзе мае дынамічны асіметрычны характар. Япа адпавядае горадабудаўнічым прынцыпам планіроўкі Нясвіжа і ўтварае разам з замкавай брамай вось кампазіцыі горада. Яе мапументальная архітэктура мае абарончыя рысы.
Звычайна каля гарадской плошчы будаваліся корчмы, аўстэрыі, гасціныя дамы. Такія збудаванні вядомы таксама ў мястэчках і ў сельскай мясцовасці, па скрыжаваннях гандлёвых іттляхоў, пры дварах і фальварках. Буйныя корчмы былі не толькі своеасаблівымі гасцініцамі, але і месцам правядзення ўрачыстацей, сходаў, павятовых сеймікаў і г. д.
Прататыпам карчмы з’яўлялася традыцыйнае народнае жыллё. Архаічныя корчмы (шынкі) былі падобныя да двухкамерных хат і складаліся са святліцы і сенцаў. У святліцы, якая звычайна мела глінабітную падлогу і бэлечную столь, знаходзіліся дзве печы: з кафлі для абагравання памяшкання і «крыжовая» для гатавання ежы. Пасярод святліцы стаяў стол, абкружаны лавамі і зэдлікамі, уздоўж сцен — паліцы і шафкі. Прасторпыя сепцы, якія нярэдка пазываліся «заездам», служылі стайняй для коней. Болып развіты тып
Глава III. Мастацтва XIV—XVI стст. карчмы блізкі да трохкамернага народнага жылля. У інвентары маёнтка Рось 1571 г. апісана карчма з размешчанымі праз сенцы святліцай і «чорнай ізбой». Апошняя мела пры сабе жылую камору, а ў сенцах адгароджана гаспадарчая камора 28.
Развіццё сельскага будаўніцтва вызначалася канкрэтнымі ўмовамі забудовы вёсак і фальваркаў. У XVI ст, яшчэ захоўваліся вёскі, разбітыя на асобныя службы ці дварышчы, якія мелі самастойныя назвы і з’яўляліся родавымі паселішчамі. Кожная служба або дварышча была адносна самастойпай ячэйкай у планіровачнай структуры вёскі і складалася з адной або некалькіх сядзіб. У склад гарадскога двара нярэдка ўваходзілі некалькі жылых будынкаў, аб чым сведчыць устаўная грамата Сігізмунда II Аўгуста 1558 г.: «а хто в чужнм дому за однымн вороты асобно нзбою жнвет, тот также от дыму полгроша датн мает» 29.
Пачатковую стадыю развіцця жылога дома ўяўляе аднакамернае жыллё — квадратны або прамавугольны ў плане зруб пад двухці чатырохсхільным дахам. Наступпы па часу элемент хаты — сенцы, якія прыбудоўваліся да жылога памяшкання або злучалі яго з клеццю, істопкай, варыўнёй. Абодва тыпы жылля былі характэрнымі для беларускага народнага будаўніцтва эпохі феадалізму і захоўваліся да пачатку XX ст.
Аб аналагічных збудаваннях сведчаць інвентары двароў і фальваркаў XVI ст. У інвентары маёнтка Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.) 1591 г. апісваюцца грыдні з сенцамі. У жылых памяшканнях былі валаковыя («засовістыя») вокны, стаялі курныя печы і нерухомыя лавы ўздоўж сцен, а «покуць» займалі стол
28 ЦДГА БССР. ф. 694. воп. 1, с. 287, л. 43.
29 Беловуссня в эпоху феодалнзма, т. 1, с. 269.
і лава 30. Трохкамернае жыллё з хатай і клеццю праз сенцы было ў маёнтку Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) 31. Ускладненне планіроўкі традыцыйнага народнага жылля звязана з чляненнем жылога зруба на дзве часткі і вылучэннем жылой каморы (Гайцюнішкі Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл., 1565) 32.
Далейшае развіццё планіроўкі і кампазіцыі жылля адбывалася і ў сядзібна-палацавым будаўніцтве. Феадальная сядзіба ўяўляла сабою развіты комплекс жылых, гаспадарчых, вытворчых і гандлёвых пабудоў. Дакументы XVI ст. сведчаць, што традыцыйным тыпам жылля, двара і фальварка з’яўляўся трохкамерны дом з сенцамі ў цэнтры. Напрыклад, у Мурачоўшчыне (Івацэвіцкі р-п Брэсцкай вобл.) меліся «светлочка з сенью, напротнв камора», у Дзятлаве (Грод.зенская вобл.) — «дом велнкнй долглй прн землп, у котором светлнц две об одных сенях» 33.
Такія дамы нярэдка называлі «вялікімі» і будавалі на падклецях і падрубах. Вызначаліся сярод іх два варыяпты: святліца + сенцы + камора (пякарня або клець) і святліца + сенцы + святліца. У выніку члянення абедзвюх палавіп дома на дзве часткі ўзпіклі каморы. Яны выконвалі ролю гаспадарчых і жылых памяшканняў. Каморы пры святліцах ператварыліся з цягам часу ў жылыя пакоі (спальні, алькежы і г. д.), а адна са святліц — у сталовую.
Далейшае развіццё планіроўкі сядзібнага жылля адбывалася ў выніку дыферэнцыяцыі памяшкапняў па функцыянальнаму прызначэнню. Складаную планіроўку меў сядзібны
дом у Пружанах (Брэсцкая вобл.), які ў інвентары 1597 г. названы крыжовым. Ён уключаў вялікія сенцы, сталовую, пакоі, святліцы, каморы 34. Дом у маёнтку Дзераўная, паводле інвентара 1591 г., меў некалькі сепцаў, сталовую, чатыры жылыя пакоі, чатыры каморы. У жылых пакоях стаялі печы, упрыгожаныя дэкаратыўнай кафляй, і каміны. Пад домам былі 4, гаспадарчыя падклеці35. У плане дома маёнтка Рось (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл., інвентар 1571 г.) вылучаліся тры часткі: цэнтралыіая парадная група памяшканняў (вялікія сенцы са святліцай) і два бакавыя крылы, кожнае з якіх складалася з пяці памяшканняў 36.
Кампазіцыя сядзібных дамоў у XVI ст. была вельмі маляўпічай. Кожны зруб меў самастойнае пакрыццё. Спалучэнне розных па характару аб’ёмаў стварала своеасаблівы архі тэктурны вобраз будынка. Напрыклад, інвентар маёнтка Дзераўная 1593 г. паказвае дом «з трыма шчытамі», дахі якога ўпрыгожвалі флюгеры 37. У маёнтку Дзятлава (Гродзенская вобл.) у 1580 г. існаваў дом «о чотырох дахох на подклетах» 38.
Асобныя пакрыцці памяшканняў былі настолькі характэрпыя ў XVI ст., што складальнікі інвентароў спецыяльна адзначалі тыя дамы, якія мелі агульны дах, бо такі тып пакрыцця быў тады новай з’явай для Беларусі. Відаць, на гэтай аснове ў XVI ст. развіліся і ярусныя кампазіцыі дамоў. Тнвентар 1556 г. маёнтка Русоты (каля Гродна) паведамляе, што ў доме была «светлнца на доле, а напротнв сень; а над тою светлнцою другая светлнца, а напротнв тое ж светлнцы на rope вышкн,
30 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, с. 733, л. 7 — 23.
31 Там жа, с. 1379, л. 22.
32 Там жа, с. 1060, л. 2.
33 АСДСЗР, т. J, с. 207;АВАК, т. 14, с. 200.
34 АВАК. т. 14, с. 580-581.
35 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1, с. 733, л. 5— 6.
36 АСДСЗР, т. 1, с. 145.
37 ЦДГА БССР, КМФ-5, воп. 1. с. 735, л. 2.
38 АВАК, т. 14, с. 200.
там же церковь»39. Дом у Гайцюнішках у 1565 г. меў над сенцамі камору, якую абкружала галерэйка 40.
Вялікую групу гаспадарчых пабудоў складалі каморы, скарбніцы, свірны, сырніцы і г. д. Сядзібныя свірны вырашаліся заўсёды манументальна. Найбольш архаічныя з іх нагадвалі звычайныя клеці, пастаўленыя на высокія слупы (свірны «на стовпп»). Больш развітым тыпам з’явіўся свіран на падклеці. Ад апошняга атрымалі развіццё традыцыйныя сядзібныя свірны, характэрныя амаль для кожнага маёнтка. Яны будаваліся ў два паверхі і накрываліся двухсхільнымі дахамі з драпіцы або гонты. Да ўваходу ў ніжні паверх свірна вёў вялікі прасторны ганак. часам упрыгожаны разьбой. Другі паверх меў самастойнае значэнне і не быў звязаны з першым. Сюды траплялі па знешняй лесвіцы. Нярэдка пад ніжнім паверхам рабіўся мураваны склеп.