• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Па тыпажу і характару выканання блізкі да андронаўскага «Пакланення» алтарны абраз «Маці боская
    Ружапцовая» (францысканскі касцёл у Пінску), які, паводле подпісу на адной з яго вот 110, можа быць датаваны мяжой XVI—XVII стст. Ён таксама вызначаецца мяккасцю, лагоднасцю мадэліроўкі форм і вытапчанай зеленавата-шэрай халоднай гамай. Па сваёй выразнай структуры гэты твор бліжэй да еўрапейскага алтарнага жывапісу, чым да іканапісу, але ён мае жыційныя клеймы, што ўвогуле не ўласціва алтарнаму абразу.
    Адбітак уплываў еўрапейскага мастацтва нясуць на сабе абразы «Мадонна Сапегі» (каля 1518 г.) з Мікольскай царквы ў Вільні і «Маці боская Вострабрамская» (1550) з віленскай капліцы Аўсрош, якія гістарычна звязаны з беларускім мастацтвам. Яны адзначаны характарнасцю, амаль што партрэтнай дакладнасцю тыпажу і разам з тым узнёсласцю вобразаў.
    Такім чынам, у XVI — пачатку XVII ст. назіраецца незвычайная з’ява: іканапіс пад уплывам рэнесансных настрояў узбагачаецца элементамі дэкарацыі еўрапейскага мастацтва і выпрацоўвае некаторыя новыя якасці, а алтарны жывапіс трапляе пад моцны ўплыў мясцовай традыцыйнай іканапіснай сістэмы і адыходзіць ад класічных еўрапейскіх форм.
    Выключэнне складае алтарная карціна «Пакланенне трох каралёў» з Дрысвят (МСБК), у якой адчуваецца рука высокапрафесійнага майстра адной з еўрапейскіх, хутчэй за ўсё нідэрландскай жывапіснай школы часоў сталага Адраджэння. Гэты абраз у параўнанні з папярэднім захоўвае чысціню стылю і не дапасуец-
    110 Вота — выява сэрца або іншага оргапа. Яна азначае мальбу аб збаўленні ад хваробы. Воты часта рабіліся з каштоўных металаў і мелі надпісы.
    ца да агульнай сістэмы старажытнабеларускага жывапісу. Найбольш выразныя яго । рысы — спакойная ўпэўненасць стану і святлоценявая, вельмі аб’ёмная мадэліроўка форм, якія вызначаюцца класічнай анатамічнай адпаведнасцю і паўнакроўнасцю.
    Наяўнасць падобнага твора на Беларусі сведчыць аб інтэнсіўным узаемадзеянні яе культуры з культурай суседніх народаў. 3 цягам часу гэты твор зрабіўся арганічным для мясцовага асяроддзя, аб чым гаворыць змешчаная ўнізе выява ўкленчанага данатара з гербам роду Сліжак. Яна не адпавядае стылю ўсяго твора і, відавочна, была зроблена пазней, пры перабудове храма ў XVIII ст., з чаго можна заключыць, што абраз тут функцыяніраваў і, болып таго, быў галоўным запрастольным творам. У XIX ст. на адваротным баку абраза з’явіўся надпіс, паводле якога гэты твор можна аднесці да 1514 г., што і адпавядае яго выяўленчым асаблівасцям.
    Назіраючы за развіццём беларускага жывапісу па працягу XV— XVI стст., можна заўважыць, як фарміравалася новая мясцовая традыцыя, якая склала аснову самабытнай жывапіснай школы. Калі ў XV і самым пачатку XVI ст. іканапіс і манументальныя роспісы тут былі прамым прапягам візантыйскага і старажытнарускага мастацтва, то пазней пад уплывам рэнесансных настрояў гэтыя віды жывапісу пабываюць пэўную жанравасць, этнаграфічнасць і дэмакратызм, узбагачаюцца некаторымі дасягненнямі тэхнікі і дэкарацыі заходнееўрапейскага мастацтва і разам з тым інтэнсіўна засвойваюць прыёмы, уласцівыя народнай, бытавой творчасці. Усё гэта надало беларускаму жывапісу яскравую своеасаблівасць і стварыла ўмовы для фарміравання нацыянальнай школы.
    * * *
    Да XIV—XV стст. адносіцца зараджэнне партрэтнага мастацтва, і звязана яно з пранікненнем у жывапіс ідэй Адраджэння. Увага да чалавека, яго ўнутранага свету паставіла асобу ў цэнтр мастацкіх інтарэсаў жывапісцаў, што абумовіла адыход ад рэлігійных канонаў у адлюстраванні гістарычнай асобы.
    Але было б неправамерным сцвярджаць, што гэты працэс узнік раптоўна, у выніку пранікнення ў беларускае мастацтва ідэй з Захаду. На самой справе ён быў падрыхтаваны ўсім ходам падзей, развіццём у нетрах царкоўнай ідэалогіі дэмакратычных ідэй свецкага жывапісу.
    Ужо ў фрэсках Спаса-Ефрасіннеўскай царквы ў Полацку (XII ст.) ёсць выявы, якія ўтрымліваюць усе адметныя рысы свецкага партрэта, у прыватнасці выява маладой манахіні, якая, на думку некаторых вучоных, належыць фундатарцы манастыра і заснавальніцы царквы Ефрасінні Полацкай ш. He менш цікавае і адлюстраванне «Святога са скруткам» з гэтай жа царквы, постаць якога дадзена ў рост. Святлоценявая, аб’ёмная мадэліроўка твару, адзення, імкненне пранікнуць ва ўнутраны свет свайго героя сведчаць пра магчымасць старажытнарускага майстра стварыць праўдзівы вобраз свайго сучасніка І12.
    Названыя творы належаць да ліку лепшых узораў старажытнага жывапісу ўсходніх славян. Яны пэўным чынам уплывалі на развіццё ўсіх відаў і жанраў выяўленчага мастацтва.
    111 Кацер М. С. ІІзобразнтельное нскусство Белорусснн дооктябрьского перпода, с. 40—43.
    112 Штыхаў Г. В. Полацкія фрэскі XII ст.— Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1970, № 1, с. 32.
    Несумненным крокам наперад у развіцці жанру партрэта з’явіліся мастацкія роспісы XIV ст., зробленыя беларускімі майстрамі ў Польшчы, куды яны былі запрошаны польскім каралём Ягайлам. Гісторыя захавала нават некаторыя іх імёны. Так, з паведамленняў гістарычных хронік вядома, што пры каралеўскім двары каля 10 гадоў працаваў майстар Якуб Венжык, якому належыць шмат высокамастацкіх фрэсак 113.
    Сярод роспісаў у Польшчы захаваліся выявы з партрэтнымі характарыстыкамі і ўласна партрэты канкрэтных асоб, у тым ліку Ягайлы ў касцёле ў Сандраміры. У касцёле брыгітак у Любліне пад коннай выявай Ягайлы ёсць надпіс на старабеларускай мове, з якога відаць, што работа над роспісам была завершана 10 жніўня 1418 г. нейкім майстрам Андрэем114. Гэтыя творы, як падкрэсліваў М. Шчакаціхін, «маюць не толькі гістарычную, але і вялікую мастацкую вартасць» 115.
    У сценапісе замка ў Троках, які датуецца XV ст., вядомы шэраг фрэсак, прысвечаных вялікаму князю Вітаўту І16. Да другой паловы XV ст. адносяцца партрэтныя фрэскавыя выявы ў адной з капліц кракаўскага кафедральнага касцёла з надпісам на старабеларускай мове ад 1478 г., з якога сталі вядомы імёны шэрагу беларускіх мастакоу 1 .
    113 Rastawiecki Е. Slownik malarzow polskich tudziez obcych w Polsce osiadlych lub czasowo w niej przebywaj^cych.— Warszawa, 1857, t. 3, s. 44—45.
    114 Slownik artystow polskich i obcych w Polsce dzialaj^cych.— Warszawa, 1971, t. 1, s. 33.
    115 Шчакаціхін M. Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры.— Полымя, 1927, № 8, с. 163.
    116 Кацер М. ІІзобразнтелыюе ііскусство Белорусснп дооктябрьского перііода, с. 40.
    117 Шчакаціхін М. Беларускае мастацтва ў гістарычнай і археалагічнай літаратуры.— Полымя, 1927, № 8, с. 163.
    Па літаратурных і архіўных крыніцах можна меркаваць, што ўжо ў сярэдзіне XV ст. партрэт перастае быць манаполіяй сценапісу. Аб гэтым сведчьтць, напрыклад, запіс гісторыка XVI ст. Стрыйкоўскага, які ў сваёй «Хроніцы» піша, што ў замкавай царкве ў Віцебску быў «партрэт Уліяны старажытнага пісьма, дзе яна паказана разам з мужам сваім Альгердам; нартрэт гэты знаходзіўся ў старажытнай драўлянай, на каменным фундаменце, царкве ў Верхнім замку» 1І8.
    Існуюць і іншыя сведчанні аб пашырэнні партрэта як жанру выяўленчага мастацтва і часам своеасаблівай яго функцыі ў XV ст. У беларускай хроніцы ад 1493 г. ёсць запіс, дзе занатаваны факт сватання вялікага князя літоўскага Аляксандра да дачкі маскоўскага цара: «Царь іі велнкпй князь московскіій спросііл ііх (паслоў з Вільні), еслн мают образ его (Аляксандра) у себя малеваный, по которого зараз до господы послано н прннесено. А был той велнклй князь лнтовскнй Александер велмн пненкный, твары белой, ягод румляных, ока черного, усок тылко іцо засеявся. Которого впдячп все рекл князь московскнй: «Праве кролевпч полскпй п мовпл: мно малеваный в покою нехай будет, а тебе діцер моя Елено, жнвый велнкнй князь...» 119.
    Шырокае распаўсюджанне атрымлівае партрэт у XVI ст., што звязана з эканамічным, сацыяльна-палітычпым і культурным развіццём тагачаснага беларускага грамадства. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы заходнееўрапейскіх мастакоў у копіях і арыгіналах. Асабліва пашырылася гэта дзейнасць у гады
    118 Сапунов А. П. Внтебская старнна,—Внтебск, 1885, т. 1—2, с. 615.
    119 Полн. собр. рус. летопнсей,— М., 1975, т. 32, с. 96.
    праўлення вялікіх князёў літоўскіх Сігізмунда I Старога і яго сына Сігізмунда II Аўгуста. У Ніжнім замку ў Вільні была сабрана вялікая калекцыя твораў жывапісу. Тут былі карціны Джуліа Рамана, Карэджа, мастакоў школы Тыцыяпа і інш. У Вілыпо запрашаліся вядомыя MacTani, якія пісалі партрэты членаў сям’і вялікага князя, буйных феада лаў і духоўных асоб. Для велікакняжацкага палаца рабіліся ў адпаведнасці з традыцыяй копіі партрэтаў членаў сям’і Ягелонаў, прадстаўнікі якой былі каралямі Венгрыі, Чэхіі, Польшчы і мелі сувязі з іншымі буйнымі феадалыіымі родамі Еўропы. Свае зборы карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная піляхта і багатыя мяшчане.
    Творчасць мясцовых майстроў была часцей за ўсё ананімнай. Тым не менш захавалася некалькі імён мастакоў беларускага паходжання: на Брэстчыне працавалі Тамаіп (пач. XVI ст.) 12°, Навоша (1525), на Гродзеншчыне — Нікіфар (XVI ст.), на Магілёўшчыне — Дзімітры Івановіч (1578), на Гродзеншчыне — Апапас Антановіч (1539—1540), у Мінску — Гіеранім (1591) '21, у Магілёве — Семяновіч (1570—1580), Ісак Івановіч 122, у Вілыіі — Аіітопі (пач. 40-х гг. XVI ст.), Францішак (1562), К. Грахоўскі (1578) 123, Андрэй Руль, Ян Літвін (да 1568) І24.
    120 Bastawiecki Е. Slownik..., 1851, t. 2, s. 261.
    121 Высоцкая Н. Мастакі і малярскія цэхі ў Беларусі XV—XVIII стст.— Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1976, № 2, с. 48.
    122 Высоцкая Н. Забытыя беларускія мастакі XVI—XVIII стст.— Помнікі гісторыі і кулыуры Беларусі, 1974, № 3, с. 46.
    123 Slownik..., 1971, t. 1, s. 38; 1975, t. 2, s. 237, 475.
    124 Bastawiecki E. Slownik..., 1851, t. 2, s. 144; 1857, t. 3, s. 309.
    Вядома, што некаторыя з іх выконвалі і партрэты. Князя Сігізмунда II Аўгуста маляваў Андрэй Руль. Прафесійны ўзровень многіх мастакоў быў вельмі высокі. Гэта ўскосна пацвярджае запіс у кнізе рахункаў двара кпязя Альбрэхта ў Крулеўцы (Кёнігсберг) ад 20 кастрычніка 1553 г. аб уплаце даволі значнай сумы — 72 марак майстру Антонію, жывапісцу з Вільні, за чатыры партрэты 125.