• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    199 ІПчакаціхін М. вылучаў «чатыры паасобныя групы гравюр, кожная з якіх характарызуецца сваімі ўласнымі адзпакамі і асаблівасцямі» (Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы ў выданнях Скарыны, с. 189); Л. Баразна дзеліць гравюры на пяць груп (Баразна Л. Гравюры Францыска Скарыны.— Мн., 1972, с. 2, 4, 6).
    малюнку і пераканаўчай кампазіцыі вылучаюцца некаторай грубасцю выканання. Як у ранніх еўрапейскіх ксілаграфіях, асноўным сродкам выяўлення з’яўляецца контур, а не мадэліроўка формы сродкамі разнастайнай штрыхоўкі.
    Прыкметнай цэльнасцю выканання вылучаюцца дрэварыты, стыль якіх можна ўмоўна назваць «манументальпым». Да іх адносяцца творы: «Юдзіф і Алаферн» (Юдзіф), «Самсон і леў» (Кніга Суддзяў), «Плач Ераміі» (Плач Ераміі), «Хрыстос і нявеста» (Песня песняў), «Эсфір перад Артаксерксам» (Эсфір), «Дачка фараона і Майсей» (Выхад), «Пераход праз Іардан» (Ісус Навін), «Майсей перад народам» (кніга Майсея), «Шэсць дзён светабудовы» (Быццё), «Данііл з ільвамі» (Даніілпрарок) і інш. Да гэтай жа стылістычнай групы адносяцца ўсе вядомыя адбіткі партрэта Скарыны.
    Названым гравюрам уласціва гарманічная і завершаная «карцінная» кампазіцыя, канструктыўны малюнак, упэўненая тэхніка гравіроўкі. Фігуры людзей тут усюды даюцца буйным планам, яны як бы набліжаны да гледача, што спрыяе манументальнасці кампазіцыі. Малюнак часам некалькі ўмоўны, стылізаваны; у адносінах да фігуры галовы людзей звычайна крыху павялічаны, што робіць іх каржакаватымі, дужымі. Тыпаж персанажаў вылучаецца тонкай перадачай індывідуальных характарыстык. Тэхніка гравіравання сакавітая, упэўненая і смелая. Мастак дасканала валодаў паралельнай і перакрыжаванай штрыхоўкай, віртуозна мадэліраваў аб’ём яркімі, выразнымі штрыхамі, якія скрозь пакладзены па форме.
    Паказальная праца «Юдзіф і Алаферн». Вядома, што ў мастацтве Рэнесанса гэты сюжэт быў адзін з найболып папулярных (творы Данатэла, Джарджоне, Мікеланджэла і інш.). У аснову сюжэта пакладзены апісаныя ў кнізе «Юдзіф» падзеі пра
    вайну Асірыі з Іудзеяй. У час вайны асадзілі Вефулію — горад іудзеяў. Тады, як піша Скарына, «с того града вышедшн жена-вдовнца, нменем Іюдпч,— от нея же называется кннга сня,—• отсече главу Олофернову, нзбавн людей Ізранлевых от рукі его» 200.
    У адпаведнасці са скарынінскім каментарыем пабудавана і кампазіцыя дрэварыта, дзе ўся ўвага канцэнтруецца на галоўнай гераіні твора — Юдзіфі. Яна свядома вылучана на пярэдні план, у той час як абезгалоўлены Алаферн і сярэдневяковы горад з пабудовамі ў рамапскім і гатычпым стылі — у глыбіні кампазіцыі. Няма сумненняў, што выбар сюжэта і кампазіцыйная будова дрэварыта з яе акцэнтам на цэнтральны вобраз прадыктаваны тут ідэяй рэнесанснай гераізацыі галоўнай гераіні, якая выступае ідэалам грамадзянскасці і патрыятызму.
    Характэрнае для рэнесанснага светапогляду ўзвядзенне грамадзянскасці і патрыятызму ў ступень узвышанага можна заўважыць і ў дрэварытах «Эфір перад Артаксерксам», «Пераход праз Іардан», «Майсей перад народам» і ішп.
    Асобныя дрэварыты кніг Скарыны вылучаюцца вострым псіхалагізмам. Паказальны ў гэтых адносінах «Плач Ераміі», напоўнены нейкім трывожным, апакаліпсічным настроем. Ерамія адлюстраваны на фоне палаючага Іерусаліма. У кампазіцыі ўдала знойдзены суадносіны фігуры галоўнага героя на пярэднім плане з гарадскім пейзажам — на другім. Штрыхоўка скрозь сакавітая. разнастайная, жывая.
    Персанажы скарынінскіх гравюр нагадваюпь тагачасных рамеснікаў, сяляп. Напрыклад, у ксілаграфіі «Пераход пваз Іапдан» адлюстраваныя вакол Ісуса Навіна людзі, якія
    200 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі.— Мн„ 1969, с. 59.
    ўброд ідуць праз мора, па сутнасці, нічым не адрозніваюцца ад звычайных беларускіх сялян XVI ст.: мужчыны апрануты ў сярмягі, на іх галовах магеркі, галаўныя ўборы жанчын нагадваюць беларускія наміткі.
    Апрача «манументальных» кампазіцый у выданнях Скарыны змешчан шэраг твораў, якія не вылучаюцца стылявым адзінствам ранейшых прац: «Бічаванне Іова» (Іоў); «Дыспут» (Ісус Сірахаў); «Суд Саламона» (Прытчы Саламона, адбіта двойчы); «Саламон і царыца Саўская» (змешчана двойчы: на тытуле кнігі «Еклесіяст» і на л. 145 Трэцяй кнігі Царстваў); «Памазанне Давіда» (Першая кніга Царстваў); «Давід перад каўчэгам» (Другая кніга Царстваў); «Будаўніцтва Іерусалімскага храма» (Трэцяя кніга Царстваў); «Аблога Іерусаліма» (Чацвёртая кніга Царстваў); «Руф у полі» (Кніга аб Руфі); «Ізраільскія палкі ля скінні» (Лічбы).
    У названых творах познегатычныя рысы часта дамінуюць над рэнесанснымі, дапускаецца часам пэўная дробнасць, перагрувашчанасць кампазіцыі складанымі шматфігурпымі сцэпамі. Разам з тым сярод гэтых «рознастылёвых» твораў таксама сустракаюцца прафесійна спелыя, дас-
    175. Давід перад каўчэгам. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
    174. Будаўніцтва Іерусалімскага храма.
    Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
    Ц^РЬСТбКР	н
    Іррь Смо.мон стдент	rlS serif Sir,ifйлнмі:
    EgnZ PETHH КННГН I^PhGTgSlIOSHMbTb || Л GW . 3SIIOAHE еыаоЖЕНЫ MPSGh ЕЬЖІКНН МЗЫКЙ.ЛОКТОРОНБ фР^НЙЦН SHOWS GKOPHHHKhlHS СЫНОЖЬ СПОЛОЦЫЫі-
    канала награвіраваныя ксілаграфіі, якія вылучаюцца тонкасцю гравіроўкі і жыццёвай, амаль натурнай назіральнасцю.
    У «Дыспуце» — за кафедрай сівавалосы вучоны, злева — група мужчын у доўгім адзенні. Толькі што прачытаны навуковы даклад, слухачы ажыўлена яго абмяркоўваюць. У гравюры выразна адчуваецца стыль рэнесансу. Кампазіцыя лаканічная, карцінная, думка мастака выказана ясна і выразна. Перад намі, па сутнасці, цалкам рэалістычны твор, у якім жыццёва праўдзіва паказана дыскусія тагачасных вучоных.
    Далёкі ад біблейскай трактоўкі і легендарны цар Давід у дрэварыце «Давід перад каўчэгам». Здаецца, ён толькі што пабываў на вясковай гулянцы. Апрануты ў кароткі плашч, ён весела іграе на гуслях і, відаць, спявае песню. Уражанне «весялосці»
    ўзмацняюць усмешкі на тварах служак, якія нясуць каўчэг. Па майстэрству выканання гэту працу, думаецца, можна параўнаць з творамі А. Дзюрэра і Г. Гальбейна.
    У некаторых дрэварытах выразна гучаць сацыяльныя матывы. У «Будаўніцтве Іерусалімскага храма» свіце Саламона мастак як бы супрацьпастаўляе людзей, занятых цяжкай фізічнай працай: цесляроў, муляроў, каменяцёсаў. Твор нагадвае малюнак з натуры, дае магчымасць пазнаёміцца з тагачаснай будаўнічай тэхнікай.
    Моцным, жыццёвым рэалізмам уражвае «Руф у полі» — адзіны дрэ-
    176. Руф у полі. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1510
    1\Ді прйы ц^л Л.влвл п«н/де клісы зджіцн
    і-дмкшн кннм орзде гж
    I @ ікьШ IOGEOM
    В ЙЯ В.<ЬІ6Ы.Д0Ы • ЗНейіБЕ НЗЫЛОіЫ ООбйН фІРН ІІыШЫ * ззпоаке БЫ ЛОЙШ Л.0КТ0РО фіЧНЦЖЖо СКОРННОЬ НЗБСЛЛБНзіГО ГРзШ ШОЦШ 5’
    варыт, у якім краявід як бы дамінуе над людзьмі. Жняцы ў саламяных капелюшах жнуць жыта. За імі Руф, схіліўшыся, збірае каласы. За яе спіной біблейскі Ваоз. У адрозненне ад ранейшых твораў людзі на гэтай ксі-
    лаграфіі падаюцца малым планам; значнае месца адведзена паказу шырокага жытнёвага поля, за якім відаць пагоркі, дрэвы, кавалачак светлага неба.
    177. Узор дзесяці падставак. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1510
    У кнігах Скарыны змешчана 13 ілюстрацый прыкладнога характару: «Дом цара Саламона», «Від храма», «Херувімы», «Аарон», «Свяцільнік», «Стол», і інш. Аб іх прызначэнні Скарына піша: «Положнл есмн в снх кннгах образцп храму господт.ня н сосудов его н дому царева, еже ставіл ест Соломон-царь, a то для того, абы братня моя Русь, людн посполнтыя, стучн моглп лепей разуметн». Гэту ж думку ён выказвае і ў прадмове да кнігі «Выхад»: «Кто бы пак межн простымн людьмн братнн моей хотел яснее разуметн, яковым обычаем был храм уделан, кнвот, стол, светнльняк, требняк н рнзы жреческп,— тое всё вымолёванное ішжэй знойдець» 201.
    Нягледзячы на чыста ілюстрацыйпы характар, гэта даволі выразпыя творы, якія кладуць пачатак но-
    201 Скарына Ф. Прадмовы і пасляслоўі, с.
    47, 210.
    ваму жанру беларускай кніжнай графікі — ілюстрацыі навукова-прыкладнога характару. Іх фупкцыянальная яснасць, «чытальнасць» часам здзіўляюць; малюнак тут скрозь дакладны, канструктыўны, штрыхоўка лаканічная, выразная.
    Акрамя гравюр кнігі Скарыны маюць усе віды мастацкіх аздоб: тытульныя лісты, застаўкі, канцоўкі, ініцыялы. У сэнсе афармлення беларускім першадрукаром «быў зроблены вядомы крок паперад нават у па-
    178. Узор стала. Біблія Ф. Скарыны. 1517—1519
    ПННГНв Ы0НСЮ6Ы
    кытн скрінл • jLonimim еложншн ceiif НлА ГЖІ ДДМІ ТОК'к • WTOAf п^нкдзовдтн н гллсылтн КТОВІ ССЫШІ о ІНЦПННЛ ТО£СТТ> WCfUH Mil jLg\[ Xl^CH-MOCl I кулуть ші ck^hnin (kwKHA • бсл (ЛНКЛ 34П0СІ.М ТОКОЮ СІІНС.Н1» І^д нмсыяі • &йллші НСтмг Ba^igi бфінь
    ЕЗОРБ GTMj< НйтЖб 6 k ХАЕбй ЙбІіфНЫН:-
    раўнанні з заходнееўрапейскімі выданнямі, дзе ў тыя часы ўжываіше чыстай арнаментыкі было яшчэ вельмі абмежаваным; для выданняў жа славянскіх кнігі Скарыпы зрабіліся рэдкім выключэннем як па багаццю,
    так і па стылістычнай раскошы сваіх арнаментальных аздоб» 202.
    У дэкаратыўна-арнаментальных аздобах кніг Скарыны адчуваецца кантакт з традыцыямі рукапісаў. Але ўзяўшы за аснову форму рукапіснай кнігі, Скарына напоўніў яе новымі ўзорамі. Шматколернасць мініяцюр ён замяніў белаштрыхавой (зрэдку — чорным штрыхом па беламу) арнаментыкай. Першадрукар добра ўсведамляў, што друкаваная кніга і яе мастацкая аздоба — не паўтарэнне рукапіснай кнігі, а стварэнне нозай якасці і новага вобраза.
    У мастацкім убранні кніг Скарыны вялікае месца адведзена застаўкам. Яны «адкрываюць» тэкст, аддзяляюць прадмовы ад пачатку самой кнігі. Застаўкі маюць і мастацкаэстэтычны сэнс. Аб іх ролі Скарына пісаў: «За каждою кафісмою заставнца большая, a no каждой главе заставнца меншая для лепшего разделення чтушям положены суть» 203. Ва ўсходнеславянскай старадрукаванай кнізе гэта першае мастацтвазпаўчае выказванне аб функцыянальнай і эстэтычнай ролі заставак.
    Пражскія выданні ўпрыгожаны застаўкамі двух тыпаў, кожны з якіх мае адметныя асаблівасці. Да першага адносяцца досыць фігурныя застаўкі, у якіх выявы людзей на картушах аб’ядпаны ў адзінай кампазіцыі з расліннай арнаментыкай. Такіх заставак тры. Гэта імпазантныя чорнаштрыхаваныя дрэварыты, якія ўражваюць дэкаратыўнасцю, хараством ліній, тонкасцю гравіравання. Асобныя з іх паўтораны па некалькі разоў.
    Да другога тыпу адпосяцца белаштрыхаваныя застаўкі і віньеткі меншага памеру, у якіх шырока ўжываецца матыў акапту, што сіметрыч-