Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Раннія дрэварыты зафіксаваны ў выдаппях беларускага першадрукара і асветніка-гуманіста Францыска Скарыны: дата 6 жніўня 1517 г., калі выйшла яго першая друкаваная кпіга «Псалтыр», з’яўляецца не толькі пачаткам кнігадрукавання, але і
днём з’яўлення новага віду беларускага мастацтва — кніжнай ксілаграфіі.
3 мастацка-паліграфічнага боку выданні Скарыны — сапраўдныя шэдэўры. Паводле думкі П. Уладзімірава, кнігі Скарыны «ў друкарскіх адносінах далёка пераўзыходзяць не толькі папярэднія царкоўна-славянскія выданні, але нават і сучасныя Скарыне венецыянскія» 192. Высокі мастацка-паліграфічны ўзровень кніг Скарыны адзначалі таксама і іншыя даследчыкі: У. Стасаў, М. Шчакаціхін, Д. Равінскі і інш.
Першадрукі Скарыны, якія выходзілі асобнымі выданнямі, надрукаваны невялікім фарматам — у 4-ю долю ліста. Выдаючы Біблію «ў чацвёрку», Скарына апрача эканамічных меркаванняў, відаць, меў на мэце і зручнасць кнігі ў карыстанні.
Наватарства Скарыны ярка выявілася і ў тым, што ён упершыню ў славянскім кірыліцкім друкарстве ўвёў у свае выдашіі тытулыіы ліст, даў дакладную фаліяцыю старонак.
У першым пражскім выданні — «Псалтыру» — выкарыстана фірменная папера з філігранямі — відарысам галавы быка (нярэдка з крыжом паміж рагамі), астатнія 22 кнігі Бібліі надрукаваны на паперы нізкіх гатункаў, без вадзяных знакаў. Віленскія выданні, як і пражскі Псалтыр, надрукаваны на фірменнай паперы з філігранямі (галава быка, кабан, карона і інш.). Даследчыкі (П. Уладзіміраў, М. Шчакаціхін, Л. Уладзіміравас) пісалі, што паперу Скарына здабыў у Германіі. Аднак відарыс быка (ён часцей за ўсё сустракаецца на паперы «Псалтыра») азначае не месца вытворчасці паперы, а хутчэй за ўсё яе гатунак. Такім відарысам карысталіся шмат якія паперні Заходняй, Паўночнай і Сярэдняй Еўропы.
За аснову самабытнага шрыфту Скарынавай Бібліі ўзяты паўустаў беларускіх рукалісаў (Літоўскай метрыкі XV ст. і ішп.), але Скарына не проста пераняў рукапісны паўустаў (як і Ш. Фіёль і Макарый), а мадыфікаваў свой шрыфт адпаведна з друкарскім мастацтвам. Шрыфт выданняў Скарыны з’яўляецца буйнейшым помнікам славянскага друку. У ім адчуваецца пэўны ўплыў лацінскай антыквы. Ён болып чоткі, выразны, эканомны і чытаецца зручней, чым кірыліца царкоўнаславянскіх рукапісаў. «Тэкставы шрыфт Скарыны можна лічыць першым, праўда, яшчэ сціплым крокам у бок стварэння грамадзянскага шрыфту Пятра I» І93.
Пражскія выданні надрукаваны адным чорным колерам, за выключэннем Песні песняў, дзе апрача чорнага ўжыты ярка-чырвоны колер. Тут ён удала ўзгоднены з настроем і зместам старажытнай паэмы пра каханне, узмацняючы яе эмацыянальны, узнёслы тон. У другі раз чырвоны колер выкарыстаны на тытуле Бібліі рускай.
Даследаванне тэхнікі друку выданняў Скарыны сведчыць, што чырвоны і чорны колер друкаваліся майстрамі Скарыны з дзвюх форм у два прагоны. «Чырвоная» адціскалася раней «чорнай», аб чым сведчаць накладкі чорных літар (а часам і аздоб) на чырвоныя.
Паліграфічная арганізацыя тэксту і кампазіцыі старонак у выданнях Скарыны вылучаецца вьшаходніцтвам, прадуманасцю. У адных выпадках тэкст на старонках пабудаваны ў выглядзе трохвугольніка, у другіх — чашы, у трэціх — ромба. Такая кампаноўка з’яўляецца свядомым прыёмам, які мае на мэце зрабіць набор болып разнастайным, аблег-
192 Владпмпров П. В. Доктор Францнск Скорнпа: его печатпые нздаішя н язык,— СПб., 1888, с. 40.
193 Владнмнровас Л. Францііск Скорнна — первопечапшк внльнюсскнй,— Внльнюс, 1975, с. 36.
чыць чытанне. Прыём гэты ідзе ад беларускай рукапіснай кнігі.
Упершыню ва ўсходнеславянскім друкарстве Скарына звярнуўся да наборнага арнаменту, які адкрываў шляхі да новай «друкарскай эстэтыкі». Літыя ўпрыгожанні нагадваюць матыў птушкі. Скарына дае іх на старонках па-рознаму. У пражскім першынцы — «Псалтыру» — яны аздабляюць калонтытулы. У канцы тэксту кнігі «Лічбы» надрукаваны чатыры матывы ў адзін радок. У чатырох кнігах Царстваў умоўныя птушкі як бы налятаюць адна на адну, утвараючы круг.
Літыя наборныя ўпрыгожанні Скарына перавёз з Прагі ў Вільню, змясціўшы іх у «Малой падарожнай кніжыцы» (1522) і «Апостале» (1525). У другой палове XVI— XVIII ст. яны зрабіліся неад’емным кампанентам афармлення старадрукаў.
Моцнае ўражанне ў кнігах беларускага першадрукара пакідаюць сюжэтна-тэматычныя дрэварыты, якія, паводле меркавання Д. Равінскага, «па выдатнай рабоце, па кампазіцыі і мастацкаму выкарыстанню свайму не маюць нічога агульнага з гравюрамі, што сустракаюцца ў іншых славянскіх кнігах» 194. Працягваючы традыцыі аздобы беларускіх рукапісаў, дрэварыты скарынінскай Бібліі ў той жа час адлюстроўваюць новы этап рэалістычных заваёў еўрапейскай кніжнай гравюры, звязаны з дасягненнямі буйнейшых майстроў.
Усіх дрэварытаў з паўторамі ў кнігах Скарыны — 52: у пражскіх выданнях — 47, у віленскіх — 5. Tara найболып раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку, бо «ні Швайпольт Фіёль у Кракаве, ні друкары Балкан у 90-я гады XV ст. не прыцягвалі гравюры для сапраўднай характарыстыкі кнігі, для арганіза-
цыі ў мастацкіх вобразах яе зместу» 195. Дрэварыты выкананы ў стылі готыкі і рэнесансу, прычым рэнесансныя рысы ў іх прыкметна дамінуюць над познегатычнымі. Тэхніка выканання — абразная ксілаграфія з па-
170. Старонка кнігі «Песнь песней».
Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
ГОНЛоТЬСЫКННГН ЕЖЕ GaOSSTb US бНЬ ЙЕЙІЙіЖ ПРЕМЗЛР4Г0 ШОЬЙ Н£ СЫМлШЬШЫ.. ОН5ЖЕ ШЛ8 нш нзойлм бйгрдалвд . Н Й МДЬТЬ ЁСОБЕ ш й OGMS
ГАйЬі ~ s«
| Глкі ^кен Хртй'шскве йіфЯфгЕ П;ншктенІ Хетвд.-
OVCT1 C8«f bWl ЛЕПШЛЛ ClfTS «ЛТН Т80Л HUI вн ХН IнД ««тн * О.чн ІЙЗЛНЛНЬ Й.ЯЛЖ« С£Г^ЛА '
СКЛКЕНШЛ ТШ • ІЛПМЯА з»с«ю»:
доўжным сячэннем дрэва, якая панавала ў еўрапейскім мастацтве XV—XVI стст. Многія дрэварыты маюць памер 10,5X10,5 см, аднак сустракаюцца і болыпыя: 10,5 X Х16,0 см; 10,7X16,2 см і г. д.
Па мастацкіх асаблівасцях і функцыянальнаму прызначэнню дрэварыты Бібліі дзеляцца на тры групы: гравюра-партрэт, сюжэтна-тэма-
194 Ровннскнй Д. Русскне граверы н нх пронзведення с 1564 г. до основашія Академнн художеств,— М., 1870, с. 5.
195 Сндоров A. А. Древнерусская кннжная гравюра,— М., 1951, с. 31.
тычная (тытульныя) ксілаграфія і прадметна-пазнавальныя ілюстрацыі прыкладнога характару. Асобнае месца займаюць арнаментальна-дэкаратыўныя ўпрыгожанні: застаўкі, канцоўкі, ініцыялы.
Найболып дасканалым творам з’яўляецца партрэт самога Скарыны, упершыню адціснуты ў кнізе «Ісус Сірахаў» (1517, л. 82), а затым паўтораны ў Чацвёртай кнізе Царстваў (1518, л. 242). Сам факт змяшчэння ў кнігах свяшчэннага пісання партрэта перакладчыка і выдаўца сведчыць пра незвычайную
171. Тытульны ліст.
Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
ijw
БІВЛНЫМ еыаоткЕня JOKTOftwz «(ЛНЦНСКОМй СКОРННОЬ нзмашго no АОЦЫЫ . 60ГЗ К05ТН н АЬАЕШ ПоПОАНТЫМБ ІШБВН5 MSSEHHfo >
першы з партрэтаў друкароў наогул» 196.
На партрэце першадрукар паказаны ў сваім рабочым пакоі. Ён сядзіць у крэсле за невялікім столікам, на якім ляжыць рукапіс. У правай руцэ — пяро. Па ўсім відаць, што ён працуе і толькі на хвілінку адарваўся ад рукапісу, каб абдумаць напісанае. Вакол Скарыны розныя рэчы: «глобус Сусвету», пясочны гадзіннік, рэфлектар, збанок, кошыкі. На паліцах шмат кніг — асабістая бібліятэка Скарыны. Нягледзячы на вялікую колькасць дэталей, якія праліваюць святло на інтарэсы Скарыны, фігура партрэтаванага дамінуе ў кампазіцыі. Скарына прадстае перад намі як выдатны дзеяч эпохі Рэнесанса, вучоны і асветнік, патрыёт, паказаны ў момант напружанай інтэлектуальнай працы. Гэта найбольш ранні свецкі твор у беларускім мастацтве, які, на думку А. Сідарава, «мае сапраўды гістарычнае значэнне»: «3 пачуццём уласнага гонару, якое ўпершыню ўзнікла ў славянскім свеце, Скарына змяшчае — і не раз! — у сваіх выданнях (калі не богаслужэбных, то свяшчэнных традыцыйных кніг) не выяву легендарных святых, а ўласны партрэт... Скарына паўстае перад намі ў зусім новым абліччы. Ён не прадпрымальнік, як Фіёль, і не манах, як Макарый... Ён вучоны, інтэлігент, пісьменнік, перакладчык, ён — ідэолаг, рэдактар, мовазнаўца і грамадскі дзеяч. Ён перш за ўсё патрыёт і асветнік» 197.
Прафесійна партрэт зроблены на дастаткова высокім узроўні. Форма скрозь мадэліруецца ўпэўненымі паралельнымі ці крыху закругленымі
смеласць Скарыны, яго яркую індывідуальнасць. На думку даследчыка еўрапейскай кнігі В. Люблінскага, у сусветным друкарстве партрэт Скарыны «адзін з самых ранніх, калі не
196 Люблннскнй В. С. На заре кішгопечатання.— Л., 1959, с. 138.
197 Сндоров A. А. Узловые проблемы п нерешепные вопросы нсторнн русского кннгопечатання.— У кн.: Кннга: ІІсслед. я матер. М., 1964, сб. 9, с. 24.
штрыхамі, якія выдатна перадаюць аб’ём фігуры, складкі адзення, розныя прадметы інтэр’ера. У выкананні дрэварыта адчуваецца ўпэўненая рука мастака, які даскапала валодае сакрэтамі графічнага майстэрства. У. Стасаў не выпадкова сцвярджаў, што партрэт Скарыны «параўноўваецца з найлепшымі нямецкімі гравюрамі таго часу па характару ма-
172. Дыспут. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
HMM HG3GS GHPslXOW PEKOhtiH nsiHsIRTOGb EKAEGfHGTMKSGS HAH ЦЕРйкоеннкй. ззполне быложе hi Наезскы н нзыкй • докто
р0Мй фЙНЦНСКОМА бКОРННОЬбПОАОЦКД-:-
люнка, сіле і каларытнасці гравюры» 198. Даследчыкі (П. Уладзіміраў, Л. Баразна) меркавалі, што ў другі раз Скарына адлюстраваны па тытуле Кнігі прамудрасці божай. Тут ёп паказаны ў профіль.
198 Стасов В. Разбор рукопнсного сочшіення Д. Ровннского «Русскне граверы н нх пронзведення с 1564 г. до основання Академнн художеств».— У кн.: Отчет о седьмом прнсужденнн наград графа Уварова. СПб., 1864, с. 32,
Акрамя гравюры-партрэта ў Бібліі змешчана значная колькасць сюжэтна-тэматычных ксілаграфій, якія ўяўляюць сабой складаныя шматфі-
173. Юдзіф і Алаферн. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
гурныя кампазіцыі. Амаль усе яны дадзены на тытулах. Гэта павялічвала іх функцыянальнае значэнне, бо змест гравюр набываў больш шырокі, абагульнена-сінтэтычны сэнс. Як і партрэт Ф. Скарыны, асобныя дрэварыты («Дыспут», «Хрыстос і нявеста») маюць, па сутнасці, незалежны ад Бібліі, самастойны, як бы станковы характар,
Па стылю і мастацкіх якасцях сюжэтна-тэматычныя ілюстрацыі не аднолькавыя, даследчыкі адзначаюць сярод іх некалькі стылістычных груп 199. Храналагічна найболып раннія дрэварыты з «Псалтыра» — «Генеалагічнае дрэва Ісуса» і «Цар Давід» — пры дастаткова ўпэўненым