Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
145 Жпровнцкая чудотворная пкона божьей матерн н жнровпцкая обптель.— Гродно, 1907, с. 12—13; Жуковяч П. Н. Непзданное русское сказанне о жнровнцкой нконе божьей матеря.— ІІзв. рус. яз. п слов., 1912, т. 17, кн. 2, с. 175—249; Ннколай Редуто, архнмандрпт. Жнровнцкая чудотворная нкона божьей матерн я жпровнцкая обнтель.— Внльна, 1867, с. 6-7.
146 Плешанова II. II. Два резных деревянных образка в собрашш Русского музея.— У кн.: Памятнпкп культуры: Нов. открытпя. Л., 1979, с. 216.
147 Cahier Ch., Martin A. Monument slawe religieux du moyen age.— Melanges d’Archeologie d’Histoire et Litterature. Paris, 1847-1849. 1. p. 127, pl. XXV.
148 Плешанова II. II. Два резных деревянных образка..., с. 209—217.
чвэрці XVI ст. Абразкі гэтыя былі, відаць, створкамі мініяцюрнага дарожнага складня, падараванага князем Фёдарам Іванавічам баярыну Шчэпіпу. Абразок «Прамудрасць ствары сабе храм» на тэму прытчаў Саламонавых ілюструе даволі рэдкі сюжэт, які сустракаецца ўсяго на некалькіх рускіх абразах і фрэсках. Гэты сюжэт Ананія мог пераняць з «Кнігі прытчаў Саламонавых», якая разам з іншымі была перакладзена на беларускую мову і надрукавана ўпершыпю Францыскам Скарынаю ў 1517 г. 149
Кампазіцыя абразка шматфігурная і даволі складаная: Сафія, прамудрасць божая, сядзіць на прастоле, правай рукой благаслаўляе, у левай трымае скрутак; над ёй узнёсся фантастычны храм, з прыбудоў якога схіліўся цар Саламон. Насустрач яму разгарнуў свой скрутак Іаан Дамаскін — адзін з айцоў усходняй царквы і паэт, аўтар канонаў і песнапенняў. У цэнтры кампазіцыі, у дыску-ззянні, на прастоле маці боская з дзіцем. Іаан Дамаскін паказвае на яе як на зямное ўвасабленне прамудрасці. Справа — сем пагрудных выяў анёлаў, якія ўвасабляюць сем цэркваў. Унізе — сцэна ахвярапрынашэння і далучэшія да гэтага веруючых. Служыцелі культу закалваюць ахвяраваных цялят, віначэрп ставіць віно на стол і раздае яго знясіленым ад смагі. Як адзначаюць даследчыкі, кампазіцыя абразка спалучае старажытнае прароцтва і яго новазапаветнае звяршэнне І5°. Змест
149 Мар’янкоў В. Рабіў майстар Ананія.— Літ. і маст., 1983, 5 жн.
150 Покровскнй Н. В. Церковно-археологпческнй музей Санкт-Петербургской духовной академпн. СПб., 1909, с. 133— 137; Уваров A. С. «Премудрость созда себе дом», прнпадлежаіцая пннскому князю Федору ІІвановнчу Ярославнчу (1499—1522).— Сб. мелкнх трудов A. С. Уварова. М., 1910, 1, с. 147—149; Плешанова II. II. Два резных деревянных образка..., с. 209—211.
прытчы знайшоў поўнае ўвасабленне ў складанай сімволіцы кампазіцыі.
На абразку «Святы», які складаецца з чатырох частак, адлюстраваны не ўсе, як прынята, двунадзеся-
145. Пінскі разьбяр Ананія. Прамудрасць ствары сабе храм. Двухбаковы абразок (правы бок). 1499—1525.
Рускі музей (Ленінград)
тыя святы, а толькі чатыры з іх — «Каляды», «Праабражэнне», «Ушэсце», «Успенне маці боскай». У цэнтры кампазіцыі «Каляды» — выява маці боскай з дзіцем, да якога схіліліся асёл і вол, у ніжняй частцы — Іосіф і Саламея, што трымае дзіця, на небе — віфлеемская зорка, на схілах гары — анёлы.
Другая кампазіцыя — «Праабражэнне» — паказвае Хрыста, што стаіць на вяршыні гары; злева і справа ад яго — прарокі Ілля і Майсей; уражаныя боскім гласам, пападалі вобзем Пётр і Іакаў; ляжачы Іаан спалохана адвярнуўся.
Ва «Ушэсці» Хрыстос бласлаўляе, анёлы падтрымліваюць яго круглае ззянне. У ніжняй частцы рэльефу сярод апосталаў узвышаецца фігура маці боскай.
У апошняй кампазіцыі — «Успенне» — паказана маці боская, якая ляжыць на ложы ў акружэнні апосталаў і свяціцеляў, побач з імі — Хрыстос з душой Марыі, па баках — анёлы.
146. Распяцце. Скульптура з в. Галубічы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.
Канец XIV ст. Фрагмент.
ДММ БССР
Цікава адзначыць, што гэтыя кампазіцыі ілюструюць важнейшыя этапы зямнога шляху ўвасобленай Прамудрасці. Яны дапаўняюць змест абразка «Прамудрасць ствары сабе храм» і знаходзяцца з ім у арганічнай узаемасувязі.
Рэльеф абразкоў шматпланавы і даволі складаны. Фігуры размешчаны на паглыбленым фоне, які з’яў-
ляецца кантрастам асветленай паверхні. Яны некалькі ўплошчаны, але лепка форм і аб’ёмаў даволі мяккая і сакавітая. Каржакаватыя, буйнагаловыя фігуры па-зямному матэрыяльныя, у іх адчуваецца адыход ад аскетызму і абстрактнай суровасці вобразаў візантыйскага мастацтва. Постаці і жэсты выяўляюць душэўны стан персанажаў і маюць не толькі абрадавую, але і псіхалагічную матывіроўку. Кампазіцыі дэкаратыўныя, пазначаныя абагульненай і мяккай прапрацоўкай фігур, іх рытмічнай сувяззю, шматлікімі надпісамі, якія вырашаны арнаментальна і арганічна ўкампанаваны ў структуру абразкоў. «Адзначаныя індывідуальнасцю стылю і пластыкі, работы пінскага разьбяра Ананіі заслужана стаяць у адным радзе з лепшымі творамі... разной мініяцюры XV—XVI стст.» 151
У канцы XIV—XV стст. у беларускай скулыітуры ўзмацняецца ўплыў заходнееўрапейскага мастацтва, што было выклікана складанай унутранай і знешняй палітыкай BaDinara княства Літоўскага, шматлікімі войнамі, пранікненнем каталіцызму, якое стала асабліва адчувацца пасля заключэння Крэўскай уніі (1385). I хаця ажыццяўленне уніі зацягнулася на доўгі час, ды і наогул адбывалася не ў той форме, як таго хацелася польскім феадалам, тым не менш у беларускіх землях пачынае пашырацца каталіцкае землеўладанне, будуюцца касцёлы і манастыры: у Гайне (1387), Мінску, Брэсце (каля 1390), у 1409 г. каталіцкай царкве аддаецца Бездзеж і г. д. 152 У касцёлах з’яўляецца паліхромная драўляная і каменная скульптура. Яна характарызуецца цеснай узаемасувяззю з архітэкту-
151 Плешанова II. II. Два резных деревянных образка..., с. 215.
152 Гісторыя БССР, т. 1, с. 164.
рай, яе мастацкімі стылямі і вызначае новы этап у развіцці беларускай пластыкі.
Самы ранні помнік, што захаваўся на тэрыторыі Беларусі,— «Распяцце» (XIV ст.) з Галубіч Віцебскай вобласці — адзначаны рысамі раманскага стылю (ДММ БССР). Суровасць вобраза, манументальнасць, лаканізм выразпых сродкаў — вызначальныя рысы гэтага твора.
Асобныя скульптуры, выкапапыя пад уплывам раманскага стылю, захаваліся і за межамі Беларусі. Яркі прыклад таму — скульптура Міколы Мажайскага. Падкрэсліваючы нацыяналыіыя вытокі гэтага твора, А. Някрасаў сцвярджаў, што «ні адна руская вобласць не ведала ў той час падобнай статуі. Толькі пазней з’яўляюцца на Украіне і на поўначы такія скульптуры, якія распаўсюджваюцца на Маскоўскіх землях у XV, а асабліва ў XVI— XVII стст.» 153 Выкананая ў 20-х гадах XIV ст., яна аказала пэўны ўплыў на развіццё рускай пластыкі.
Культ Міколы быў даволі папулярным на Русі. Мікола лічыўся абаронцам удоў, сірот, вандроўнікаў і пакутных, лекарам глухіх, нямых, кульгавых. Пераасэнсаванне гэтага вобраза адбываецца ў XIII ст., у перыяд мангола-татарскага нашэсця. Ён стаў трактавацца як абаронца рускіх гарадоў ад захопнікаў і паказвацца з мячом у правай руцэ і «горадам» Мажайскам у левай у знак абароны яго. Менавіта такі выгляд мела і скульптура Міколы Мажайскага. Фігура строга франтальная і статычная, выгляд суровы і велічны, на твары застылая ўсмешка. Шырока адкрытыя, быццам вырачаныя вочы пільна глядзяць удалечы-
153 Некрасов А. II. Древнерусское нзобразптельное нскусство, с. 203.
ню. Барада, вусы трактаваны лінейнымі ўрэзамі, на лбу пазначаны маршчыны. Масіўнае адзенне драпіруе слаба расчлянёную фігуру, якая
147. Евангеліст Іаан. Скульптура з в. Мсцібава Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл.
XV ст. МСБК
мае плоскасны характар з асобнымі элемептамі рэльефпасці. Плоскасная трактоўка сведчыць аб тым, што скульптура была зроблена па заказу рускага горада, але, відаць, з удзелам беларускіх майстроў. Вядома, што праваслаўная царква забараняла ўпрыгожваць храмы скульптурнымі выявамі, чым сур’ёзна стрым-
лівала развіццё пластыкі. Разьбяныя скульптуры былі плоскія і болып паходзілі на рэльеф, але, як адзначаюць даследчыкі, гэта былі «індывідуалыіыя вобразы вялікай этычпай сілы» 154.
Вядомы яшчэ дзве разьбяныя скульптуры — «Мікола Мажайскі» і «Параскева Пятніца», якія былі прынесены старцамі, «пераходцамі з іныя землі», у Пскоў у 1540 г. Даследчыкі старажытнарускага мастацтва сцвярджаюць, што гэта былі выхадцы з Беларусі155.
Скульптуры Міколы Мажайскага і Параскевы Пятніцы былі «на резн в храмцах 2 аршппа, 8 вершков в высоту» 156. Захавалася толькі фігура Міколы Мажайскага (у канцы XVII ст. яна была паноўлена пскоўскімі майстрамі: пафарбаваны адзенне і твар). Скульптура «пе прызпачана для профілыіага агляду і амаль пазбаўлена выпукласці, уласцівай пластычным формам цела. Рукі распасцёрты: у адной пяціглавы храм, у другой меч. Плоскасна трактаваная (Ьелояь за спіной Міколы ўтварае фон, на якім фігупа выступае невысокім рэльефам» І57. Паколькі драўляныя скульптуры былі мала вядомы ў царкоўным ужытку, яны выклікалі ў жыхароў сумпенні («н бысть Псковіічам у неведеннн, что во Пскове такне нконы па резн не бываля, н многне невежлпвые
154 Вагнер Г. К. Некоторые структурные особенностн русской пластнкн XIV— XV вв.— У кн.: Вязантяя. Южные славяне п Древняя Русь. Западная Европа. М„ 1973, с. 297.
155 Лазарев В. Н. Жнвопясь п скульптура Новгорода XV в.— У кн.: Нсторяя pvcского пскусства. М., 1954, т. 2, с. 281; Некрасов A. II. Древнепусское пзобразнтельное пскусство, с. 204.
156 Заметкп о памятннках псковской церковной старяны.— М., 1914, с. 10.
157 Мнева Н. Е. Скульптура п резьба XVI века.— У кн.: Лсторня русского нскусства. М., 1955, т. 3, с. 626.
людя поставнша то за болванпое поклопеняе, н бысть в людях молва велнка іі смятенпе») І58. Толькі пасля таго як быў зроблены запыт ноўгарадскаму архіепіскапу Макарыю, які быў знаёмы з падобпымі скульптурамі, іх прызналі прадметамі свяшчэннага культу, як і абразы.
Беларуская скульптура XV — пачатку XVI ст. адчувае ўплыў гатычнага мастацтва. У храмах з’яўляюцца створкавыя алтары-рэтаблі — складапыя скульптурна-жывапісныя комплексы, якія становяцца' іх галоўнай сэнсавай і дэкаратыўнай дамінантай. Скульптура змяшчаецца ў цэнтральнай частцы алтара — корабе, рухомыя створкі распісваюцца або на іх мацуюцца рэльесЬы. Гатычных алтароў на тэрыторыі Беларусі не захавалася. Да нашага часу дайшлі толькі асобныя скульптуры, якія калісьці ўваходзілі ў склад створкавых алтароў-рэтабляў. Значную цікавасць уяўляюць скульптуры Марыі Магдалігты і Іаана Багаслова з Мсцібава Гродзенскай вобласці (МСБК ІМЭФ). Япы, відаць, уваходзілі ў склад алтарнай кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі», аб чым сведчаць і памеры скульптур (больш за натуральную велічышо), эмацыяналыіая напружанасць вобразаў, якая выяўляецца ў імклівых рухах, парывістых павапотах і жэстах. Але гэта не столькі фізічны рух, колькі ўвасабленне спірытуалістычнай энергіі, душэўнай узнёсласці. Святыя апрануты ў доўгія хітоны, драпіраваныя глыбокімі ломкімі складкамі, якія падкрэсліваюць выразную лінію контуру. Паверх пакінуты плашчы — гімаціі. Наўмысная напружанасць пастаў, павышаная экспрэсія, некалькі вы-