Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Такога пункту погляду трымаюцца і сучасныя даследчыкі. Добры знаўца еўрапейскай кнігі і гравюры A. С. Мылыіікаў піша: «Мастацкапаліграфічнае афармленне кніг Скарыны цалкам самабытнае... Ілюстрацыі Скарыны, многія элементы ўпрыгожання кнігі і сам шрыфт нідзе не сустракаліся ў іпшай выдавецкай практыцы, дзякуючы чаму скарыніпскія выданні вызначаліся сваёй арыгінальнасцю. Яркая індывідуальнасць іх, якая даходзіла ў іншых выпадках да выключнай смеласці (змяшчэнне ў Бібліі партрэта перакладчыка-выдаўца), падкрэсліваецца яшчэ і тым, што на гравюрах нязменна паўтараўся герб Францыска Скарыны — сонца і месяц» 214.
Ступень удзелу самога Скарыны ў выканашіі гравюр пяясная. М. Шча-
каціхін меркаваў, што ён быў аўтарам асобных падрыхтоўчых малюнкаў; Л. Баразна настойваў, што Скарына з’яўляецца «адзіным аўтарам усіх гравюр і заставак, змешчаных у яго кнігах» 215.
Дакументамі гіпотэзы не пацвярджаюцца. На нашу думку, Скарына быў арганізатарам і ініцыятарам усіх работ па афармленню Бібліі, сапраўдным натхніцелем і кансультантам мастакоў. Парадак выканання гравюр быў такі: задума таго ці іншага дрэварыта належала Скарыне, які ў асобных выпадках мог падказаць мастаку і кампазіцыю будучай працы216. Затым гравёр рэалізаваў задуму ў матэрыяле. Усе подпісы да гравюр зноў-такі рабіў Скарына, які ўважліва сачыў за ходам усіх работ. Такім чынам, большасць ілюстрацый — вынік творчага супрацоўніцтва Скарыны з гравёрамі-выканаўцамі. У гэтым супрацоўніцтве першадрукару належала вядучая роля. Менавіта з гэтай прычыны многія гравюры адзначаны ўласным «гербам» Скарыны — выявай сонца і месяца. Сваю ўласную ініцыятыву ў ілюстраванні кніг Скарына падкрэслівае і ў выказваннях аб гравюрах: «Положнл есмн в спх кннгах образцн...» 217
Далейшае развіццё кніжнай гравюры звязана з выдавецкай дзейнасцю беларускіх друкарань. Тэндэнцыі эвалюцыі не дазваляюць гаварыць пра безупыннасць мастацкай традыцыі: пасля Скарыны ў развіцці беларускага друкарства наступіў перапынак, які працягваўся каля 30 гадоў. 3 другой паловы XVI ст. друкарні ўзнікаюць у Брэсце (1553—1554,
212 Аб сувязях асобных дрэварытаў Скарыны з ілюстрацыямі «Хропікі» Г. Шэдэля пісалі П. Ўладзіміраў і М. Шчакаціхін. Новыя аналогіі ў наш час адзначаў А. Белавусаў (Белоусов А. Монограмма Ф. Скорнны.— Вокруг света, 1979, № 1, с. 42—44).
213 Шчакаціхін М. Гравюры і кпіжпыя аздобы..., с. 394.
214 Мыльнікаў A. С. Скарыпа і чэшскае кнігадрукаванне, с. 190.
215 Гравюры Францыска Скарыпы. Каментарыі, с. 9.
216 Некаторыя дрэварыты «выяўлепча» звязаны з прадмовамі Скарыны; часам ствараецца ўражанне, што яны ілюструюць не біблейскія кпігі, а скарынінскія камептарыі да іх.
217 Скарыпа Ф. Прадмовы і пасляслоўі, с. 47.
1558—1561, 1562—1568), Нясвіжы (1562—1571), Цяпіне (1565?), Заблудаве (1568—1570), Лоску (1574— 1589), Вільні (1574), Слуцку (1580), Любчы (1612 — каля 1656) і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Каля дзесяці друкараыь дзейнічала ў сталіцы Вялікага княства Літоўскага Вільні, якая ў тыя часы займала вядучае месца сярод іншых цэнтраў кнігадрукавашія. У 70-я гады XVI ст. тут заснавалі кірыліцкую друкарню беларускія купцы Лука і Кузьма Мамопічы. У 1576 г. выпускаць кнігі пачала друкарня Віленскай езуіцкай акадэміі. Затым з’яўляюцца друкарні Васіля Гарабурды, Даніеля Ляячыцкага, Яна Карцана (1580), Андрэя Волапа (1583), Якуба Моркунаса (1592), Віленскага праваслаўнага брацтва і інш.218
Тэматыка тагачасных выданняў была самая разнастайная. Апрача тэалагічнай літаратуры выдаваліся падручнікі, палемічныя творы, календары, заканадаўчыя акты, кнігі па медыцыне і ваеннаму мастацтву, апісанні падарожжаў, творы антычных аўтараў і г. д.
Многія тагачасныя выданні аформлены з вялікім густам. У практыку друкароў увайшлі тытульны ліст, франтыспіс, застаўкі, канцоўкі, ініцыялы, наборныя ўпрыгожанні. Асноўным сродкам афармлення беларускіх старадрукаў па-ранейшаму быў «абразны» падоўжны дрэварыт. Мастакі кнігі, друкары пярэдка звярталіся да вопыту Скарыны. Паслядоўна працягвалі яго традыцыі відныя дзеячы беларускай культуры Сымон Будны (1530—1593) і Васіль Цяпінскі (каля 1540—1604). Першы каля 1562 г. надрукаваў у Нясвіжы «Катэхізіс». На тытульным лісце змешчана прамавугольная чорнаштрыхавая застаўка, у якой геаметрычнае пляценне арганічна спалучаецца з
183. Партрэт Васіля Цяпінскага. 1576
218 Анушкін А. На заре кшігопечатання в Лшве.— Вплыіюс, 1970, с. 8—12.
184. Алегарычная выява граматыкі з «Грамматікі словенскай» Л. Зізанія. 1596
расліннай арнаментыкай. Яе малюнак своеасаблівы, адметны ад скарынінскага. Тытульны аркуш «Катэхізіса» даволі арыгінальны па задуме, лаканічны, стрыманы па выкананню, але выразны, чыталыіы. Шрыфтавая кампазіцыя тытула і яе каляровае вырашэнне былі, несумненна, падказаны Скарынай: загалоўнае слова «Катэхізіс» тут, як і ў пражскай Бібліі, набрана буйным шрыфтам і выдзелена чырвонай фарбай. Ды і сама тэхніка двухколернага друку — з дзвюх форм у два пракаты — таксама ідзе ад практыкі Скарыны. У адных выпадках тэкст у «Катэхізісе» закампанаваны на старонках у форме трохвуголыіікаў, у другіх — у выглядзе чашы.
Уплыў Скарыпы на Буднага найбольш прыкметны ў малюнку шрыфтоў, якімі надрукаваны «Катэхізіс». Падабенства шрыфтоў абодвух асветнікаў такое блізкае, што некаторыя даследчыкі лічылі, што ў «Катэхізісе» выкарыстаны шрыфт Скарынавай Бібліі. Дакладнасць копіі сведчыць, несумненна, пра майстэрства мастакоў кнігі.
Акрамя «Катэхізіса» Будны выдаў у Нясвіжы кнігу «Аб апраўданні грэшнага чалавека перад богам». Яна не захавалася. Адзіны экземпляр выдання ў свой час быў апісаны рускім бібліёграфам В. Сопікавым. Паводле гэтага апісання, кніга была надрукавапа літарамі, «падобнымі да «Катэхізіса» і вельмі падобнымі да тых, што знаходзяцца ў Бібліі Скарыны» 219.
Апрача Буднага, традыцыі Скарыпы паслядоўпа развіваліся яго сучаснікам і аднадумцам Васілём Цяпінскім. Славутае «Евангелле» Цяпінскага, надрукаванае ў 70-я гады XVI ст., мае фармат «у ліст». На старонцы 43—44 радкі тэксту. Евап-
гелле надрукавапа ў дзве калонкі: злева царкоўнаславянскі тэкст, справа — беларускі. Абодва тэксты ўзяты ў лінейныя няроўныя рамкі. Кніга аформлена вельмі сціпла: аднаколерны друк, заставак, канцовак і фігурных дрэварытаў няма.
На асобных старонках шрыфтавая па характару кампазіцыя, загаловак набрапы з ініцыялаў, закампанаваных, як і ў Скарыны, у роўныя прамавугольнікі. На кожнай старонцы зверху наборная арнаментыка. Яе просты па малюнку матыў дубовых лістоў той жа, што і ў «Катэхізісе» Буднага.
Ініцыялы двух тыпаў — вялікія і малыя. Вялікія (дзве літары «К» рознара малюнка) дадзены толькі на тытуле. У абодвух тыпах прамавугольных ініцыялаў малюнак літар і іх аздоба — раслінная арнаментыка — трактуюцца, як у Скарыны, белым штрыхом.
Як і «Катэхізіс» Буднага, «Евангелле» Цяпінскага пры ўсёй сціпласці афармлення з’яўляецца унікальным помнікам нацыянальнай культуры.
У 1919 г. беларускі бібліёграф Р. Зямкевіч у часопісе «Беларускае жыццё» (№ 5) упершыню надрукаваў партрэт Цяпінскага, які быў знойдзены ім у бібліятэцы К. Святаполк-Завадскага ў Крошыне. Адбітак дрэварыта, датаванага 1576 г., быў выяўлены ў брэсцкай Бібліі 1563 г. Месцазнаходжанне гэтага адбітка зараз невядома, але аб мастацкіх якасцях партрэта пэўнае ўяўлеппе дае копія алоўкам, зробленая Р. Зямкевічам 22°.
Цяпінскі намаляваны амаль у фас у еўрапейскім адзешіі. Вобраз ярка індывідуалізаваны, канкрэтны: на партрэце чалавек інтэлігентны, адукаваны, абаялыіы. Лёгкая ўсмешка падкрэслівае добразычлівасць, ду-
219 Сопнков В. Опыт росснйской бнблнографнн,—СПб., 1813, ч. 1, с. 11, 168, № 793.
220 Галенчанка Г. Я. Партрэты першадрукароў.— Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, 1972, № 1, с. 28—29.
шэўную цеплыню. Простая, лаканічная кампазіцыя, жыццёвасць характарыстыкі, пераканаўчы малюнак і мадэліроўка формы сведчаць, што над пар^рэтам працаваў вопытны мастак. ■
Партрат падпісаны па-беларуску: «Васіль Цяпінскі», прычым графіка шрыфту тая ж, што ў «Евангеллі»,— скарынінская.
Традыцыі Скарыны паслядоўна працягвалі і друкарпі брацтваў. Аднак братчыкі выкарыстоўвалі толькі застаўкі і іпіцыялы Скарыны — тэматыка і стыль яго фігурных ілюстр;Ш>ій у кірыліцкіх кнігах не паўтар ліся.
Сярод нййбольш ранніх выданпяў, арнаментыка якіх узыходзіць да Скарыны,— «Псаломніца», выдадзеная Свята-Духаўскім віленскім брацтвам у 1695 г. Як і «Апостал», кніга надрукавана ў 8-ю долю ліста дакладным, выразным шрыфтам, які шырока прымяняўся ў брацкай друкарні. Кніга багата ўпрыгожана арнаментам: у ёй 41 застаўка (з 9 дошак), 4 канцоўкі (з 3 дошак) і 190 ініцыялаў (з 58 дошак). Усе застаўкі і ініцыялы надрукаваны з дошак віленскіх выдапняў Скарыны. Друкарскі матэрыял вілепскіх выданняў Скарыны выкарыстапы таксама па старонках «Малітваў штодзённых» (1595, 1596): застаўкі з расліннай арнаментыкай, умоўпымі відарысамі чаш, стылізаваных птушак, дэльфінаў, ініцыялы. Да традыцый Скарыны ўзыходзіць і афармленне падручнікаў, выдадзеных святадухаўскай друкарняй у 1596 г.: «Грамматікі словенскай» Лаўрэнція Зізанія, «Азбукі» (Буквар) Лаўрэнція і Стэфана Зізаніяў, «Часоўніка». 3 дошак, што засталіся ад віленскай друкарпі Скарыны, адціснуты ўпрыгожанні і іншых кніг брацтва: «Новага запавету» (1596), «Сказання пра антыхрыста» (1596) С. Зізанія, «Кнігі пра веру» (1596) і інш.
Упрыгожанні Ф. Скарыны брацкія друкары ўжывалі і пасля пераез-
ДУ друкарні Ў мястэчка Еўе (Вэвіс), непадалёку ад Вільні. Ужо ў самым раннім еўенскім выданні — «Новым запавеце» (1611) сярод іншых аздоб сустракаюцца ўпрыгожанні скарынінскага стылю (61 застаўка з 9 дошак, 45 канцовак з 7 дошак). Загалоўныя літары еўенскага «Новага запавету» таксама ідуць ад ініцыялаў Скарыны. Друкарскі матэрыял Скарыны (або прамое яго перайманне) еўенская друкарня выкарыстоўвала аж да сярэдзіны XVII ст.
Апрача аўтэнтычпых дошак кніг Скарыны брацкія друкары нярэдка капіравалі іх аздобы. Такія копіі зроблены для «Псаломніцы» (1596), «Часоўніка» (1596) і інш.
Такім чынам, арнаментальна-дэкаратыўпыя аздобы кніг Скарыны ўздзейнічалі на фарміраванне мастацкіх традыцый выданпяў беларускіх братчыкаў. Што датычыцца яго выдатных фігурных дрэварытаў, то яны досыць рэдка рабіліся прадметам пераймапня. Пэўны ўплыў Скарыны адчуваецца ў асобных гравюрах брэсцкай Бібліі 1563 г., выдадзепай на сродкі Мікалая Радзівіла Чорііага. Гэта сапраўды шэдэўр польскамоўнага кнігадрукавання на беларускай зямлі. Яна надрукавана памерам «у ліст» на 738 старонках, мае два гравіраваныя тытулы, 14 ілюстрацый. Кожная глава Бібліі пачынаецца гатычным ініцыялам, які мае форму «пляцёнкі». На асобпых старонках сустракаюцца вялікія літары з матывамі аканту, а часам і з элементамі тэраталогіі. Ініцыялаў шмат, па 2—3 на кожнай старонцы; як і ў Бібліі Скарыны, яны з’яўляюцца тут адным з важнейшых кампапентаў афармлення і ўдала ажыўляюць тэкст, набраны ў дзве калопкі гатычным шрыфтам.