• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    202 Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы..., с. 212.
    203 Скарыпа Ф. Прадмовы і пасляслоўі, с. 160.
    на разыходзіцца ў бакі ад цэнтра. Віньеткі змяшчаліся звычайна пасля прадмоў або ў канцы кнігі. У апошнім выпадку яны выконваюць ролю канцовак.
    Па-мастацку выкананы і ініцыялы, якіх у пражскіх выданнях Ска-
    179. Ініцыялы Бібліі Ф. Скарыны. 1517—1519
    рыны каля 1000. Большасць іх мае памеры 20X 28 мм, 20X20, 20X35 мм. Ініцыялы ўпрыгожаны малюнкамі кветак, пладоў, вазонаў, звяроў, рыб, птушак, чалавечых фігур, галоў і г. д. Сустракаюцца беларускія васількі, канюшына. Часам на ініцыяле даюцца жанравыя сцэны («Адам і Ева» і інш.). Асобныя вялікія літары паўтораны ў Бібліі 39 разоў (літара «П» з малюнкам канюшыны).
    Пражскія выданні Скарыны — сапраўдныя шэдэўры мастацтва кнігі. Усе кампаненты іх аздобы гарманічна знітаваны ў адзіны цэльны вобраз, глыбока прадуманыя, эстэтычна выразныя. Пры гэтым беларускі першадрукар праявіў рэдкі мастацкі густ, пачуццё меры і эканомпасць у афармленні, ніколі і нідзе не злоўжываючы выяўленчым матэрыялам. Як зазначыў П. Уладзіміраў, «выданні Скарыны па прыгажосці і вытанчанасці настолькі вылучаліся з царкоўнаславянскіх выданняў першай паловы XVI ст., што выклікалі перайманне не толькі ў паўднёва-заходняй Расіі, але і ў Германіі, у Цбінгіне» 204.
    Высокі ўзровень друкарска-паліграфічнага афармлення характэрны і для віленскага перыяду дзейнасці Скарыны, які пачаўся пасля яго пераезду сюды з Прагі (апошнія пражскія кнігі датуюцца 1519 г.). Частку друкарскіх матэрыялаў (асобныяініцыялы, радковы шрыфт, наборны арнамент) Скарына перавёз у Вільню з Прагі. Але малы фармат «Малой падарожнай кніжыцы» і «Апостала» 1525 г. патрабаваў новых аздоб, якія, відаць, былі выкананы ў Вільні.
    Выказвалася думка, што віленскія выданні Скарыны ў мастацкіх адносінах саступаюць пражскім. Да гэтага вываду можна прыйсці, калі мець на ўвазе толькі ілюстрацыі. Але,
    204 Владнмпров П. В. Доктор Францнск Скорлна, с. 201.
    як вядома, адпы ілюстрацыі не вычэрпваюць усяго комплексу мастацкага афармлення кнігі — куды болып важнае значэнне мае ўзаемасувязь і гармонія ўсіх кампанентаў афармлення ў непарыўнай еднасці з тэхнікай друку і г. д. Калі падысці да ацэнкі віленскіх выданняў з такога пункту погляду, то яны не толькі не саступаюць, але ў нечым нават пераўзыходзяць пражскія. «Малая падарожная кніжыца» надрукавана ў
    САЯК чйн Пнсянй «НЯЧЯЛ» nOAtfNOipHHij Днпомн^нтрнж ’ СЛЙІЯ Посемь Чіснінш^й'х^енміі, ПнСяно няконунвшрнн • Потомп молнілв?, Ht
    СКвСрНЯА НЕ€ЛЯ}НЯА негомнняа, Знянде mt йвілцкон пявсч£рннqн • Зятым гоеорч молнму нную • Аянжь нямь «лядыкв нй С0Н8 йдірфнй покондушн н тму • Посім сляея,йнннігднполшірнгднпОмнлцн ВЛйдыКо гднісесынсеожі'нм»
    _ лнток дсла прчтыл mcotA ліжпсрц
    не«хй н«£спых снлапреслявны проро кова,сстейшняпігла, преподопны йеого сныха оіпець няшмх&> йв^Х5 свідаых5 іпеойрядн, полінлірйлм грЕшнягоямннь;,а КОнсуь пяяпгрнн^с мялое Э
    ленскія выданні пераўзыходзяць Біблію. Арпаментыка носіць ярка выражаны рэнесансны характар. У ёй пераважаюць раслінныя матывы, але сустракаюцца зааморфныя і антрапаморфныя: стылізаваныя птушкі, драконы, галава чалавека і г. д. Па сты-
    180. Разварот «Малой падарожнай кніжыцы».
    1522
    ЗіШО П0Л5Н04;?ННР Глімое noetA §вскр vctHHA • оустяешн ?rH4, й ХтнііінвеА глг	сню S-
    ояч оідстнмА Г|	мнко
    лнже сотворн допро npt^mot'.oib • н
    ЗЕЯВнмАшлукяеого • ДйЕуДЕтьвомн'Івв ЛА П1В0А, ЙДЯНЕОСірЖІЙНО ЧЁКЕрЗІГ Scmn
    moa недоііпонііяа, йвосхвялю Ама tneoe CGT0O Ш1|Я,НСЫНЯ,ЙСВТЯГ0 (іухя> ''ІЫ
    ні йпрнсно, нвов'Ькн веколЧі ял\нвь ijярю нкесныЙ, йт(іігое,по®чс няш га* помнлі[ н еі, прндЕтг поклоннлКА треж !" %A0M Н Полшлірнмл БОЖЕ ПОвЕЛНуСН Н Кянонь с«тон,й жнеонячял’.нон ігройі|і«
    гляі я» ГНснь я« ір«#}|*ГвМ пондвпн
    Анно трнсостявнос нячяло, Сіря ||§^фнмн(лявАт_н£л\олчно,КЕЗнячялно
    12-ю долю ліста, а «Апостал» — у 8-ю. Партатыўнасць віленскіх кніг нагадвае славутыя венецыянскія выданні Альда Мануцыя.
    Звёўшы да мінімуму колькасць ілюстрацый у віленскіх выданнях, Скарына вялікую ўвагу ўдзяляў застаўкам, віпьеткам, ініцыялам. У двух віленскіх выданнях Скарыпы змешчана болып 520 заставак (з 54 дошак) і 908 ініцыялаў (са 187 дошак). Па колькасці аздоб — а нярэдка і па майстэрству выканання — ві-
    лю арнамент віленскіх выданняў узыходзіць да венецыянскай кніжнай графікі эпохі Рэнесанса. Блізкі да скарыніпскага, чаруючы філіграннай тонкасцю выканання белаштрыхавы «венецыянскі стыль» мы знаходзім у кнігах, якія выйшлі з майстэрань А. Скота, I. Такуіна, П. Ліхтэнштэйна і іпш. у 1490—1510 гг.
    Сам Скарына зазначаў, што «заставіцы» яго ў кнігах «для лепшего разделепня чтуіднм положены суть». Аднак функцыянальнасць заставак
    у кнігах Скарыпы не зніжае іх эстэтычнай вартасці. Яны не толькі «адкрываюць тэкст» і ўстанаўліваюць раздзелы паміж радкамі, але і ўпрыгожваюць старонкі. Асабліва хораша глядзяцца ўпрыгожанні на тытульпых лістах.
    Непераўзыдзеным майстэрствам гравіроўкі ўражваюць шматлікія ініцыялы віленскіх кніг. «У Апостале
    181. Тытульны ліст «Акафіста» з «Малой падарожнай кніжыцы». 1522
    1525 г. загалоўныя літары, герб Скарыны і манаграма з літарай «Т» выкапаны так далікатна і тонка, з такім здзіўляючым густам, што пераўзыходзяць усё награвіраванае падобным жа чынам у Бібліі» 205,— зазначаў У. Стасаў.
    205 Стасов В. В. Разбор рукопнсного сочпнення Д. Ровннского, с. 12.
    Фігурных дрэварытаў у віленскіх выдаппях толькі пяць, і ўсе яны змешчаны ў «Малой падарожнай кніжыцы»: «Благавешчанне», «Багародзіца з анёламі», «Багародзіца са святымі», «Дыспут», «Бадохрышча». Выкананыя ў стылі позняй готыкі, гэтыя дрэварыты па мастацкіх якасцях саступаюць гравюрам пражскіх выдаппяў. Лепшая сярод іх — «Багародзіца са святымі». Блізкасць да традыцый беларускага мастацтва тут адчуваецца і ў асаблівай святочнасці выявы, і ў яе іканаграфіі, і ў характэрнай для Беларусі зігзагападобнай арнаментыцы (яе Скарына ўжыў толькі аднойчы), і, нарэшце, у выяве бусла ў правым верхнім кутку гравюры. Белаштрыхавая гравіроўка дрэварыта вабіць тонкасцю.
    Віленскі перыяд дзейнасці з’яўляецца новым, прыкметным этапам у развіцці друкарскага майстэрства беларускага асветніка-гуманіста. «Віленскія выданні Скарыны па афармлепню значна бліжэйшыя да сучаснай кнігі, чым пражскія. Гэта крок паперад у развіцці кнігі ад сярэдневяковых рукапісных традыцый да сучаснага паліграфічнага мастацтва» 206,— піша Л. Уладзіміравас.
    Як і большасць тагачаспых еўрапейскіх ілюстрацый, ксілаграфіі скарынінскіх кніг ананімныя. Толькі на партрэце Скарыпы змешчана манаграма M3 (або МТЗ) 207. Д. Равінскі бачыў у ёй літары M3 і меркаваў, што япа належыць нямецкаму мастаку Цагелю 208. М. Шчакаціхін назваў некалькі нідэрландскіх і нямецкіх гравёраў, якія ў канцы XV — пачатку XVI ст. падпісвалі свае творы літарамі М. і 3: Мацей Цынк, Цагель
    206 Владнмлровас Л. Францлск Скорлна — первопечатннк влльнюссклй, с. 50.
    207 Літара Т утворана адгалінаванпем пасярэдзіне гарызантальнага штрыха, які перасякае М.
    208 Ровнпскнй Д. Подробпый словарь руссклх гравпровашіых портрстов.— СГІб., 1888, т. 3, стоўб. 1923.
    і інш. Але даследчык вымушаны быў прызнаць, што ўся гэта блытаніна імён, зразумела, зусім не высвятляе пытання аб аўтары партрэта Скарыны 209. Бо ў гісторыі гравюры манаграмы з такім малюнкам літар М, 3 (і, відаць, Т) не існуе.
    Манаграміст M3 (або МТЗ) быў найбольш дасканалым гравёрам Скарыны. Манера яго разьбы шырокая, дэкаратыўная. Ён віртуозна валодаў рознай штрыхоўкай, з дапамогай якой дакладна перадаваў аб’ём, прастору, перспектыву. Разец майстра не ведаў памылак.
    Гаворачы пра аўтарства дрэварытаў Скарыны (у першую чаргу пражскіх), варта адзначыць адзін істотны факт: пераважная іх большасць стваралася спецыяльна для кніг беларускага першадрукара. У гэтым пераконвае адпаведнасць памераў гравюр, вышыні і шырыні наборнай паласы 21°. Відавочна, Скарына наняў да сябе на працу гравёраў, якія спецыяльна выканалі ілюстрацыі да яго выданняў. Факты сведчаць, што гэтыя гравёры былі добра знаёмыя з нямецкай (нюрнбергскай, аўгсбургскай) школай гравюр. Яшчэ М. Шчакаціхін паказаў, што 11 ілюстрацый Трэцяй кнігі Царстваў і «Выхаду» з’яўляюцца істотнымі творчымі пераробкамі гравюр з нюрнбергскіх выданняў: «Сусветнай хронікі» Г. Шэдэля (1493) і «Каментарыяў» М. Лірана (1481) 211.
    Адно з важных назіранняў апошніх гадоў — адкрыццё кантактаў паміж дрэварытамі кніг Скарыны і ксілаграфіямі А. Дзюрэра. Як адзначаў Л. Баразна, ніжняя частка гравюры «Тройца» (Быццё, л. 16) стваралася пад уздзеяшіем працы А. Дзюрэра «Бітва архангела Міхаіла з д’ябламі»
    209 Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы,.., с. 196.
    210 Характэрны памер набора 16X10,5 см. Памер партрэта Скарыны 16X10,5 см.
    211 ПІчакаціхін М. Гравюры і кпіжпыя аздобы..., с. 209—211.
    з серыі «Апакаліпсіс» (1498). Паводле назіранняў С. Александровіча, дрэварыт «Бласлаўленне» (Прамудрасць, л. 1) узыходзіць да ксілаграфіі А. Дзюрэра «Сем свяцільнікаў» з таго ж цыкла гравюр.
    Варта адзначыць, што ўсе згадапыя дрэварыты кніг Скарыны ў параўнанні з творамі А. Дзюрэра істотна перапрацаваны. Яны прынцыпова зменены кампазіцыйна і, што цікава,
    182. Тытульны ліст «Катэхізіса» С. Буднага. 1562
    КІТНШІСЬ TO SOTS,
    ОПРОААШН ХРІвТМНЬ вклмсооветогопнвмл^нпро стыхк аьіш нзыкяг». вкогоівхлытдаххій.
    клзіхаскнрлня»
    co перкклго ск?того лпостолл П«Тр ПОСЛЛНІА Зйчдло
    Г. „tnм,
    болып «рэнесансныя», чым дзюрэраўскія першакрыніцы з іх відавочнымі адзнакамі позняй готыкі.
    Да познегатычнай нямецкай гравюры ўзыходзяць і прадметна-пазнавалыіыя дрэварыты з Трэцяй кнігі Царстваў і «Выхаду». Выяўлены аналагічныя творы ў наступных выданнях: «Біблія і пасціла» (Страсбург, 1491, 1492), «Пасціла» (Нюрнберг, 1481), «Пасціла» (Кёльн, 1485), Біблія (Базель, 1495).
    Два дрэварыты з віленскай «Малой падарожнай кніжыцы» («Дыспут» і «Вадохрышча») надрукавапы з дошак, якія ўжываліся ў «Сусвет-
    най хроніцы» Г. Шэдэля. Іх аўтарам хутчэй за ўсё з’яўляецца настаўнік А. Дзюрэра Міхаэль Вольгемут (1434—1519) 212. У Бібліі 1517— 1519 гг. факты «запазычання» або механічнага капіраваішя не ўстаноўлены. Меў рацыю М. Шчакаціхін, які, паказаўшы пэўную залежнасць некалькіх дрэварытаў ад тагачаснай нямецкай графікі, сцвярджаў, што «залежнасць гэта ніколі не пераходзіла ў простае перайманне: трымаючыся заўсёды на вышыні сучасных заходнееўрапейскіх выданняў і часам нават перавышаючы некаторыя з іх, выданні Скарыны ў вонкавым сваім выглядзе ў той час уяўляюць сабой He­rnia зусім асаблівае, арыгінальнае, адзначаюцца нейкім падзвычай тонкім і добра сфарміраваііым мастацкім густам» 213.