Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Фрэскавы цыкл Троіцкай капэлы ў Любліне, які ў сваёй аснове ўзыходзіць да візантыйска-рускіх традыцый, адлюстроўвае і шэраг новых мастацкіх з’яў. Роспісы хаця і не па-
ме Сімяона») адрозніваюцца простанароднасцю тыпажу.
Нягледзячы на стылістычную разнастайнасць мастацкіх прыёмаў, у цэлым фрэскавы цыкл вельмі маляўнічы і стварае ўражанне адзінай стройнай дэкаратыўнай сістэмы.
Важным з’яўляецца пытанне аб аўтарстве фрэскавага цыкла Троіцкай капэлы ў Любліне. Польскія вучоныя, даследчыкі гэтых фрэсак, пацвярджаюць, што моўныя асаблівасці надпісу
і стылю роспісаў сведчаць пра паходжанпе майстра з Беларусі59.
Фрэскавы цыкл катэдры ў Сандаміры, створаны ў 1430-я гады, але цалкам паноўлены ў 1932—1934 гг., у сучасны момант дазваляе гаварыць
113. Стрэчанне.
Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПІІР
толькі аб іконаграфічных прыёмах мастакоў-мапументалістаў першай паловы XV ст. Фрэскі апісаны Юзафам Ракошным і Ф. Каперай, якія засведчылі, што роспіс паходзіць з часоў Уладзіслава Ягайлы. Яны былі выяўлены ў 1887 г. у час рэстаўрацыі сабора архітэктарам Вайцяхоўскім,
59 Walicki М. Malowidla scienne kosciola sw. Trojcy na zamku w Lublinie.— У kh.: Studia do dziejow Sztuki w Polsce, t. 3. Warszawa, 1930; Rozycka-Bryzek A. Bizantynsko-ruskie malowidla scienne w kaplicy Swigtokrzyskiej na Wawelu.— У kh.: Studia do dziejow Wawelu.— Krakow,
t. 3, 1968, s. 176, 269.
які сфатаграфаваў ix i зрабіў aniсанне 60.
Фрэскі захаваліся ў паўночнай частцы прэсбітэрыя і падзелены па вертыкалі на чатыры рэгістры — паясы. Сюжэты належаць да хрысталагічпага цыкла «Страсці Хрыстовы»: «Абмыванне ног», «Суд Пілата», «Тайная вячэра», «Пацалунак Іуды», «Уезд у Іерусалім» і інш.
Аднак да таго часу, пакуль з фрэсак не будуць выдалены напластаванні болып позніх часоў, дакладпага ўяўлення аб узроўні майстэрства і стылі фрэсак скласці амаль немагчыма.
Манументальны жывапіс калегіяты ў Вісліцы таксама захаваўся ў
114. Стрэчанне.
Фрагмент фрэскі капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПІІР
60 Rokoszny J. Sredniowieczne freski w Katedrze sandomierzskiej.— KHS IX. Krakow, 1915, s. 453—474; Kopera F. Dzieje malarstwo w Polsce.— У kh.: Sredniowieczne malarstwo w Polsce, 1925, s. 127—133.
фрагментах. Размешчаны фрэскі ў алтарнай частцы, на прасценках паміж вокнамі і нішамі праз пэўныя інтэрвалы. Такое размяшчэнне абумоўлена асаблівасцямі гатычнай архітэктуры. Насценны жывапіс складаецца з трох рэгістраў, два з якіх прысвечаны евангельскім тэмам, трэці — адзіночныя фігуры святых. На адкосах аконных праёмаў дзе-нідзе захаваліся рэшткі расліннага арнаментальнага дэкору.
Жывапіс фрэсак заснаваны на колеравым спалучэнні карычнева-чырвоных, сіне-зеленаватых таноў з рэзкаватымі пераходамі колераў ад цёмных да светлых (лакалыіая пляма без танальных пераходаў). Архітэктурныя кулісы адыгрываюць другарадную ролю і зводзяцца да мінімуму («Нараджэпне Марыі», «Увядзенне ў храм», «Успенне», «Зняцце з крыжа»), Ва «Успешгі» ў цэнтры (пярэдні плап) на ложку — памёршая Марыя ў цёмна-сінім адзенні, над ёю ў мандорле такога ж сіняга колеру Хрыстос з душою Марыі ў выглядзе немаўляці ў жоўта-ружовым адзенні (Хрыстос у карычнева-чырвоным хі-
115. Ягелла на кані.
Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
тоне і блакітным гімаціі). Злева і справа кампактныя групы апосталаў, з кожнай масы вылучаюцца па дзветры фігуры.
Фон глухі, цёмна-сіні. Ніякіх лішніх дэталей, нават ложак, на якім
116. Архангел Міхаіл. Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
ляжыць Марыя, падаецца вельмі буйной колеравай плямай. Усю ўвагу аўтар аддае тварам, асабліва Марыі і Хрыста. Малююцца яны буйнымі, што, відавочна, было абумоўлена ўплывам народнай эстэтыкі, народных ідэалаў і ўяўленняў аб харастве чалавека. Гэтыя прыёмы выразна адчуваюцца і пры адлюстраванні служак (дзеў) у кампазіцыі «Нараджэнне Марыі». Але ў гэтым фрэскавым роспісе яшчэ адчуваюцца рысы візантыйскага мастацтва з яго манументальнасцю форм, нешматслоўнасцю, гарманічнымі прапорцыямі, правільным малюнкам.
I Іаступны этап у развіцці беларускага манументальнага жывапісу ся-
117. Архангел Гаўрыіл. Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
рэдневякоўя адлюстроўваюць фрэскі капліцы св. Крыжа на Вавелі ў Кракаве, якія выкананы ў 1470 г. Захаванасць іх нядрэнная. Як і ў люблінскім цыкле, тут ёсць кцітарскі надпіс, зроблены кірыліцай на старабеларускай мове, што сведчыць пра паходжанне майстроў з Беларусі. Гэта пацвярджаюць і польскія вучоныя В. Падляха, А. Ружыцка-Брыжэк і іпшыя даследчыкі61.
118. Святы Данііл з ільвамі.
Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
119. Маці боская з данатарам.
Фрэска капліцы св. Тройцы. XV ст. Люблін. ПНР
Капліца св. Крыжа на Вавелі, як і капліца св. Тройцы ў Любліне, мае спічастыя арачныя сцены і нервюрныя гатычныя скляпенні, таму плос-
61 Podliacha W. Historia malarstwa polskiego.— Lwow, 1914, s. 19, 85—109; RozyckaBryzek A. Bizantynsko-ruskie malowidla scienne w kaplicy swigtokrzyskiej na Wawelu, s. 179—182; Соболевскнй A. H. Pycскне фрескн в старой Польше.— М., 1916, s. 3.
касці, занятыя жывапісам, маюць вельмі складаныя абрысы. Аднак сюжэтныя сцэны захоўваюць тую ж заканамернасць размяшчэння — ад трох да пяці ярусаў, адзін над другім. Апавяданне разгортваецца згодна з канонам — злева направа і пачынаецца з верхняга яруса.
Лінія, якая была асноўным пластычным прыёмам люблінскага цыкла, заменена колеравым вырашэннем. Кампазіцыі шматфігурныя, твары акрэслепы карычнева-чырванаватымі лініямі, а паўзверх вохрыстага тону карнацыі пакладзены прыцяненні, румяны і блікі святла.
Па сваіх стылявых адзнаках вавельскі фрэскавы цыкл больш адзіны, чым люблінскі, хаця і тут можна распазнаць руку майстроў двух розных напрамкаў. Аднаму належаць дэкарацыі скляпенняў, кампазіцыі «Благавешчанне», «Абмыванне ног», «Тайная вячэра», «Маленне аб Bambi», «Еўхарыстыя», «Распяцце», «Аплакванне», «Сашэсце ў пекла», «З’яўленне Хрыста жонкам-міраносіцам», «Успенне» і інш. У гэтых фрэсках мацней, чым у іншых, адчуваюцца традыцыі гатычнага жывапісу, што праявілася ў вострай экспрэсіі, у моцным выяўленні пакут.
Другому майстру належаць кампазіцыі «Суд першасвяшчэннікаў», «Суд Пілата», «Бічаванне» і інш., выканапыя больш спакойна, без экспрэсіўнасці, псіхалагічнай напружанасці і выразнасці ўнутранага стану, характэрных для папярэдняга. Фігуры анемічныя, хаця пададзены ў руху («Бічаванне»). Формы фігур больш масіўныя і грубыя.
Вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць для Беларусі ўяўляе фрэскавы роспіс Благавешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаны ў 1557 г. Манастыр заснаваны ў канцы XV — пачатку XVI ст. навагрудскім ваяводаю і маршалкам Вялікага княства Літоўскага Аляксандрам Хадкевічам і архіепіскапам смаленскім Іосіфам Солтанам. Блага-
вешчанская царква (1503—1511) — найболып каштоўны помнік у ансамблі манастыра — займала цэнтральнае месца. Яна, як і падобныя да яе Сынковіцкая і Маламажэйкаўская, належала да цэркваў абароннага тыпу.
120. Увядзенне Марыі ў храм. Фрэска катэдры ў Сандаміры. XV ст. ПНР
121. Хрыстос і самарыцянка. Фрэска катэдры ў Сандаміры. XV ст. ПНР
Літаратурныя і архіўныя крыніцы, a таксама ўцалелы фотаархіў (Інстытут мастацтваў Акадэміі навук у Варшаве) сведчаць, што інтэр’ер Благавешчанскай царквы быў багата дэкарыраваны фрэскавым роспісам62. Да нашых дзён фрэскавы роспіс застаўся толькі ў фрагментах. 28 ліпеня 1944 г. гітлераўцы пры адступленні ўзарвалі царкву, знішчылі яе багатае ўнутранае ўбранне, а разам і фрэскавы роспіс. У 1945 —1946 гг. рэшткі фрэсак былі зняты са слупоў польскімі рэстаўратарамі пад кіраўніцтвам Уладзіслава Пашкоўскага, а ў 1964— 1966 гг. адрэстаўрыраваны. Такім чынам, існуе 30 фрагментаў, якія зараз экспануюцца ў краязнаўчым музеі Беластока (ПНР) 63. Захаваныя фрэскі размяшчаліся на двух васьмігранных слупах, якія знаходзіліся ва ўнутранай падкупальнай прасторы храма. Гэта выявы пакутнікаў, арнаментальна-дэкаратыўныя фрызы, якія пакрывалі капітэлі слупоў. Цалкам захавалася толькі сем фрэсак з выявамі пакутнікаў і тры медальёны з пакаленнымі выявамі святых, астатнія прыходзілася збіраць асобнымі кавалачкамі і фрагментамі64. Па
характару іканаграфіі і стылю выканання фрэскавы роспіс Благавешчанскай царквы аналагічны позневізантыйскаму мастацтву (т. зв. палеалогаўскаму рэнесансу) і ўзыходзіць да візантыйска-сербскіх традыцый 65.
Час і гістарычныя падзеі адбіліся на гэтым выдатным помніку Беларусі. Так, у 1771 г. інтэр’ер царквы быў дэкарыраваны багатай ляпной і жывапіснай дэкарацыяй у стылі ракако, якая закрыла фрэскі ў апсідзе; сцены і слупы закрыты драўлянай панеллю. У 1852 —1859 гг. фрэскі, пашкоджаныя зацёкамі, былі забелены. У 1887 г. пры зняцці пабелкі сухім спосабам частка фрэсак папсавалася. У 1910 г. адкрыты фрагменты роспісу на паўднёвай і паўночнай сценах, якія былі закрыты ў XVIII ст. драўлянай панеллю, пры гэтым былі зноў часткова папсаваны 66.
Аб сістэме роспісаў Супрасля дае ўяўленне люстра купала (скуф’я), дзе знаходзілася выява Хрыста Пантакратара з закрытай кнігай, якая, згодна з прароцтвам Іаана Багаслова, будзе раскрыта ў дзень Страшнага суда. Выява вельмі архаічная 67. Пантакратар паказаны ў выглядзе грозпага бажаства, пагрудна, шчыльна ахутаны адзенпем, толькі бачны кіс-
62 Супрасльскнй Благовеіценскіій монастырь.— Вестннк Зап. Росснн. Внльна, 1867, т. 1, отд. 2, кн. 2, с. 70—81; т. 1, отд. 2, кн. 3, с. 83—117; АСЗР.— Віільно, 1870, т. 9; Долматов Н. Супрасльскнй Благовеіценскнй монастырь.— СПб., 1892; Покрышкнн П. Благовеіценская церковь в Супрасльском монастыре,— Сб. археол. статей, поднесенный графу A. А. Бобрынскому. СПб., 1911, с. 222— 237; Шчакаціхін М. М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва.— Мн., 1928, т. 1, с. 259, 267; Рогов A. II. Фрескп Супрасля.— У кн.: Древнерусское йскусство: Монументальная жнвопйсь XI—XVII вв. М„ 1980, с. 343—358.
63 Freski z Suprasla: Katalog wystawy.— Bialystok, 1968.
64 Роспіс выкананы ў вапнякова-тэмпернай тэхніцы па часткова высушанай тынкоўцы з выкарыстаннем сечапых канапляных валокнаў для лепшага замацавання фрэскі. Тэхналагічныя да-
следаванні болып ранпіх фрэсак на тэрыторыі Беларусі даюць аналагічную карціну прыгатавання фрэскавай тынкоўкі (Полацк, Віцебск, Гродна).