Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
XVI ст. Бакавы фасад
і ў гэтым сэпсе яго план пагадвае плап Сынковіцкай царквы. Аднак у ім адбыліся значныя прынцыповыя змены. Бакавыя нефы звузіліся, у выпіку чаго дамінуючае значэнне атрымаў сярэдні пеф, план пабудовы вы-
88. Храм-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
XVI ст. План
ве мелі сурова-манументальны выгляд, у Мураванкаўскім храме зведзены да дэкаратыўных элементаў, што ўтварылі своеасаблівую рытміку і мастацкі вобраз фасадаў пабудовы. Тут больш адчувальныя прыёмы рэнесансу, чым готыкі.
Да таго ж архітэктурнага тыпу адносіцца царква праваслаўнага Благавешчанскага манастыра ў Супраслі (б. Гродзенскі п. Вялікага княства Літоўскага, цяпер Беластоцкі п. ПНР).
Царква Благавешчання будавалася з 1503 па 1511 г. Гэта трохнефавы шасціслуповы храм з трыма апсідамі,
цягнуўся па падоўжнай восі. Вузкія бакавыя апсіды страцілі тое значэнне, якое яны мелі ў Сынковіцкай царкве. Цэнтральная гранёная апсіда аб’яднала гэту частку храма з чатырохгранным асноўным памяшканнем. Аднак самае адметнае ў Супрасльскай царкве — вылучэнне ў цэнтры сярэдняга нефа падкупальнага квадрата, які ўтварыў найбольшае па памерах чляненне плана як у падоўжным, так і папярочным напрамках. Над ім узвышаўся высокі васьмігранны верх, перакрыты купалам. У выніку гэтага кампазіцыя збудавання атрымала новы выгляд: япа стала цэнт-
89.	Храм-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
XVI ст. Агульны выгляд
рычнай пяцівежавай. Адпак яе нельга разглядаць толькі як спробу зрабіць традыцыйнае для праваслаўнай архітэктуры пяцігалоўе. Увядзенне цэнтральнага верху было неабходна для завяршэння кампазіцыі, каб надаць ёй новы мастацкі лад. Гэтай жа ідэі служыла і ўвядзенне двух дадатковых шчытоў на бакавых фасадах. якія надалі пакрыццю крыжовы малюнак. Павышэнню пластычных якасцей збудавання служыла і тое, што шчыты набылі складаны профіль, аддалена падобны да какошнікаў
90. Храм-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
XVI ст. Дэталь вежы
На прыкладзе разгледжаных абарончых храмаў відаць, як пад уплывам готыкі і рэнесансу паступова трансфармаваліся і відазмяняліся
44	Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, с. 259—270.
традыцыі дойлідства заходніх зямель Русі. У XVI ст. з’явіліся новыя тыпы культавых збудавапняў, своеасаблівыя па планава-прасторавай структуры і выяўленчых сродках. Асобныя элементы готыкі і рэнесансу не толькі не зніжаюць арыгінальных асаблівасцей разгледжаных твораў, а, наадварот, робяць іх больш выразнымі і акрэсленымі. У стварэнні помнікаў беларускага абарончага дойлідства XVI ст. значная роля належала традыцыям мясцовага драўлянага дойлідства.
Самабытныя асаблівасці беларускага манументальнага дойлідства ўвасоблены і ў іншых збудаваннях, дзе не было фланкіруючых веж. Найболып старажытны з іх — касцёл Тройцы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), пабудаваны ў 1472 г. Яго галоўны прамавугольны ў плане аб’ём падзелены чатырма масіўнымі гранёнымі слупамі на тры нефы. Бакавыя нефы значна вузейшыя за сярэдні і перакрыты крыжовымі скляпеннямі, а перакрыцці сярэдняга нефа маюць выгляд васьміканцовай зоркі. 3 усходу да асноўнага аб’ёму
91. Храм-крэпасць у в. Мураванка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
XVI ст. Скляпенні
прылягае вялікая няціграпйая апсіда, якая не працягвае сярэдні неф, a з’яўляецца канструкцыйпа аўтаномнай і займае амаль усю шырыню корпуса храма. 3 паўночным бокам апсіды злучана сакрысція з выступаючай паўкруглай вежай, у якой мелася лесвіца на гарышча. Скляпенне апсіды мае выгляд шасцікапцовай зоркі.
Касцёл у Іші^алдзі не мае ні вертыкальнай кампазіцыі, ні ажурных спічастых канструкцый, якія характэрны для готыкі Заходняй Еўропы. Зрокава ён масіўны, некалькі нязграбны па прапорцыях. Сваімі магутнымі сценамі і контрфорсамі, што пашыраюцца ў ніжняй частцы, ёп нібы ўрос у зямлю. Гэта — своеасаблівая скульптурная пластыка, якую вельмі ўдала ўжыў сярэдневяковы дойлід. Будынак здаецца ўзведзеным з аднаго суцэльнага маналіту. Тут амаль няма прамых ліній. Кожны элемент — абрысы вокнаў, контрфорсы, шчыт галоўнага фасада — атрымаў мяккі, плаўны малюнак. У выні-
92. Храм-крэпасць у Супраслі. Беластоцкае ваяводства. ПНР.
XVI ст. Галоўны фасад
ку нры суровай прастаце форм будынак набыў надзвычай пластычны архітэктурна-мастацкі вобраз.
Да сярэдзіны XIX ст. збудаванне не было атынкавапа і захоўвала чырвоны колер цагляных сцен. Толькі арачныя і круглыя нішкі, што дэкарыруюць сцены, контрфорсы, шчыт галоўнага фасада былі выбелены.
Гэтыя асаблівасці атрымалі развіццё ў Барысаглебскай царкве ў Навагрудку, якая пабудавана ў пачатку XVI ст. на месцы старажытнага храма XII ст. Будавалася яна ў тры
93. Храм-крэпасць у Супраслі. Беластоцкае ваяводства. ПНР.
XVI ст План, разрэз
этапы. Першапачаткова быў узведзены галоўны трохнефавы зальны аб’ём з шырока расчыненай пяціграннай апсідай, у 1632 г. пабудавана заходняя частка з дзвюма вежамі, а ў XIX ст.— прытвор і перабудаваны галоўны фасад у псеўдарускім стылі.
Інтэр’ер царквы традыцыйны. Крыжовыя ў плане слупы і лапаткі сцен нясуць падпружныя аркі, на якія абапіраюцца галоўныя нервюры зоркавых скляпенняў. У параўнанні з ішкалдскім касцёлам скляпенні Барысаглебскай царквы больш складаныя і разнастайныя па малюнку.
Цікава вырашаны бакавыя фасады царквы. Сцепы старадаўпяй часткі збудавання захавалі гранёныя контрфорсы ў выглядзе васьміграннікаў. Між імі праходзіць аркатурны пояс, які ў верхняй частцы мае выкладзеныя з лекальнай чырвонай цэглы тры рады гатычных арак. Верагодна, плоскасці ніш, утвораныя імі, былі выбелены вапнай. Астатнія часткі сцен засталіся неатынкаванымі.
Галоўны фасад, як і бакавыя, аздабляўся арачнымі нішамі. Яны захаваліся на фрагменце старой заходняй сцяны. Відавочна, што завяршэнне галоўнага фасада мела выгляд шчыта, як у Ішкалдзі.
Наступная група мураваных бесслуповых храмаў уключае галоўным чынам рэфармацкія зборы з рысамі
94. Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
XV ст. Агульны выгляд
готыкі і рэнесансу. Гэта аднанефавыя будынкі, якія складаюцца з зальнага памяшкання, перакрытага крыжовымі, корабавымі або цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках, і прытвора з яруснай вежай па га лоўным фасадзе. Такія храмы, як і чатырохвежавыя, мелі абарончыя функцыі і нярэдка дапаўняліся ўмацаваннямі (храмы ў Дзераўной, Заслаўі і Клецку Мінскай, Асташыне Гродзенскай вобл.).
Яскравы прыклад аднанефавай пабудовы з вежай — Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі, пабудаваная ў выглядзе прамавугольнага ў
95. Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
XV ст. Разрэз, план
плане памяшкання, перакрытага трыма пралётамі крыжовых скляпенняў і завершанага высокім двухсхільным дахам са шчытамі на тарцовых фасадах. Да яе заходняй сцяны ў XVII ст. прыбудавалі высокую пяціярусную вежу з шатровым завяр-
96. Барысаглебская царква ў Навагрудку. XVI ст. Агульны выгляд
шэннем. Архітэктура збудавання ў дэкоры мае шэраг рыс рэнесансу (руставаныя вуглы сцен, атык з аркатурным фрызам) 45.
Блізкую да яе кампазіцыю меў кальвінскі збор у Асташыне (Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.). Аднак у адрозненне ад заслаўскай Спаса-Праабражэнскай царквы ён меў больш прыземістую вежу, падпарадкаваную масе асноўнага аб’ёму.
Касцёл XVI ст. у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.) уяўляе аднанефавы прамавугольны ў плане аб’ём з высокай трох’яруснай вежай на галоўным фасадзе і пяцісценнай апсідай, абапал якой зроб-
45 Чантурня В. А. Нсторня архнтектуры Белорусснн. Йзд. 2-е.— Мн., 1977, с. 67.
лены дзве сакрысціі. Бакавыя сцены ўмацаваны моцнымі контрфорсамі, а верхні ярус вежы выкананы васьмерыком і завершаны шатром.
Цікавы прыклад спалучэння гатычнай і рэнесанснай культавай ар-
97. Барысаглебская царква ў Навагрудку. XVI ст. Рэканструкцыя плана (па У. А. Чантурыя)
хітэктуры — фарны касцёл у Клецку, пабудаваны пасля 1550 г. (не збярогся). Прамавугольны ў плане асноўны аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, і гранёная алтарная апсіда з вальмавым пакрыццём былі масіўныя і статычныя, у іх вуглаватых формах прасочваліся гатычныя рысы. Мерны рытм цяжкіх контрфорсаў, паміж якімі размяшчаліся арачныя аконныя праёмы, не парушаў гэтай статычнасці. У той жа час зрокава лёгкая васьмігранная вежа-званіца на галоўным фасадзе кантраставала з астатнімі аб’ёмамі і надавала кампазіцыі збудавання дынамічнасць. Для таго каб узмацніць дынаміку, дойлід свядома парушыў звыклыя для гэтага тыпу храмаў прапорцыі вежы, робячы яе чацверыковае аснаванне больш нізкім, чым у іншых аналагічных пабудовах. Дзякуючы гэтаму васьмярык вежы, завершаны купалам, дамінаваў ў кампазіцыі будынка. Удала ўжыты прыём кантрасту і ў паярусным чляненні вежы. Ён выяўляўся ў чаргаванні нізкіх і высокіх ярусаў, проціпастаўленні глухіх піжніх і расчляпёных квадратнымі і арачпымі праёмамі верхніх ярусаў.
У формах вежы і прыёмах стварэння кантрастнай дынамічнай кампазіцыі бачны рысы рэнесансу.
Пад уплывам мастацтва Рэнесансу фарміруецца тып цэнтрычнага культавага збудавання. Яго прадстаўляе храм другой паловы XVI ст. у Смаргоні (Гродзенская вобл.). Асноўнае памяшканне храма мае выгляд некалькі выцягнутага па падоўжнай восі васьмігранніка, перакрытага купалам. Высокая аснова купала знадворку вырашана атыкам, які з’яўляецца пастаментам для шатровакупальнага даху. У процілегласць амаль пазбаўленай дэкору піжняй частцы васьмерыка атык дэкарыраваны поясам аркатуры. Да галоўнага фасада прыбудавана двух’ярусная вежа тыпу «васьмярык на чат.твепыку» з шатровым завяршэннем. У месцы злучэння абодвух аб’ёмаў (з поў-
дня) пабудавана невысокая круглая вежка з вузкімі байнічнымі акенцамі, якая, верагодна, звязвала храм з паддашшам. Мяркуючы па малюнку 1850 г., вежа галоўнага фасада раней мела трэці двухпавярховы ярус, завершаны шатром, а над цэнтральным васьмерыком — купальны дах у выглядзе шалома. Такім чынам, і ў гэтым арыгінальным збудаванні, нягледзячы на цэнтрызм яго асноўнай часткі, увасобіліся кампазіцыйныя прынцыпы дынамічнай асіметрыі з перавагай падоўжнай восі.
У канцы XVI ст. пад уплывам рэнесансу адбыліся істотныя змены ў традыцыйных для таго часу збудаваннях. Страчваюцца абарончыя вежы і з’яўляюцца якасна новыя дэкаратыўныя формы. Праўда, у іх архітэктуры па-ранейшаму захоўваюцца асобныя элементы готыкі. Так. аднанефавы Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі р-н), які быў закладзены ў 1583 г., мае асноўнае прамавугольнае ў плане зальнае памяшканне, з якім непасрэдна злучаецца развітая паўавалыіая апсіда. Дзве сакрысціі абапал апсіды і бакавыя капліцы надаюць плану касцёла крыжовы малюнак. Збудаванне не мае абарончых прыстасаванняў, толькі круглая вежа каля алтара з лесвіцай, якая вядзе на скляпенні, захавала выгляд старажытнай абарончай вежы. Пры наяўнасці такіх гатычных элементаў, як контрфорсы, высокі клінчаты дах і інш., храм усё ж набыў новыя рысы архітэктуры. Высокія вокны завяршаюцца паўцыркульнымі аркамі, а галоўны фасад, пазбаўлены вежы, аформлены шэрагам тонкіх філёнгаў. Але найбольш значная трансфармацыя дэкаратыўных сродкаў назіраецца ў інтэр’еры помніка. Калі ў папярэдпіх збудаваннях аснову перакрыцця складалі гатычныя крыжовыя і зорчатыя скляпенні на нервюрах, то ў касцёле ў Чарнаўчыцах неф і алтар перакрываюць цыліндрычныя скляпенні, а складаныя па малюнку нер-