Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
158 Заметкп о памятннках псковской церковной старнны, с. 10—11.
цягнутыя прапорцыі, ліпеарнасць складак вопраткі сведчаць аб пэўным уплыве познегатычнага «ламанага» стылю. Скульптуры паноўлены даволі груба, што зніжае іх мастацкую выразнасць, але пад позняй расфарбоўкай дзе-нідзе бачна ранейшая, аўтарская,— пурпур, прыгожы сіні колер.
У традьіцыях «ламанага» стылю выкананы шэраг алтарных скульптур з Новай Мышы Брэсцкай вобласці, якія былі перавезены сюды з Нясвіжскага бенедзікцінскага жаночага манастыра, заснавапага ў 1596 г. Гэтым часам і датуюцца скульптуры «Марыя з дзіцем», «Св. Бенядзікт», «Св. Схаластыка» і інш. Сярод іх вылучаецца «Марыя з дзіцем» — вобраз вельмі папулярны ў гатычнай скульптуры многіх краін. У яго трактоўцы майстры імкнуцца адысці ад яекаторай ідэалізацыі, нават пэўнай спешчапасці падобных выяў «мяккага» стылю. Марыя не столькі шчаслівая маці, колькі царыца нябесная. На адной руцэ ў яе дзіця, у другой — скіпетр, на галаве карона, з-пад якой спускаюцца доўгія валасы, утвараючы некалькі напружаны матыў спіралі. Доўгае адзенне хавае абрыс фігуры, складкі неглыбокія, ломкія. Франтальная пастава, слабая расчлянёнасць аб’ёму надаюць скульптуры манументальны характар, раскошная карона — царскую веліч. Вобраз урачысты — гэта царыца, і скіпетр у яе руцэ — сімвал улады. Горда сядзіць на руцэ Марыі маленькі Хрыстос з дзяржавай у руцэ, другая рука паднята для бласлаўлешія.
Рэмінісцэнцыі познегатычнага «ламанага» стылю ў беларускай скульптуры канца XVI ст. абумоўлены надыходам Контррэфармацыі, якая праходзіла ў Беларусі ў форме насаджэння каталіцызму і уніяцкай рэлігіі. Але гэтыя рэмінісцэнцыі не затрымліваюць развіццё рэнесансу, як гэта было, напрыклад, у Германіі. У мастацкай культуры Беларусі
познегатычныя традыцыі арганічна спалучаюцца з рэнесанснымі, утвараючы своеасаблівы сплаў. Гэта пацвярджае думку М. Шчакаціхіна,
148. Апостал. Скульптура a г. п. Шарашова Врэсцкай вобл. Канец XVI ст. ДММ БССР
які ў свой час адзначаў, што гатычныя формы доўга трымаліся ў культуры Беларусі і зніклі толькі ў пачатку XVII ст. пад магутным націскам барока І59.
159 Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва, т. 1, с. 221.
На мяжы позняй готыкі і рэнесансных тэндэнцый полацкімі майстрамі створана скульптура «Св. Гжэгаж», якая зараз знаходзіцца ў філія-
149. Гжэгаж. Пач. XVI ст. Філіял Іванаўскага мастацкага музея ў Кінешме
ле Іванаўскага мастацкага музея ў г. Кінешме. Толькі некаторыя рысы збліжаюць гэты твор з позняй готыкай — ломкія складкі вопраткі, франтальная пастава, якая нагадвае рэльеф. У астатнім твор цалкам скіраваны да рэнесанснай плыні. Майстар яўна натхняўся жывой мадэллю, падкрэсліў складанасць і неадназначнасць чалавечага характару і стварыў вобраз, выразнасць якога набліжаецца да партрэтнай характарыстыкі. Фігура каржакаватая, але прапорцыі дакладныя, пластыка абагульненая. Нязначная колькасць
дэкаратыўных элементаў — буйныя гузікі на плашчы, навершша крэсла — не парушае цэльнасці вобраза, яго манументальнай значнасці.
Гэтыя ж рысы ўласцівы і скульптурам Ганны і Іаакіма з в. Здзітава Брэсцкай вобласці (ДММ БССР). 3 арсенала гатычнага стылю — крыху падоўжаныя прапорцыі фігур, жорсткія, быццам накрухмаленыя складкі адзення, дробная прапрацоўка завіткоў валос і барады Іаакіма. Галоўную ж увагу майстар надае характэрным тварам з рысамі народнага тыпажу, буйным напрацаваным рукам і ў адпаведнасці з рэнесанснымі канцэпцыямі імкнецца выявіць унутраную значнасць, велічнасць, духоўную сілу вобразаў.
У XVI ст. беларускую культуру фарміруе эканамічнае, сацыяльнапалітычнае і ідэйнае жыццё грамадства, у якім праяўляюцца некаторыя характэрныя рысы Адраджэння.
150. Гжэгаж. Пач. XVI ст. Фрагмент. Філіял Іванаўскага мастацкага музея ў Кінешме
Яны знаходзяць адлюстраванне ў літаратуры, архітэктуры, жывапісе, гравюры, а таксама ў скульптуры 160. Гэта можна заўважыць у выбары
юцца рысы індывідуальнасці, спакойнай упэўненасці ва ўласпай годнасці, у выявах дапускаецца больш свабоды. Пластыка становіцца аб’ём-
151. Іаакім. Сярэдзіна XVI ст. ДММ БССР
152. Ганна. Сярэдзіна XVI ст. ДММ БССР
тыпажу, у імкненні выявіць формы чалавечай фігуры, пільнай увазе да бытавых абставін. Вобразам нада-
най, рэльеф шматпланавым, прасторавым, фон ператвараецца ў архітэктурны пейзаж.
160 Квнтннцкая Е. Д. Особенностя средневековых храмов Белорусснн.— У кн.: Архнт. наследство. М., 1975, № 23, с. 82—83; Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI — XVIII стагоддзяў,—Мн., 1984, с. 29—69; Ветер Э. II. Памятннкн жнвопнсн, связанные с развіітпем Ренессанса в Белорусснн.— У кн.; Памятннкн культуры. Нов. открытня. Л., 1983, с. 207—216; Высоцкая Н. Ф. Пластыка Беларусі XII —
XVIII стст., с. 2—3; Померанцев Н. Н. Скульптура XIV—XVIII стст.— У кн.: Краткая художественная энцнклопедня: ІІскусство стран п народов мнра. М., 1962, т. 1, с. 168—169; Лявонава A. К. Некаторыя пытанні развіцця беларускай культавай драўлянай скульптуры XVII — першай палавіны XVIII ст.— Весці АН БССР. Сер грамад. павук, 1970, № 4, с. 117—121; БелСЭ, т. 12, с. 605.
Пад уплывам рэнесансу значныя змены адбываюцца ў афармленні храмаў. На змену створкавым рэтаблям прыходзяць прысценныя яруспыя алтары, дзе змяшчаюцца парныя скульптуры. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў скульптурах «Кацярына Александрыйская», «Лізавета Венгерская», «Святы ў рыцарскіх даспехах», «Казімір» з пас. Шарашова Брэсцкай вобласці, у кампазіцыі «Анна, Марыя з дзіцем» з Нясвіжа, ад якой захаваўся фрагмент «Марыя з дзіцем» (ДММ БССР) 161. У жыццёвай напоўненасці вобразаў, якія сцвярджаюць зямную, рэальную прыгажосць маці і дзіцяці, у яснасці пластычнай мовы і высакароднай стрыманасці эмоцый — рэнесансная сутнасць гэтай скульптуры.
Мясцовыя майстры творча засвойваюць дасягненні еўрапейскага мастацтва, трансфармуюць яго ў адпаведнасці з гістарычнымі ўмовамі, эстэтычнымі канцэпцыямі свайго часу, уяўленнямі і густамі свайго народа. Ва ўзаемадзеянні мноства мастацкіх тэндэнцый адбываецца фарміраванне мясцовай школы разьбы, дзе інтэнсіўна развіваюцца рэалістычныя тэндэнцыі.
Яскравы прыклад таму — царская брама з в. Варанілавічы Гродзенскай вобласці, якая ў свой час была змешчана ў мясцовым радзе шмат’яруснага іканастаса (ДММ БССР). Брама мае паўцыркульнае завяршэнне, якое паўтараецца ў чатырох ніжніх клеймах з рэльефнымі выявамі евангелістаў. У паўкружжы двух верхніх клеймаў — «Благавешчанне». На палях — геаметрычны і раслінны арнамент, паліхромная расфарбоўка брамы вызначаецца тонкай колеравай гамай. Майстар умела размяшчае персанажы ў пра-
161 Пластыка Беларусі XII—XVIII стст., іл. 34-37, 42.
сторы, дакладна перадае лінейную і колеравую перспектывы, старанна прапрацоўвае архітэктурны фон з гатычнымі вежамі, чарапічнымі дахамі, купаламі цэркваў. У абліччы персанажаў падкрэслена індывідуальнасць характараў, у іх тварах шмат канкрэтных рыс, у адзенні — тонка перададзеных дэталей. Размяшчэнне складак адзення выяўляе аб’ём фігур, якія вызначаюцца пла-
153. Марыя з дзіцем. Канец XVI ст. ДММ БССР
стычна багатай мадэліроўкай форм. Аўтар гэтага твора, відаць, быў добра знаёмы з дасягненнямі мастацтва Адраджэння. Несумненны ўплыў на яго творчасць мелі і гравюры старадрукаваных кніг, у прыватнасці гравюры «Евангелля» Пятра Мсціслаўца 162. Але гэтыя павевы аўтар творча перапрацаваў і стварыў арыгінальны помнік беларускай разьбы, адзначаны высокім майстэрствам выканання.
Традыцыі Адраджэння аказваюць значны ўплыў і на развіццё надмагільнай скульптуры, якая даволі шырока бытавала ў Беларусі ў XVI ст. Імкненне захаваць свой вобраз для будучых пакаленняў, зацвердзіць прэстыж свайго роду, ушанаваць памяць памёршых адпавядала духу новага гуманістычнага светаўспрымання, духу новага часу. Сярод тагачаснай арыстакратыі шырокае распаўсюджанне набывае памінальны культ. Пахаванню надаецца вялікая ўрачыстасць і пампезнасць. Труна звычайна ставілася ў храме на ўпрыгожаны пастамент, над ёй узвышаліся пышныя жалобныя сені, у галавах труны размяшчаўся пахавальны партрэт, які потым манціраваўся ў касцёле. Пад ім або замест яго клаліся каменныя або жалезныя пліты з тэкстам пра жыццё памёршага, яго гербам, выявамі ўкленчаных каля раскрыжавання, евангельскімі сцэнамі (у касцёлах у Ружанах, Будславе, Воўпе, Нясвіжы, Міры, Дзятлаве і інш.) 163.
Культ і культуру надмагільнай пластыкі прынеслі італьянскія майстры, дзейнасць якіх садзейнічала
162 Высоцкая Н. Царская брама.— Маст. Беларусі, 1984, № 8, с. 58.
163 Lorentz S. Wycieczki Slonimskie.— SIonim, 1935, c. 35; Тананаева Л. II. Сарматскпй портрет: Нз псторіш польского портрета эпохн барокко.— М., 1979,
с. 207; Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, с. 231.
далейшаму развіццю гэтага віду мастацтва. Італьянскіх майстроў запрасіў у Кракаў для будаўніцтва капліцы-маўзалея ў 1520 г. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Сігізмунд I. Пасля заканчэння работ некаторыя майстры не вярнуліся на радзіму, сярод іх былі архітэктар і скульптар Бернардзін Занобія дэ
154. Царская брама з в. Варанілавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Апошняя чвэрць XVI ст. ДММ БССР
Джыаноціс (канец XV ст.— 1541), Джавані Цыні з Сіены (памёр у 1565 г.), а таксама скульптар і майстар медальернай справы Ян Марыя Моска (названы Падавана, памёр у 1574 г.). Першыя два пасяліліся ў Вільні, апошні — у Кракаве, але пэўны час ён жыў у Вільні, дзе выконваў разнастайныя работы па даручэнню каралеўскага двара І64. Сын Сігізмунда I — Сігізмунд II Аўгуст і мясцовыя магнаты падтрымлівалі мастакоў рэнесанснай арыентацыі. Па яго заказу Падавана сумесна з Цыні стварыў помнік яго першай жонцы Эльжбеце. Яму таксама было даручана стварэнне надмагільнага помніка і другой жонцы Сігізмунда Аўгуста — Барбары Радзівіл 165. Прыклад Сігізмунда пачалі пераймаць і некаторыя магнаты.
Надмагіллі выконваліся з мармуру, пясчаніку або вапняку і змяшчаліся ў храмах часта каля алтара. Значная частка іх была сканцэнтравана ў Вільні — традыцыйным месцы пахавання буйных феадалаў і вышэйшага духавенства. Больш сціплыя помнікі знаходзіліся ў шматлікіх культавых збудаваннях па ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
Надмагіллі іншы раз выконваліся яшчэ пры жыцці чалавека, які прапаноўваў майстрам сваю кампазіцыйную задуму помніка. Мастакі карысталіся таксама графічнымі серыямі праектаў помнікаў, якія выдаваліся ў Заходняй Еўропе, або натурнымі замалёўкамі ўжо існаваўшых помнікаў іеб.