• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    Рэалістычныя тэндэнцыі жывапісу Лаўрышаўскага евангелля збліжаюць яго з мініяцюрамі Смаленскага псалтыра 1395 г., створанага, паводле запісу на л. 1656, «рукою грешного ннока Лукн Смоляннна». Апошнія вылучаюцца рэдкай разнастайнасцю дэкаратыўных элементаў; франтыспіс з вобразатворам цара Давіда, тэраталагічныя ініцыялы гавораць пра ўмелую творчую перапрацоўку Лукой Смалянінам заходніх матываў.
    Найбольшую цікавасць уяўляе фігурны франтыспіс з выявай легендарнага выканаўцы псалмоў. На ім як бы ў разрэзе дадзены пяцігаловы храм з двума радамі вокнаў. Пішучы Давід размешчаны ў цэнтры пад кілепадобнай аркай на зялёным фоне. Уся прастора «храма ў разрэзе» запоўнена малюнкамі з вузкіх стужак, складаным тэраталагічным пляценнем з выявамі звяроў, птушак. У дэкоры мініяцюр даследчыкі адзначаюць рысы, якія збліжаюць іх з дэкорам італьянскіх тканін 185. Вялікай
    183 Свенцнцкнй II. Лаврашевское евангелне пачала XIV века.— ІІзвестня ОРЯС пмп. АН.— СПб., 1913, т. 18, кн. 1, с. 207—228. (Рукапіс захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Кракаве.)
    і84 Попова Г. С. Русская кішжная мнннатюра XI—XV вв,— У кн.: Древнерусское нскусство: Сб. 3.— М., 1983, с. 36.
    185 Свнрнп A. II. ІІскусство кішгн Древней Русн, с. 86.
    161. Евангеліст Матфей. Шарашоўскае евангелле. XVI ст.
    
    вынаходлівасцю вылучаюцца і ініцыялы Смаленскага псалтыра.
    Як і мініяцюры Лаўрышаўскага евангелля, франтыспіс і загалоўныя літары Смаленскага псалтыра сведчаць аб паступовым адыходзе мастакоў ад візантыйскага трансцэндэнталізму, аб узмацненні кантактаў мастацтва з жыццём. Творы Лукі Смаляніна вызначаюць шырокі далягляд мастака, вялікі фонд арнаментальных кампазіцый, якімі ён карыстаўся. Можна меркаваць, што мастак бачыў кнігі самага рознага паходжання як заходняга, так і ўсходняга |86.
    У беларускіх рукапісах XV— XVI стст. найбольш пашырапымі бы-
    1£0 Свнрнн A. II. Нскусство кннгн Древней Руся, с. 87.
    лі вобразы евангелістаў, якія звычайна змяшчаліся на франтыспісах перад пачаткам кожнай часткі Чацвёраевангелля. Генеалогія вобразаў узыходзіць да познеантычнай практыкі змяшчаць у рукапісах умоўны партрэт паэта з музай.
    3 эвалюцыяй адлюстравання вобразаў евангелістаў цесна звязана праблема партрэта ў кніжным жывапісе XIV—XVI стст. і развіццё жанравасці. У Жыровіцкім (XV ст.), Мелішаўскім (XVI ст.), Шарашоўскім (XV ст.) евангеллях для вобразаў евангелістаў характэрны простанародны тыпаж і жанрава-бытавая трактоўка антуражу.
    Агульная стылістыка мініяцюр з выявамі евангелістаў сугучна жыванісу палеалогаўскага Рэнесанса.Прастора ў ка.мпазіцыі набывае перспек-
    тыўную глыбіню, а архітэктурныя матывы другога плана (порцікі, вежы, купалы і інш.) трактуюцца аб’ёмна. У пышнай акаймоўцы мініяцюр Жыровіцкага евангелля пануе характэрны для готыкі друкарскі арнамент. Уплыў готыкі даследчыкі адзначаюць і ў адлюстраванні архітэктуры 187. Тэндэнцыя да пераадолення візантыйскага стылю найбольш яскрава
    162. Мініяцюра з Лаўрышаўскага евангелля. Пач. XIV ст.
    ппДЛТТ»
    выявілася ў мініяцюрах Радзівілаўскага летапісу, які датуецца 1485— 1495 гг., але быў перапісаны з больш старажытных (магчыма, XIXI II стст.) арыгіналаў.
    187 Червоппая С., Богдапас К. ІІскусство Лнтвы,— М., 1972, с. 27.
    У рукапісу 618 мініяцюр, у якіх паказапы многія бакі жыцця Старажытнай Русі — палітычнага, ваеннага, гандлёвага, эканамічнага. Пераважаюць батальныя сцэны, выяўлена тэма феадальных адносін. У асобных малюнках адлюстраваны падзеі старажытнай гісторыі Полацкай зямлі (напрыклад, эпізод паўстання гараджан у Кіеве ў 1068 г., калі на прастол быў пасаджапы полацкі князь Усяслаў Чарадзей). Адлюстраваны таксама фальклорныя святы.
    Сюжэтнае багацце мініяцюр Радзівілаўскага летапісу робіць яго сапраўдным мастацкім летапісам сярэдневякоўя. У адрозненне ад іншых тагачасных мініяцюр малюнкі заключаны не ў традыцыйныя рамкі, а размешчаны непасрэдна сярод тэксту. Як адзначаюць даследчыкі, у многіх міпіяцюрах Радзівілаўскага летапісу адзепне лерсанажаў, архітэктура,
    163. Мініяцюра з Лаўрышаускага евангелля.
    Пач. XIV ст.
    мэбля, а таксама характар кампазіцыі і нават манера выканання малюнка маюць заходні характар, прычым, як пісаў А. Някрасаў, гэта «не выпадковае перайманне з Захаду, а асобная культура, іншае светаўспрымапне, поўныя ідэі пачуццёвай жывапіснай прасторы. Тут ляжыць прынцыповы разрыў з візантыйскай традыцыяй» |88.
    Даследчыкі мяркуюць, што мініяцюры для Радзівілаўскага летапісу выконвалі не менш як два мастакі.
    164. Франтыспіс. Смаленскі псалтыр. 1395
    Першаму ўласціва лінейна-графічная манера пісьма (блізкая да мініяцюр Лаўрышаўскага евангелля): непарыўны контур, расфарбоўка празрыстымі фарбамі — ружовай, светла-
    188 Некрасов A. II. Древнерусское пзобразнтельное нскусство, с. 191.
    165. Мініяцюра з Жыровіцкага евангелля XV ст.
    зялёнай, бэзавай. Персанажы яго малюнкаў маюць важкія рукі, як у беларускай народпай скульптуры, буйныя непакрытыя галовы з вялікімі лбамі, доўгімі прамымі насамі і клінападобнымі бародкамі. Адчуваецца тэндэнцыя да індывідуальна-псіхалагічнай трактоўкі вобразаў. Мяркуючы, што некаторыя малюнкі першага мастака былі пазней перароблены мініяцюрыстам, які выкарыстоўваў іншыя, адметныя прыёмы, графічная лінеарнасць у мініяцюрах саступіла месца эскізнай жывапіснасці. Прапорцыі фігур сталі больш дакладнымі. Амаль усе героі маюць галаўныя ўборы, прычым характарам гэтых убораў ён часта падкрэслівае розніцу ў рангах і сацыяльным стане персанажаў. Але індывідуальныя рысы, псіхалагічныя адценні іх твараў яго не цікавяць — скрозь наўмысна паўтараецца адна і тая ж маска-тып: круглая галава са светлымі кудравымі валасамі, аднолькавым выразам твару — іранічнай усмешкай, якая захоўваецца нават у сцэнах пакут, забойстваў, войнаў і г. д. Другі мініяцюрыст Радзівілаўскага летапісу
    размаўляе з гледачом мовай жэстаў, дзеянняў. Ён любіць светла-чырвоныя, блакітныя, светла-жоўтыя фарбы, якія шчыльна нанладваў рашучымі ўдарамі пэндзаля.
    166. Мініяцюра з Жыровіцкага евангелля XV ст.
    Існуе думка, што абодва мініяцюрысты працавалі ў адной майстэрні. Праца першага не задаволіла заказчыка, і таму далейшая работа была даручана другому майстру, які быў знаёмы з заходнееўрапейскімі гравюрамі, з законамі перспектывы. Ён і перамаляваў мініяцюры 189.
    Сярод помнікаў XVI ст. заслугоўвае ўвагі Слуцкае евангелле, напісанае ў 1582 г. слуцкім князем Юрыем
    189 Подобедова 0. II. Мшшатюры русскнх нсторнческнх рукопнсей.— М.,	1968,
    с. 91—92. Тут даецца досыць поўная бібліяграфія аб рукапісе.
    Алелькам. У рукапісе ёсць прыпіска, што «Юры Юр’евіч Алелька ў Слуцку року Божага 1582 сам сваёю рукой уласнаю перапісаў, што пачынае золатам, а далей простым чарнілам» 19°. Гэта рэдкі выпадак, калі перапісчык адзначыў матэрыял (золата, чарніла).
    Застаўкі Слуцкага евангелля выкананы ў новавізантыйскім стылі, з шырокім ужываннем пазалоты.
    Выразныя мініяцюры Служэбніка XVI ст. (ДГМ). Ён пісаны на паперы з вадзяным знакам «вепр», але мініяцюры выкананы на пергаменце і ўклеены ў рукапіс. На адвароце л. 180 над тэкстам змешчаны надпіс: «Мазал Андрейчнна многогрешны». Магчыма, гэта прозвішча мастака, які выконваў мініяцюры. (Слова «мазал» ужывалася ў беларускай і ўкраінскай мовах у значэнні «маляваў», «пі-
    167. Георгій Дваяслоў. Служэбнік XVI ст.
    190 Сннтко A. К. Опнсанне рукоппсей н старопечатных кннг в Слуцком (Мннская губ.) монастыре.— Нзвестня ОРЯС, 1911, т. 16, кн. 1, с. 210.
    168. Георгій Дваяслоў. Служэбнік XVI ст. Фрагмент
    169. Партрэт Ф. Скарыны. Біблія. 1517—1519. Копія А. Фралова
    
    саў».) Паходжанне Служэбніка не высветлена. Па характару афармлення рукапіс хутчэй за ўсё ствараўся ў Беларусі. Арнаментыка вакол выявы Георгія Дваяслова блізкая да Жыровіцкага евангелля. Палявы арнамент на асобных старонках прыкметна набліжаецца да евангелля XV ст. з Віцебскага Маркава манастыра 191.
    У Служэбніку змешчаны рэдкі ў рукапісах прамавугольны ініцыял з выявай касулі. У XVI—XVII стст. такія загалоўныя літары, пачынаючы ад кпіг Скарыны, шырока ўжываліся ў беларускіх старадруках.
    Высокім узроўнем выканання вылучаюцца і мініяцюры Мелішаўскага евангелля (XVI ст.) з Брэстчыны. Апрача шматлікіх аздоб у рукапісе змешчаны чатыры выявы евангелістаў — магчыма, самыя жыццёвыя з усіх, апрача «лаўрышаўскіх». Выгнутыя, але гарманічныя, дакладныя прапорцыі, жывы і выразны тыпаж, аб’ёмнае вырашэнне інтэр’ера, майстэрская мадэліроўка формы — усё сведчыць пра адмысловы талент выканаўцы з Мелішава. Вабіць і гарманічная колеравая гама: залацісты фон, умела згарманізаваныя карычневыя таны будынкаў з вэлюмам на другім плане. У вертыкалыіа выцягнутых вокнах намечаны вітражы, характэрныя для гатычных збудаванняў. Магчыма, ад готыкі ідзе і свядомая выцягнутасць прапорцый фігур.
    У цэлым «кніжны жывапіс» XIV—XVI стст. дэманструе нямала твораў прафесійна сталага мастацтва. У большасці помнікаў захоўваецца візантыйская традыцыя. Аднак пачынаючы з Лаўрышаўскага евангелля, вобразы мініяцюр напаўняюцца жыццём, рухам, канкрэтнай, амаль натурнай назіральнасцю. Пашыраюц-
    191 Захоўвалася ў Беларускім музеі ў Вільні, адкуль пасля Вялікай Айчыннай вайны трапіла ў рукапіспы аддзел БАН ЛітССР.
    ца кантакты з заходнееўрапейскім мастацтвам, аб чым сведчаць мініяцюры Смаленскага псалтыра і асабліва Радзівілаўскага летапісу.
    ГРАВЮРА
    У XIV—XVI стст. фарміруюцца асноўныя віды, жанры і тэхнікі беларускай графікі. Яе з’яўленне было выклікана інтэнсіўным грамадскакультурным жыццём, бурлівымі падзеямі, якія вымагалі ад мастацтва хуткага водгуку, адлюстравання навакольнага свету ў жывой, непасрэднай форме. Разам з кнігадрукаваннем нараджалася кніжная ілюстрацыя ў тэхніцы ксілаграфіі, якой папярэднічала шматгадовае развіццё мініяцюры. Ствараліся першыя працы станковай графікі, у прыватнасці партрэт. Узніклі картаграфія, сюжэтнатэматычная гравюра ў тэхніцы медзярыту. 3 мініяцюрай і гравюрай былі цесна звязаны малюнак, а таксама акварэль, якой у той час нярэдка расфарбоўваліся мініяцюры і ксілаграфічныя ілюстрацыі. Паступова фарміравалася нацыянальная школа графікі са сваім уласным, непаўторным абліччам, адметнай выяўленчапластычнай стылістыкай.
    Новым відам графічнага мастацтва з’явіўся кніжны дрэварыт, які ўзнік у пачатку XVI ст. Магчымасць разміюжыць відарыс з дапамогай друкарскага клішэ азначала прынцыповую заваёву выяўленчай творчасці. Дзве істотныя рысы забяспечылі гравюры адно з вядучых месц сярод іншых відаў і жанраў пластычных мастацтваў: масавасць і звязаны з ёю дэмакратызм, а таксама аўтэнтычнасць адбіткаў.