Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Як і абраз маці боскай са Здзітава, гэтыя творы паэтычныя і ўзнёслыя па сваім вобразным ладзе, але ў фармальпых адносінах вылучаюцца большай анатамічнай адпаведнасцю і натуральнасцю ў перадачы пастаў і жэстаў. Яны вельмі манументалыіыя. Постаці апосталаў запаўняюць усе плоскасці дошак і ўтвараюць на працягу іканастаснага рада вельмі ўрачыстую кампазіцыю. У абліччы і эмацыяналыіым стане персанажаў падкрэслена глыбокае ўсведамленне імі важнасці сваёй місіі, што ў цэлым надае творам асаблівую велічнасць. Прываблівае даскапаласць, нават вытанчанасць выканання: здзіўляючае суладдзе мас і рытмаў, моцны свабодны малюнак. Пругкая лінія абрысу падкрэслівае магутную пластыку форм і выдатна спалучаецца з іх жывапіснай лепкай. Твары і рукі, якія напісаны з дапамогай светлых блікаў і штуршкоў на густой шэрай аснове, здаюцца да асязальнасці аб’ёмнымі, а ружовыя сакавітыя вусны і пяшчотная падрумянка ўзмацняюць адчуванне жывой фактуры цела. Каларыт будуецца на вельмі светлых
102 Skrobucha Н. Ikonen aus der Tsechoslowakei.— Prague. “Artia”, 1971, p. 25.
103 Адомоннс T. П. ІІскусство Лнтвы.—
У кн.: Нскусство народов СССР XIV— XVII веков. М., 1977, с. 194.
104 Украшськпй середньовічннй жнвопнс. Альбом.— Кнів, 1976, табл. LXXXII.
аранжавых, ліловых і зеленаватых танах, якія дапаўняюцца белым колерам незатаніраванага ў асобных месцах ляўкасу і светлым ззяючым золатам арнаментаванага фону. Колеравы слой празрысты і лёгкі.
Характэрна, што пры яўным імкненні да аб’ёмнай пачуццёвай перадачы твараў і рук фігуры пісаны плоскасна. Пры гэтым цэласнасць уражання не парушаецца дзякуючы выдатна згарманізаваным каляровым суадносінам. Гэта асаблівасць — спалучэнне аб’ёмнасці ў выяве твараў з умоўнасцю і плоскаснасцю ў выяве далічнага — пазней развіваецца і праяўляецца вельмі пэўна ў жывапісе XVII—XVIII стст.
Асобныя рысы фармальнага рашэння, а менавіта падкрэсленая ўраўнаважанасць кампазіцыі, вельмі светлы каларыт, некаторая пачуццёвасць у перадачы адкрытых частак цела, а таксама спакойная ўпэўненасць у паводзінах персанажаў, наводзяць на думку аб пранікненні ў беларускі жывапіс XVI ст. настрояў і густаў заходнееўрапейскага рэнесансу, хаця можна меркаваць, што яго ўплывы на глебе беларускага мастацтва ўспрымаліся вельмі апасродкавана. Яны праламляліся праз асаблівасці мясцовага сацыяльнага і палітычнага жыцця, а таксама праз мясцовыя традыцыі і набывалі новую праблематыку і самабытнае ўвасабленне.
Апісаныя апостальскія абразы хутчэй за ўсё адносяцца да найбольш прагрэсіўнай плыні беларускага мастацтва XVI ст. Такая думка ўзнікае пры параўнанні іх з фрэскамі Благавешчанскай царквы ў Супраслі (зараз на тэрыторыі ПНР), якія былі выкананы таксама ў сярэдзіне XVI ст.105 і таксама адзначаюцца манументальнасцю вобразнага ладу і
128. Лука і Сымон.
Абраз з в. Кажан-Гарадок Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. МСБК
105 АСЗР.— Внльна, 1900, т. 9, док. 20, с. 49— 55; фотоархнв ЛОНА AH СССР, фонд церквп в Супрасле, д. 28264—30057.
129. Нараджэнне багародзіцы. Абраз з в. Ляхаўцы. 2-я пал. XVI ст. Брэсцкі краязнаўчы музей
вытанчанасцю светлага мяккага каларыту. Але супрасльскія фрэскі ў значна большай ступені графічныя і ўмоўныя па выяве. Можна меркаваць,
130. Параскева Пятніца. Абраз са Случчыны. Канец XVI ст. ДММ БССР
што жывапіс Супрасля, зведаўшы моцны ўплыў сербскага мастацтва з яго арыентацыяй на старажытныя традыцыі, уяўляў найболып архаізуючы струмень у агульнай плыні беларускага жывапісу, у той час як абразы апостальскага рада з КажанГарадка былі носьбітамі новых павеваў і адлюстроўвалі здабыткі новага стылю. 3 упэўненасцю можна сказаць, што наяўнасць у беларускім мастацтве такіх дасканалых па форме і глыбіні зместу твораў, як кажан-гарадоцкія абразы, сведчыць аб высокім узроўні яго развіцця ў даны перыяд.
У жывапісе канца XVI — пачатку XVII ст. яшчэ больш вымалёў-
ваецца мясцовы тыпаж, яшчэ прыкметней робіцца імкненне да перадачы элементаў быту, а таксама да прасторавасці кампазіцыйнай пабудовы, аб’ёмнасці і важкасці выяўленых прадметаў. Аднак прыхільнасць да рэальнасці і дакладнасці выявы пакуль што не супярэчыць трансцэндэнтнасці вобразаў і высокаму пафасу пачуцця, якія былі характэрны для іканапісу ў цэлым. Напрыклад, абраз «Нараджэнне багародзіцы» з Ляхаўцаў (Брэсцкі абласны краязнаўчы музей) уключае ў сваю выяўленчую тканіну яскравыя элементы бытавога, этнаграфічнага характару. Тут служанкі намаляваны ў строях беларускіх сялянак — андараках, кужэльных сарочках і гарсэтах са шнуроўкай. Асобныя дэталі ўбрання пакоя вабяць звычайнай прастатой: спавівальнік на дзіцячай калысцы, прошвы на падушках, разьбяныя ножкі стала. Дзякуючы дэталям, якія паказваюць на мясцовае паходжанне твора, абраз набывае значэнне ўзору. Увесь аналагічны яму па стылю жывапіс можа быць аднесены да мясцовай школы.
Нягледзячы на жанравасць, абраз з Ляхаўцаў прасякнуты незвычайнай урачыстасцю і асаблівай жыццесцвярджалыіай сілай. У ім сцэна нараджэння дзіцяці пададзена адначасова і будзённа і вельмі святочна. Кампазіцыя ўключае ў сябе трапяткія жывыя канкрэтныя дробязі і разам з тым застаецца абагульненаманументальнай. Архітэктурныя кулісы — масіўныя вежы — формамі і дэкорам нагадваюць рэнесансныя збудавашіі. Яны выразна абмяжоўваюць месца дзеяння, але пакідаюць пэўную глыбіню сцэны. Аб рэнесансных традыцыях нагадвае і сакавіты разьбяны арнамент на фоне, які вызначаецца выразным рапортам і чаканеным малюнкам формы крына (стылізаванай лілеі), сцяблоў і завіткоў аканту.
У ляхаўскім «Нараджэнні», як і ў іншых вядомых нам абразах дру-
131. Параскева Пятніца. Абраз са Случчыны. Канец XVI ст. Фрагмент. ДММ БССР
132. Пакланенне вешчуноў. Абраз з в. Дрысвяты Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.
XVI ст. Фрагмент. МСБК
гой паловы XVI ст., захоўваюцца традыцыйныя іканапісныя прыёмы: перавага графічнага пачатку, рознамаштабнасць фігур, умоўнасць залатога арнаментаванага фону і, урэшце, спалучэнне розначасовага дзеяння ў адзіным сюжэце. Але разам з тым з’яўляюцца новыя нязвыклыя
больш позняга паходжання. Такая думка ўзнікае пры параўнанні данага абраза з творамі першай паловы
133. Пакланенне вешчуноў. Абраз з в. Дрысвяты Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. XVI ст. МСБК
рысы, як, напрыклад, класічная яснасць і ўраўнаважанасць кампазіцыйных мас, гарызантальных і вертыкальных элементаў, колеравых рытмаў, а таксама блізкія да рэальных суадносіны чалавечых фігур і архітэктурных куліс. Здзіўляе наяўнасць не толькі адваротнай, але і прамой перспектывы. Своеасаблівым здаецца і мажорны каларыт, у якім пераважаюць плямы светлага кінавару і прыглушанага сіняга колеру, адцененыя золатам фону. Хаця трэба адзначыць, што ў гэтым творы колер у цэлым, нягледзячы на мяккасць, больш інтэнсіўны, чым у папярэдніх. А гэта хутчэй за ўсё — вынік яго
XVII ст., якія маюць вельмі насычаны і дэкаратыўны колер.
Па асаблівасцях кампазіцыйнай будовы, групоўцы сюжэтаў, характару этнаграфічных элементаў і, урэшце, па каларыту ляхаўскі абраз нагадвае фрэскі Трокскага замка (зараз Тракайскі замак на тэрыторыі ЛітССР), копіі якіх захоўваюцца ў Вільнюскім гістарычным архіве І06, а апісанні ёсць у нарысах Уладзіслава Сыракомлі і Вінцэнта
106 ЦДГА ЛітССР (г. Вільнюс), ф. 1135 (фонд Клосса), воп. 12, адз. зах. 557— 568.
Смакоўскага107. (Фрэскі загінулі ў сярэдзіне XIX ст.) Невялікія па памерах, блізкія да станковага жывапісу трокскія роспісы на мурах і на скосах аконных праёмаў першых двух паверхаў уяўлялі сцэны з жыцця князя Вітаўта. Паказаныя тут сяляне і сялянкі ў світках, намітках і гарсэтах падобныя да персанажаў «Параджэння» з Ляхаўцаў. Трокскія фрэскі з’яўляюцца яшчэ адным доказам распаўсюджання на Беларусі ў XVI ст. свецкай тэматыкі. Дарэчы, элементы свецкасці назіраюцца нават у персаніфікаваных абразах, напрыклад у «Маці боскай Мінскай» (Міпскі кафедральны сабор), якая, паводле літаратурных і архіўных крыніц, адносіцца да XVI ст.108 Пры вельмі ўрачыстай кампазіцыі тут характэрны тыпаж, які болып нагадвае партрэт, чым абраз, і даволі натуралістычны жывапіс твараў і рук, наколькі аб гэтым можна меркаваць да рэстаўрацыі.
Пэўная характарнасць тыпажу і імкненне да аб’ёмнай святлоценявой мадэліроўкі твару ўласціва і такому архаічнаму твору XVI ст.109, як «Параскева Пятніца» са Случчыны (ДММ БССР), хаця ў цэлым ён падкрэслена ўмоўны па выяўленчых сродках: статычная кампазіцыя,
плоскасныя формы і лакальны дэкаратыўны колер.
Ва ўсіх названых творах XVI — пачатку XVII ст. праз новыя формы «прасвечвае» добра захаваная старажытная выяўленчая структура: прыхільнасць да канона, пэўная графічнасць, плоскаснасць і абагульненасць
107 SmoKowski W. Wspomnienie Trok roku 1822.— Wilno, Atheneum, 1841, t. 5, s. 157—180; Syrokomla W. Wycieczka po Litwie w promieniach od Wilno.— Wilno, 1857, t. 1, s. 93—95.
108 ІІсторнко-статнстнческое onncanne Mmiской епархнн.— СП6., 1864, c. 62.
109 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: Альбом/Склад.: Н. Ф. Высоцкая, Т. К. Карповіч.— Мн., 1980, с. 26.
форм. Традыцыйпая аснова захавалася нават у алтарным жывапісе, які ў параўнанні з іканапісам болып шчыра арыентаваўся на заходнееўрапейскія ўзоры. Прыкладам можа служыць алтарны абраз «Пакланенне вешчуноў» з Андронава (ДММ БССР), які арганічна спалучае і традыцыйныя і новыя рысы.
У «Пакланенні» формы мадэліруюцца колерам спосабам накладання на светлую аснову больш цёмных слаёў фарбы, а не наадварот, як гэта назіраецца ў творах правізантыйскага тыпу. Майстар мякка мадэліруе контуры, зусім не карыстаючыся абрысам, што асабліва прыкметна ў выяве юнага твара Марыі і пяшчотнага цельца немаўляці. Размыўка шматлікіх празрыстых колеравых слаёў змякчае формы настолькі, што яны здаюцца ахутанымі лёгкім паветраным мроівам. Але разам з тым у кампазіцыйнай пабудове адчуваюцца пэўная абмежаванасць у разуменні глыбіні і перспектывы і яўная ўмоўнасць у перадачы аб’ёмаў. Бачна, што аўтар твора ўспрыняў новы лад жывапісу толькі часткова, толькі праз прызму свайго традыцыйнага мыслення. Супярэчнасці, якія пры гэтым узніклі, ён пераадолеў дзякуючы свайму таленту жывапісца. Вельмі пераканаўча, жыццёва праўдзіва перададзена сіла і непадробнасць пачуццяў яго персанажаў. Паставы і жэсты пастухоў, што прыйшлі паглядзець на дзіця, кранаюць натуральнасцю і шчырасцю, а іх прасветленыя, поўныя цікаўнасці твары — сваёй характарнасцю. Усе нязграбнасці кампазіцыі (нагрувашчаныя на замкавыя вежы кроквы хлява) кампенсуюцца мяккім, гарманічным каларытам, які будуецца на цёплых вохрыстых танах у спалучэнні з насычаным чорным колерам і з украпваннем фісташкавых, ружовых і жамчужна-шэрых плямак.