• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    164 Матушакайте М. Лнтовская надгробная скульптура эпохн Ренессанса н раннего барокко.— У кн.: ІІскусство Прнбалтнкн. Таллнн, 1981, с. 62—63.
    165 Червонная С„ Богданас К. Лскусство Лнтвы.— Л., 1972, с. 347.
    166 Матушакайте М. Скульптурные надгробня Ліітвы XVI—XVII вв.: Автореф. днс. ...канд. нскусствоведення.— Внльнюс, 1970, с. 12-13.
    Мастак толькі ў рэдкіх выпадках працаваў адзін. Як правіла, ён кіраваў майстэрняй і карыстаўся паслугамі вучняў і памочнікаў. Найболь-
    155. Царская брама з в. Варанілавічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Апошняя чварць XVI ст. Фрагмент. ДММ БССР
    шая колькасць майстроў знаходзілася ў Вілыіі — буйным цэнтры рэнесанснай культуры. Але і пры дварах знакамітых магнатаў працавалі скульптары, якія стварылі шмат надмагілляў і ўнеслі пэўны ўклад у развіццё мемарыяльнай скульптуры.
    На тэрыторыі Беларусі амаль не захаваліся надмагільныя помнікі XVI ст. Прычына таму — частыя войны, пажары, знішчэнні. У сувязі з перабудовай храма некаторыя помнікі неаднаразова перарабляліся, пераносіліся з месца на месца, губляючы свой першапачатковы выгляд. Параўнальна болып іх захавалася ў Вільні, якая «на працягу 400 гадоў з’яўлялася сталіцай не толькі для літоўцаў, але і для беларусаў» 167, таму гэтыя помнікі — агуль-
    167 Улапшк Н. Н. Очеркн по археографші н нсточннковеденню нсторнн Белорусслп феодального пернода,— М., 1973, с. 10.
    ны здабытак, плён цеснага ўзаемадзеяння культур двух народаў.
    У віленскім Кафедральным саборы захаваліся два буйныя, высечаныя з чырвонага мармуру рэльефы, якія ўяўлялі сабою верхнюю частку надмагільных номнікаў капцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Гаштольда і віленскага біскупа Паўла Гальшанскага. Першы выкананы скульптарам Бернардзінам Занобія дэ Джыаноцісам паміж 1539 і 1541 гг. 168 Ад гэтага твора ўцалеў толькі асноўны рэльеф з выявай нябожчыка. У яго магутная, закаваная ў латы фігура, упэўнена акрэсленыя рысы твару сведчаць аб валявым характары гэтага чалавека. У адной руцэ Гаштольда меч, у другой — сцяг, палотнішча якога, быццам язычок полымя, уецца вакол дрэўка. Вузкая палоска расліннага арнаменту па краях пліты, дрэўка сцяга і меч ствараюць замкнёную прастору. Абагульненасць трактоўкі фігуры, яе плаўныя абрысы надаюць ёй манументальнасць і веліч, а палоскі на латах ствараюць святлоценявыя пераходы, якія падкрэсліваюць дэкаратыўную выразнасць рэльефу. У мастацкім вырашэнні гэтага помніка, як адзначаюць даследчыкі, спалучаюцца розныя канцэпцыі. 3 аднаго боку, ён набліжаецца да італьянскіх надмагілляў з выявай памершага, які ляжыць на смяротным ложы, з другога — да паўднёвагерманскіх рэльефаў, якія паказваюць памершых, закаваных у латы са сцягам у руках169. Спалучэнне гэтых канцэпцый надае помніку стылявую супярэчлівасць — застылая
    168 Червонная С., Богданас К. Нскусство Лнтвы, с. 33; Адамоннс Т. П. ІІскусство Лнтвы.— У кн.: ІІсторяя нскусства народов СССР. М., 1974, т. 3, с. 205; Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, іл. 153—155.
    169 Матушакайте М. Лнтовская надгробная скульптура эпохн Ренессанса п раннего барокко, с. 62.
    поза нябожчыка, безжыццёва апушчаная левая рука яўна не пасуюць да пастаноўкі ног, якія цвёрда абапіраюцца аб край пліты, да ўпэўненага руху праваіі рукі, што трымае цяжкі сцяг.
    Надмагілле Паўла Гальшанскага, выкананае каля 1550 г. у майстэрні Падавана І7°, вызначаецца іншымі стылявымі асаблівасцямі і сведчыць аб далейшым развіцці кампазіцыйнай пабудовы надмагільных помнікаў. Гальшанскі ляжыць у свабоднай позе. Левай рукой ён падпірае галаву, правай падтрымлівае кнігу. Масіўная фігура нябожчыка ў багатым царкоўным адзенні, драпіраваным свабоднымі складкамі. Рэалістычна перададзена партрэтнае падабенства, падкрэслены рысы валявога, уладарнага характару. Старэчы твар, зрэзаны маршчынамі, пазбаўлены ідэалізацыі. Дэкаратыўная акаймоўка складаецца з тыповых рэпесансных элементаў — расліпных матываў, галовак пуці.
    На тэрыторыі Беларусі захавалася некалькі скульптурных надмагілляў. Гэта — мармуровы помнік з выявай спячага дзіцяці з Мірскага замка (гісторыка-археалагічны музей г. Гродна) і надмагільны рэльеф сына Мікалая Радзівіла Сіроткі — Мікалая Крыштофа Радзівіла, які памёр у раннім дзяцінстве (касцёл Божага цела, Нясвіж). Створаны ён пасля 1588 г. і ўяўляе сабой прамавугольную пліту з рэльефнай фігурай дзіцяці, свабодна ляжачага на саркафагу. Дзіця ляжыць на баку, скрыжаваўшы на грудзях рукі. У руках кветкі, кветкі раскіданы таксама і вакол фігуры. Круглы тварык акаймаваны кароткімі кучаравымі валасамі, поўнае цельца ледзь прыкрыта драпіроўкай. Дзіця нібы толькі што заснула, твар спакойны і авеяны ды-
    170 Там жа, с. 63; яе ж. Скульптурные надгробня Ліітвы XVI—XVII вв., с. 14.
    ханнем жыцця. Мякка мадэліраваныя формы цела, жэсты сведчаць аб добрым веданні майстрам анатоміі чалавека.
    Блізкая аналогія гэтаму помніку — надмагілле Крыштофа Гербута (Львоўская карцінная галерэя) 171,
    156. Спячае дзіця Надмагілле. Канец XVI ст. Фрагмент. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей
    створанае Япам Марыяіі Падавана. Магчыма, пад уплывам апошняга выканана і нясвіжскае надмагілле.
    Ідэі Адраджэння знаходзяць увасабленне і ў медальерным мастацтве, развіццю якога спрыяла дзейнасць віленскага манетнага двара (функ-
    цыяніраваў да 1667 г.). У XI V — XVII стст. двор з’яўляўся асноўным цэнтрам вытворчасці металічных грошай Вялікага княства Літоўскага, а пры Сігізмундзе II Аўгусце — адзіным цэнтрам манетнай эмісіі для княства і Польшчы. Акрамя вырабу металічных грошай, тут у XVI ст. была наладжана і медальерная справа. Для работы ў гэтай галіне запрашаліся вядомыя майстры. Акрамя Падавана, якому належаў шэраг медаляў з партрэтамі каралеўскай сям’і (1532), тут працаваў Даменік Венетус — аўтар медаляў з партрэтам Сігізмунда II Аўгуста (1548). Гравёр, ювелір, разьбяр гем і камей Ян Якаб Карагліё з Вероны стварыў у 1539 г. медаль з партрэтам прыдворнага каралевы Боны віленскага каноніка Аляксандра Пезэнцыя 172. Спецыяліст па медальернай справе, галандзец Стэфан вап Голанд, які прыехаў у Вільню ў 1561 г., зрабіў медалі з выявамі членаў каралеўскай сям’і, нават памершых. Ён вучыў гэтай справе і мясцовых майстроў, якія пасля яго ад’езду паспяхова працягвалі працаваць у галіне медальернай справы. Прыезджыя і мясцовыя майстры рабілі гербы для буйных магнатаў: Войпаў (1577), Радзівілаў (1581), Глябовічаў (1582), Тышкевічаў (1586) і інш. 173
    Выявы канкрэтных асоб на медалях сведчылі аб перамозе новай гуманістычнай ідэалогіі, якая сцвярджала значнасць асобы чалавека, яе духоўную і фізічную прыгажосць. Яна абумовіла развіццё рэалістычных тэндэнцый, увасобленых у медальерным мастацтве і асабліва ў надмагільных помніках. Само іх з’яўленне ў тыя часы, калі панавала
    171 Любченко В. Ф., Львівська скульптура XVI—XVII століть.— Кнів, 1981, с. 16— 17; Нельговскнй Ю. П. Скульптура та різьбленпя друго'і половннн XVI — першоі половлнн XVII століття.—У кн.: Історія украінського мнстецтва. Кнів, 1967, с. 144, іл. 93.
    172 Gumowski М. WileAska szkola medaljerska w XVI i XVII wieku.— Atheneum wilenskie, 1929, zesz. 1—2, s. 74.
    173 Там жа, c. 76.
    рэлігійная ідэалогія, было прагрэсіўнай з’явай і знаменавала ўзнікненне свецкага напрамку ў мастацтве.
    Працэс развіцця беларускай скульптуры XIV—XVI стст. адбываўся на перакрыжаванні старажытнарускіх і заходнееўрапейскіх мастацкіх традыцый, якія творча засвойваліся і перапрацоўваліся мясцовымі майстрамі, у выніку чаго з’явіліся новыя віды пластычнага мастацтва, узбагаціўся арсенал сродкаў мастацкай выразнасці, павысілася пластычная культура майстроў. Гэты перыяд адзначаны таксама фарміраваннем мясцовай школы разьбы, якое адбываецца на моцным фундаменце высокаразвітай культуры беларускіх гарадоў.
    МІНІЯЦЮРА
    Па-ранейшаму звязаная з рукапіснай кнігай мініяцюра XIV— XVI стст. пралівае святло на асаблівасці тагачаснага беларускага жывапісу. Разам з тым япа папярэднічала кніжнай графіцы, стварала спрыяльную глебу для эвалюцыі ілюстрацыі і дэкаратыўна-арнаментальнага аздаблення старадрукаў, што з’явіліся ў пачатку XVI ст.
    Рукапісы XIV—XVI стст. часцей за ўсё ствараліся ў манастырах, дзе меліся і бібліятэкі. Іх вопісы даюць ускосныя звесткі пра стан тагачаснай кнігі, асветы. Адным з самых буйных цэнтраў усходнеславянскага пісьменства быў Супрасльскі манастыр на Гродзеншчыне. Як сведчаць дакументы, яго ў канцы XV ст. заснаваў маршалак Вялікага княства Літоўскага навагрудскі ваявода і берасцейскі староста Аляксандр Іванавіч Хадкевіч. Пры манастыры існавала майстэрня для перапіскі і аздобы рукапісаў, пераплётпая, а таксама бібліятэка. Вопіс бібліятэкі Супрасльскага манастыра, складзены ў
    1557 г., фіксуе 209 рукапісных кніг. У 1645 г. іх было ўжо 600 174.
    У Супрасльскім манастыры захоўвалася нямала каштоўных помнікаў агульнаславянскай культуры, такіх, як Супрасльскі рукапіс X—XI стст., Кіеўскі і Ноўгарадскі летапісы, Супрасльскі спіс беларуска-літоўскага летапісу 1519 г. і інш.175
    Другім значным асяродкам рукапіснай кнігавытворчасці на Беларусі быў Жыровіцкі манастыр, заснаваны ў XV ст. Частка яго бібліятэкі ў 1845 г. трапіла ў рукапісны аддзел Віленскай публічнай бібліятэкі. Сюды ж паступалі рукапісы віцебскага Маркава манастыра, а таксама асобпыя помнікі рукапіснага пісьменства з Мінска, Турава, Слуцка, Брэста і іншых беларускіх гарадоў. Рукапісы Віленскай публічнай бібліятэкі ў свой час апісаў Ф. Дабрапскі, які ў прадмове да сваёй кнігі зазначыў, што гэтыя помнікі пісьменства паходзяць з Беларусі 176. Супрасльская лаўра, Жыровіцкі манастыр, віцебскі Маркаў манастыр і інш.— вось месцы, адкуль выйшла большая частка рукапісаў Віленскай публічпай бібліятэкі. Зпачная частка апісапых Ф. Дабранскім рукапісаў захавалася да нашых дзён. 177 Многія з іх пісаны ўставам, які ў канцы XIV ст. змяніў паўустаў. У пачатку XVI ст. у рукапісах з’явіўся курсіў.
    174 Археографнческнй сборннк документов, относяіцііхся к нсторпн Северо-Западной Русн, нздаваемый прн управленнн Вяленского учебного округа. Т. 9: Летопнсь Супрасльской лавры.— Внльно, 1870, с. 52—55, 187, 202—205.
    175 Лабынцев Ю. А. Кнрнлловское кннгопечатанне в Супрасле п его роль в развятнн восточнославянскнх культур конца XVII—XVIII веков: Автореф. днс. ... канд. фялол. наук.— М., 1980, с. 8.